29 чэрвеня 1941 года: “Guten Tag, Alex!..”

Сёння – нядзеля. Але думкі і настрой у вяскоўцаў зусім не святочныя: ужо тыдзень, як пачалася вайна. Сем дзён – як адзін: слёзы, трывога, страх, неспакой. А што наперадзе? Мабыць, і сам Бог не ведае.
Дзень пачынаўся, як і ўсе апошнія – сонечным, ціхім.

Зранку сяляне выгналі кароў на пашу, запалілі ў печы і нетаропка рабілі звычайныя для святочнага дня справы – гатавалі ежу і варылі корм для жывёлы. На сяле ўвогуле ніколі на нядзелю сур’ёзнай справы не прымяркоўвалася, -- ня-дзеля ж, свята, - а тут і звычайная, паўсядзённая валілася з рук, бо яны былі быццам не свае - як хворыя, здранцвелыя. У кожнага цяжкі камень ляжыць на душы і нясцерпна балючыя думкі, як стрэмкі, колюць у галаве, прыгнятае цяжэрная невядомасць: дзе нашы – сын, бацька, гаспадар, брат? Што з імі - ці жывыя? І – калі прыдуць немцы? Што будзе з намі?

Мойго тату забралі на вайну ў панядзелак, аднаго з сяла, а ўсяго забралі сямярых з сельсавета -- па аднаму амаль з кожнай вёскі. Паштальён прынёс павестку ноччу.
Раніцаю каля сельсавета, на скрыжаванні вуліц, сабралася ўсё сяло. Каля плоту стаяла падвода. Возчык Мяцельскі папраўляў пакладзеную ў воз салому і подсцілкі. Чакалі Корзуна, мужчыну з вёскі, што за рэчкаю. Ён прыйшоў, прывітаўся з мужчынамі за руку: прывітанне было і развітаннем. Татка падняў мяне на руках, прытуліў да сябе, сказаў:
“Ты ж слухай маму, я скора вярнуся”.
Тата і Корзун селі на падводу наперадзе, Тарасевіч, з другой вёскі, побач з возчыкам Мяцельскім. Мая мама, бабуля Аўдоля і жанчыны плакалі. Мяцельскі махнуў пугаю на каня і яны паехалі ў Ваенкамат. Пішу сёння так, як разумеў у той час – Ваенкамат, бо не ведаў што гэта.
Яшчэ раней, з самага ранку, туды пайшлі камуністы – старшыня сельсавета Саўка Васілевіч і настаўнік Васіль Хлебавец. У сераду забралі астатніх мужчын -- яны пайшлі раніцай, іх праводзілі за сяло.
А вечарам прыйшоў з Мінска Пятрок Брэйдэ, наш сусед, ён там ляжаў у бальніцы. Ішоў амаль два дні і ноч.і Ён расказаў, што сам бачыў і чуў па дарозе: немцы бамбілі Мінск, Чырвоная Армія на захадзе разбітая і адступае, усё гарыць. Стала яшчэ страшней.

Хаця ўсім нецярпелася пачуць што-небудзь новае, каб хоць крыху зняць страх і боль невядома-сці, але, паснедаўшы, ніхто не выходзіў на вуліцу, бо ўсе ведалі, што раніцаю ніякіх навін не пачуеш: ноччу ніхто з сяла нікуды не хадзіў. І павестак з Ваенкамата болей не прыносілі: забралі ўсіх, хто падыходзіў па ўзросту. А калі хто-небудзь вярнуўся дамоў, -- ходзяць чуткі, што ўжо вяртаюцца, -- то ён з хаты не выйдзе, хаця толькі ён мог сказаць праўду пра тое, што ў нас бачы-лі здалёку: немцы бамбілі Слуцк. На лаўках сядзелі толькі старыя і дзеці, мужчын не было, бо іх амаль не было і ў сяле. Не размаў-лялі -- думкі сумныя і пра адно: дзе нашы? З кожнай хаты кагосці забралі на вайну ці хто служыў у арміі – ён ужо на вайне. Ды на сяле амаль усе – радня і сваякі, таму ўсім балюча.

