Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, ч. 5

Андрэй КАРАЛЕНКА

IMG_9056.135_0.jpg
IMG_8975.RV_.1_4.jpg
(Працяг, частка 5.)

RV.images_1.jpgУ частцы 2 я даў “уступную інфармацыю”:
18 мая 1967 года былы камсамольскі сакратар Карэліі і “кабінетны партызан” АНДРОПОВ Юрий Владимирович, к таму часу ўжо вопытны партыйны дзеяч і дыпламат, назначаны Старшынёй КГБ -- галоўным начальнікам крывавай імперыі Берыя Л.П.

Каб звярнуць увагу чытача на асаблівую важнасць сёнешняй размовы, я адпаведна змяніў кампазіцыю загалоўка -- хачу паказаць ролю Андропава ў ФІНАЛЕ лёса Машэрава: Неизвестный АНДРОПОВ...
Са шматкроп’ем.

Андропаў ПАКАЗАЎ Суславу і Усцінаву ПРАЎДУ:
известный МАШЕРОВ – ЛЕГЕНДА: ЛОЖЬ и ФАЛЬСИФИКАЦИИ;
НЕИЗВЕСТНЫЙ Машеров – Военный и государственный преступник…

Тут таксама пакідаю шматкроп’е, бо далей пакажу толькі “вяршыню айсберга” Государственное Преступление, у якім удзельнічаў Машэраў П.М.

Андропаў, выдаўшы Суславу М.А. і Усцінаву Д.Ф. тайну пра ваенныя злачынствы Машэрава, сам ужо не мог не толькі кіраваць сітуацыяй, але і хоць як уплываць на яе: у Усцінава аўтарытэт і ўлада былі непамерна большымі.
Ды адносіны Усцінава з Брэжневым Л.І., хаця той нічога не рашаў, былі крыху іншымі, чым у астатніх -- на “ты”. А ў неафіцыйнай абстаноўцы ён называў Брэжнева “Лёня”.

images_1.jpg І – важны нюанс.
Усцінаў -- Нарком вооружений пры Сталіне: пасада не толькі надзвычай высокая і адказная, але і патрабаваўшая глыбокіх асабістых ведаў у многіх галінах прамысловасці. Такіх наркомаў у Сталіна было мала. Яшчэ меньш стала пасля 1937-38 гадоў.

Сталін – шызафрэнік-людаед, але не дурань.
Узрываліся не толькі хімічныя цэхі – парахавыя заводы і стратэгічныя склады боепрыпасаў, а Усцінаў заставаўся на пасадзе наркома: Вождзь ведаў, што не нарком вінаваты, а яго, Сталіна, сістэма – спешка-бардак і адносіны да людзей горшыя, чым да скаціны.

Усцінаў у 1942 годзе – генерал-палкоўнік і Герой сацыялістычнай працы.
Брэжнев разумеў: ён побач з Усцінавым – “ноль без палачкі”, пешка-марыянетка.
Ды Усцінаў ніяк не “выпячваў” сябе наперад “Лёні”, а наадварот: заўсёды – Брэжнева наперад, хаця па сутнасці той быў манекенам з блішчастымі цацкамі.

Таму і Суслаў, якога называюць Серым Кардыналам Крэмля, рэальна стаяў ніжэй Усцінава і адпаведна далей ад Брэжнева. Але па пасадзе быў пастаянна на віду і побач -- атрымаў прозвішча Серый Кардынал Крэмля.

Вернемся да Андропава -- прыглядзімся ўважліва.
IMG_8971.RV__0.jpg
Андропаў – аналітык. Самастойны, удумлівы, разважлівы…
У 1972 годзе – ужо вопытны парт-кіраўнік высокага рангу, разважлівы, патрабавальны і дысцыплінаваны арганізатар.

Самастойна атрымаў добрую адукацыю ў асяроддзі дыпламатаў: ведаў многае і хацеў ведаць больш, – абавязаны ведаць больш! -- каб утрымацца на гэтым узроўні крэмлёўскага алімпу, а, магчыма, падняцца вышэй.
Чаму б не бачыць такой для сябе перспектывы сярод прымітыўных і неадукаваных старцаў-“выдвиженцев”?

Хаця і яго партыйная кар’ера пачалася ў 1936 годзе, усё ж праца з дыпламатамі – нешта іншае, чым “быть в гуще народа” – лазіць па жыту, залазіць у кабіны трактараў і камбайнаў, хадзіць “с учёным видом” у белым халаце па фермах і лабараторыях, або, закасаўшы штаны, махаць касою перад калгаснікамі, а потым крычаць-гарлапаніць на раённых совещаниях.

