Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, частка 6

Андрэй КАРАЛЕНКА
RV.FotoM2_.500_3.jpg
IMG_8975.RV_.1_5.jpg
(Частка 6: ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава)

Тайн у Машэрава многа. Калі казаць дакладна -- незлічона…

1965.КАП.м240.jpgДекабрь 1965 года: мне 30 лет.
Фотокопия рисунка инженера Виктора Воронина.
Виктор -- таланливый инженер, разносторонне образованный, свободно рисовал с натуры. Таким он видел меня на ОГК-овских “посиделках”.

Виктор и я, как многие инженеры, часто оставались после работы в ОГК: одни играли в шахматы, другие “болели”, стоя за их спинами, кто-то сидел за кульманом (в тишине легче обдумывать варианты-решения) или читал книгу.
Да, инженеры, кто жил в общежитии, оставались читать книги здесь, потому что в “вонючей общаге” читать было не только невозможно, но и противопоказано: читающий -- “очень умный” в глазах "трудового народа". А должен быть “как все” -- пить стаканАми “чарнила”, обсуждать местные новости (сплетничать), а потом дрыхнуть или горлопанить. Утром -- гудок “на работу”. И -- начинай с начала.

Атмосфера барака -- смоделировано по роману М. Горького “Мать”. Разумеется, модель российско-союзная, но “чужими” воспринималась как местная, потому угнетала.

Не все инженеры выдерживали такой прыгнёт-экзекуцию -- уезжали: выпускники институтов покидали завод после "отработки", кто-то возвращался домой, кто-то находил нечто лучшее “горьковского варианта”. Виктор вернулся в Ставрополь-на-Волге, который Советское правительство после начала строительства ВАЗа переименовало в Тольятти, -- благодарность Итальянской компартии за помощь в переговорах с фирмой “FIAT”.
Виктор Воронин уехал -- остались на память его рисунки и НАШИ фотографии. (Я рассказал о Викторе на станице “БЕЛАЗ: RetroПогляд 32.90”.)

НАПАМІН
У сярэдзіне снежня 1965 года ўбачыў у TV-сюжэце нейкага Героя Савецкага Саюза і здзівіўся: лакей -- з “Золотой Звездою” Героя?!?
Супярэчлівасць дэталяў у сюжэце, на мой погляд, была настолькі неверагоднаю для рэальнасці, што я выказаўся катэгарычна:
“Лакей не может быть Героем Советского Союза!..”

Выказаўся экспромтам, таму недакладна: лакей НЕ МОГ ЗДЗЕЙСНІЦЬ ГЕРАІЧНЫ УЧЫНАК…
На той час шматкроп’я не прадугледжвалася -- сказаў мімаходзь. А ў памяці засталося.

Пасля сканчэння БПІ я пяць гадоў жыў у Расіі, таму не ведаў, ХТО гэта: у TV-сюжэце
паказвалі першага сакратара ЦК КПБ Героя Савецкага Саюза Машэрава П.М пад час наведванне ім нейкага прадпрыества ці лабараторыі навукова-даследчай установы.

Тады і падумаць не мог, што праз трыццаць гадоў пачну разгадваць самую-самую ТАЙНУ-з-ТАЙН Вялікай Айчыннай вайны і Савецкага Саюза.

Двойчы быў на прыёме ў ЦК КПБ-начальнікаў -- хадзіў за праўдай і справядлівасцю.
Зразумеў: Машэраў з такой жа хеўры-банды, якая яго абслугоўвае ад Маркса, 38 да райкамаў і парткакмаў заводаў -- Власть Партизанской Банды, зброд мясцовай свалаты ды зладзеяў і п’яніц ад той жа банды.

Бандытаў, называўшых сябе партызанамі, ведаю з дзяцінства: сяляне нашай мясцовасці называлі іх капыльскімі бандзітамі. Яны былі ісціннымі акупантамі ў Грэскім, Капыльскім і заходняй частцы Слуцкага раёнаў.
Толькі пераступіўшы парог хаты, капыльскія бандзіты патрабавалі:
“Самагонку!.. Сала!..”
Калі чулі “Няма”, “Дзе ж я яе вазьму?” або “Што было, то вы даўно забралі…”
“Ага, паліцаеў поіш, сука?!! -- І шомпалам па спіне. -- Акупантаў корміш, сцерва?!! Несі быстрей, іначе ешчо получыш!..”

“З восені другога года вайны” (храналогія маёй мамы) паявіліся “яшчэ болей страшныя бандзіты” (характарыстыка мамы). Другое адрознене гэтых бандытаў ад капыльскіх у тым, што ў іх лексіконе былі новыя словы на літару “с” -- “сапогі” і “сволочь”.
“Отдавай сапоги!..” -- Загадвалі бандыты.
“Якія сапагі? -- Здзівіўся Есіп Уласевіч, у якога акрамя лапцяў, іншага абутку ніколі не было. -- Дзе я іх вазьму?..”
“Возьмёшь там, где спрятал, сволочь!..”
Знялі з Есіпа сарочку, паклалі на заслон, прывязалі вяроўкаю і сталі паабапал -- білі шомпаламі з двух бакоў.
Раніцаю суседзі і радня хадзілі праведаць яго: уся спіна была чорна-сіняю, з рубцоў сачылася кроў.

