Андрэй Караленка
Фестываль бегу “ЯЗЫЛЬСКАЯ ДЕСЯТКА”-2011
Поўная версія.
Уступнае СЛОВА
Для артыкула няма часу, бо многа – надзвычай многа! – дзён спатрэбілася на фотарэпартаж з ХХХІ ММММарафона-2011. А артыкул – роздум, аналіз, меркаванне, вывады, прапановы...
Ды і на гэты раз я паспрабаваў зрабіць фотарэпартаж з Марафона такім, каб спадабаўся хаця б тым, хто ўдзельнічаў у ім і папаў у маю фотакамеру. На большае-лепшае разлічваць немагчыма: я бег “дзесятку” разам з усімі, таму не мог бачыць тое і тых, што-каго бачылі фотарэпарцёры на трасе.
Дзякуй усім за інтарэс да ХХХІ ММММарафона-2010.
ПРАДМОВА
Вёска Языль: мама праважае дачушку на фестываль бегу.
Старыя Дарогі: А вось гэтая, таксама Маміна Дачушка, вернецца дамоў з узнагародаю – на радасць маме і самой сабе.
Поспехаў вам, Маміны Дачушкі!
Авось, сустрэнемся праз год...
Два гады не прыязджаў на “Языльскую десятку”: у 2009-м пабаяўся ехаць адзін, -- інвалід па зроку, -- а ў 2010-м і напарніка знайшоў, і ўнёсак заплаціў, ды напярэдадні ад’езду нечакана-негадана аказаўся ў бальніцы. Банальны выпадак, але гэта – Жыццё.
Мой сябра АБА любіў шуціць: “Такова селяви!”
І на гэты раз непрыемнасць не прайшла міма: прышлося ехаць аднаму. Але даехаў, – з дурной перашкодаю! – з задавальненнем прабег 10 кіламетраў і, задаволены, вярнуўся ў сваю хату. А назаўтра прабег 10 кіламетраў у Мінску. Прыемна было!..
Што за перашкода з’явілася, здавалася, на роўным месцы?
Каб даехаць да Мінска і сесці ў электрычку Мінск-Асіпавічы, у Жодзіне я сеў у электрычку Орша-Мінск, якую на гэтым накірунку называюць “дурной электрычкай”. Чаму ў яе такая слава-прозвішча?
З сярэдзіны 70-х гадоў да канца 90-х і нават пазней яна заўсёды была запоўненая: не то, што сесці, стаяць не было дзе, асабліва ў ранішнім рэйсе з Оршы і вячэрніх з Мінска. А ў суботу і нядзелю – бітком набітая! Пры пасадцы на станцыі Мінск Усходні (у напрамку Оршы) людзі штурмавалі вагоны -- лезлі па галовах другіх пасажыраў! Гвалт, лямант, сварка. Бачыў і горшае -- дурней не трэба…
Акрамя таго – гэта надзвычай важна адзначыць, -- электрычка заўсёды спазнялася на пяць, дзесяць і болей хвілін. І ў абодвух напрамках – хоць з Мінска ў Оршу, хоць з Оршы ў Мінск. Дурната ды й толькі!..
Мінуў час – памяняліся прыярытэты; аўтамабіляў – ажно стаянак нехапае; у электрычцы Мінск-Орша-Мінск стала свабодна. Але яна ўсёроўна спазняецца.
Дурната на чыгунцы?
Помню, у далёкім дзяцінстве сяляне ў бліжэйшых ад станцый вёсках па гудку паравоза правяралі гадзіннікі, каб дзеці не спазняліся ў школу: на чыгунцы быў строгі рэжым, дысцыпліна.
Электрычка Орша-Мінск апраўдала сваю дурную рэпутацыю – прыйшла ў Мінск са спазненнем на 14 хвілін(!!!). Разумеецца, я спазніўся на электрычку Мінск-Асіпавічы – амаль тры гадзіны сядзеў на вакзале.
Амаль тры гадзіны – час, за які меркаваў пабяседаваць з арганізатарамі “Языльской десятки” і пазнаёміцца з горадам Старыя Дарогі: прайсці-пахадзіць -- самаму ўбачыць. Ды наведаць сядзібу-музей Анатоля Белага. Менавіта фатаграфіямі з Музея я хацеў пачаць фота-аповед пра “Языльскую десятку” – паказаць Старыя Дарогі і з такога погляду. А ён ой-як важны і цікавы!
Регістрацыя ў спорткамітэце.
Часу для бяседы не было – я толькі прысутнічаў на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта.
Аповеды пра мясціны вакол Старых Дарог помню з дзяцінства ад чырвонаармейцаў, якія трапілі ў акружэнне паміж Слуцкам і Бабруйскам, але сумелі вярнуцца дамоў (у Грэскі раён).
Пазней, будучы студэнтам БПІ, пазнаёміўся са Старадарожскім раёнам з іншага боку – праз “старадарожскую самагонку”, самую-самую знакамітую, проста-такі легендарную ў добрым і праўдзівым сэнсе: яна была “візітнай карткай” Старых Дарог і раёна.
Сённешняя “візітка” – фестываль бегу “Языльская десятка” і сядзіба-музей вучонага, даследчыка, мастака Анатоля БЕЛАГА. Спачатку пакажу Музей – як меркавалася. Ды ўсё ж, Музей -- АДЗІНАЕ, што ёсць беларускае нацыянальнае ў Стаоых Дарогах.
Зрабіў усяго некалькі здымкаў: сонца ўжо садзілася -- пра якія фатаграфіі размова, калі іх якасць "так сабе"?
