БАРЫСАЎ-2011: ПРАБЕГ, прысвечаны 70-годдзю пачатку ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ вайны

Андрэй Караленка

БАРЫСАЎ-2011:
ПРАБЕГ, прысвечаны 70-годдзю пачатку ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ вайны

IMG_4713.jpg.rv__0.jpg
Фота на памяць з ветэранамі ВОВ як АГУЛЬНАЯ ПРАДМОВА да прабегу.

IMG_4801.jpg.rv__0.jpg
Фініш "аля Мухіна" (!?)

Прадмова Кароткая
 DSC09120.КА.jpg.bis_.2.jpg Магчыма, барысаўчане папракнуць мяне за фатаграфію ў загалоўку: няма нічога адметна барысаўскага. І аніводнага барысаўчаніна на фота…
Папрок справядлічвы, бо ў Барысаве дастаткова сімвалаў, якія адпавядалі б заяўленаму прысвячэнню прабега. Мая некарэктнасць увачавідкі і з іншага погляду: амаль ва ўсіх фотарэпартажах я стаўлю ў загаловак фатаграфіі адметных у горадзе помнікаў ці будынкаў. Іншая справа, калі ў горадзе няма “эксклюзіва” – артэфакты не захаваліся часам ці ліхім часам знішчаныя. А ў Барысаве шмат чаго захавалася і не меньш створана. Я панадзеяўся на свой архіў, які дастатковы для такой мэты. Увы!.. Але падвяла мяне не памяць -- мой архіў аказаўся “маленьким бордельеро”.

Прабачце, барысаўчане і ўсе чытачы.
Калі давядзецца сустрэцца яшчэ раз у гэтым слаўным горадзе, пакажу лепей – разумней і шырэй.

Прадмова Сумная
Са спартыўнымі кіраўнікамі і арганізатарамі прабегаў у Беларусі знаёмы даўно: цікавыя і энергічныя хлопцы, не проста любяць сваю справу, а адданыя ёй, жывуць ёю. І – хварэюць ёю! А хварэць ёсць з-за чаго: хакей-футбол – “наше всё”, фізкультура – вон з дарогі…
Таму не сумняваюся: не спорткамітэт гарвыканкама прыдумаў прысвяціць прабег ГЭТАЙ даце. Назваць гэта дурнатою -- будзе надта далікатна: у Беларусі такая ИДЕОЛОГИЯ.
22 июня ў Беларусі -- салют і танцы… на магілах. СВЯТА!!! Пад воплі-лямант пра зверствы нямецка-фашысцкіх акупантаў. ШТО святкуем?..
Я, сын Загінуўшашага Салдата, маю права і на меньш далікатны камент, ды тут не да месца.

ДАМОВА пра ВАЙНУ для раздзела Еўропы на “сферы государственных интересов” паміж людаедамі Сталінам і Гітлерам была падпісаная ў МАСКВЕ 23 августа 1939 года – “Пакт Молотова-Риббентропа”. А 24 августа вайна пачалася.
Калі каму не падабаецца 24-е августа – пачалася 1 сентября 1939 года. І не перапынялася да 21 июня 1941 года.
Першай ахвярай людаедаў стала Польшча: разграмілі амаль сумесна і ў Брэсце СУМЕСНА АДСВЯТКАВАЛІ ВАЙСКОВЫМ ПАРАДАМ Чырвонай Арміі і Вермахта.

А 22 ИЮНЯ 1941 года пачаўся ЧАРГОВЫ ЭТАП вайны, запланаванай, падрыхтаванай і справакаванай асабіста І.В. Сталінам (Джугашвілі) – азбука Гісторыі.
Праўда, Сухорукий Шизофреник крыху прамарудзіў і спазніўся нанесці “упреждающий удар по агрессору”: яго планам перашкодзіла нечакана цяжкая і яшчэ болей нечакана доўгая – болей трох месяцаў! -- вайна з маленькай Фінляндыяй, насельніцтва ў якой у 50 разоў меньш, чым у правакатара-захопніка. А іншых рэсурсаў у захопніка -- незлічона.

