Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў

Андрэй КАРАЛЕНКА

RV.FotoM2_.500_1.jpg
IMG_8975.RV_.1_1.jpg
(Працяг, частка 3.)

Гэтая частка важная тым, што нават пры самым-самым старанным па прыдзірлівасці і нечэснасці поглядзе на маё даследаванне, мяне нельга абвінаваціць ні ў скажэнні фактаў, ні ў хлусні -- ПАКАЗВАЮ тое, што напісана сястрой Машэрава, і прапаную чытачу задумацца і прачытаць самастойна: там, калі чытаць удумліва і разважліва, абсурднай хлусні ў 100 разоў больш, чым я паказваю – на кожнай старонцы.
Таму задаю пытанні і пішу адпаведныя каменты.
Калі параўнаць цынізм і нахабства хлусні з маімі каментамі, то я выказваюся надзвычай далікатна.

68.002.RV_.M.13.jpg У школе я вучыўся добра. У інстытуце – не горш: дзве сесіі здаў на “выдатна”.

За пяць гадоў я вывучаў не толькі вышэйшую матэматыку, “Теоретическую механику”, “Теорию машин и механизмов”, “Теплотехнику” і “Электротехнику”, “Минные заграждения” і “Мосты и переправы” і здаў легендарны “Сопромат” (якая дробязь!), але і прачытаў стаўшую даступнай французскую і англійскую класіку (усё не пералічыць!), “Историю дипломатии” пад рэдакцыяй Евг. Тарле, мемуары нямецкіх генералаў і ўспаміны савецкіх партызан.

Колькасць прагледжаных за пяць гадоў фільмаў… Лепей не лічыць. Усё ж назаву тры: “Мост Ватерлоо”, “Плата за страх” і “Серенада Солнечной доліны” – шэдэўры сусветнага кінематографа.
Усяго тры. “Тарзан” – “по умолчанию”.

Разумеецца, і пасля сканчэння інстытута я не толькі “піў і гуляў” у вольны ад працы час, але і чытаў тое, чаго абсалютная большасць інжынераў і ў вочы не бачыла. Нават не чула пра існаванне. (Гэта вызывала раздражненне не толькі ў маіх начальнікаў, але і ў некаторых так званых рядовых інжынераў.)

Друкаваўся ў “Комсомольской правде”, некалькі гадоў быў яе нештатным карэспандэнтам: у мяне ёсць такія “авторские свидетельства”, якім пазайздросцяць асы савецкай журналістыкі.
І “патэнт” нават ад Міністэрства аховы здароўя СССР.

Владимир Чывилихин прапаноўваў напісаць аповесць “Инженеры” (умоўна) для “Молодой гвардии”, Альберт Лиханов запрашаў да супрацоўніцтва ў “Смену”.
Апошні “патэнт”, у 1996 годзе, “выдала” мне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

IMG_8995.RV_.M.13.jpg Амаль 25 гадоў распрацоўваў і арганізоўваў выданне эксплуатацыйна-рэмонтнай дакументацыі да аўтамабіляў Беларускага аўтазавода.

Я першым у СССР (!) замяніў “шафёрскі жаргон” на международную інжынерную тэрміналогію ў эксплуатацыйнай дакументацыі, а потым прымусіў інжынерныя службы Беларускага аўтазавода зрабіць гэта ва ўсёй завадской дакументацыі. Не так было проста, як можна падумаць: аддзел галоўнага канструктара не прыняў прапанову…
Але мяне падтрымаў галоўны інжынер завода Лук’яненка Віталій Іванавіч. Граматны быў інжынер і адукаваны чалавек!..

Каб пісаць інжынерныя дакументы граматна (!), я выпісваў часоапіс “Родная речь”, які пачаў выдавацца з 1968 года.
Да нядаўняга часу захоўваў як “рэліквію” граматыку русского языка выдання 1956 года, -- пасля рэформы, -- купленую ў той час, яшчэ студэнтам.

Для чаго такая “хвалебная прадмова” да самога сябе?
Толькі для таго, каб чытач не сумняваўся ў маім праве судзіць звыш-прымітыўныя ПОВЕСТИ пра Машэрава.