Кажуць, Слуцк пачалі бамбіць даўно. Мо, заўчора над балотам каля Старцавіч немцы збілі два нашыя самалёты, яны упалі ў балота. З меньшага, аднаматорнага, ён не гарэў, быў толькі падбіты і падаў уніз бокам, лётчык апусціўся на парашуце, а двухматорны самалёт загарэўся, з яго выска-чыў толькі адзін лётчык. Казалі, што ў тым самалёце былі тры лётчыкі – яшчэ штурман і стралок.
Уся вёска глядзела, як біліся самалёты. Дзед Цімох сказаў: “Калі самалёты б’юцца над намі, зна-чыць фронт блізка, скора і сюды прыдуць немцы…” Яго сын Пятрок служыў палітруком недзе каля Мінска. Сёння дзед Цімох сядзеў адзін на лаўцы каля сваёй хаты.

Хлапчукі насіліся па сялу з канца ў канец з калёсцамі пад штурхалку з дроту. Мама, адпуска-ючы мяне з хаты на вуліцу, наказала: “Далёка не адлучайся, сынок, вайна кругом”. Вышла за мною на двор і зусім ціха кажа: “Мо ўжо сёння прыдуць немцы, не дай Бог…”
Я сядзеў на лаўцы з дзедам Міхалём. Дзед маўчаў, паглядаў на дзеда Цімаха. Насупраць Цімаха – Пятрок Брэйдэ, які прыйшоў з мінскай бальніцы, далей – Мікалай з Волькаю, а насупраць іх -- баба Настуля. Каля сваёй хаты стаяла Насця з дачкою Ленаю.

“Немцы ідуць! Каля сельсавета іх машыны стаяць! І матацыклы!” – крычалі Ванька Кавальчук, Лёня Яскевіч і Алёша Барысевіч, сябры-суседзі, бегучы па вуліцы “з таго канца”, што ад Слуцка.Усе падняліся з лавак -- сталі каля варот. Пачуўшы шумную гамонку, з хат павыходзілі жанкі з малымі дзецьмі і бабулі: хаця страх і трывога былі вялікімі, але ж і заставацца ў хаце ў невядо-масці таксама цяжка. Выйшла і мама. Старэйшыя вяскоўцы адносіліся да немцаў іначай, чым маладыя -- не баяліся, бо помнілі іх з Мікалаейскай вайны: немцы нікога не чапалі і нічога не забіралі – толькі прасілі пакарміць коней. А тым, хто даваў сена або авёс, плацілі грошы: я чуў ад дзеда. А бальшавікоў людзі баяліся, бо калі яны вярталіся з Польшчы ў дваццатым годзе, дык усё забіралі падчыстую, нават коней, і нічога не плацілі.

У нашым канцы сяла стала ціха, як перад навальніцаю: мамы забралі ў дзяцей калёсцы з дротам і трашчоткі, а саміх дзяцей трымалі каля сябе. І ў мяне мама забрала трашчотку, палажыла на прызбу. Усе моўчкі пазіралі ў бок сельсавета, бо ўжо ведалі: немцы будуць ісці адтуль.
Немцы не ішлі – ехалі на дзвух матацыклах, на кожнай па тры салдаты ў касках, два -- з аўтама-тамі на грудзях, а ў таго салдата, які сядзеў у калясцы, быў пулямёт. Першая матацыкла павяр-нула ў крывасёлак – на Капыль, другая – у завулак, дзе былі дзве хаты. Але, праехаўшы да канца сяла, матацыклы вярнуліся назад -- паехалі да сельсавета. Анямеўшыя людзі стаялі нерухома, як прыбітыя да варот.

Неўзабаве зноў пачуўся гул: за матацыкламі ўжо ехаў легкавік і вялізны грузавік з салдатамі. Каля дома Насці Майсючэні, дзе была калгасная кантора, ужо стаяла шмат жанчын з дзецьмі. Параўняўшыся з імі, легкавік спыніўся, з яго выйшаў немец. Шафёр з машыны падаў яму нейкую скрыначку. Немец браў з яе цукеркі і раздаваў дзецям -- падыходзіў са скрыначкаю да кожнага дзіцяці. Мамы і бабулі стаялі моўчкі, быццам баючыся зварухнуцца, паглядвалі то на немца, то на салдатаў у грузавіку, якія моцна рагаталі.

