БАБРУЙСК, 31.05.: БЕГЛАСЯ з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ

Андрэй Караленка
БАБРУЙСК, 31.05.: БЕГЛАСЯ з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ…

IMG_1514.RV1_.jpgМяркую, што сказаў не толькі пра сябе…

Болей пяці разоў прыязджаў на прабегі ў Бабруйск, але толькі на гэты раз хоць крыху ўбачыў горад: САМЫ ЗЯЛЁНЫ горад Беларусі.
Пакідаю абзацам -- так падкрэсліваю сваё здзіўленне.
Хвалёны-расхвалёны Мінск са сваёй ублюдачнай чысцінёй, да агіднасці набіўшай усім аскоміну ў прэсе, побач з Бабруйскам – пародыя, карыкатура, нават нешта горшае, бо ў дварах у раёне ад вуліцы Аэрадромнай да Палаца чыгуначнікаў, у Зялёным Лузе, па вул. Сурганава і Брэсцкай такая ж дурната-абсурд, як у Жодзіне па вул. Ракасоўскага, Гагарына і Леніна: ісцінны дурЬдом, дыктатура невукаў і раўнадушных крэтынаў -- ад праектантаў да камунальшчыкаў. А балбатнёю пра чысціню мяне абавязваюць восхищаться дерьмом і не бачыць паказуху...

Прыемна здзівіла планіроўка двароў: прастора для дзяцей!.. І мноства ўсялякіх “горак”, лесвічак, гушканак-качэляў і пясочніц. Але галоўнае, разумеецца, – ДРЭВЫ і ГАЗОНЫ: дамЫ стаяць быццам у лесапарках. А сцежкі – асфальтаваныя або плітачныя. Ды не разламаныя!
Зялёныя вуліцы і зялёныя двары – Зялёны Горад!!!
Разумеецца, і штатнага савецкага прымітывізму дастаткова: у раёне паміж прыпынкам “КПД” і інтэрнатам, дзе мы начавалі, -- вялізны “зялёны масіў”… у асноўным з таполяў: топаль у горадзе – дурней не трэба. А тут – увачавідкі. А вось калі таполі “зацвітуць” – настане бяда для многіх-многіх гараджан…

Агульна вядома – як прытча: прывакзальная плошча – “візітная картка” горада.
Вось яна, “візітка” Бабруйска:
IMG_1604.RV1_.jpg
IMG_1605.RV1_.jpg
IMG_1606.RV1_.jpg.IMG_1607.RV1_.jpg

Арганізатары прабегу пасялілі нас у інтэрнат, -- і бесплатна! – інакш мы не маглі б удзельнчаць у прабегу: нерэальна выехаць з Жодзіна 31-га і той жа дзень бегчы. Шчырае дзякуй белшынаўцам!

31-га зранку пайшоў дождж. Невялікі, але лужы ўтварыліся якраз нармальныя -- па ўзроўню наша бегавога абутку. Непрыемна. Але бывала і горш…

Паглядзім, ХТО прыехаў – кароткі позірк.
IMG_1502.RV1_.jpg
IMG_1503.RV1_.jpg
Па цэнтру – “каманда” Ірыны Любімавай і Мікалая Шумскага са Жлобіна (БМЗ) з прымкнуўшымі да іх мінчанамі, бабруйчанамі і жодзінцамі. Таму цэнтр паказваю асобна.
IMG_1500.RV1_.jpg
IMG_1504.RV1_.jpg
IMG_1507.RV1_.jpg
Астальных убачым на старце і бегавой трасе. Разумеецца, убачым тых, каго я ўдачна “злавіў” на фотакамяру.

ПРАТАКОЛ (коратка)
IMG_1510.RV1_.jpg
IMG_1509.RV1_.jpg
IMG_1512.RV1_.jpg
IMG_1513.RV1_.jpg
IMG_1508.RV1_.jpg
Такая прафесія: тут сітуацыя не з горшых…
Мне падабаюцца журналісты і фотарэпарцёры: цікавая і цяжкая прафессія-праца.
А якая прафесія-праца лёгкая, калі да яе ставіцца творча і выконваць чэсна?.. Сёння ў Беларусі, дэкларацыйна незалежнай і быццам бы дэмакратычнай, становішча сумленных журналістаў не лепшае, чым калісці ў СССР, а ў некаторым сэнсе нават горшае. У той час іх артыкулы-думкі або не друкавалі, або друкавалі з “купюрамі”, а асабліва ўпартых, незгодных на “купюры”, выганялі з рэдакцый “з воўчым білетам”. Не ўсіх выганялі – некаторых суправаджалі… у “псіхушкі” пад апладысменты швалі, гарлапаніўшай “Слава КПСС!” СЁННЯ ўпартых, незгодных, могуць проста забіць – “две большИе разницы”.
IMG_1512.RV_.11.jpg.IMG_1517.RV1_.jpg
Гэтая чароўная дзяўчына – новы фота-летапісец клуба “Світанак” (БМЗ).