Калі Машэраў геній, як сцвярджае яго біёграф Славамір Антановіч, то чаму аповесці пра генія пішуць людзі, якія не ўмеюць “связать пару слов” – прымітывы і невукі?
Яны нават ХЛУСІЦЬ не навучыліся: ва ўсіх творах і інтэрв’ю нахабна тырчаць вушы ХЛУСНІ, а “фигура умлчания” цынічная.
Сваё невуцтва, адсутнасць акадэмічнай адукацыі, байкапісцы "пра Машэрава" прыкрываюць балбатнёю і вывертамі-хітрасцямі ў разліку “на дурака” і быдла – як Машэраў.
Артыкулы ў газетах – на тым жа ўзроўні: Эллочка-Людоедка варочаецца -- не можа заснуць ад зайздрасці.

Калі б Машэраў быў геніем, то гэтая шэлупонь не пасмела б і падступіцца да яго творчай і стваральна-дзяржаўнай спадчыны – яна была б не па рангу, а вобразна -- "не па Сеньке шапка Манамаха". А тут -- балбочуць, хто што прыдумае на сваім узроўні: аб'ектыўна -- узровень Машэрава.

Але я буду разглядаць макулатуру-ад-журналістыкі толькі з адной пазіцыі – ПАКАЖУ ХЛУСНЮ, на якую бессаромна напялілі адзене праўды і “истины из первых уст”.

“Истина из первых уст” – хлусня на хлусні…
IMG_8970.RV_.jpg Биографическую повесть О.М. Пронько “Семья Машеровых” і дакументальныя аповесці “Пётр Машеров” Славомира Антоновича и Владимира Якутова я купіў у магазіне “Дом 19” на праспекце імя Францыска Скарыны: яны напісаныя для мяне. Артыкулы ў газетах – таксама для абману мяне і маіх дзяцей.
Ды ўсе государЬственные газеты выдаюцца за мае грошы. (Таму яны танныя, інакш людзі не купілі б і трэцяй часткі іх: калі далікатна, усё -- макулатура.)
Значыць, я маю права ацэньваць ТАВАР па якасных прызнаках.

О.М. Пронько (Машерова):
“Всё написанное мной о жизни нашей большой семьи – это истина из первых уст, прошедшая через моё сердце. Моим единственным желанием было еще раз напомнить людям, что был у них сын, Петр Миронович Машеров, который всей душой и сердцем либил свой народ, свою Белоруссию и стремился сделать жизнь своего народа лучше и краше. Мне хотелось показать те истоки, те корни наши, которые питали своим соком и способствовали формированию такой личности, каким был Петр Миронович…"

Я не проста прачытаў биографическую повесть – вывучыў дасканальна.
І напісаў аўтару пісьмо, у якім паказаў канкрэтна: у аповесці – бязглуздая хлусня, на такой жа хлусні едзе і хлуснёю ж паганяе – усё разлічана на людзей неадукаваных, прымітыўных увогуле або мала дасведчых па тэме; “фигура умолчания” -- “безразмерная”; блытаніна-з-мешанінаю – “у агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька”.
Разумеецца, рэцэнзію я напісаў далікатна, але на адказ не спадзяваўся. Яго і не атрымаў.

Такая “истина из первых уст” – ад сястры Пятра Машэрава, а “по умолчанию” -- ад іх “большой семьи”.
Паказваць дэталі -- тут не да месца, але некалькі пакажу, бо і далей менавіта дэталі – дэталі! -- будуць доказам хлусні і фальсіфікацый: “В деталях чёрт сидит”.

У 1941 годзе Ольга скончыла 9 класаў, ёй было 16 гадоў.
Малодшы брат, настаўнік Пётр Машэраў, як увайшоў у клас (1 верасня 1939 года) -- “девочки ахнули”: “стройный”, “подтянутый”, “учитель-талант” -- кіраўнік 10-га, выпускнога, класа.

Лёва Валковіч -- вучань 10-га, выпускнога класа 1941 года. Ольга танцавала з ім полькі-кадрылі яшчэ ў пятым класе Дварышчанскай сямігодкі, дзе яго бацька працаваў дырэктарам, мама – настаўніцаю, а брат Ольгі Павел – настаўнікам гісторыі.
Праз год настаўніка гісторыі Паўла Машэрава павысілі ў пасадзе -- назначылі інструктарам Расонскага РайАНА. Ён узяў з сабою ў Расоны і сястру.

А дырэктара Дварышчанскай сямігодкі (і першага ў вёсцы настаўніка) ВАЛКОВІЧА Аляксея Андрэявіча арыштавалі 20.10.1937 года. Растралялі як “ворага народа” 11.11.1937 г.
Супадзенне ці паслядоўнасць падзей?..