Тым часам з легкавіка выйшаў другі немец з такою ж скрыначкаю і раздаў цукеркі дзецям, якія стаялі з мамамі насупраць, каля хаты Яна Прудзінскага.
Пакуль немцы раздавалі цукеркі, пад’ехаў невялікі атрад коннікаў, мо на дваццаці конях, і спы-ніўся за грузавіком – утварыўся вялізны натоўп. На галавах у салдат былі блішчастыя шапкі, як аблупляныя цыбуліны. Некалькі коннікаў пад’ехалі бліжэй да машыны з салдатамі і паглядалі, як немцы раздаюць цукеркі.

Раздаўшы цукеркі, немцы селі ў легкавік і паехалі да скрыжавання-развілкі, дзе іх чакалі мата-цыклы. Дзеці, нечакана асмялеўшыя, наперагонкі кінуліся за машынамі, акунуўшыся амаль у непраглядны пыл. Я папрасіў у мамы бегчы за машынамі. Але машыны на скрыжаванні не спы-ніліся -- павярнулі ў крывасёлак, і мы пабеглі за імі. Але і ў крывасёлку машыны не спыніліся -- мы пабеглі далей, за сяло, каб паглядзець, куды паехалі немцы. Выбегшы ў канец вёскі, ўбачылі, што матацыклы і машыны, даехаўшы да Дворнай дарогі, ўжо зварочваюць на пасёлак Птушыныя Горы. За пасёлкам дарога ідзе на Капыль – праз мост на рэчцы, па грэблі і праз лес Бор.
Засопшыяся, чорныя ад пылу, мы моўчкі пайшлі домоў, каб расказаць мамам, куды паехалі нем-цы. Федзя і Сяргей Майсючэні пахваліліся, што немцы далі ім цукеркі.

А па крывасёлку насустрач нам павольна ехаў атрад коннікаў.
Цяпер мы заўважылі, што і тут, ў крывасёлку, таксама каля кожнай хаты стаялі людзі і моўчкі глядзелі на немцаў: яны выйшлі з хат, як праехалі матацыклы і машыны.
Перад домам Аляксея Каралевіча, дзе стаяў ён з жонкаю Вераю і дочкамі Ульянаю і Лідаю, ехаў-шы наперадзе немец нечакана звярнуў убок і злез з каня, падвёў яго да плоту, накінуў павады на слуп варот, -- як і мы робім, -- і, здымаючы на хаду пальчатку, падыйшоў да Аляксея, і громка сказаў:
“Гутэн таг, Алекс!” -- І падаў яму руку.
Аляксей, -- ён быў малога росту, таму яго звалі Аляксейкам, -- разгублена гледзячы знізу ўверх, і, мабыць, нічога не разумеючы, нясмела падняў сваю малую, зморшчаную і рудую руку, і ціха прамовіў: “Гутэн таг…”
Высокі немец, ласкава усміхаючыся, крыху нахіліўся і паціснуў яго руку. І адразу на твары Аляксея з’явілася ўсмешка і ён, збянтэжаны, тарапліва адказаў, ківаючы галавою:
“Гутэн таг, гэр Хохмюллер, гутэн таг!” (пераклад)
Высокі немец, -- а хто быў бы не высокім побач з Аляксейкам?! – трымаў яго руку, а другую паклаў яму на плячо.
“Вас фюр айнэ унэрвартэтэ бэгегнунг, Алекс!” – Сказаў ён, не адпускаючы рукі Аляксея.
“Я, я, айнэ унэрвартэтэ, гэр Хохмюллер. -- Потым ціха дабавіў: -- Унд айнэ біттэрэ”.
“О, я, Алекс, айнэ біттэрэ, -- немец спахмурнеў, зняў руку з пляча Аляксея. -- Вэрэ эс бэссэр, вэрэ эс кайнэ зольхэ бэгегнунг!”
“Зы набэн дас гут гезагт, гэр Хохмюллер, -- неяк нясмела сказаў Аляксейка, такі маленькі побач з немцам. – Вэрэ эс кэйнэ зольхэ бегегнунг!”
“Унд во іст дэйнэ зон, Алекс?”
Аляксейка, мабыць, не чакаў такога пытання. Ён моўчкі падняў галаву ўверх і ціха адказаў:
“Донт, во зы, гэр Хохмюллер, ан дэн фронт”.
“Іст эр офіціір?”
“Майн зон іст флюгэр, эр дынст ін Смаленск, -- гэтак жа ціха сказаў Аляксейка і махнуў другою рукою ўбок -- ці то на ўсход, ці то на неба паказаў.
“Я, я, айн віттерэс трэффэн, Алекс. Зээр віттэрэс, -- сказаў немец скарагаворкаю і адпусціў руку Аляксейкі. -- Іст дас дайн хаўс? – паказаў ён ужо свабоднаю рукою на маленькую, з маленькімі ж акенцамі і на нізкім падмурку хату Аляксея.
Аляксей кіўнуў галавою, зусім ціха сказаў:
“Я, майн, гэр Хохмюллер”.
“Лэвэ вооль, Алекс!” – немец зноў падаў руку Аляксею. – Бэвэрэ дыхь гот, дайн хаўс, унд дайнен зон ім крігсфойер!”
“Данкэ, гэр Хохмюллер! Лэвэн зы вооль, гэр Хохмюллер!”
Маленькі Аляксейка глядзеў знізу ўверх на вялізнага немца. Той адпусціў яго руку і адступіў -- і стаў яшчэ большым, а маленькая рука Аляксейкі засталася як павісшая. Ён падняў яе да галавы, мабыць, хацеў зняць шапку, але склаў рукі разам на жываце і сказаў, ківаючы галавою:
“Бэвэрэ зы гот, гэр Хохмюллер, зы унд ірэ фамілія, гэр Хохмюллер…”

