БЕГ: БАРЫСАЎ, 22 ЧЭРВЕНЯ

Андрэй Караленка
Бег: БАРЫСАЎ, 22 ЧЭРВЕНЯ…
IMG_1829.RV1_.jpg
IMG_1829.RV1_.bis_.jpg

IMG_1805.RV11.jpg 22 июня 1941 года…
У гэтага дня многа савецкіх ПАМЯТНЫХ прыкмет-характарыстык: “векапомны дзень”, “самый длинный день в году”, “до и после”…
“Самый длинный день в году” – ад Константина Симонова.

Яна недакладная -- толькі эмацыянальная, выключна літаратурная, таму фальшывая: 22 июня у Хабараўску была ўжо ноч, а для жыхароў Іркуцка “самым длинным днём в году” быў панядзелак, 23 июня.
Ды на астатняй тэрыторыі СССР у сельскай мясцовасці, дзе не было “радыё-кропкі”, -- а гэта большая частка краіны, -- ніхто нічога не ведаў, пакуль кур’еры не прынеслі павесткі з ваенкамата.

Для мяне, з погляду чалавека і даследчыка, самая правільная і надзейная прыкмета гэтага дня – ад Александара Твардоўскага:
Любой из нас, / Ещё живых людей, / Покуда жив, запомнил час, / Когда узнал о ней”.

Мне было ўсяго пяць-з-паловаю гадоў, але я таксама “запомнил час, когда узнал о ней”: бацька пайшоў на фронт.
ТОЙ дзень помню добра, з падрабязнасцямі.
Калі стаў дарослым, мама ўдакладніла: “Гэта было ў наступны дзень, як пачалася вайна, у панядзелак: кур’ер прынёс бацьку павестку ноччу…”
Мой бацька пайшоў на вайну першым, адзін з вёскі. І не вярнуўся…
Помню і НЯДЗЕЛЮ, калі праз нашу вёску прайшоў, -- праехаў на машынах і конях, -- невялікі атрад немцаў. (Было 29 чэрвеня.)

22 июня 1941 года…
На самай справе вайна, якую лорд Чэрчыль назаве “Другой Сусветнай” (а вайну 1914 года адпаведна “Першай Сусветнай”), пачалася 23 августа 1939 года з дамовы Сталіна з Гітлерам пра раздзел Еўропы на “Области государственных интересов” – з падпісання сакрэтнага дакумента, названага потым “Пактам Молотова -- Рыббентропа”.
Каму не падабаецца дата “23 августа 1939 года”, можа называць “1 сентября 1939 года”.

004.13.7_0.jpg
IMG_0012.Baris_..jpg
“22 июня 1941 года” – толькі ЧАРГОВЫ ЭТАП Другой Сусветнай вайны: два людаеды ўсё ж не змаглі “па-людску” раздзяліць Еўропу: Беснаваты Фюрэр не пагадзіўся аддаць Сухарукаму Шызафреніку Пралівы (Басфор і Дарданелы) і “праваслаўна-славянскую” Паўднёвую Еўропу: гэтая тэрыторыя была патрэбнай і Нямеччыне, толькі для іншай мэты, чым усходняму людаеду.

У адказе Гітлера аддаць Сталіну Пралівы і Паўднёвую Еўропу – КЛЮЧ для разумення даты “22 июня 1941 года” і разгадкі абсурднай хлусні, якая цынічна рэалізуецца ў Расіі і Беларусі пад “шыфрам” “фальсификация истории в пользу России”.

Хаця сёння ў Расіі разсакрэчаныя не ўсе дакументы, -- а сведкі знішчаныя загадзя, -- усё ж можна бачыць, што Другая Сусветная вайна арганізоўвалася і пачыналася зусім інакш, чым тлумачаць расійскія і тутэйшыя гісторыкі. І -- лорд Чэрчыль: ён разумна і цынічна нахабна паклапаціўся пра Вялікабрытанію. А заадно – і пра саюзніцу Расію(Савецкі Саюз)…

Вернемся ў сёння – у Барысаў…
IMG_1663.RV1_.jpg
IMG_1660.RV1_.jpg
IMG_1662.RV1_.jpg
IMG_1657.RV1__1.jpg
IMG_1658.RV1_.jpg
Валерый Мікалаявіч размінаецца разам з сынам суседа з Крупак.

