Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500.jpg
IMG_8975.RV_.1.jpg
13 лютага 2013 года быццам бы споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча МАШЭРАВА:
13 февраля 1918 года: такой даты ў гісторыі СССР (Савецкай Расіі) няма.
І не было рэальна і афіцыйна. Але яна была ў пашпартах Машэрава і ёсць у апошнім, які захоўваецца ў музеі.
26 лютага 1918 года – новая афіцыйная дата нараджэння Машэрава, хаця яе ніколі не было ні ў пашпарце, ні ў іншых яго дакументах.

Такую абставіну людзі называюць “дурнатой сплашною” ці “дурдомам”, пры гэтым круцяць пальцам каля віска. А гісторыкі, навукоўцы ўсіх накірункаў і афіцыйныя інстытуты кваліфікуюць як фальсіфікацыя.
З чаго ўзнікае лагічнае пытанне:

біяграфія Машэрава – “дурдом” і фальсіфікацыі?

ШТО на самай справе ўяўляе сабою “дурдом” Машэрава, калі ён існаваў рэальна – і афіцыйна, -- болей пяцідзесяці гадоў? Ды не поўнасцю разваліўся нават праз трыццаць гадоў пасля ўпакаення яго стваральніка і гаспадара.
ДЗЕЛЯ ЧАГО Машэраў збудаваў і ўмацаваў свой “дурдом” так, што яго не змаглі разбурыць ні вучоныя з дапамогаю дакумента ад Владзіміра Ульянава (Леніна), ні час?

Фальсіфікацыі ў афіцыйнай біяграфіі Машэрава, -- аказалася, што там іх незлічона! -- ахоўваемыя неабмежаванаю ўладаю НКВД-ВКП(б)-КПСС-КГБ, непазбежна патрабавалі паслядоўных фальсіфікацый падзей і дзеянняў, да якіх ён меў ці мог мець хоць ускоснае дачыненне, каб, не дай Бог, не засталося якой “зачэпкі” для сумнення і супастаўлення з іншымі падзеямі-дакументамі, – атрымаўся “замкнуты круг” фальсіфікацый за перыяд ад яго дня нараджэння да апошняй хвіліны 4 кастрычніка 1980 года,15:04 мск.

Так з асабістай праблемы Машэрава стварылася дзяржаўная праблема Беларусі, -- “зона маўчання” адносна даты яго нараджэння і неверагодны – да абсурда! – шум-гром вакол яго Галоўнай Ролі ў арганізацыі “усенароднай партызанскай вайны”, подзвігаў “народных мсціўцаў” і соцень трагедый пад стаўшай абагульняючай назваю “Хатынь”.

“З асабістай праблемы Машэрава” – недакладна, бо не толькі з яго асабістай праблемы: тут выпадак, калі інтарэсы адной незначнай асобы і інтарэсы вышэйшых дзяржаўных асоб і ўсёй краіны, СССР, сталі непарыўнымі.
Праблема ўзнікла дакументальна летам 1942 года, калі Машэраў упершыню ўтаіў дату нараджэння ў аўтабіяграфіі пры прыёме кандыдатам у члены ВКП(б).

Безумоўна, ёсць і болей раннія дакументы, але яны недаступныя, хаця сведкі злачыннай сувязі Паўла і Пятра Машэравых з НКВД-бальшавікамі праглядаюцца праз “рэмаркі” іх радні і паралельныя падзеі, пра якія ў народзе кажуць, што дыму без агню не бывае: калі не гарыць, дык тлее.

У аўтабіяграфіі, на якую я спаслаўся (лета 1942 года), Машэраў утаіў не толькі дату нараджэння, -- у кантэсце часу і падзей гэта можна разглядаць як нікчэмную дробязь літаральна, -- але і лёсавызначальныя звесткі, абавязковыя там быць:
не назваў фамілію, імя і імя па бацьку свайго бацькі ("Отец в 1937 году был репрессирован органами НКВД и осужден как будто на три года, точно не знаю.");
не даў ніякіх звестак пра маці і сяcцёр: як зваць і ДЗЕ знаходзяцца ў даны момант (18 ліпеня 1942 года);
не паведаміў аб тым, што здаўся у палон немцам;
пра “сотрудничество с оккупантами” вот так: “работал счетоводом в колхозе Россоно” і “одновременно с этим… работал учителем в Россонской семилетке”.

Гэта – нонсенс, тое, што немагчымае быць увогуле, без уліку часу і ўмоў.
Але “немагчымае быць” ёсць! І называецца афіцыйным дакументам. Таму "немагчымае быць" натуральна адпавядае характарыстыкам “дурдом” і “фальсіфікацыя”.

Па погляду з “дурдома” у будучыню і наадварот бачны ПРАЕКТ ад лета 1942 года.
Запомнім меркаванне. І зададзімся адпаведнымі пытаннямі: ДЛЯ ЧАГО праект? і ХТО аўтар?