Даўно заўважыў: у малых райцэнтрах, дзе адсутнічае гарадскі транспарт, самае хадавое і надзейнае “средство передвижения” – веласіпед. Тут веласіпедысты паўсюды! І ад ранку да вечара.
Выйшаў з гатэля -- хлапчукі каталіся на веласіпедзе. Сфатаграфаваў іх.
“ЯЗЫЛЬСКАЯ ДЕСЯТКА” як ФЕСТЫВАЛЬ БЕГУ
Сёлета фестываль бегу “Языльская десятка” – 24-ы: у наступным годзе – “малы юбілей”.
Яшчэ ў маладосці надта дасведчы таварыш патлумачыў мне: юбілей – 7 х 7 = 49. 49 + 1 = 50.
Лічба “7” у некаторых варыянтах выкарыстання яе -- нават сакральная: 7 цыклаў па 7 гадоў, а наступны год – юбілейны! І – пачынай спачатку, але ў іншай іпастасі: набытыя за 50 гадоў веды і вопыт перадавай нашчадкам, вучням, супляменнікам.
50 гадоў – рубеж. Па таму часу. Толькі па таму часу?..
Алімпійскія гульні праводзяцца праз кожныя 50 лунных цыклаў – пачынай усё спачатку, ужо маючы спартыўны багаж-вопыт. Або перадавай яго другім.
Вось чаму перыядычнасць спартыўных Алімпіяд -- чатыры гады.
Усё ж, што такое “юбілей” – як перакладваецца з лацінскай на нашу мову?
Спрабаваў знайсці хоць якое тлумачэнне ў слоўніках – пуста або прымітыўна. У Інтэрнеце – яшчэ прымітыўней…
“Языльскую десятку” не называю “нацыянальным” фестывалем нават з малой літары, бо не бачыў на фестывалі аніводнага(!) нацыянальнага слова і сімвала – толькі государЬственные.
ФЕСТЫВАЛЬ БЕГУ -- свята бегу як фізкультуры, але НЕ нацыянальнае, а савецка-государЬственное. Калі вызваліць яго ад “совковости” -- атрымаецца проста СВЯТА БЕГУ: для ЛЮДЗЕЙ, для ЎСІХ, як было заўсёды на ФЭСТАХ, пра што помню з дзяцінства.
Фестываль – ад нямецкага слова das Fest – фэст. У беларускай культуры былі (дзе-нідзе яшчэ захаваліся-адзначаюцца) “царкоўныя святы”і кірмашы, называемыя фэстамі. Беларускія фэсты з іншай эпохі і іншай культуры – нацыянальнай беларускай. Фестывалі – савецкая культура.
Менавіта каб УБАЧЫЦЬ СВЯТА БЕГУ і прабегчы па святочных вуліцах горада, я і прыехаў у Старыя Дарогі. І каб сустрэцца з яго арганізатарамі і ўдзельнікамі, штатнымі і пачынаючымі: усё гэта мне цікава і неабходна як чалавеку – МОЙ ПОГЛЯД. Ды я яшчэ і журналіст, фотарэпарцёр на марафонах – прапагандыст бегу як фізкультуры. (Шкада, крыху спазніўся…)
Магчыма, вось з такога ці іншага погляду быў неабходны каму-небудзь і я: кожны прабег – сустрэча з аднадумцамі па бегу-марафону.
Магчыма, каму-небудзь будуць цікавымі мае фатаграфіі. Маю на ўвазе перш дзяцей і настаўнікаў з вёскі Языль: праз 25-50 гадоў фатаграфіі для гэтых дзяцей стануць гістарычнымі. Для каго -- у асабістым плане, а для каго, -- дай Бог! -- і ў міжнародным...
Сёлета арганізатары “Языльской десятки” прапанавалі новую дыстанцыю – ад вёскі Языль да Старых Дарог (26 км), якую назвалі “Шестнадцать фестивальных миль”. Прэмъера перад “поў-юбілейнаю”: ці спадабаецца?
Вось з вёскі Языль, са старта на 26 км, я і пачынаю фота-аповед непасрэдна пра “Языльскую десятку”.
ПЕРШЫЯ СТАРТЫ і ФІНІШЫ
Саджуся ў аўтобус з языльскімі школьнікамі і вяртаюся ў горад.
А марафонцы бягуць “Шестнадцать фестивальных миль”…
Цэнтральная плошча ўчора…
…і сёння.
Пакуль марафонцы бягуць свае кіламетры-мілі, на плошчы спаборнічаюць самыя малыя фізкультурнікі.
Марафонцы з Новаполацка.
"Извините, хлопцы, дела. Бегу..."
Сапернікі
Леанід Гісаў з Бабруйска: для яго любы сапернік – не сапернік.
Прывітанне і пажаданне поспехаў – ад Адміністрацыі горада.
СТАРТ на ТЫТУЛЬНУЮ ДЫСТАНЦЫЮ
НА ЎСЁЙ ТРАСЕ НАС СУСТРАКАЛІ АПЛАДЫСМЕНТАМІ…
Шчырае дзякуй вам, ЛЮДЗІ! І -- бывайце здаровы!
Дай Бог, сустрэнемся праз год...
Дзед-марафонец з унучкаю-марафонкаю. Шкада, што не прыехваў і сын-марафонец.
Квартэт з Новаполацка выступіў добра…
Леанід Гісаў з бабруйчанамі.
УРУЧЭННЕ ЎЗНАГАРОД
Як толькі пачалі ўручаць узнагароды, пайшоў дожджык – дробны, цёплы, але непрыемны…
Хлопчык у цэнтры – “з веласіпеда”. На наступным фота: гэты ж хлопчык – на Першай ступені…
Поспехаў вам, дзеці!
Комментарии
Отправить комментарий