ПРАТАКОЛ IMG_1665.RV1_.jpg
IMG_1664.RV1_.jpg
IMG_1667.RV1_.jpg
Настаўнік і дзеці…
Я люблю такіх настаўнікаў. І такія фатаграфіі… Мяркую, яна спадабаецца і настаўніку і дзецям. І – дырэктару школы.

IMG_1668.RV1_.jpg
IMG_1669.RV1_.jpg
IMG_1670.RV1_.jpg
IMG_1671.RV1_.jpg
IMG_1672.RV1_.jpg
IMG_1673.RV1_.jpg
IMG_1674.RV1_.jpg
IMG_1676.RV1_.jpg
Я спрабаваў “злавіць” іх на размінцы. Не ўдалося. Хоць так…

IMG_1677.RV1_.jpg
Жодзінцы… А ўсяго нас было восем.

IMG_1679.RV1_.jpg
IMG_1678.RV1_.jpg
IMG_1680.RV1_.jpg
IMG_1681.RV1_.jpg

СТАРТ і БЕГ
IMG_1682.RV1_.jpg
IMG_1683.RV1_.jpg
IMG_1689.RV1_.jpg
IMG_1699.RV1_.jpg
IMG_1715.RV1_.jpg
IMG_1725.RV1_.jpg. IMG_1727.RV1__0.jpg
IMG_1742.RV1_.jpg
IMG_1728.RV1_.jpg. IMG_1731.RV1__0.jpg
IMG_1749.RV1_.jpg
ТАК галоўны кіраўнік спаборніцтваў сустракаў марафонцаў на фінішы. І – мяне…
Дзякуй, Вячэслаў Мікалаявіч, што помніце!

IMG_1752.RV1_.jpg
На фінішы мяне чакала Абаяльная Журналістка…
Aле ж я – не самы старэйшы. Ды не марафонец, а ўсяго поў-марафонец. Ды па бегавому стажу я зусім ”малады” – усяго 12 гадоў. І “рэкорд” у мяне самы-самы сціплы: 10 км за 54 хвіліны ў 70 гадоў… Мая цікавасць тут -- і на іншых прабегах – бегчы ў кампаніі марафонцаў. І – з фотакамярай: для прапаганды бегу як фізкультуры. Мне гэта падабаецца.
Поспехаў табе, Абаяльная Журналістка!..
(Калі б не 22 июня, гэтую фатаграфію паставіў бы ў загаловак. Мне падабаюцца журналісты, а журналісткі -- асабліва, бо ў іх надзвычай цяжкая праца.)

IMG_1810.RV1_.jpg
Мяркую, фатаграфія дастойная быць не толькі ў фотаальбоме фізкультурнікаў, але і “пад шклом” у хаце іх бацькоў: каб глядзелі на дзяцей і ганарыліся імі.

IMG_1822.RV1_.jpg
Суседзі барысаўчан, жодзінцы, занялі ўвесь "старэйшы" п’едэстал.

IMG_1812.RV1_.jpg
22 июня 2014 года: дзеці Загінуўшых Салдат.
Тых Салдат, што сабою засланілі Родину-мать і засталіся там, дзе засланялі.
Але Родина-мать назвала нас нелюдскім тэрмінам(!!!) сваёй людаедскай сацыялогіі – “ДЕТЬМИ ВОЙНЫ”: так яна отблагодарила (!!!) Загінуўшых Салдат – сатанінскай справядлівасцю ў адносінах да іх дзяцей. "Сатана тут правит бал..."?
Але мы выжылі!.. І яшчэ жывыя! Нават бяжым марафоны…

Поўны фотарэпартаж будзе крыху пазней на старонцы “Марафон”.

P.S. Мабыць, недзе дапусціў парушэнне ў праграме мантажа, але знайсці памылку не магу. Калі хто ведае -- падкажыце па зваротнаму адрасу: E-mail: andrei@retroview.by.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 5 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������