ЯКОЙ была пачатковая мэта фальсіфікацыі Пятром Машэравым даты нараджэння? Прыемлемага адказу не знайшоў: сям’я Машэравых – як “абсалютна чорнае цела” у фізіцы. Хаця імёны сыноў, -- Павел і Пётр, -- наводзяць на роздум…

ХЛУСНІ дзеля ХЛУСНІ ў біяграфіях не бывае: гэта не шуткі-жарты на перамене ў 5В класе, а дакументы, “афіцыйныя паперы” з подпісамі і пячаткамі. Таму ставіцца да іх неабходна з увагаю – як да дакументаў.
А да біяграфій партыйных дзеячоў і партызанскіх камандзіраў – з асабліваю ўвагаю да кожнай дэталі-падзеі, літары і нават знака, бо ўсе такія дзеячы-камандзіры – легендарныя. Іх біяграфіі – адпаведна: легенды.

Пытанне, хто гэтыя службовыя асобы-людзі, што прымалі паперкі, дзе хлусня, “чушь собачья” і “фигура умолчания” увачавідкі, як на далонях, і прыдавалі ім статус афіцыйных дакументаў, і чаму прымалі, пакінем на разгляд-роздум крыху пазней.

“В деталях собака зарыта!” -- памятаю з далёкага-далёкага студэнцтва.
Пасля пачуў другі варыянт савета-папярэджання: “В деталях чёрт сидит!”
Тады, яшчэ студэнтам, прачытаў маленькую аповесть Эрнеста Хемінгуэя “Старик и море”. Здзівіўся: з-за чаго столькі шума? Прачытаў яшчэ раз: ого-о-о!!!

Ужо будучы дарослым, добра пабітым хлусамі-фальсіфікатарамі і подлай сволочью рознага калібра, пазнаёміўся з Хемінгуэем бліжэй – прачытаў яшчэ раз “По ком звонит колокол” і ўсё, што было на той час. І дзве яго біяграфіі.
Столькі дэталяў у адным “Колоколе”!.. Перш – эпіграф.
І як вяртанне ў студэнцтва: “Ищите незаметные детали…”
О, Хемінгуэй!.. Дэталі – гэта ключы да ўсіх тайн.

Непрыкметныя, малюсенькія дэталі-дробязі – міны, якія здольныя ўшчэнт разарваць любую хлусню-легенду. Таму і неабходна разглядзець іх у награмаджэннях хлусні і блішчастай мішуры, каб вылічыць утоеную праўду.
Шукайце непрыкметныя дэталі!..

Пазней, ужо ад мамы, пачую:
“Хлусня -- як тая “міна з часавым механізмам”, пра якую ў вашых кніжках пішуць: калі прыйдзе яе час -- яна ўзарвецца. Але гэтая міна ўзарвецца пад тым, хто яе падклаў: хлусня – міна пад самога сябе…”

1.13.Сілічы.jpgМой партрэт у Facebook.
2008 год, спорт-комплекс “Сілічы”. Я адпачыў пасля “дзесяткі” і парылкі -- чакаю марафонцаў на фінішы, каб зрабіць поўны фотарэпартаж: марафон – афіцыйна, а “дзесятка” – толькі спадарожнік. Хаця таксама варты ўвагі і павагі.

Людзі майго пакалення памятаюць трыумфальны бег Уладзіміра Куца на Алімпіядзе ў Мельбурне, 1956 год, на дыстанцыі 10 кіламетраў.
І шарж у газеце “Комсомольская правда”, -- на шырыню першай паласы! -- савецкія алімпійцы вяртаюцца з Алімпіяды (праз Кітай) на цягніку, абвешаныя медалямі, а Уладзімір Куц бяжыць па шпалах наперадзе паравоза…

Сёння ў Беларусі ў арганізатараў аматарскіх марафонаў няма грошай нават на прабегі ў самых-самых “сціплых” умовах: усе сродкі – на хакей і хакеістаў ды ўсялякія ўблюдачныя шоу для праслаўлення Галоўнага Хакеіста.
Смурод ад кадзіла TV-БТ такі, што задыхаюцца не толькі фізкультурнікі, школьная і ўніверсітэцкая фізкультуры і аматары-марафонцы, а і афіцыйны спорт-шоу. Акрамя хакея: “Хакей – наше всё!”