Фотарэпарцёр запытаў у мяне, колькі мне гадоў? Штатнае пытанне – бо я з ДЗЕДАЎСКАЙ барадою.
Я адказаў, што тут я не самы старэЙшы і бег усяго пяць кіламетраў, а ёсць старэйшы -- Леанід Каладко, ён бяжыць 15 кіламетраў: з ім яму неабходна размаўляць. Рэпарцёр застаўся задаволены маім адказам. Тады я спытаў у яго, чаму ён не запытае, АДКУЛЬ і ЧАМУ на мне ордэн “Отечественная война”, калі мне ўсяго 78 гадоў?
Мая рэпліка аказалася нечаканаю -- ён здзіўлена паглядзеў на мяне: “Скажите – почему?...”
IMG_1508.bis1_.jpg.IMG_1597.dbs1_.jpg

Адказваю яму і ўсім, хто не ведае або не разумее.
IMG_1514.bis1_.jpg Ордэн “Отечественная война” – адзіная ў СССР наследная ўзнагарода.
Але гэтая яго асаблівасць і ўласцівасць не абсалютная: Ордэн НАСЛЕДНЫ ў тым выпадку, калі ўзнагароджаны ім салдат загінуў у баю або ўзнагароджаны пасмяротна. Агаворка важная! Яна “разшыфроўваецца” так: Наследнік не проста прыраўніваецца да ветэранаў ВОВ, а нават “вышэй” іх, бо яны, франтавікі-ветэраны вярнуліся да сваіх дзяцей і бацькоў ЖЫВЫМІ, а мой бацька і яго брат – “пахаронкамі”. А ўнагароды прыйшлі ў нашу хату следам за “пахаронкамі”...

Статут Ордэна (прэамбула) напісаны Сталінам І.В. асабіста.
Пасля заканчэння вайны, у 1947 годзе, у Статут унесеныя змяненні, але сутнасць іх невядомая: пасля 1947 года першыя ТРЫ параграфы Статута не друкаваліся для агульнага доступу. Таму сёння нават прафесійныя гісторыкі і супрацоўнікі ваенных архіваў “нічога не ведаюць”: ім забаронена ведаць і загадана маўчаць?

СТАРТ і БЕГ
IMG_1518.RV1_.jpg
IMG_1519.bis_.1.jpg
Дзяўчынка са стартавым нумарам “72”,
напішы мне некалькі слоў па зваротнамі адрасу -- вышлю арыгіналы фатаграфій, бо тут даю іх версію, якая патрэбная мне па кампазіцыі. Не спазніся: я вычышчаю свой Комп праз сем дзён пасля публікацыі поўнага фотарэпартажа.
IMG_1520.RV1_.jpg
IMG_1521.RV1_.jpg
IMG_1523.RV1_.jpg
IMG_1524.RV1_.jpg
IMG_1525.RV1_.jpg
IMG_1526.RV1_.jpg
IMG_1527.RV1_.jpg
IMG_1529.RV1_.jpg
IMG_1536.RV1_.jpg
IMG_1559.RV1_.jpg
IMG_1569.RV1_.jpg
IMG_1577.RV1_.jpg
IMG_1579.RV1_.jpg
IMG_1597.RV1_.jpg
Фота на фінішы.

IMG_1603.RV1_.jpg
У Бабруйску – і ў краіне – быў “дзень выпускнікоў”. Але я бачыў выпускнікоў толькі на аўтобусных прыпынках -- праз акно тралейбуса. Гэтыя дзяўчынкі, ужо не ў святочных касцюмах, з шарыкам і плейерам на дваіх, ехалі з намі ў тралейбусе.
ШЧАСЛІВАЙ ДАРОГІ, ДЗЕЦІ !!!

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
4 + 9 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������