ГРОДНА: "ПРАБЕГ МІРА"-2011

Андрэй Караленка

Гродна: "ПРАБЕГ МІРА"-2011
IMG_4504.jpg.rv_.jpg
IMG_4556.jpg.RV_.bis_.jpg

Спадзяюся на паразуменне тых удзельнікаў прабегу, хто хацеў убачыць сябе на старце ці на трасе: я не меў магчымасці паказаць гэтае прыгожае СВЯТА БЕГУ раней. Таму апраўдваюся пагаворкаю лянівых і неабавязковых людзей: “Лепей позна, чым ніколі”.

Ды фотарэпартаж у мяне атрымаўся аднабаковы і штатны, бо і я таксама бег 10 кіламетраў. А менавіта ў гэтым забегу былі самыя-самыя цікавыя і марафонцы-і-марафонкі, і моманты на трасе: барацьба ішла не толькі за прэстыж быць першым, а і за першыя прызы. А яны па тутэйшых крытэрыях даволі важкія.

Паказваю тое, што атрымалася. І тых, хто “атрымаўся” на фота добра ці станоўча.
Хто цікавіцца болей дэталёва, можа паглядзець на сябе на фатаграфіях і ў пратаколах на сайтах www.oblsport.grodno.by і www.klbviktoria.com.

DSCN0153.jpg.RV1_.jpg.bis_.jpg
ГРОДНА – прыгожы горад з надзвычай цікавай Гісторыяй. (Нецікавай Гісторыі не бывае.)
Першы раз я ўбачыў яго ў 1959 годзе, калі праходзіў кароткую ваенную службу ў інжынернай дывізіі за вёскай Грандзічы. Вёска – як не наша, людзі – як не нашы: усё – польска-заходнее ці забытае і потым знявечанае сваё.(?)
Другі раз пабываў у Гродне ў кастрычніку 1995 года, калі малодшы сын служыў на памежнай заставе ў сяле Сапоцкін.
Першае, чым уразіла (уразіла і здзівіла!) мяне сяло Сапоцкін – назвы вуліц: на беларускай і польскай мовах!!! Браво, землякі!!! Браво!!!
А шыльда на КОЛХОЗной конторе -- на русском языке...
Другое здзіўленне – Касцёл!!! На ім – дзве мемарыяльныя Дошкі. Адна, з правага боку, – ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Яна на польскай мове…
Нам, мне і жонцы, павязло: пакуль чакалі сына, пабывалі на службе ў Касцёле. А служба незвычайная – вянчанне маладых.
Трэцяе здзіўленне – пейзваж: аколіцу Сапоцкіна я назваў міні-Швейцарыяй. Недакладна, прымітыўна, але падкрэсліў, што месца прыгожае, прывабнае.
Чацвёртае здзіўленне-- сёння: хацеў прачытаць хоць што пра Сапоцкін у Інтэрнеце – пуста…

Гродна -- прыгожы горад з надзвычай цікавай Гісторыяй. Шкада, я бачыў яго (у трэці, чацверты… разы) толькі праз вокны аўтобусаў: прыязджаў не на экскурсію, а на прабегі. А Гісторыю ведаю толькі ўвогуле…
IMG_4494.jpg.rv_.jpg
IMG_4493.jpg.rv_.jpg
IMG_4489.jpg.rv_.jpg
IMG_4487.jpg.rv_.jpg
IMG_4491.jpg.rv_.jpg
IMG_4492_0.jpg

Працяг фотарэпартажу -- на старонцы "Марафон".

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������