АСІПОВІЧЫ, МАРАФОН: БЕГ пад МОКРЫМ СНЕГАМ (анонс)

Андрэй Караленка
АСІПОВІЧЫ, МАРАФОН: БЕГ пад МОКРЫМ СНЕГАМ (анонс)
rv2.DSCN0018+.jpgПрабег-марафон пачынаецца з дарогі, а дакладна – з выхаду з дома-хаты.
Ішоў на аўтастанцыю: нуль градусаў, слабы вецер, на газонах заметны “сляды” нейкага снегу, што выпаў ноччу. Заметны “сляды” – не болей…
Праехалі ўсяго 20 кіламетраў – закружыла мяцеліца: УСЁ БЕЛАЕ…
RV.IMG_3680.jpg

З такой нечаканай непрыемнасці пачаўся Асіповіцкі марафон. Далей былі нечаканасці -- прыемныя. Пра іх скажу па храналогіі, а дзве нават і пакажу…

Для мяне, як і для кожнага ўдзельніка прабегу, першае пытанне, прама ці ўмоўна, – ХТО прыехаў? Адказ важны: у нас ёсць сябры і добрыя знаёмыя – чакаем сустрэч. А тых, у каго ёсць і сапернікі, -- важная абставіна! – чакае напружанае саперніцтва на трасе.

ХТО ПРЫЕХАЎ…
Сёння – толькі фрагменты: астатнія фота – пазней, у поўным фотарэпартажы.
Наш міні-мінібус крыху затрымаўся на дамашняй аўтастанцыі, ды дарога была неспрыяльная для хуткай язды, таму мы прыехалі пазней, чым меркавалася. Гэта адпаведна паўплывала на мой фотааповед “Хто прыехаў”.
rv.IMG_3705.jpg
RV.IMG_3706.jpg
Я ўбачыў: жанчына здымае групу марафонцаў, у якой галоўная фігура – Прыгожая Марафонка (Таццяна Гурская з Асіповічаў), і “прадубліраваў” фатаграфію. Спяшаўся – таму не разглядзеў другую, важную для мяне, фігуру – земляка Геннадзія Васюкевіча з г.Тверь (РФ).

RV.IMG_3708.jpg
RV.IMG_3709.jpg

ПРАТАКОЛ
Тут таксама будзе бачна, ХТО прыехаў на марафон, але для мяне важней – Пратакол і ДЗЕЦІ.
Пратакол – таму што мерапрымства афіцыйнае.
Дзеці – бо з дзяцінства, з трагічнага лета 1941 года, ведаю ад маёй Мамы: “Чужых дзяцей не бывае…”

“Чужых дзяцей не бывае…” – так глядзела на свет і людзей мая Мама. Так гляджу і я...
Але асабістыя дзеці маёй Мамы, сын і дачка, і сёння ЧУЖЫЯ ў СВАЁЙ краіне, якую засланілі ад ворага іх бацька і яго браты: яны засталіся там, дзе засланялі. Іх няма...
Ад таварыша Сталіна: "Нет человека -- нет проблемы". А ўдовы і дзеці? "Они же не воевали -- чего они хотят?!!"
Такі роздум на старце...

RV.IMG_3685.jpg
RV.IMG_3689.jpg
RV.IMG_3693.jpg
RV.IMG_3695.jpg
RV.IMG_3683.jpg
RV.IMG_3690.jpg
RV.IMG_3691.jpg
3701
RV.IMG_3711.jpg
RV.IMG_3713.jpg
RV.IMG_3716.jpg
RV.IMG_3717.jpg
Санько Аляксандар: першы. Да фініша -- 5 км. (Будзе першым і на фінішы.)

RV.IMG_3718.jpg
Герасімовіч Кірыл: другі. Розніца – 11 секунд…
(Будзе другім і на фінішы з розніцай 24 с -- па пратаколу.
Але ёсць нюанс: 25 і 18 гадоў – сёння “две большие разницы”. Што трэба разумець: іх галоўныя спрэчкі-спаборніцтвы – наперадзе.)

RV.IMG_3723.jpg
rv.IMG_3764.jpg
Аляксандар Быкаў – якая прыемная сустрэча!..
Колькі гадоў не бачыліся – два? тры?.. Аднойчы, на марафоне ў Маладзечне, на маё пытанне, чаму не прыехаў Аляксандар, яго земляк адказаў: “Ён, калі дрэнна падрыхтаваны, то не паедзе…”

RV.IMG_3779.jpg
RV.IMG_3781.jpg
Там, дзе спыніўся рэйсавы аўтобус, -- паварот “15 км”.

RV.IMG_3785.jpg
Доктар-103…
Яна (і вадзіцель) не толькі неадступна суправаджала мяне, самага старога і слабага на гэтай дыстанцыі, але і дапамагала зрабіць фотарэпартаж. Дзякуй, Доктар-103!..

“Дзякуй, Доктар! Адчуваю сябе нармальна, буду бегчы паціху -- дабягу…”
RV1.IMG_3783.jpg.RV.1.IMG_3783.jpg
На зваротным шляху беглася лёгка -- бег і размаўляў са Сваім Бацькам і яго братамі, з дзедам Міхалём, тры сыны якога вярнуліся дамоў “пахаронкамі”, з Мамай, нацярпеўшайся столькі гора-бед ад бандытаў-рабаўнікоў, што называлі сябе партызанамі, -- хапіла б не на адно жыццё…

На зваротным шляху мяне суправаджаў – ахоўваў і дапамагаў бегчы! – міліцыянт дарожна-патрульнай службы.
Дапамагаў!.. Бо дарога вузкая -- трэба абмінаць лужы, а на абочыну не звернеш, там лужы бОльшыя: ён прытармажваў і спыняў сустрэчныя машыны ў небяспечных для мяне месцах…
Пакінуў шматроп’е, бо не магу даць яго фатаграфію: “Запрещается!”.
Памахаў яму рукой, -- “Дзякуй!” -- калі на апошнім скрыжаванні, за якім рух транспарту быў забаронены, ён выйшаў з машыны.

Поўны фотарэпартаж будзе на старонцы “Марафон” праз два-тры дні.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������