Андрэй Караленка
БЕГ у МАНЕЖЫ: З Новым Годам!..
2 студзеня. Раніца.
Зірнуў праз акно на вуліцу: неба чыстае. І падмарозіла!..
Напрасна абрадаваўся: ісці па тратуарах і сцежках непрыемна і небяспечна – слізка!
Два кіламетры да рандэву, -- па ледзяных калдобінах-выямках, яшчэ не пасыпаных пяском, – ішоў поўгадзіны, мяне кідала з боку ў бок, ледзь утрымліваўся на нагах. Але не ўпаў ні разу – дайшоў непашкоджаным! Толькі спіна стала мокраю…
А на праезжай частцы вуліц – лужы: асфальт награваецца ад шын аўтамабіляў.
Днём – СОНЕЧНА, як 23 снежня. Але мы будзем бегчы ў МАНЕЖЫ. (Алімпійскі спорткомплекс, вул. Каліноўскага, 111.)
У манежы – штатныя трэніроўкі: каля трыбун – “шаставікі”, з супрацьлеглага боку – бегуны. Мы не перашкодзім іх заняткам, яны – нашым.
Прыглядзеўшыся да “шаставікоў”, задумаўся: каб добра выканаць ТАКОЕ практыкаванне, неабходна “сабрацца” -- накіраваць сілы і думкі ў адным напрамку. А тут – шум-гам, бегатня-суетня… Але ж на афіцыйных спаборніцтвах шум-гам значна большы, дык, можа, такая “рэпетыцыя” і карысная для іх: трэба прывыкаць…
Амаль усе – 63. Камандуе парадам Аляксандар Кізіл. Паглядзім, хто прыехаў…
Фота цікавае і тым, што тут – трое дзяцей.
Хлопчык выглядае з-за Ірыны. Шкада, што ён не стаў у свабодны прамяжутак: я не магу яго “выцягнуць”. Спадзяюся, яшчэ ўбачымся на бегавых трасах.
Юбіляр – Арнольд Слуцкер: 75 гадоў.
Астатнія – кандыдаты ў юбіляры: яны нарадзіліся ў студзені.
Галоўны кандыдат у юбіляры – Аляксандар Кізіл. Ольга Іосіфаўна падарыла яму каробку з цукеркамі.
А старэйшы марафонец Мікалай Захарчанка – сувенір (у сумцы).
І паказаў жэстам: трымайся вось так – як я!..
Усе – на старце. (Аўтар – “по умолчанию”.)
Астатнія здымкі – “на бягу”, нажаль, не надта ўдалыя…
Самы ўдалы – з любога погляду! -- здымак у гэтым фотарэпартажы: Аляксандар Кізіл і Люба (яго жонка).
Дзе? Што? Калі?
Чытайце на сайтах www.meta42.by i www.klbviktoria.com.
Комментарии
Отправить комментарий