21 чэрвеня 1941 года, у суботу, у Расонскай сярэдняй школе адбыўся выпускны вечар – уручэнне “атэстатаў сталасці” выпускнікам: учарашнія дзеці сталі дарослымі.
Але 16-гадовая Ольга, сястра настаўніка Пятра Машэрава, кіраўніка выпускнога класа, і сяброўка Лёвы Валковіча “не памятае” таго дня і ВЕЧАРА.
Настаўнік Машэраў не прысутнічаў на выпусным вечары? Чаму?

Выпускны вечар 1941 года памятаюць УСЕ вучні, УСЕ настаўнікі, бацькі УСІХ выпускнікоў, бо ЗАЎТРА была вайна.
І ЗАЎТРА выпускнікі вярнуліся ў школу, каб запытаць у настаўнікаў, што рабіць?
Але тая сустрэча не запомнілася класнаму кіраўніку Пятру Машэраву.
Ён памятае іншае:
“Из Россонской школы ребята поступали в Ленинградские институты… Ни один из моих учеников не провалился. За два года не было случая…”
Другі год працы Машэрава – выпускны клас 1941 года (!!!...)
Каму патрэбныя дадатковыя каменты?..

Зато Ольга памятае, што ў падпольную групу, створаную Пятром Міронавічам, уступілі вучні яго выпускнога класа. Усе – безымянныя, акрамя Лёвы Валковіча.
Памятае, хаця яна, сёстры і нявестка, жонка Паўла, “выехали в эвакуацию” “кажется, 3-го июля”.

1.NB_.003.RV_.jpgЗАЎТРА была вайна – 22 чэрвеня 1941 года.
Вайна прыйшла ў Віцебскую вобласць і райцэнтр Расоны ў 10 гадзін -- з выступленнем па радыё Молатава В.М. Страшная вестка для кожнага чалавека і кожнай сям’і – помніцца да драбнюткіх дэталяў.
Але ў сям’і Машэравых 10-й гадзіны раніцы “не было”, таму ашаламляльнага выступлення Молатава “не чулі”...
“Не было” і даты “22 чэрвеня”: “ВОЙНА” пачалася ў нейкае невядомае “воскресенье”.

“ВОЙНА”, -- напісана вялікімі літарамі! -- каб чытач не заўважыў адсутнасці канкрэтнай даты “22 июня”. І адсутнасці характэрных і жудасных дэталяў таго дня: хлусня і праўда – у дэталях.

Ёсць у биографической повести Ольгі Машэравай і болей далікатныя моманты.
У 1937—38-м навучальным годзе Ольга вучылася ў 6-м класе і жыла ў брата Паўла, які працаваў інспектарам Расонскага РайАНА.
“Весной 1938 года меня приняли в члены Ленинского комсомола… Теперь у меня появилось еще больше общественных нагрузок… меня избрали еще и комсоргом класса”.
Але найважнейшую дэталь, -- ЯК ПРЫМАЛІ ў камсамол дачку рэпрэсіраванага “ворага народа”, -- яна не памятае.

Таму напомню ёй і чытачам.
Ольга напісала заяву ў камсамольскую арганізацыю школы. Да заявы дадала аўтабіяграфію, у якой паведаміла, што яе бацька рэпрэсіраваны як “вораг народа”.
У камсамол Ольгу прымалі на агульным сходзе камсамольцаў школы, -- прысутнічалі дырэктар, завуч і парторг, -- і яна павінна была сказаць “страшную праўду”: яе бацька не хацеў уступаць у калгас, уступіў апошнім, маліўся дома на Бібліі, таму яму гэта прыпомнілі і арыштавалі. Ёй прапанавалі осудить отца -- “заклеймить позором” і даць клятву вернасці “отцу народов”.

Праз некалькі дзён яна сказала тое ж на паседжанні бюро райкама камсамола – яшчэ раз “осудила” і “заклеймила позором” свайго бацьку. І атрымала заветны білет члена Ленінскага камсамола – пуцёўку ў жыццё, права вучыцца і вучыць усіх.
Інакш не было: 1938 год – працяг 1937-га, тысяча дзевяцьсот праклятага года.

Калі б Ольга не “заклеймила позором” свайго бацьку і не дала клятву вернаці “отцу народов”, яе ў камсамол не прынялі б. А яе брату, камуністу Паўлу Машэраву, які рыхтаваў сястру да ўступлення ў камсамол, аб’явілі б выгавар. Магло быць і горш.

Але Ольга “не памятае” ні жудаснага сходу, ні паседжання бюро, ні імя сакратара райкама камсамола. Ні нават фамілію дырэктара Расонскай сярэдняй школы – такая “истина из первых уст”.