13 лютага размясціў ў Facebook “рэпліку”:
“Сёння – 13 лютага 2013 года.
Можа, хто памятае: першы сакратар ЦК КПБ легендарны партызанскі камандзір Герой Савецкага Саюза МАШЭРАЎ Пётр Міронавіч нарадзіўся 13 февраля 1918 года.
13 февраля 1918 года -- ТАК напісана ў яго пашпарце.
ТАК напісана ў афіцыйных біяграфіях Машэрава і ў дакументальных аповесцях “Пётр Машеров” і біяграфічнай аповесці яго сястры Ольгі “Семья Машеровых”.
ТАК напісана ва Указазах аб узнагароджнні “в связи с 60-летием со дня рождения”.
ТАК напісана ў віншаванні ад імя ЦК КПБ з нагоды 60-годдзя Машэрава – за подпісамі ўсіх членаў Палітбюро.
ТАК напісана ў наградным дакуменце Балгарскай Народнай Рэспублікі. Дата: 13 лютага1978 года.

ТАК напісана.
Але ТАКОЙ даты ў гісторыі СССР (Савецкай Расіі) няма. І не было.

У 1973 годзе пры абмене партыйных білетаў Машэраў загадаў выдаць яму партыйны білет за нумарам "13".

Для апошняй паездкі “в Борисовский район” 4 кастрычніка 1980 года Машэраў загадаў вызваць з водпуска вадзіцеля Зайцава В.Ф. і ўзяць аўтамабіль “Чайка”.
Па інжынернай (канструктарскай) дакументацыі Горкаўскага аўтазавода аўтамабіль “Чайка” называецца “ГАЗ М 13”.
(Адпаведна: аўтамабіль “ЗІМ” – “ГАЗ М 12”, “Победа” – “ГАЗ М 20”, “Волга” – “ГАЗ М 24”, а знакамітая “эмка” – “ГАЗ М 1”.)

Я чакаў 13-е і 26 лютага 2013 года…
IMG_8868.RV3_.jpgЗдымак зроблены ў афіцыйны дзень майго нараджэння, па пашпарту, -- 14 студзеня.
Я адзначаю яго ўмоўна і па-рознаму, у залежнасці ад абставін і настрою, здаралася, з “шампанскім” і іншымі напіткамі на стале -- Стары Новы год.

Днём было мінус 11, а раніцаю, магчыма, і болей. Вецер слабы.
Хадзіў па гораду і наваколлю пад прыемную “музыку”: з дзяцінства люблю слухаць, як “снег под ногами скрипит от мороза”. Дэталі з дзяцінства захаваліся ў памяці добра.
Пры хадзьбе (і бегу) думкі складваюцца лёгка і паслядоўна лагічна, бывае, “прыходзяць” нават цікавыя, вартыя ўвагі, але дыктафона не нашу.

Прайшоў 10 кіламетраў.
Не надта многа, але я задаволены, бо пры тэмпературы ніжэй тры-пяць градусаў ужо не магу бегаць – прастуджваюся. Усё ж цягнуць марафоны з дому – як калісці санкі: мы, дзеці да цямна “сядзелі на гары”, вярталіся дамоў быццам са снегу і лёду злепленыя – як снежныя бабы.

Пацяплее – паспрабую бегчы. Можа, адолею і поўмарафона. А спачатку неабходна пераадолець “марафон” да доктара-кардыёлага: гэтую "дыстанцыю" прайсці складаней, чым “дзесятку” на трасе.

Мой дзед Міхаль, -- калі я быў яшчэ малы, а дзед ужо стары, -- называў 14 студзеня Новым Годам – як Свята і Рубеж. (А 1 студзеня -- “бальшавіцкім новым годам”: толькі каляндарная дата.)
Напярэдадні днём мама прыбірала хату, гатавала стравы, а вечарам мы сустракалі Новы Год шчодраю вячэраю з куццёю: дзень, вечар і вячэра называліся адным словам “шчадрэц”.
Вечарам “на шчадра”, калі дазваляла надвор’е, дзеці да ночы каталіся па вуліцы на санках ды вытваралі ўсялякія дурноты, якія называлі “фокусамі”.
Назаўтра з самага ранку ўся вёска абмяркоўвала нашы “фокусы”: ад каго і да каго пасыпалі попелам або намалявалі чарнілам сцежку, каму закрылі шклом комін, каму ўпусцілі ў хату вераб’я, у каго знялі брамку і да каго аднеслі яе, каму завязалі сенцы або вароты, у каго сцягнулі “сучку” ці што іншае. (“Сучка” – санкі-прычэп да саней для перавозкі бярвенняў.)

“Цягнуць санкі з дому…”
Мы вярталіся дамоў быццам са снегу і лёду злепленыя – як снежныя бабы.
А дома мама хвалявалася. Адразу паіла малінавым чаем і ўкладвала на печ пад коўдру ці кажух, каб добра прагрэўся.
А калі я пачынаў кашляць, -- на нагах лапці, усё мокрае, быццам з вады вылез, -- то і націрала шкіпідарам. Рукі ў мамы дзярпатыя. Кажу ёй:
“Ты вельмі моцна дзярэш спіну і бакі…”
А мама неяк сумна апраўдвалася:
“Сынок, я ж не настаўніца, а калгасніца: не кніжкі і сшыткі гартаю, а рукамі зямлю варочаю. Пацярпі крыху -- здаравей будзеш, не захварэеш”.
І накрывала коўдраю. А наверх – куфайку.
Хай свяціцца імя тваё, Мама!..