Прыродны інтэлект, адукацыя і “круг общения” не дазвалялі Андропаву апускацца на ўзровень балбатуна “районного масштаба”, а як-раз наадварот – стымулявалі дапытлівы погляд на падзеі і людзей.

Ды “стажыроўка” у Отто Куусінена – не “бумажкі насіць” парторгу МТС Івану Клімаву: у Куусінена – акадэмічная адукацыя, ён – сярод вядомых кіраўнікоў камуністычнага руху: Георгій Дзімітроў, Клемнт Готвальд, Пальміро Тольяцці…

А Клімаў – парторг МТС! Ды ён і яго світа былі па сутнасці абслугаю ў прымітыва, невука і ваеннага злачынца Машэрава. (Крыху пазней падумаем.)
Машэраў і застаўся на ўзроўні свайго “шэфа” -- парторгам раёна, крыкліва изображавшим из себя положительных персонажей савецкіх раманаў і кінофільмаў.

Безумоўна, Андропаў, меўшы непасрэднае дачыненне да гераічнай “ліпы” карэльскіх партызан, звярнуў увагу на суетлівага і балбатлівага вождзя Беларусі: ведаць, які рэальны подзвіг звяршыў гэты партызан-балбацень з “Золотою Звездой” – прафесійны абавязак гаспадара галоўнага кабінета на Плошчадзі Лубянка.

Першы, даступны грамадству вынік праяўленай Андропавым цікавасці да Машэрава, -- неспадзяваны і ашаламляльны: 11 сакавіка 1972 года член Палітбюро ЦК КПСС генерал-палкоўнік Усцінаў Д.Ф. публічна ўляпіў аплявуху (!!!) кандыдату ў члены Палітбюро ЦК КПСС Машэраву П.М. -- турнуў яго (“пінком под зад”!!!...) з трыбуны на партыйным актыве Мінска:
“Сядьте!! Без вас комиссия разберётся!” – “крикнул раздряжённо громким голосом”. (Славомир Антонович “Петр Машеров”, Минск, “Веснік” 1993, стар.160)

БАРИН рявкнул на ХОЛОПА і с презрением пнул как НИЧТОЖЕСТВО.
Антановіч і заказчыкі аповесці з-за сваёй прымітыўнасці і нахабства хацелі посрамить Усцінава, а… сказалі праўду: Машэраў -- НИЧТОЖЕСТВО.

Уявіць у 1972 годзе ТАКІ жэст на ТАКІМ узроўні не хопіць фантазіі нават у людзей майго ўзросту: не 1937 год. Але было!.. Чаму стала магчымым?

1941 год:
Усцінаў – НАРКОМ вооружения СССР.
Машэраў – ПРЕДАТЕЛЬ і прыслужнік акупантаў.

Стала магчымым i таму, што Машэраў, невук і дылетант, вылез на трыбуну “чытаць лекцыю” Наркому Усцінаву па правілах бяспекі на “абаронных прадпрыемствах” – як прывык вучыць сваіх раённых прымітываў-п’янчуг.
Геній -- па-Антановічу і Ко...
Мразь и НИЧТОЖЕСТВО -- па-Усцінаву.

Машэраву не было неабходнасці шукаць “ключ” для расшыфроўкі “пінка” – зразумеў імгненна: Усцінаў ведае ўсё. Суслаў – таксама: ад Андропава. Яны, трое, – новы “крэмлёўскі трыумвірат”, які маніпуліруе Брэжневым Л.І.

Міхаіл Зімянін, “старэйшы брат” (не толькі па камсамолу), таксама ведаў усё. Але ён не дапаможа: калісці Зімянін толькі загад выконваў -- быў паручэнцам ад Берыя.
А параўноўваць Зімяніна з Усцінавым увогуле некарэктна.
Мазураў К.Т.? Яго пасада высокая, а рэальна ён ужо ніжэй Зімяніна: ніхто.
“Зямляк” Грамыка А.А. -- “из другой оперы”.
Пра Панамарэнку П.К. і ўспамінаць не варта.
Вывад несуцяшальны для Машэрава: ЗАЎТРА ён будзе ляжаць у падножжа свайго “кургана славы”.

1941 год. 1942 год…
Было так, як бывае на вайне: адны гінулі пад “ясным небам”, другія выходзілі жывымі з агню. Машэраў двойчы аказваўся ў агні, але застаўся жывым, хаця спадзявацца не было на каго. Толькі на Бога. Але ён – бязбожнік!..
Магчыма, тады Машэраў паверыў у магічную сілу лічбы “13” у абсурднай даце нараджэння – 13 февраля 1918 года.