Старэйшага сына Машэравых, Паўла, прынялі ў партыю і назначылі дырэктарам Клясціцкай сярэдняй школы. Але гэту падзею ў сям’і, – лёсавызначальную! – Ольга не памятае.
За што неверагодны давер і гонар сыну "ворага народа”?
Бальшавікі нікаму нічога за так не давалі і нічога не давяралі – толькі за вернасць ім і за ўдзел у іх крывавых злачынствах.
У якіх злачынствах удзельнічаў настаўнік гісторыі Павел Машэраў?

Бальшавікі “принимали в свои ряды” сваіх памочнікаў за канкрэтныя паслугі ў злачынствах і давалі ўзнагароды, пасады, права не толькі вучыцца, а вучыць і судзіць дзяцей “кулакоў” і ўсіх, хто не паступіўся сумленнем – хто не адрокся ні ад дзедаў-бацькоў, ні ад братоў-сясцёр, ні ад Бога, хто не данёс на суседа.

Я не маю права судзіць тых,
хто ў трынаццаць, у сямнаццаць ці ў дваццаць гадоў “клеймил позором”, “осуждал” і “отрекался” ад сваіх бацькоў і дзедаў -- за гэта не суджу...

Але маю права судзіць іх за цынічна нахабную хлусню і “фигуру умолчания” СЁННЯ пра ТОЙ ЧАС: гэтай хлуснёю яны прыкрываюць свае паслядоўныя злачынствы.
Гэтай хлуснёю яны КРАДУЦЬ ПРАЎДУ -- скажаюць, уродуюць Гісторыю на карысць злачынцаў і сябе.
Гэтай хлуснёю яны захоўваюць сваё права судзіць і рабаваць мяне, маіх дзяцей і ўнукаў.

У комнаце Пятра іх двухпакаёвай кватэры ў Расонах стаяла піяніна. Адкуль яно ўзялося, калі дома, у вёсцы Шыркі, не было?
Быў патэфон, куплены Паўлам: “ставілі пласцінкі” – слухалі песні і танцавалі. Пры пераездзе ў Расоны размовы пра піяніна не было: не карзіна -- на павозку не паставіш, у вагон не занясеш.

У 1937 годзе Павел купіў і веласіпед.
Веласіпед у той час -- не толькі прызнак багацця, але і знак вялікага даверу чалавеку ад кіраўнікоў раёна: веласіпеды размяркоўваў райкам партыі. Адкуль багацце ў сялянскага сына, толькі ўчора скончыўшага настаўніцкі тэхнікум?
За што падарунак-узнагарода ад бальшавікоў – за якое злачынства яны ўзнагародзілі настаўніка гісторыі Паўла Машэрава веласіпелам? І адначасова павысілі ў пасадзе? Шматкроп’я не пакідаю – пытанні на ўзроўні “праўды факта”.

Праз восем гадоў пасля выдання биографической повести Ольгі Пронько (Машэравай) журналіст адной газеты напісаў, -- са слоў Натальі Машэравай, -- што ў сялянскім доме Машэравых “стояло пианино”: так Наталья пахвалілася раднёю бацькі.

Разумеецца, Наталья ў той хаце не была – ведае ад яго. Няўжо не пацікавілася ў бацькі, ЯК такі інструмент, -- атрыбут “дворянского гнезда”, -- трапіў у хату беларускага селяніна на хутары за лясамі-балотамі?

Чаму сямейны біёграф Ольга “забыла”, што ў іх доме “стояло пианино” -- вялізнае, чорнае, блішчастае, з белымі-белымі клавішамі? Не губны гармонік, хаця і ён па тым часе быў бы памятным.
Чаму Ольга не памятае, як яны, дзеці, “трэнькалі” і пелі “пад піяніна”?

У сям’і была швейная машына “Singer”, на якой бацька шыў вопратку і кажухі, а мама – сукенкі і кашулі.
2012-07-06 14.29.03.RV_.M.13.jpg Фота: Wikipedia
Швейную машыну “Singer” ведаю з маленства, а з 11-ці гадоў дапамагаў маме – “страчыў” валёнкі: у школу я хадзіў не ў лапцях, а ў “бурках” і гумах.

Але нейкі абібок-злодзей украў у Машэравых швейную машыну.
Як ён у адзіночку, ноччу, калі ўсе спалі, вынес з хаты швейную машыну на чугуннай станіне, -- 50 кілаграмаў! -- уявіць цяжка. Але вынес, паскуда! Ды прыхапіў кажух і касцюм гаспадара дома. І некуды аднёс -- прадаў.
Хлусня-фантазія надта неразумная. Але так напісала Ольга.