13-га і 26 лютага 2013 года я спадзяваўся прачытаць якую-небудзь новую выдумку пра легендарнага партызанскага камандзіра, геніяльнага дзяржаўнага дзеяча і нацыянальнага героя Беларусі, першага сакратара ЦК КПБ Героя Савецкага Саюза МАШЭРАВА П.М.

Чакаў, хаця “95” – пасля “90”: хто хацеў і меў што сказаць, выказаліся пяць гадоў таму – “лапши на уши навешали” столькі, што яна ажно абляпіла плечы і спіны даверлівых, наіўных , мала адукаваных і недасведчых па тэме людзей.
Ды і раней было дастаткова “юбілеяў” як повадаў для прыгатавання “макаронного изделия” і навешвання яго не столькі на вушы, а перш на мазгі. Што яшчэ можна прыдумаць?

Былі “юбілеі” і “круглыя даты” з дня яго “трагической гибели” – 20, 25 і 30 гадоў, адзначаныя ў СМІ сціпла. Сціпла -- па аб’ёму, але не па цынізму і абсурднасці хлусні: яна такая, што, мяркую, сам Машэраў здзівіўся б і пахваліў бы аўтараў па-ленінску: “Верной дорогой идёте, товарищи!”.

На сёлетні “юбілей” не знайшоў нічога вартага ўвагі, акрамя дылетантскіх разважанняў дзяцей машэраўскіх партдзеячоў, на той час пачынаючых журналістаў: штатны савецкі пустазвон – на ўзроўні балбатні самога Машэрава. Хаця яны даўно -- не пачынаючыя журналісты, а вопытныя і нават загартаваныя змагары супраць сёнешняй дыктатуры. (Цікавы выпадак стойкасці савецкай прапаганды.)
Астатняе – макулатура “районного масштаба” незалежна ад геаграфіі і ўзроўню.

Другая прычына сціпласці, мабыць, у тым, што сапраўдны юбілей – 100 гадоў! – ужо блізка: кулінары-фальсіфікатары рыхтуюцца -- эканомяць муку-хлусню.
Для каго – ужо блізка, для каго – інакш: пяць гадоў -- дажыць бы да абсурд-шоу…

Па праву памяці святой…
.01.RV_.13.jpg
Выкапіраўка з кнігі “Памяць. Слуцкі раён”: пад іменем “В.Д. Караленка” – мой бацька Караленка Павел Міхайлавіч. Ніжэй – яго малодшы брат Федар.
На наступнай старонцы пад фатаграфіяй Васіля Данілавіча Караленкі – “П.М. Караленка”. Памылка непрыемная, але зразумелая.

У слуцкай “Памяці” ёсць не толькі памылкі, а прадуманыя подласці.
Подласць у адносінах да загінуўшых на фронце ці ў вайне ўвогуле – ваеннае злачынства без тэрміну даўнасці.
Калі меркаваць па публікацыях у СМІ, у кнігах “Памяць” такія злачынствы – па кожнай вёсцы. Прычын таму некалькі, галоўная – замяніць гісторыю-праўду на гісторыю- хлусню пад што ці пад каго: фальсіфікацыя Гісторыі на ўзроўні ўблюдачнага шоу "Линия Сталина".

Ва ўсіх войнах бальшавікоў злачынстваў было больш, чым яны аб’ектыўна непазбежныя ў вайне, бо ўсе войны бальшавікоў – злачынныя: яны вяліся супраць народа. Злачынцы атрымлівалі ўзнагароды і вайсковыя званні – за злачынствы. А пасля вайны – кіруючыя пасады ў раёне, вобласці, у Мінску і Маскве.

Уладу тутэйшых бандытаў мама называла “уласцю парцізанскае банды”.
Хай свяціцца імя тваё, Мама!..

IMG_1334.RV_.13.jpg Ордэн “Отечественная война” – адзіны ў СССР наследны ордэн.
Наследны – пры дзвух умовах: калі ўзнагароджаны ордэнам загінуў у баю або ўзнагарода пасмяротная.
Пра ГЭТА я пачуў у перадачы па TV-НТВ у 2005 годзе. Але нідзе не чытаў.
Ордэн на мне – узнагарода пасмяротная. 1-й ступені. Нумар 156 788.