Саюзнік па раздзелу Еўропы, падмануты хітрасцю і вераломствам крэмлёўскага бандыта-бальшавіка, вымушаны быў нанесці “превентивный удар”: у Гітлера альтэрнатывы не было…
ШТО ж святкуем?

ХТО разгромлены, калі УСЁ вакол – нямецкае, італьянскае, японскае і ўвогуле ад “загнивающего Запада”? Нават бульба і яблыкі чужыя… Толькі “цяп-ляп” – сваёй мадэлі і вытворчасці. Ды хамства-лаянка, хлусня-абман, абвінавачванні і пагрозы тым, хто пратэстуе супраць хлусні, крадзяжу і фальсіфікацый.

Прадмова Нечаканая: чыгуначны мост як “сведка вайны”
З усіх “сведак вайны” у Барысаве, -- іх у горадзе шмат, -- мне больш падабаецца ЧЫГУНАЧНЫ МОСТ праз Беразіну. Цікавы гістарычны аб’ект і помнік! Магчыма, унікальны -- як паглядзець?
Той мост, што стаяў у 1941 годзе, дэманціраваны (1972 г.) пры электрыфікацыі чыгункі Брэст-Масква. Але ён не перастае цікавіць даследчыкаў гісторыі горада. Таму фатаграфію менавіта ЧЫГУНАЧНАГА МАСТА я хацеў бы – бы! -- паставіць у загаловак фотарэпартажу. Увы: “стратегическое направление”, “секретный объект”, “фотографировать запрещается”.

Што ў ім сакрэтнае? Няўжо масты праз Волгу і Оку ў Расіі НЕстратэгічныя і НЕсакрэтныя, калі іх можна “фоціць”, чым хочаш і як хочаш? А знакаміты Бруклінскі мост? А “Залатыя Вароты”? А масты ў Еўропе?! Там увогуле ўсё наадварот: масты паказваюць з усіх бакоў і ракурсаў і запрашаюць -- любуйцеся. І плаціце грошы за цацкі-сувеніры…
Толькі ў Беларусі ЎСЕ чыгуначныя масты – “стратегические” і “секретные”, таму агароджаныя сапёрным дротам. (Тут усе заводы-фабрыкі – як форты-крэпасці: апутаныя сапёрным дротам і стальнымі заслонамі.) Людзям, якія плывуць па рацэ ў лодцы, ахоўнік маста крычыць-пагражае па мегафону: “Зачехлить камеры! Не останавливаться!..”
Калі б паляк, немец ці мадзьяр пачуў нешта падобнае ў сябе на Вісле, Одэры ці Дунаі, мабыць, выпаў бы з лодкі. А тут прывычна: абсурд -- норма…

Ва ўсім свеце МОСТ – архітэктурны ШЭДЭЎР. А тут (Барысаў, Брэст, Віцебск, Гродна, Орша, Полацк) – прымітыўныя(!), выключна функцыянальныя(!) канструкцыі з “вугалкоў” і “швелераў”. Акрамя маста ў цэнтры Гомеля.

Амерыканскія спутнікі фіксіруюць перамяшчэнне Еўропы ўбок Амерыканскіх кантынентаў на 1 міліметр(!) у год(!). Няўжо яны не заўважылі супер-важны і супер-сакрэтны мост у Барысаве?
Якія ж сакрэты маста так старанна ахоўваюць? Ці сапраўды МОСТ УНІКАЛЬНЫ настолькі, што на яго нават глядзець забараняецца? У чым унікальнасць свыш-прымітыўнай канструкцыі? Цікава ведаць…
Буду ўдзячны ўсім, хто падзеліцца меркаваннем пра канкрэтныя тайны чыгуначнага маста ў Барысаве. Ці ў іншым горадзе: НАША Гісторыя – трэба ведаць праўду, а не слухаць хлусню.