Пры пераездзе ў Расоны, -- Ольга апісвае пераезд падрабязна, -- швейную машыну на падводу не ставілі і ў вагон не заносілі. А ў Расонах з вагона не выгружалі.
Але ў Расонах мама шыла дочкам сукенкі: “Швейную машинку мама привезла свою...”

“Истина из первых уст” ад Ольгі Пронько (Машэравай) -- хлусня яўная і бязглуздая ды ў абнімку з “фигурою умолчания”. Яна напамінае папулярны савецкі анекдот: “Что-то с памятью моей стало: всё, что было не со мной, помню…”

“Ежегодно, перед началом учебного года, проходили районные учительские конференции, на которых в 1939 и 40 годах выступал и Петр Миронович. Учителям нравились его деловые предложения, приятный, хорошо поставленный голос.”

Учора – з інстытута, але адразу – “деловые предложения” старэйшым і вопытным педагогам… А чаму б і не? Ён жа – “педагог-талант”! Ды з “приятным, хорошо поставленным голосом”...
Можна пасмяяцца над фантазіяй сястры, -- яна на настаўніцкай канферэнцыі не прысутнічала, -- але далейшыя падзеі падказваюць: да ТАКОЙ хлусні неабходна аднесціся сур’ёзна, бо яна злачынная – ею прыкрыты злачынствы.
Чые? Якія? Калі?

Мабыць, дырэктар школы заўважыў на канферэнцыі “педагога-таланта”, таму і назначыў кіраўніком 9-га класа.
А за што ён адхіліў быўшага кіраўніка (у восьмым класе) ад кіраўніцтва класам?
Толькі адхіліў? Ці таго настаўніка накіравалі ў напрамку порта Ваніно?
Адказу няма, хаця павінен быць хаця б мімаходзь.

Чаму ж Ольга не памятае фамілію такога празарлівага (!) дырэктара школы?
Няма яго чамусці і сярод падпольшчыкаў “группы Петра Мироновича”.
Ды з класным кіраўніцтвам Пятра Міронавіча сямейны біёграф Ольга заблыталася “в двух соснах” літаральна: што і як было рэальна?

Тое ж і з іншымі яе выдумкамі -- “кабинетом физики”, “кружком по астрономии” ды яшчэ, можа, пяцю гурткамі: вушы хлусні тырчаць на кожнай старонцы.
“Что-то с памятью моей стало…”

Інфармацыя для роздуму.
Піяніна, якое “стояло” у хаце Машэравых, а пасля -- у комнаце Пятра ў Расонах, выраблена на адной з фабрык у Санкт-Пецербургу. У залежнасці ад фірмы і мадэлі яно важыць ад 700 да 900 кг.
Шматкрол’я не стаўлю, “No comments” не пішу: такія каменты будуць занадта далікатнымі. І нікаму не зразумелымі, акрамя добра-добра падрыхтаваных гісторыкаў. Або людзей, старэйшых за мяне, якіх ў Інтэрнеце – адзін-два.

“Икон в нашем доме не было…”
“…Дарья Петровна никогда не крестилась – ни в праздники, ни в будние дни. После 1920 года родители в церковь не ходили. Икон в нашем доме не было. Я и младшая сестра Надя уже некрещеные… Для того времени мама была женщиной с прогрессивными взглядами, она всегда стремилась к новому, ее не пугали изменения, которые происходили при советской власти, наоборот, радовали…” (стар.18)

Тут можна напісаць “No comments”, але Інтэрнет-аудыторыя маладая – не зразумее. Таму патлумачу.
Калі Даша Ляхоўская выходзіла замуж за Мірона Машэру, яе мама, Пелагея Ефімаўна, дала ёй у пасаг і ІКОНУ – маміна Благаславенне на доўгае і шчаслівае жыццё сям’і.

З мамінай іконаю Даша вянчалася з Міронам – стаяла ў Храме перад Богам і людзьмі.
З мамінай іконаю Даша і Мірон увайшлі ў дом-сям’ю Васіля Машэры. Свёкар паставіў ікону нявесткі, -- святыню сям’і сына, -- побач са сваёй сямейнай ці родавай.
З мамінай іконаю, -- яна ўжо стала сямейнай святыняю, -- Дарья Пятроўна і Мірон Васілявіч у 1918 годзе ўвайшлі ў сваю хату. Ікону паставілі на покуце – месца сямейнай іконы.
Перад мамінай іконаю Даша і Мірон маліліся раніцаю і вечарам.
Чаму ж “икон в нашем доме не было”?