Асноўныя палажэнні Статута ордэна напісаны Сталіным І.В. асабіста.
Аўтограф вождзя захоўваецца ў Гістарычным архіве Расіі. Я звяртаўся – адказу не атрымаў. З другіх інстытутаў Расіі мне выслалі Xerox-копіі з кніг – белетрыстыка: без прэамбулы і трох першых параграфаў.
І ні слова каментаў: нічога не ведаюць ці не жадаюць, каб я ведаў хоць што?
У 1947 годзе ў Статут ордэна ўнесена змяненне. Якое?

IMG_1328.RV_.213.jpg У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчынный вайны пра ордэн “Отечественная война” ніхто нічога не ведае канкрэтна: мне прапанавалі тое ж, што прыслалі з Расіі -- Xerox-копію з кнігі… якая ў мяне ёсць.
Пры гэтым настойліва даказвалі, што я не маю права насіць ордэн. Даказвалі -- хаця пра тое, што ён наследны, самі ад мяне пачулі ўпершыню. Ці прыкінуліся? Тым горш: подласць не меньшая.
Такія гісторыкі. І наша гісторыя – прадукт дыктата нахабных хлусоў і фальсіфікатараў.

Па праву памяці святой гавару праўду,
якую бачыў, ведаю і бачу сёння.
І хачу ведаць праўду, якую хавае ад мяне Власть Партизанской Банды.

img757.13.1.jpg
Мая мама Надзя Чачкоўская з унучкаю Алаю. Вёска Мусічы, 1972 г.
Мама памерла 25 сакавіка 1999 года. Ёй было 88 гадоў.

Прыехаўшы на памінкі праз “сорак дзён”, я папрасіў сястру паказаць МАМІНЫ ДАКУМЕНТЫ.
"Ніякіх дакументаў няма: мама спаліла ўсе дакументы пасля таго, як ты прыязджаў, мо, пяць гадоў таму, і распытваў яе пра вайну, партызан і калгасы, -- адсказала сястра. -- Я запытала, навошта яна зрабіла гэта? А яна кажа:“Бо Андрэй будзе шукаць праўду. У бальшавікоў і камуністых ён не знойдзе праўды: гэта – банда зладзеяў і злыдняў-людаедаў, яны заб'юць яго і яго дзяцей. Яны заадно з капыльскімі бандзітамі – адна банда…”
Хай свяціцца імя тваё, Мама!..

Мама спаліла не толькі дакументы, а і сшытак, у які запісвала тое, што чула ад людзей пра капыльскіх бандзітаў – пра іх злачынствы ў вайну і пасля: імёны-фаміліі, адрасы, пасады, дзе і кім працуюць дзеці.

Падстаў для “даследавання” у мамы было дастаткова: тры гады нямецкай акупацыі Беларусі вёска Мусічы Грэскага раёна, дзе мы жылі, і астатнія вёскі ад Грозава да Старцавіч-Хранова-Дзюдзева былі фактычна акупіраваныя капыльскімі бандзітамі, называўшымі сябе партызанамі.

Адразу, у першую ваенную восень, капыльскія бандзіты пачалі рабаваць людзей, здзеквацца з іх: патрабавалі ад мамы самагонку і сала, а калі яна казала, што няма, білі шомпалам і называлі сукаю і сцерваю.
Каб не білі, мама з запаленай лучынаю ішла ў сенцы, быццам за самагонкаю, а з сенцаў уцякала ў сад – зімою, босая, у адной сарочцы. Бандзіты, ад злосці, што падманула, выбягалі з хаты і стралялі ўздагон.

П’яныя бандзіты стралялі і ў хаце. У столь.
Капыльскія бандзіты стралялі ў хаце дзеда Міхаля, два сыны якога ваявалі на фронце. Дзед спаў на печы. Хоць амаль глухі, стрэл пачуў – злез з печы і ўзяў палена за прыпечкам… Але капыльскія бандзіты не білі яго – моўчкі пайшлі з хаты. Не пайшлі – пасунуліся, бо ўжо былі п'янымі настолькі, што ледзь трымаліся на нагах.

З восені 1942 года ў лексіконе капыльскіх бандзітаў паявіліся яшчэ два словы на літару “с” – “сапогі” і “сволочь”. Таго, хто не аддаваў “сапогі”, -- калі былі ў яго? – называлі “сволочью”, выводзілі з хаты, ставілі да сцяны і стралялі вакол галавы. У хаце – мама, жонка і дзеці. Або прывязвалі вяроўкаю да скамейкі і білі шомпаламі – у хаце, перад дзецьмі, жонкаю і мамаю, калі жыла ў іх сям’і.
Не паставіў ні клічніка, ні шматкроп’я – выказаў нейтральна як “праўду факта”: было.
Было і горш і страшней.

У канцы 1942 года капыльскія бандзіты застрэлілі нашага кабаньчыка, аднеслі на свае сані, што стаялі на вуліцы каля варот, -- забралі.
Мама, пачуўшы стрэл, выбегла з хаты на двор – кінулася да бандзітаў:
“Бандзіты! Людаеды! Вы дзяцей грабіце! Вы грабіце старога дзеда, два сыны якога на фронце ваююць!.. Каб вас пуля не мінула!..”