“Дамоклаў меч” вісеў над Машэравым з ліпеня 1941 года -- ён прывык да пастаяннага страху: СТРАХ – яго нармальны стан. Магчыма, Машэраў перастаў яго адчуваць і заўважаць.
З 11 сакавіка 1972 года Машэраў зноў задрыжаў, як асінавы ліст ў ціхі дзень.

Але ЗАЎТРА не наступіла: Машэраў застаўся на “кургане славы”. І амаль супакоіўся. Амаль – бо клопаты, звязаныя з узрывам на радыёзаводзе, пастаянна напаміналі пра аплявуху ад магутнейшага наркома Усцінава.
Ды на пасяджэннях ЦК у Маскве ён сядзеў амаль насупраць яго. Сітуацыя не для “слабонервных”: НИЧТОЖЕСТВО и мразь -- пастаянна…

Машэраў яшчэ не супакоіўся, як -- другая аплявуха!..
Ды ўжо не намёк, а канкрэтная характарыстыка ад “крэмлёўскага трыўмвірата” -- праз Серага Кардынала Крэмля Міхаіла Андрэявіча СУСЛАВА:
МАШЕРОВ Пётр Миронович… советский государственный и партийный деятель, Герой Советского Союза (15.8.1944). Член КПСС с 1943… С начала Великой Отечественной войны возглавлял подпольную комсомольскую организацию и был одним из руководителей партизанского движения в Россонском районе БССР…”
(“Большая Советская Энциклопедия”, т.15 М, 1974 Сдано в набор 18 июня 1973 г., подписана в печать 11 января 1974 г.)

”Возглавлял” “и был одним из руководителей в Россонском районе” расшыфроўваецца даступна школьніку: “Машэраў голы”. А дакладна і юрыдычна -- “ПРЕДАТЕЛЬ и МАРОДЁР”.
Толькі гэта не аплявуха – прыгавор ваеннага трыбунала… з чэрвеня 1942 года.

Прачытаўшы прыгавор “ПРЕДАТЕЛЬ и МАРОДЁР”, – тыражом 600 000 экз.! – Машэраў рыхтаваўся да “торжественного вручения” Мінску “Золотой Звезды”: ОНИ увидят, как народ ЕГО любит!..

Спектакль, да якога рыхтаваўся Машэраў, ОНИ адмянілі -- не прывезлі ў гэты дзень у Мінск “Золотую Звезду”: трэцяя аплявуха ПРЕДАТЕЛЮ и МАРОДЁРУ!..

Не прывезлі і ў наступным, 1975 годзе, – да 40-годдзя Дня перамогі: “крэмлёўскі трыумвірат” наносіў удары Машэраву паслядоўна – рытмічна, па гістарычных датах.

Далейшы ход “издевательства кремлёвских старцев над Машеровым”, -- так гэтыя акцыі ацэньваў народ, -- для самога Машэрава быў прадказальным, бо ён ведаў: гэта не издевательства, а СУД ІДЗЕ -- паседжанне ваеннага трыбунала! -- над ім, ПРЕДАТЕЛЕМ и МАРОДЁРОМ.

І бачыў фінал рэальна: НИЗВЕРГАТЬ яго з “кургана славы” ОНИ не будуць, -- “курган” ужо вялізны, скандал будзе грандыёзным, – а пасля ўзнагароджання з 60-годдзем на чарговым з’ездзе КПБ предложат зняць сваю кандыдатуру на пасаду першага сакратара: НИЗВЕРГАТЬ будуць другія. І пазней.

Менавіта гэтага і баяўся Машэраў!..
І пачаў яшчэ болей настойліва дэманстраваць свой клопат пра благадзенства народа і ўвекавечанне гераізму беларусаў у барацьбе супраць фашызму і памяці загінуўшых.
На рэальную памяць пра Загінушых Салдат яму, як і вождзям да яго, пасля яго, як і ўсёй іх хеўры-бандзе, -- напляваць: галоўнае – паказаць сябе.

Мінула 32 гады пасля гібелі ПРЕДАТЕЛЯ и МАРОДЁРА, дэманстранта-паказушніка -- становішча такое ж.

Мінскае падполле разгромлена ў ТРЭЦІ раз, -- два разы пасля вайны! -- іменна з “молчаливого согласия” (ці одобрения ?) Машэрава.
Толькі пасля гібелі Машэрава і натуральнай смерці другіх, “маскоўскіх партызан”, быў рэабілітаваны арганізатар мінскага падполля сакратар Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б КАВАЛЁЎ Іван Кірылавіч.