1918 год – пачатак першага пахода бальшавікоў супраць Царквы. Ён быў “далікатным”: “изъятие церковных ценностей” з храмаў і адпраўка на Салаўкі найбольш вядомых і ўплывовых святароў. Да веруючых рэпрэсіі яшчэ не спрычыняліся, асабліва ў сельскай мясцовасці.

Магчыма, Ольга перастаралася ў хлусні: рэпрэсіі пачнуцца ў 1929 годзе, пасля 2-га з’езда “воинствующих безбожников”. Але прымем за праўду.
Прымаем за праўду – узнікае пытанне: куды дзелася сямейная святыня?
“…мама была женщиной с прогрессивными взглядами, она всегда стремилась к новому”.
Самае “новае” на той час ад прогрессивных бальшавікоў – спаліць іконы…

Таму яе муж і бацька дзяцей, Мірон Васілявіч, маліўся на Бібліі – яе спаліць не дазволіў: Біблія -- ЯГО святыня, ад ЯГО бацькі-мамы. Магчыма, ён сам купіў яе ў святара перад тым, як ажаніўся.
А ікона -- не яго, а ЖОНКІ, Дар’і Пятроўны -- ад ЯЕ мамы: ён не мог адняць, не мог не дазволіць спаліць. Жонка і спаліла.
Толькі адбылося гэта не ў 1920 годзе, а пасля 1929-га.
Або пасля 1930-га, як бальшавікі пачалі ствараць калгасы – рушыць векавы ўклад жыцця, звычаі, абрады. І веру ў Бога.
Цяпер можна напісаць: “No comments” – як погляд у 1937 год. І ў 1942-гі...

“Побег на полной скорости поезда” Ольга апісвае са слоў брата Пятра.
Прашу прабачэння за доўгую цытату: яна надта важная.
“Под Невелем были окружены и попали в плен… Здесь всех погрузили в товарные вагоны (“телятники”) и повезли в сторону Пруссии… Глубокой ночью у Петра созревает смелое, дерзкое и очень опасное решение – побег. Когда он заявил о своём решении, его все пропустили к окну, несмотря на ужасную тесноту. Ночью 27 июля 1941 года Петр Машеров совершает побег на полной скорости поезда – прыгает в неизвестность, но обретает свободу. С ним собирался уйти еще один парень, но, видимо, струсил и Петр оказался один в чистом поле. Сначала шёл только лесом, людей боялся. В пути ориентировался по звездам (его интерес к астрономии ему здесь очень пригодился). А путь неблизкий: шел домой от прусской границы через Литву, через всю Белоруссию в Россоны. А вокруг – фашисты.

Вспоминая эту экстремальную ситуацию, Петр говорил: “Я шел, изнемогая, голодный. Прятался ото всех, от людей прятался. А потом убедился – зря! Меня потом люди прятали, кормили. Причем в этой помощи было столько заботы, столько тепла. Постель для меня постелят, запас еды с собой дадут…” (стар.138-139)

Пётр памятае: “совершил побег” 27 июля 1941 года. Але не памятае, у які дзень вярнуўся ў Расоны і сустрэўся з мамаю і нявестаю Палінаю.
“Что-то с памятью моей стало…”

Быўшая нявеста Паліна Галанава, ужо стаўшы ўдавою П. А. Машэравай, успомніла: Пётр “вернулся домой в начале августа”.
У размове з біёграфам Машэрава Славамірам Антановічам, яна ўспомніла і дакладную дату, таму біёграф напісаў: “Пятого августа Петр прибыл в Россоны, в родительский дом. Вскоре встретился с Полиной Галановой”.

Дзве геаграфічныя карты -- “Литовская ССР” і “Беларусь”.
IMG_8996.RV_.M.131.jpg
IMG_8996.RV_.M.132.jpg
Умоўна: ад горада Краснознаменск (б. Haselberg) да г. Каунас -- 90 км. Да г. Вильнюс – 180 км.
IMG_8997.RV_.M.131.jpg
IMG_8997.RV_.M.132.jpg Ад г. Каунас да г. Россоны – 330 км.

Арыфметыка:
“От прусской границы” (умоўна ад г. Haselberg -Краснознаменск) да вёскі Расоны – 420 кіламетраў, калі ісці напрамік, “ориентируясь по звёздам”.