Капыльскі бандзіт паказаў маме вінтоўку і папярэдзіў:
“Не бреши, сука! Если бы мы были бандитами, ты давно замолчала бы, -- і ўскінуў вінтоўку на плячо. – А если будешь ещё брехать, в следующий раз и корову заберём. Поняла?.. Война всё спишет…”

Мама з дзедам адвялі карову да радні ў Грэск – пад ахову немцаў. Увосень наступнага года адвезлі і малога кабанчыка.
Грэск -- сем кіламетраў ад Мусіч: мама па тры разы ў тыдзень хадзіла да радні дапамагаць гадаваць карову і кабанчыка. Як хадзіла, чаго нацярпелася – тут не да месца апавядаць.

Так ваявалі з немцамі і абаранялі нас партызаны. Таму іх называлі капыльскімі бандзітамі. Капыльскімі -- бо прыходзілі да нас, у Грэскі раён, з Капыльскага.

IMG_6089.RV_.jpg
Сяло Грэск, вуліца Лава (сёння – Камсамольская): там, на другім узгорку, у хаце з правага боку, жыла сям’я Мацельскіх, Мікалая і Алюты. Алюта – дачка Веры, сястры дзеда Міхаля, дваюрадная сястра майго бацькі.
У Алюты і Мікалая было чацвёра дзяцей. Селядоршых, Мікалая і Ліду, я ведаў. Сёння на сядзібе Мяцельскіх жыве дачка Ліды з мужам.

У капыльскага бандзіта, які застрэліў нашага кабанчыка, была кароткая вінтоўка. Сусед Апанас патлумачыў маме:
“Гэта – карабін, яго даюць малодшым камандзірам. А вінтоўкі – у радавых.”
Я, шасцігадовы хлопчык, ведаў ад капыльскіх бандзітаў, што такое шомпал: жалезны пруцік з вінтоўкі, якім яны б’юць маму. А з карабіна бандзіт застрэліў кабанчыка.
У тую ноч капыльскія бандзіты забралі парсюкоў яшчэ ў дзвух сямей у вёсцы і ў адной на нашым пасёлку Птушыныя горы.

Бандзіты забралі ў нас палатно, коўдры і пражу, што былі ў куфры, нават кнігі “Тихий Дон” і “Поднятая целина”. І кнігу “Артиллерия”, -- вялікая, тоўстая, з карцінкамі, -- якую пакінуў малодшы сын дзеда Міхаля Федар, афіцэр-артылерыст.

IMG_6125.RV_.jpg
Стаю на ўзгорку Птушыных гор. За спіною – пасёлак, дзе калісці была сядзіба пана (двор). Помню цагляны склеп і падмурак дома. На падмурку пабудаваў хату настаўнік Хлебка Іван, наш сусед. А ліпы перад домам яшчэ панскія.

Ад Бабінага лесу, што за дарогаю Шышчыцы-Капыль, міма Грозава, праз Бор і Грывень, ехалі па гэтай дарозе да нас і ў суседнія вёскі капыльскія бандзіты-рабаўнікі.

У той час месца выглядала крыху інакш…
Вялізнае балота -- ад Слуцка-Радзічава міма вёсак Шулякі, Боркі, Дзюдзеў, Загараўшчына, Канюхі, Грывень, Клешаў і Старцавічы -- да Слуцка. Па такой дузе.
Рака Лакнея. Мост. Ад маста -- грэбля праз балота ішла прама. З левага боку – магілкі вёскі Грывень. За магілкамі – сама вёска, 36 двароў. За вёскаю -- лес, які ў нас называлі Борам. За Борам, з левага боку, -- польска-яўрэйскія магілкі. Унізе – ручай, на ўзгорку -- сяло Грозаў. На Базарнай плошчы -- вялікая-вялікая Грозаўская Царква, вядомая на Капыльшчыне і Случчыне -- lf Старобіна.

Царкву разбурылі ў 1962-1964 гг., калі Машэраў П.М. быў першым намеснікам Мазурава К.Т. і галоўным ідэёлагам БССР.
img744.RV_.jpg
img745.RV_.jpg
Фатаграфія зроблена мною 3 мая 1965 года.

Сцены царквы, таўшчынёю каля метра, выкарыстаны для бадаўніцтва калгаснага клуба.
Адначасова з гэтым будаўніцтвам знішчаныя польска-яўрэйскія магілкі.
На аўтобусным прыпынку пачуў размову: надмагільныя пліты з тых магілак паклалі ў падмурак прыбудовы да царквы-клуба.
Калі праўда, то падмурак надзейны: то былі не пліты, якія сёння ставяць, а вялізныя камяні ды каменныя крыжы вышэй чалавека.