Яшчэ нядаўна і на аўтамабільным масту ў Барысаве ноччу і днём стаялі два салдаты з вінтоўкамі. На вінтоўках – прымкнутыя штыкі. Разумеецца, у магазінах – патроны. Безумоўна, баявыя.
Я ішоў з фотаапаратам “па-рэпарцёрску” – на шыі. Мяне астанавіў салдат і загадаў схаваць фотаапарат у сумку. І паведаміў мае прыкметы напарніку на супрацьлеглым беразе. Салдат уважліва агледзяў мяне…

Вось якая – і крамольная?!? -- Прадмова да штатнага прабегу, у якім удзельнічаў шмат разоў.

РАЗМІНКА кароткая
IMG_4716.jpg.rv_.jpg
IMG_4717.jpg.rv_.jpg
Бацька суправаджае дзяцей. Жадаю гэтаму бацьку калі-небудзь сустракаць сваіх дзяцей у аэрапарту Мінск-2 як чэмпіёнаў, бо ён ужо сёння дастойны гэтага.

ПРАТАКОЛ
IMG_4718.jpg.rv__0.jpg
IMG_4719.jpg.rv__0.jpg
IMG_4720.jpg.rv_.jpg
IMG_4721.jpg.rv_.jpg
IMG_4722.jpg.rv_.jpg
IMG_4722.jpg.rv_.bis_.jpg
IMG_4723.jpg.rv_.jpg

СТАРТ і БЕГ
IMG_4724.jpg.rv__0.jpg
IMG_4725.jpg.rv__0.jpg
IMG_4726.jpg.rv_.jpg
IMG_4727.jpg.rv_.jpg
IMG_4728.jpg.rv_.jpg
IMG_4729.jpg.rv_.jpg
IMG_4731.jpg.rv_.jpg
IMG_4732.jpg.rv_.jpg
IMG_4733.jpg.rv_.jpg
IMG_4734.jpg.rv_.jpg
IMG_4735.jpg.rv_.jpg
IMG_4736.jpg.rv_.jpg
Лідэр-у-Жоўтай Майцы значна адарваўся ад сапернікаў ужо на першым крузе. І да фініша ніхто да яго не прыблізіўся…

IMG_4737.jpg.rv_.jpg
“194-ы” пакуль што ідзе другім… К фінішу яго апярэдзяць маладзейшыя, але ён будзе першым у сваёй узроставай групе. (Гл. фота у канцы рэпартажу.)

IMG_4738.jpg.rv_.jpg
IMG_4739.jpg.rv__0.jpg
IMG_4740.jpg.rv_.jpg
IMG_4741.jpg.rv_.jpg
“Дзед, сфоць мяне! Ды добра!..”
Унучак “103”, я сфоціў цябе настолькі добра, як дазваляе “мыльніца”. Ды не адзін раз. Паглядзі ўважліва ўсе фатаграфіі: мяркую, будзеш задаволены…

IMG_4744.jpg.rv_.jpg
IMG_4745.jpg.rv_.jpg
IMG_4752.jpg.rv_.jpg
IMG_4755.jpg.rv_.jpg
IMG_4757.jpg.rv_.jpg
IMG_4758.jpg.rv__0.jpg
IMG_4768.jpg.rv_.jpg
Пасля фінішу ўраджаннямі ад бегу-і-трасы дзеліцца жодзінец Мікалай Шуранкоў. Нядаўна ён адзначыў 70-гадовы юбілей адначасова з 50-годдзем “спартыўнай кар’еры”.

IMG_4776.jpg.rv_.jpg
Марафонцу Віктару з Чэчэрска таксама ёсць што сказаць барысаўскім тэле-гледачам. Але ён не скажа пра тыя “марафоны”, якія пераадольнае, каб з свайго горада прыехаць у Мінск, Барысаў ці Маладзечна. Іх ведае толькі той, хто хоць раз ехаў па таму шляху.