Немец зняў павады са слупа, адвёў каня на сярэдзіну вуліцы, павольна, але спрытна сеў у сядло і шагам паехаў у канец сяла. Коннікі, што чакалі паводдаль, паехалі за ім.
Аляксейка павярнуўся ў бок немцаў, ступіў адзін крок з месца, дзе стаяў, як прыкаваны, і падняў руку з шапкаю, мабыць хацеў памахаць “на развітанне”, але надзеў яе на галаву, бо немец не азірнуўся.
З-за пылу, паднятага пярэднімі коннікамі, апошнія амаль сталі не бачнымі. За сялом немцы пры-шпорылі коней і, чэкаючыся ў сёдлах, рысцою паскакалі на пасёлак па бліжняй дарозе – праз грэблю на балоце з ручаём.

Мікалаеўскую вайну Аляксейка трапіў у палон да немцаў і прабыў у Нямеччыне амаль два гады – працаваў у памешчыка, па іхнему, баўэра. Ён быў задаволены, што трапіў у палон: зас-
таўся жывы, не быў нават паранены. А рабіць ў баўэра было не цяжка, ды ён і не прымушаў ра-
біць больш, чым рабілі тыя немцы, якіх ён наймаў. І яды было ўдастатку.

Ніхто, акрамя ягонай дачкі Ульяны, якую ён навучыў нямецкай мове, -- яна працавала настаўні-цаю ў Капыльскім раёне, -- не разумеў, аб чым гаварыў немец з Аляксейкам, таму чакалі, што ён скажа.Аляксейка стаяў разгублены, глядзеў некуды ўніз, быццам на ногі. На нагах у яго былі лапці: толькі ён ды два старыя, Міхаль Купрэвіч і Міхась Барысевіч, хадзілі ў лапцях улетку. Ён нетаропка дастаў кісет, памацаў яго, – ці ёсць там яшчэ тытунь? – развязаў, не паднімаючы ні на каго вачэй, прасунуў руку ў кісет, з нагруднай кішэні дастаў складзеную газету, але цыгарку не стаў вярцець -- сказаў павольна, гледзячы на суседа Аляксандара Купрэвіча:
“Гэта быў малодшы сын баўэра, у якога я рабіў ў Нямеччыне, зваць Хохмюллер. -- Памаўчаў крыху, нешта абдумваючы. – Тады, як нас адпусцілі дадому, яму было адзінаццаць гадоў. Малы быў, ды колькі ўжо часу прайшло, а, бач, пазнаў мяне. І трэба ж такому здарыцца – стрэліся. Увек не прыдумаеш…
“Вось дзе стрэліся, -- таксама задуменна сказаў Аляксандар Купрэвіч.
Два яго сыны служылі ў Чырвонай Арміі, старэйшы, афіцэр, недзе за Масквою, а малодшы – у Гомелі, шафёрам на легкавой машыне, камандзіра вазіў. – Каб і хацеў прыдумаць, дык розуму на такое не хопіць. Гэта ж трэба…”
Суседзі загаманілі – выказвалі здзіўленне такой нечаканай, ажно неверагоднай сустрэчай: па- спрабуй прыдумаць – з розуму звіхнешся.