Пазней, у чэрвені 1974 года, будучы ў Грозаве, бачыў надмагільны камянь... у якасці ступені ўсходцаў у прыватным доме настаўнікаў. Надпіс на ім – лацінкаю.
Я астанавіўся, аслупянелы і знямелы: у доме настаўнікаў...
“Пад шум” афіцыйнага зладзейства і людзі паквапіліся на святое: які поп, такі і прыход – магчыма, яны з адной банды. Хоць і настаўнікі.

Капыльскія бандзіты – банда марадзёраў,
якая тры гады рабавала насельніцтва Капыльскага, Грэскага і заходняй часткі Слуцкага раёнаў.
Такая ж банда дзейнічала ў Глускім і Стара_Дарожскім раёнах: ведаю ад хлопцаў, з якімі вучыўся ў інстытуце.
Ідэйным вождзём банд быў Варвашэня І.Д.
Калі ўважліва паглядзець на біяграфічныя звесткі Варвашэні, то можна не сумнявацца: ступенямі ў яго кар’еры былі “кулакі”, “ворагі народа” і іх дзеці.
Мама, я, сястра, дзед Міхаль і дзед Якаў – чарговая ступень у кар’еры гэтага бальшавіка.

Яшчэ пры раздзеле панскай зямлі бальшавікі хацелі “раскулачыць” дзеда Якава за тое, што “его жена – племянница пана”. Але нехта заступіўся – толькі зямлю аднялі.
Род Чачкоўскіх -- не паны, а беларуская шляхта: працавітыя, разумныя і далікатныя людзі.
Ян Чачкоўскі -- бедны шляхціч, ды рана памёр – пакінуў пяцёра дзяцей.
Яго старэйшы брат быў адносна багатым, -- але не пан! – таму ў 1922 годзе з’ехаў у Польшчу: калі б застаўся ў Савецкай Расіі, бальшавікі адвезлі б яго і дзяцей у Котлас або ў напрамку порта Ваніно.

Я паказаў усяго некалькі момантаў і дэталяў – мімаходзь. І толькі пра Мусічы. А так было ва ўсіх вёсках тры гады.

Капыльскія бандзіты вярнуліся дамоў жывымі...
Бог не пачуў праклёнаў маёй мамы і ўсіх жанчын: капыльскія бандзіты вярнуліся дамоў жывымі. Ды не с пустымі рукамі: яны і іх жонкі насілі нашы кажухі, аўчынныя шапкі і рукавіцы, хусткі; яны шылі прасціны з нашага палатна і накрываліся нашымі коўдрамі, засцілалі імі пол у хатах, каб не холадна было ім і іх дзецям.

А мы, дзеці Загінуўшых Салдат, абрабаваныя капыльскімі бандзітамі і франтавікамі, -- пазней ветеранамі ВОВ, -- мерзлі і галадалі, прастуджваліся, хварэлі і паміралі яшчэ дзецьмі. Хто выжыў – не ўсе дажылі да пенсій. Сёння нас, мабыць, меньш, чым ветеранов ВОВ, хаця мы маладзейшыя на 10–15 гадоў.

Капыльскія бандзіты здзекваліся з нас і пасля прыхода Чырвонай Арміі: яны кіравалі Грэскім, Капыльскім і Слуцкім раёнамі. Асабліва -- з удоў, дзяцей і бацькоў Загінуўшых Салдат: абараніць нас не было каму.
Усё ж капыльскім бандзітам не ўдалося адправіць нашу маму траляваць лес: дзед Міхаль пайшоў у ваенкамат, -- я суправаджаў дзеда, бо ён амаль глухі, -- і запытаў у ваенкома: “За што загінулі мае сыны, калі капыльскія бандзіты здзекуюцца і цяпер з мяне і маіх унукаў, як у вайну?”
Ваенком пазваніў старшыні Мусіцкага сельсавета Гардзейчыку -- мама засталася дома.

Астатнія ўдовы паехалі: іх дзеці месяц жылі са старымі і нямоглымі бабкамі, сыны якіх не вярнуліся з вайны.
Па праву памяці святой: за ШТО загінулі сыны гэтых жанчын і бацькі дзяцей?
Немцы іх і мізінцам не зачапілі, а капыльскія бандзіты рабавалі і здзекваліся не толькі ў вайну, а да скону іх жыцця.

Асобная старонка – арышт дзеда Якава, мамінага бацькі: за што?
Фатаграфіі дзеда Якава не знайшоў, хаця калісці, будучы студэнтам, фатаграфаваў яго. Шкада.