IMG_4777.jpg.rv_.jpg
Барысаўчане: Уладзімір Дакука з сынам Андрэем. І гэты бацька таксама дастойны сустракаць сына-чэмпіёна ў аэрапарту Мінск-2: ён возіць яго амаль па ўсіх беларускіх аматарскіх прабегах.

IMG_4779.jpg.rv_.jpg
Фініш!!!

IMG_4780.jpg.rv_.jpg
Прабег "васьмёрку" з задавальненнем…

IMG_4781.jpg.rv_.jpg
Унучак “103”, спадзяюся і гэтае фота табе спадабаецца…

IMG_4784.jpg.rv_.jpg
Ніна – як заўсёды!..

IMG_4785.jpg.rv_.jpg
І Насця – таксама.

IMG_4786.jpg.rv_.jpg
IMG_4787.jpg.rv_.jpg
Прыемна было бегчы – прыемная Victoria...

IMG_4788.jpg.rv_.jpg
Яніна Дзянісаўна Ляпіна: No comments…

IMG_4793.jpg.rv_.jpg
IMG_4794.jpg.rv_.jpg
IMG_4795.jpg.rv_.jpg
IMG_4796.jpg.rv_.jpg
Шкада, што я прамахнуўся: першы, пераможца-ветэран ВОВ Мікалай Захарчанка "выбег" з кадра…

IMG_4797.jpg.rv_.jpg
IMG_4798.jpg.rv_.jpg
IMG_4799.jpg.rv_.jpg
Барысаўчане пасля фінішу...

IMG_4802.jpg.rv_.jpg
IMG_4804.jpg.rv_.jpg
Вядомы марафонец Арнольд Слуцкер (Жодзіна) прыбег на фініш апошнім. Але ж ён -- старэйшы на дыстанцыі 8 км…

УЗНАГАРОДЖАННЕ
IMG_4805.jpg.rv_.jpg
Арганізатары-суддзі запрашаюць на вышэйшую ступень п’едэстала самую малодшую пераможцу (1 км).

IMG_4806.jpg.rv_.jpg
Гэтыя марафонкі (у будучым) крыху старэйшыя…

DSCN0037.jpg,rv.jpg Сапраўдныя марафонцы! І кожнаму – болей 60-ці…

DSCN0038.jpg.rv_.jpg
І яны – марафонцы! На трэцім месцы – барысаўчанін Уладзімір Дакука.

DSCN0040.jpg.rv_.jpg
Спаборніцтва паміж імі было па-сапраўднаму спартыўным. Перамог мацнейшы…

DSCN0045.jpg.rv_.jpg
Фота на памяць: пераможца Васіль Лебецкі з арганізатарамі-суддзямі.

IMG_4803.jpg.rv_.jpg
Арганізатары і пераможцы: фота на памяць – як абяцанне сустрэцца праз год.

DSCN0044.jpg.rv_.jpg
Заключнае фота на памяць: яно “гучыць ва ўнісон” з фатаграфіяй у загалоўку. (Прыкрая недарэчнасць вярнулася да аўтара амаль творчаю знаходкаю!?)

Да сустрэчы ў Барысаве праз год!

P.S.
Фотарэпартаж крыху непоўны, але на трасе паказаны амаль усе ўдзельнікі, а хто – два разы: адны – добра, другія – не надта, як атрымалася. А калі хто незадаволены кадрыроўкаю ці жадае выкарыстаць фота ў сваім блогу ці якой-небудзь прапагандзе бегу (і сябе), то магу выслаць па пошце поўны кадр (аб’ёмам не болей 1 000 КБ): andrei@Retroview.by.

Сустрэнемся на чарговым марафоне…

Комментарии

Вельмі цікавы артыкул і

Вельмі цікавы артыкул і фотарэпартаж! Дзякуй!

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������