Машэраў грунтоўна рыхтаваўся да свайго 60-годдзя і НИЗВЕРЖЕНИЯ з “кургана славы” в БУДУЩЕМ:
завяршыў фарміраванне вобраза легендарнага партызанскага камандзіра,
народнага і нацыянальнага героя Беларусі,
змагара за росквіт рэспублікі і благадзенства яе народа і…
апазіцыянера-мучаніка “кремлёвской мафии”.

Апошняе – адна з далікатнейшых аперацый, да якой ён прыцягнуў пісьменнікаў і журналістаў, хаця яны пра гэта і не здагадваліся.

І стварыў “матэрыяльна-тэхнічную базу”, якую праз два гады пасля свайго 60-годдзя выкарыстаў, каб громка і публічна “бразнуць дзвярыма” – “адпомсціць Крэмлю” за ўсе аплявухі і ПАЙСЦІ НАЗАЎЖДЫ ТАК, каб не толькі застацца на “кургане славы” -- ператварыцца ў міф: прымітыў і ничтожество, двойчы здраднік і марадзёр, дзяржаўны злачынца стане міфічным героем.
А міфы жывуць вечна. (???)

Каб паказаць “любимому народу” і “лучшей части человечества” напрамак погляду
пасля яго прымусовага адыходу ў вечнасць, Машэраў з 1976 года пачаў асабіста
распаўсюджваць слух “Да, меня хотят убрать…”

Трэба прызнаць, гэту аперацыю ён выконваў разумна і далікатна. Артыстычна!..
Так ён падрыхтоўваў “любимый народ”, беларускую грамадскасць, а праз яе і саюзную, да фінальнай аперацыі “ПОКУШЕНИЕ на МАШЕРОВА”.

Таму народ і грамадскасць, -- з улікам публічных аплявух, -- справядліва заключылі: “Машерова убрали”. Яго сям’я ўдакладніла: “Петю убили” “кремлёвская мафия”.
А “кремлёвская мафия” маўчала. І маўчыць “совершенно секретно”.

“…ВЫ СЛОЖИЛИСЬ КАК МЕСТНЫЙ ДЕЯТЕЛЬ”
Вернемся ў ЗАЎТРА, якое спазнілася адносна меркавання Машэрава на шэсць гадоў -- наступіла 25 чэрвеня 1978 года.
Ды ў далікатным варыянце: інакш і не магло быць.

images_2.jpg25 чэрвеня 1978 года.

Генеральны сакратар ЦК КПСС Брэжнеў Л.І.
прыехаў у Мінск для ўручэння Машэраву ордэна Леніна і залатога мядаля “Серп и Молот” (узнагароды ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння), а гораду-герою Мінску – “Золотой Звезды”, якую мінчане і многія беларусы чакалі ажно чатыры гады.

Ustinov_DF.jpg Брэжнева суправаджаў міністр абароны Маршал Савецкага Саюза Усцінаў Д.Ф. (ва ўніформе), які шэсць гадоў таму (генерал-палкоўнік у цывільным) уляпіў Машэраву першую аплявуху: напамін і падказка ХТО ёсць ХТО -- “адкрытым тэкстам”.
Нават болей – чарговая аплявуха. Ды не апошняя ў гэты дзень.

NB.PDVD_037_0.jpg
nb.PDVD_037_0.jpg

Дорогой Леонид Ильич зачытаў(!!!) апошнюю аплявуху: “…вы сложились как местный деятель”.
Далікатна. Інакш немагчыма не толькі таму, што ў Брэжнева вайсковае званне Маршал Савецкага Саюза і ордэн “Победа”, -- можна прыдумаць што дурней?! -- а перш, каб не замяняць легенды пра гераізм прыгаворамі за злачынствы.
Разумеецца, не толькі ў адносінах да Машэрава.

І Машэраў схіліўся ніц перад дорогим Леонидом Ильичом.
Пакланіўся ў пояс -- бо не герой, а НИЧТОЖЕСТВО, ПРЕДАТЕЛЬ и МАРОДЁР.

N.B.PDVD_008.135.jpg RV.FotoM_.500.135.jpg

images_4.jpg Прыглядзімся ўважліва да фатаграфій і задумаемся: ці мог Андропаў АПУСЦІЦЦА да такога спектакля?..

Калі б Наркому Усцінаву прапанавалі ўдзельнічаць у падобных мерзасцях, ён палічыў бы знявагаю на ўзроўні смяротнага прыгавора.

Для Машэрава – норма: усё жыццё – мерза-спектаклі, у якіх ён изображает…
.
(Заканчэнне – праз пяць-сем дзён.)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������