Пётр Машэраў “в пути ориентировался по звёздам” і пераадольваў 50 кіламетраў за суткі: нарматыў для салдата, з паходнай экіпіроўкаю, па дарозе, у дзённы час, з прываламі. Але…

Машэраў ішоў ноччу. У вёсках, на хутарах сабакі чуюць кожны крок. Літва...
На шляху дамоў пераплыў Нёман і Вілію (ноччу), перайшоў уброд некалькі рачулак (ноччу) і пераадолеў сотню-дзве кіламетраў па топкіх балотах Літвы і паўночна-заходняй Беларусі, на той час яшчэ не асушаных. Ноччу.

Машэраў ішоў па акупіраванай немцамі Літве ва ўніформе Чырвонай Арміі.

Напісаў асобным абзацам: я люблю дэталі -- у іх хлусня і праўда.
Але болей называць не буду, хаця і астатнія важныя ды ашаламляюць цынізмам хлусні. Яны меньш вядомыя пакаленню Інтэрнета, але хто прачытае биографическую повесть – разбярэцца.

Бедны барон Мюнхгаўзен!..
Ад зайздрасці ён век не будзе мець спакою. А доктар Геббельс ад злосці і несправядлівасці нервозна варочаецца ў дамавіне, калоціць у вечка і крычыць. Крычыць -- па-нямецку: я дрэнна чую – не магу разабраць слоў і перакласці на беларускую мову.

НЕІЗВЕСТНЫЙ МАШЕРОВ як кароткі працяг “истины из первых уст”
img169-0.RV_.1.jpg
img169-0.RV_.jpg img169-0.RV_.2.jpg

“Всю дорогу до Гродно думала… уже точно знала, о чем следует рассказать…”

Яшчэ раз прачытаў аповед-інтэрв’ю журналіста “Р” і не зразумеў, дзеля чаго яна “напрашивалась в гости” і перажывала-хвалявалася па дарозе ў Гродна, калі тое, што пачула там ад Ольгі Пронько (Машэравай), магла прачытаць у Мінску, седзячы ў рэдакцыйным кабінеце, у яе аповесці “Семья Машеровых”, на якую спасылаецца?
Атрымліваецца, ехала журналіст “Р” з-за “высосанного из пальца” пытання пра абіду П.М. Машэрава на аднасельчан, “сдавших в 37-м отца”.

Натуральна “высосанного из пальца” (я ўзяў абарот у двухкоссе, ён чужы), бо ні сямейны біёграф Ольга, ні ўдава П.М. Машэрава, Паліна Андрэяўна, -- бяседы з ёй друкаваліся ў СМІ амаль штогод, -- пра такую абіду не ўпамінаюць.
Ды хто ж гэтыя “говорят” – дзе, калі і ад каго чула журналіст “Р”?

З другога погляду, вёска Шыркі – 20 двароў, калісці сямейны хутар: усе сем’і – або радня прамая, або сваякі. У такіх вёсачках людзі жылі дружна не толькі таму, што радня-сваякі, а і таму, што ў адзіноце выжыць цяжка: зладзеяў заўсёды хапала. Агульная небяспека яднала людзей, не дазваляла рабіць адзін другому пакасці – наадварот, толькі дапамагаць.
Нельга выключаць, што першыя пасяленцы былі стараверамі, але змірыліся: гэты матыў чуваць у аповесці, але ціха-ціха…

Ці чытала журналіст “Р” аповесць?
Калі чытала, то, мяркую, успрыняла як “истину из первых уст”, а не хлусню яўную з "фигурою умолчания” і фантазію бязмерную: якія ж маглі ўзнікнуць пытанні – дзеля чаго паехала ў Гродна? Ніякіх пытанняў не ўзнікла, але паехала...
Таму і пачула ад Ольгі Міронаўны пераказ таго, што яна ўжо напісала – тыя ж прымітыўныя выдумкі з такой жа прэтэнзіяй на ісціну.

Калі б журналістка “Р” была здольнаю думаць і разважаць, а не толькі охаць-ахаць, ды калі б былі ў яе хаця б элементарныя веды па гісторыі і геаграфіі СССР, ды калі б яна карысталася правілам журналіста “усё правяраць”, то яна звярнула б увагу хаця б на тую хлусню, якая ўвачавідкі – як на далонях.

Некалькі фрагментаў агульнай хлусні я ўжо паказаў, таму дабаўлю такія, што маюць далікатныя нюансы, вядомыя не ўсім.

RV.1.images.jpg Машына, якую Ольга “пад капірку” ад выжыўшых ГУЛАГаўцаў і іх дзяцей называе “чёрным вороном”, ёсць “эмка”, ГАЗ М 1.
Як гэтая легкавушка ў снежні 1937 года змагла дабрацца – па саннай дарозе! – да хутара Шыркі недзе за лесам-балотам?
Бедны барон Мюнхгаўзен!..