“Божа міласцівы! – заківала галавою старая Маланя. – Такая далячынь – дзе тая Нямеччына! – ды людзей процьма і там і тут, а вот жа нешта звяло іх -- стрэліся. Божа ж ты, міласцівы…”
“Нямеччына далёка – як на Тым Свеце”, -- пажартаваў Пятрок Ждановіч, скручваючы цыгарку. Падаў складзеную газету падыйшоўшаму Алесю Лазоўскаму. Хата Лазоўскага крайняя, на вотшыбе, ён убачыў, як немцы ехалі міма, і выйшаў на двор. А по-тым на сяло пайшоў, калі ўжо конны атрад адыходзіў. На Лазоўскага толькі цяпер і ўвагу звяр-нулі. Ён адарваў сабе газетку, насыпаў махоркі з кісета Пятра, вярнуў яму кісет з газетаю. “Сказаў абы што, -- з дакорам паглядзела на Пятра яго жонка Адарка. – Лепш бы маўчаў”.

“Памаўчыце крыху, людзі -- суцешыў суседзяў Аляксандар Купрэвіч, -- хай Аляксей кажа. Мы ж па-нямецку не разумеем”.
Усе сцішыліся. Лазоўскі адступіў крыху – туды, дзе стаяў раней, дастаў крэсіва з кнутом, чырка-нуў і пачаў раздзімаць трут. Аляксейка яшчэ нават не прыкурыў, хаця крэсіва і трут ужо трымаў у руках -- глядзеў некуды ўніз, мо, на свае лапці.
“Вот, людзі добрыя, што я зразумеў: мабыць, і немцы, як і мы, не хочуць вайны, -- ён адарваў погляд ад лапцяў і павянуў галаву да Купрэвіча. -- Калі я сказаў, што сын служыць лётчыкам у Смаленску, дык у яго нават рука здрыганулася…
“От як! Значыць, баяцца немцы нашых лётчыкаў”, -- адразу здагадаўся Пятрок. Засунуў газету ў кісет і завязаў яго.
Стаяўшы збоку Змітрок Апанасевіч падхапіў гаворку:
“У Аўдоці Даніліхі, вунь, два сыны – лётчыкі, ды Астапаў зяць у лётчыках служыць. Смелыя хлопцы, дадуць немцу прыкурыць!”
Але ўсе астатнія маўчалі і глядзелі на Аляксейку -- чакалі, каб ён распавёў пра ўсю размову з немцам. А ён кажа:
“Немяц яшчэ сказаў мне: дай Бог, каб твой сын і твая хата не згарэлі ў агні вайны”.

Ад таго, што аповед Аляксейкі быў такі кароткі, а канец нечаканы і незразумелы, зноў стала ціха, людзі быццам нечага чакалі. А ён прыладзіў кнут да крэмня, чыркануў раз, другі, прыкурыў і маўчыць. “Дык чаму ж гэты немец прыйшоў сюды з вайною?” – Спытаў невядома ў каго Аляксандар Ку-прэвіч, парушыўшы прыкрую цішыню. І паглядзеў на Аляксейку.
Аляксейка раскурваў цыгару. Аляксандар павярнуўся ў абодва бакі – усе маўчалі.
“Кажуць, ужо Баранавічы згарэлі, ды Слуцак два дні гарыць. Гэта ж яны разбамбілі… І два на-шыя самалёты збілі -- у балота упалі каля Старцавіч…”, -- Змітрок Апанасевіч падтрымаў Купрэвіча.
Аляксейка маўчаў -- смаліў цыгарку, гледзячы сабе пад ногі.
“Але ж, бач ты, ёсць і немцы, якія не хочуць вайны. Мабыць, ён добры чалавек, гэты немец -- кажа мая бабуля Аўдоля. – Дык мо і нядоўгая будзе вайна, калі самі немцы яе не хочуць? Мо яны далёка не дойдуць? Ды бальшавікі, хоць яны зладзеі і п’яніцы, мо, апамятаюцца і прагоняць іх…”
Яна гладзіць мяне па галаве і кажа ўжо толькі мне аднаму:
“І тады твой татка вернецца дадому”.

