Андрэй Караленка
“КАПЫЛЬСКАЕ КАЛЬЦО-2012”: БОЛЬ НЕ ЎЦІХАЕ…
Тая ж рэчка… Той жа мост… Той жа лес…
Той і не той, бо боль не ўціхае – перашкаджае аб’ектыўна бачыць і разумець рэальнасць.
Сёнешні фотарэрартаж -- самы вялікі па аб’ёму фатаграфій, хаця “Кальцо”-прабег было самым малым па колькасці ўдзельнікаў. Няма сэнсу думаць-разважаць над прычынамі -- яны даўно вядомыя, сёння ўсім увачавідкі.
Самы вялікі фотарэпартаж -- быццам прашчальны, хаця я не прашчаюся: прабег 3 км па рэгламенту і 5 км “рэверсам”, -- каб фотарэпартаж быў болей поўным, цікавым для марафонцаў, -- і адчуваў сябе “на паўторным фінішы” нармальна. Але ж хто ведае сваё “заўтра” пасля 75-ці гадоў…
Самы вялікі фотарэпартаж – каб быў цікавым маім зямлякам-капылянам: ПАКАЗВАЮ ІХ ДЗЯЦЕЙ так і столькі, як змог.
Каментаў да фатаграфій будзе мала ды яны кароткія: хто паглядзіць – няхай успомніць і дапіша самастойна. Або дадумае за мяне, бо я не забываў, што гляжу на трасу з таго пагорка, адкуль Віктар Новік ужо не вернецца на стадыён…
Я бег у мемарыяльным касцюме, хаця не ў тым, як у папярэднія два ЧОРНЫЯ прабегі: гэты будзе для мяне штатным, пакуль змагу бегчы “Капыльскае кальцо” па рэгламенту. А калі не змагу, пастараюся прыязджаць – для фотарэпартажу.
ПРАТАКОЛ
Гэтая дзяўчынка спазнілася на пастпаенне -- вось як спяшаецца…
СТАРТЫ. БЕГ. ФІНІШЫ.
Першы!!!
Перамагла…
Не забудзьце гэты момант...
Поспехаў вам, дзеці!
“Присядем, друзья…” перад цяжкай дарогай…
Старт на дыстанцыю 3 км.
Я бег ЗА імі, таму іх фатаграфій не будзе – толькі ўзнагароджаных.
Пасля фініша крыху памыўся-пераадзеўся і пабег “рэверсам”. Паказваю, што атрымалася.
А яны адпачываюць вось так...
І ў іх – іх адпачынак…
УЗНАГАРОДЖАННЕ (самых малых і старых)
КАНЦЭРТ
САМЫЯ-САМЫЯ...
Самая-самая выдатная каманда -- з Ратамкі.
УЗНАГАРОДЖАННЕ (працяг)
Абсалютныя!..
РАЗВІТАЛЬНАЕ слова – АД ІМЯ ЎСІХ…
“А мы ўжо паедзем дадому, дахаты…”
Бывайце здаровы!
Да сустрэчы!..
Зваротны адрас: E-mail: andrei@retroview.by.
Комментарии
Не ўсе здымкі адкрываюцца...
Бо не пастаўленыя: аўтар-рэдактар надта стаміўся -- лёг адпачыць...
Фота
Чамусьці не ўсе фотаздымкі адкрываюцца, у апошніх бачныя толькі нумары(
Отправить комментарий