Ды машын такіх у Віцебскай вобласці ў 1937 годзе магло быць не болей дзвух – у абкаме партыі і аблвыканкаме.
Калі ведаць гістарычную азбуку, то хлусня ўвачавідкі. А вобразна – “развесистая клюква” ад сястры Пятра Машэрава Ольгі і журналіста “Р”.

Даведка.
На чорных “эмках” прыязджалі толькі за наркомамі, генераламі, вождзямі абласцей, вядомымі бальшавікамі і іх жонкамі, дырэктарамі сталічных заводаў, пісьменнікамі і заслужанымі артыстамі – у Маскве і ў сталіцах саюзных рэспублік.

А за раённымі і вясковымі “ворагамі народа” міліцыянты прыязджалі на падводах або вярхом на конях. У апошнім выпадку яны гналі арыштанта ў райцэнтр пехатою – дзесяць-дваццаць кіламетраў. Ды звязвалі яму рукі, каб не ўцёк. А кабуры з “маузерамі” адшпільвалі.
Разумеецца, зімою прыязджалі на санях.

Па чыгунцы, якая праходзіла каля вёскі Шыркі (раз’езд Лычкоўскага), цягнікі з поўдня ішлі да станцыі Віцебск (вагон – да ст. Полацк) і зварочвалі на Невель-Вялікія Лукі: каб даехаць да станцыі Расоны, неабходна было ПЕРАСЕСЦІ на цягнік Полацк-Пскоў.
(Гісторыю будаўніцтва і знікнення ўчастка чыгункі Пскоў–Полацк я ведаю.)

Але ў аповедзе Ольгі Міронаўны ніякай перасадкі няма: ехалі, быццам “прыпяваючы”, пасажыры “восхищались мамой” да самай станцыі Расоны. Прыехалі раніцаю.
Выгрузіліся без цяжкасцяў і нязручнасцяў (хаця “швейную машинку мама привезла свою”) і пераселі на “грузовую машину”, якая давезла іх да вёскі Старыя Расоны. Адкуль яна ўзялася ў глухамані ды ў такую рань?
Як у казцы – “по щучьему велению”.

“Сказка – ложь”: “швейной машинки” з дома ў Шырках не “взяли с собой”, бо яе ўкраў злодзей-лайдак. Але яна аказалася ў Старых Расонах.
Вёскі Старыя Расоны няма ні на карце 1922 года, ні на пасляваенных. Ні на сёнешніх.

Хаця вёскі Старыя Расоны на картах няма, “квартиру Петр получил в деревне Старые Россоны, километра три от Россон и средней школы”, “которая находилась в одноэтажном кирпичном доме на два конца: с одной стороны была наша квартира, с другой – жил какой-то служащий”.

“Какой-то служащий” у 1939 годзе не мог атрымаць кватэру: гэта быў начальнік аддзела райвыканкама або Расонскага РК КП(б)Б.
І ўвогуле ў вёсцы не было людзей без імя-фаміліі, месца працы і пасады, а служащих -- і падаўна. “Каким-то служащим” ён быў у першы дзень знаёмства, а пасля – суседам на працягу болей года: Ольга і Надзя разам з яго дзецьмі хадзілі ў школу.
Але Ольга не помятае ні імя, ні фаміліі суседзяў: такая памяць і “истина из первых уст”.

Калі журналіст “Р” не заўважыла цынічнай хлусні ў аповесці Ольгі Пронько (Машэравай), то для выяснення якіх дэталяў паехала ў Гродна?

І ўсё ж сцвярджэнне аўтара “НЕИЗВЕСТНЫЙ МАШЕРОВ” правільнае: ён неизвестный і на самай справе, бо ўсё напісанае пра яго – хлусня-легенда: Машэраў – легендарны...

Кароткі разгляд хлусні ад сямейнага біёграфа Ольгі Пронько (Машэравай) – прадмова: далей будзе аналіз дэталяў у афіцыйных аўтабіяграфіях Машэрава і ў дакументах, напісаных яго начальнікамі-камандзірамі і іншымі афіцыйнымі асобамі -- будзе бачна адзінства хлусні: УСЁ -- ХЛУСНЯ на ХЛУСНІ.

Дзеля чаго -- ХЛУСНЯ?
Прынцыпова, увогуле адказ вядомы. А канкрэтна?..

(Працяг праз два-тры дні.)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 5 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������