Андрэй Караленка
АСІПОВІЧЫ: МАРАФОН -2013. 31-ы.
Меркаваў напісаць не толькі кароткія заметкі да фатаграфій, але і ДАпісаць артыкул, які застаўся незавершаным ад марафона-2012. Увы…
Паказваю ўсяго некалькі фатаграфій (прыблізна добрай якасці і такой жа прыблізнай інфарматыўнасці): ХТО прыехаў. І ХТО бег “дзесятку”.
А пра марафонцаў – пяць слоў: хтосці з іх крыху спазніўся, кагосці я не заўважыў ці “правароніў”, -- вельмі шкадую! – а на фінішы не дачакаўся: нам выдзялілі службовы аўтобус “на дваіх” з шахматыстамі, яны змагаліся ў сваім Клубе. Чакаць марафонцаў -- доўга. Таму ніхто з “белазаўцаў” не бег марафон – усе на 10 км. І адразу – дамоў…
Усё ж галоўнае – СУСТРЭЧЫ!
Ды “з погляду” Міронавай-Менакер: “Кто с кем, кто в чём?..” і на якую дыстанцыю. Вось гэта я і пакажу. Астатняе – пазней або… праз год, калі буду жывы і здаровы.
Ды амаль поўны ФОТА-рэпартаж ёсць на сайце www.klbvictoria.com.
З усіх марафонаў, у якіх я ўдзельнічаю, лічу абавязковым ПАКАЗАЦЬ ДЗЯЦЕЙ, асабліва МЯСЦОВЫХ, колькі і як атрымаецца, -- каб яны маглі скапіраваць фатаграфіі для сябе: магчыма, гэты прабег ў жыцці хлопчыка ці дзяўчынкі будзе стартавым у вялікі спорт. Або ў фізкультуру, што не меньш важна.
Ды ён/яна пакажа “фоткі” у школе – атрымаецца прапаганда фізкультуры: БЯЖЫМ РАЗАМ.
Прыглядзімся – ХТО прыехаў?
Я, як і ўсе фотарэпарцёры, прытрымліваюся правіла: фатаграфіі афіцыйных асоб – два-тры дубля, каб быў выбар. Сёння я парушыў правіла. Прашу прабачэння.
Прашу прабачэння ў хлопцаў, што “парэзаў” іх некарэктна: мой недагляд.
Марафонцы-дысідэнты – быццам не толькі землякі фатографу, а і браты.
Марафонцы з Расіі.
Хоць я не марафонец, а толькі спадарожнік марафонцаў, усё ж прыемна ўбачыцца: цікавыя хлопцы!
У прынцыпе сярод марафонцаў няма НЕ цікавых людзей, але зірніце на іх уважліва, – паказваю на “поўны фармат”, -- і будзе зразумела, чаму яны мне падабаюцца.
427 – Гордюшенко Виктор (Москва),
417 – Ершов Владимир (Москва),
409 – Васюкевич Геннадий (Тверь),
426 – Горохов Константин (Калуга). Генадзій ВАСЮКЕВІЧ – земляк-беларус, арганізатар многіх спартыўных і фікультурных мерапрыестваў у Расіі.
Барковский Виктор (Тула).
Калі меркаваць па фаміліі, таксама земляк-беларус.
Мне прыемна бачыцца з ім і таму, што калісці я пяць гадоў жыў-працаваў у Туле. Шкада, не было часу паразмаўляць.
Тула – надзвычай цікавы горад: у іх не было свайго Машэрава, які разбурыў бы ўсё “старое” ды зруйнаваў храмы храмы. Павязло людзям!..
Эдуард Герасіменка і Іван Мажэяў сёння на “дзесятцы”.
Дзеці стартавалі пазней, а вось -- дагналі мяне і апярэдзілі, бягуць к фінішу.
Яны -- першы і чацвёрты (на сёмым кіламетры). Хто будзе першым на фінішы?.. (Можна бачыць у пратаколах.)
Другі і трэці…
Шкада, што ў дзяўчыны заплюшчаны вочы: фота-сюжэт амаль удачны…
Паказваю дзяўчыну амаль на “поўны фармат”: яна маленькая, а рыжая каса – вунь яка-ая!!! Ды такое “дынамічнае” спалучэнне…
Мае акуляры запацявалі, таму Генадзія Сакалоўскага заўважыў позна. Пачаў даставаць фотакамяру з чэхла. “Эх, шкада!..” – выказаўся ў голас. А Генадзь астанавіўся! Вось якое фота атрымалася. Непрафесійна для мяне, але быццам добра…
А вось гэты фота-сюжэт, мяркую, прафесійна добры з любога погляду…
“Геннадий, подожди! Андрей нас снимает…”
Мабыць, “трэці” дужа стаміўся…
I -- некалькі фатаграфій марафонцаў на фінішы – ад Васілія Лебецкого. (Дзякуй, Васіль!)
Да сустрэчы!
Комментарии
Отправить комментарий