Капыльскія бандзіты абвінавацілі дзеда ў тым, што выдаў немцам партызанскіх сувязных, якіх яны растралялі.
І сапраўды, немцы растралялі двух нашых настаўнікаў, якія тры гады ім прыслугоўвалі. А капыльскія бандзіты, якія не змаглі іх злавіць і растраляць, як здраднікаў, потым перавярнулі ўсё нагамі ўверх: камуніста, які служыў немцам, аб’явілі патрыётам, а заадно адпомсцілі нашай маме і яе бацьку -- знайшлі предателя.

Як ні дзіўна, дзеда Якава выратаваў капыльскі бандзіт: ён аказаўся… у адной з ім камяры (!) як злодзей. Ёсць Бог!?! Гэты бандзіт расказаў дзеду праўду: ён непасрэдна камандаваў аперацыяй па растрэлу прыслужнікаў акупантаў.
Тую праўду дзед Якаў расказаў на судзе. Пасля праверкі ў Грэскім райкаме КП(б)Б дзеда выпусцілі: не вінаваты.
Дзед Якаў прасядзеў 9 месяцаў у Слуцку ў КПЗ пад следствам. Вярнуўся дамоў сівы і
хворы.
Вось з кім ваявалі капыльскія бандзіты -- у вайну і пасля яе.

У сшытку мамы былі запісаны імёны-фаміліі і пасады капыльскіх бандзітаў, якія абгаварылі яе бацьку, дзеда Якава. І таго бандзіта, які выпадкова выратаваў дзеда.
(Уся гісторыя неверагодна жахлівая -- такая праўда пра “народных мсціўцаў”.)

img722.RV_.jpg
Мама і селядоршая сястра Гэля.

Цётка Гелька ведала многа песень і хораша спявала (з цёткаю Валяю).
Яшчэ яна любіла расказваць усялякія шуткі-прыбауткі пра Сталіна, Леніна, калгас і бальшавікоў-камуністаў, можна казаць, была “галоўным антысаветчыкам” у вёсцы пасля старэйшай сястры Надзі, маёй мамы.

Розніца ў тым, што мама нічога на камуністаў не казала без сур’ёзнага повада.
А цётка Гелька, як убачыць камуніста, адразу выдае поўную інфармацыю пра яго: дзе і што ў апошні час украў і з кім прапіў, дзе валяўся п’яны, да каго чапляўся. І абавязкова дабавіць тры-пяць агульных баек пра калгас і камуністаў.

На сяле – кожны чалавек на віду, асабліва камуністы: яны – давераныя асобы старшыні калгаса. Таму крадуць і п’юць – не баяцца. Па вуліцы ходзяць -- “ад плоту да плоту”. Або валяюцца пад плотам на сваім двары.

Адно лета я з дзвума дзяцьмі гасціў у мамы і сястры дзён сем-дзесяць.
Партыйнага сакратара бачыў п’яным амаль кожны дзень. Запытаў у мамы, чаму ён п’яны? Яна адказала коратка:
“Бо яму няма чаго рабіць”.
І патлумачыла:
“Зранку пасядзіць у канторы, потым пойдзе на адну ферму, на другую, яны побач, пашвэндаецца па машыннай станцыі – уся яго работа. Вернецца ў кантору – пасядзіць. А дзень жа вялікі! Няма чым заняцца – мучэнне якое! А як вып’е – адразу быццам пры дзеле, і час бяжыць хутчэй.
К канцу дня мужчыны складваюцца на бутылку – ён да іх. Ён не сее, не жне, не косіць, а грошы атрымлівае добрыя – можна і піць. А калі хто што ўкрадзе ў калгасе, то і яму наліваюць, бо тайны ніякай няма: усе ўсё ведаюць. І ён будзе маўчаць...”

“Запомні, сынок: хлусня – міна пад сябе…”
iчы.Мама.RV_.1.jpg

“Праўда – нічыя, яна ўсехняя. Але яе прысвоілі злыдні-бальшавікі і хаваюць ад нас, каб ніхто не ведаў, што яны – злыдні і людаеды. Таму яны баяцца ўсіх, хто ведае і кажа праўду – забіваюць, душаць у турмах. А праўда бальшавікоў – хлусня, прыдуманая імі, каб уладарыць над людзьмі і нажывацца іх дабром.
Не вер бальшавікам – звядуць са свету: заб’юць ці ў турме згнояць. Або гэтыя лайдакі і п’яніцы піць навучаць – сам сябе загубіш.

Галоўнае ў жыцці – заўсёды казаць праўду. Бо калі хоць раз схлусіш, у другі раз і праўдзе тваёй ніхто не паверыць, хоць плач, хоць пакляніся.
Хлусня -- як тая “міна з часавым механізмам”, пра якую ў вашых кніжках пішуць: як прыйдзе час, яна ўзарвецца. Але гэтая міна ўзарвецца пад тым, хто яе падклаў: хлусня – міна пад сябе…”

Хай свяціцца імя тваё, Мама!..

(Працяг будзе праз два-тры дні.)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
7 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������