Алесь Лазоўскі, стаяў крыху збоку, смаліў цыгарку. Ён склаў крэсіва і кнут у каробачку і сунуў у кішэню камізэлькі:
“А хто ў іх пытаць будзе, у тых немцаў, якія не хочуць вайны? -- Сказаў, як пра сябе, гледзячы на сваю цыгарку. Потым паглядзеў спачатку на нас з бабулю і на ўсіх астатніх. -- Ці спыталі ў ста-рога Міхаля і Іллюка, як забіралі іх сыноў на фінскую вайну? Ці мо спыталі ў Мікалая Мяцель-скага? Ці мо ў каго з нас спыталі, хочам мы ваяваць з Фінляндыяй ці не? Прыказ -- і пагналі, як валоў на бойню. З нашага сяла трое не вярнуліся, дзеці асірацелі. І ў кожным сяле так – па двое, па трое. А ў немцаў, думаеш, кіраўнікі разумнейшыя за нашых, калі палезлі на чужое?..”
Усе адразу суцішыліся, апусцілі вочы і пачалі разыходзіцца.
Бабуля кажа мне, але чуюць усе:
-- Сказана ж: гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам стрэнецца ў жыцці. Запомні, унучак…

У 1946 годзе Ўльяна, сярэдняя дачка Аляксея Каралевіча, вышла замуж і пераехала ў Старыя Дарогі. Сям’я Аляксея – наша радня: мой бацька і яго жонка Вера – дваюрадныя, таму, калі Ўльяна прыязджала да сваіх бацькоў, заходзіла і да нас, хаця мой бацька з вайны не вярнуўся.

Студзень 1972 года. Я з групай інжынераў ехаў у камандыроўку ў Кемераўскую вобласць. Вы-ляцелі з Мінска ў Новасібірск на самалёце “АН-10А”, які мы называлі “вібрастэндам”. “Вібра-стэнд” быў запоўнены напалавіну, таму сцюардэса перасадзіла нас “для правільнай цэнтроўкі” -- я аказаўся ў “хвасце”. Калі падыходзіў да месца, якое яна мне паказала, -- побач з жанчынай гадоў пяцідзесяці, -- у мяне аж ёкнула сэрца: жанчына паказалася мне знаёмай. Я паставіў сак-ваяж пад крэсла і асцярожна, каб яна не заўважыла, паглядзеў на яе сбоку: Ульяна!
Супакоіўшыся, павярнуўся да яе і кажу:
“Гутэн абэнд, фрау Ульяна!”
“Ой, Госпадзі! Трэба ж, такое -- дзе сустрэліся!.. -- Яна абняла мяне і заплакала. – Вот жа нечака-насць! Паслаў Бог радасць – значыць, ёсць ён на свеце! Ды, праўду кажуць, гара з гарою не схо-діцца, а чалавек з чалавекам – абавязкова…
Ульяна ляцела ў Іркуцк да старэйшага сына, ён геолаг. Мы увесь час гаварылі з ёю – пра бацькоў, пра радню і аднасельчан, пра падзеі ў вайну. Яна і пераказала мне тую размову нямецкага афіцэ-ра Хохмюллера з яе бацькам, якую я бачыў трыццаць гадоў таму.
А ўжо мінула шэсцьдзесят сем...

…Бабуля Аўдоля гладзіць мяне па галаве і кажа: “Гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам стрэнецца ў жыцці. Запомні, унучак…”


ПЕРАКЛАД
“Добры дзень, Алекс!”
“Добры дзень, гэр Хохмюллер, добры дзень…”
“Якая нечаканая сустрэча, Алекс!”
“Так, так, нечаканая, гэр Хохмюллер. І горкая.”
“О, так, Алекс, горкая. Лепш, калі б не было такой сустрэчы.”
“Вы вельмі добра сказалі, гэр Хохмюллер: лепш, каб яе не было.”
“А дзе твой сын, Алекс?”
“Там, дзе і Вы, гэр Хохмюллер -- на фронце.”
“Ён –афіцэр?”
“Мой сын -- лётчык, ён служыць у Смаленску.”
“Так, так, горкая сустрэча, Алекс. Вельмі горкая. Гэта твая хата?”
“Так, мая, гэр Хохмюллер.”
“Прашчай, Алекс! Хай зберажэ Бог тваю хату і твайго сына ў агні вайны.”
“Дзякуй, гэр Хохмюллер! Прашчайце і Вы, гэр Хохмюллер! Хай і Вас зберажэ Бог, Вас і Вашу сям’ю, гэр Хохмюллер…”

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
14 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������