Вяскоўцы гаварылі, што гэтыя бандыты дужа злыя і кепскія, што не трэба на ноч замыкаць сенцы, бо будуць біць у дзверы прыкладамі вінтовак і крычаць:
“Открывай, сволочь!..”
Мусіцкая настаўніца Еўфрасіння Сцяпанаўна Ясковіч, мама майго сябра Лёні, тлумачыла сяльчанам:
“Размаўляюць чыста па-руску: мабыць, іх скінулі з самалёта на парашутах”.
І называла не бандытамі, як усе, а “новымі партызанамі”: савецкая настаўніца. Яе муж, танкіст, быў камісарам танкавай роты.

Праз сорак гадоў, у Перестройку, прачытаў: “новымі партызанамі” былі дыверсанты з атрадаў НКВД, накіраваных на тэрыторыю Беларусі па загаду Сталіна для “уничтожения народа, который кормит оккупантов, руками самих же оккупантов”.
Пасля вайны прапаганда тлумачыла інакш: “они пришли з-за линии фронта для
организации всенародной партизанской войны -- чтобы земля горела под ногами оккупантов”.

Але гарэлі вёскі і людзі: прамалінейныя і кансерватыўныя немцы, лічыўшыя сябе не заваяёўнікамі, а вызваліцелямі народа ад чырвонай чумы, не ведалі, што НКВД-людаеды правакуюць іх знішчаць ні ў чым не павінных людзей. І яны знішчалі…

Хатыньская трагедыя пачалася ў Капыльскім раёне -- у вёсцы Вялікія Прусы 27 верасня 1942 года.
Капыльскі раён выбраны для пачатку глабальнай аперацыі, мабыць, не выпадкова: капыльскія бандзіты размяшчаліся не ў лесе, як партызаны, а жылі ў вёсках пры лесе, які называўся Бабіным Лесам: яны з немцамі не ваявалі, а толькі рабавалі насельніцтва другіх вёсак і п’янствавалі.

Арганізатары-заказчыкі гэтага зладзейства потым абвінавацяць немцаў у вандалізме і людаедстве і загадаюць Машэраву пабудаваць мемарыял “Хатынь”.
Адначасова мемарыял стаў камуфляжам і для Катыні -- адцягнуў увагу на сябе: прадумана дасканальна!

У інстытуце чуў аповеды пра такіх жа “народных мсціўцаў” у іншых раёнах Беларусі.
Пазней, у Жодзіне, “пазнаёміўся” з падобнымі “защитниками Отечества”: марадзёры.
Пасля вайны -- зладзеі, насільнікі, хлусы і п’яніцы. Яны ж -- начальнікі і пракуроры-суддзі.
На Капыльшчыне і Случчыне некаторыя працавалі настаўнікамі ў школах, а Л. -- загадчыкам райАНА ў Грэску. Але спіўся “да белай гарачкі”. (Помню яго добра.)
Магчыма, дзе-небудзь былі і сапраўдныя партызаны, але я пра такіх не чуў.

ПРАДМОВА
IMG_9763.rvM_.6.jpg У папярэдніх частках я паказаў грунтоўна, даходліва і дастаткова па аб’ёму:
у афіцыйных аўтабіяграфіях Машэрава П.М.,
у біяграфіі ад сястры Ольгі Пронько (Машэравай),
у афіцыйных дакументах за подпісамі камандзіраў атрада і брыгады, начальніка штаба атрада і Начальніка БШПР (Калініна П.З.), на падставе якіх Машэрава прынялі ў ВКП(б), узнагародзілі ордэнам Леніна і прысволі званне Героя Савецкага Саюза --
ХЛУСНЯ яўная,
“ФИГУРА УМОЛЧАНИЯ” і
ФАЛЬСІФІКАЦЫІІ.

А што – праўда?
ПРАЎДА ў біяграфіях, біяграфічнай і дакументальных аповесцях і ў афіцыйных
дакументах запісваецца коратка -- усяго 8 слоў:
Машэраў П.М. загінуў 4 кастрычніка 1980 года.

Можна ўдакладніць: у “15 часов 4 минуты”.
Такое ўдакладненне цікавае як пабочная дэталь -- нешта збоку прыпёку цікавасці.
Ды звестка -- ад Славаміра Антановіча: у яго документальных повестях абсурдная хлусня на хлусні едзе і абсурднай хлуснёю паганяе -- як і ў Ольгі Пронько (Машэравай), толькі з большымі понтамі.
У “15 часов 4 минуты” важна іншае: “удакладненне часу” дазваляе паглядзець на
галоўнага біёграфа Машэрава з пазіцыі “праўда факта”.

Гадзіннік Машэрава -- падарунак “т. Машерову П.М. от МВД СССР”: гадзіннікі “Полёт” -- з цэнтральнай секунднай стрэлкай.
Дэталь... Ёсць і іншыя нюансы як папярэджанне: недакладнасць або хлусня.

Там жа і яшчэ адна характарыстыка аўтара:
“На полу салона лежали наручные часы “Полёт” без стекла. Стрелки их
остановились и показывали 15 часов 4 минуты”
-- узровень вучня 7-га класа.
Пісьменнік такога ўзроўню называе Машэрава геніем.
Болей -- no comments.

Паказаныя “ПРАЎДА ФАКТА” і выказаныя АРГУМЕНТЫ дазваляюць “усіляць” ХЛУСНЮ характарыстыкамі па свайму погляду-разуменню: нахабная, цынічная, неверагодная, фантастычная, абсурдная, кашмарная, подлая, злачынная і г. д. -- любое “усіленне”, нават “трайное”, не будзе супярэчыць рэальнасці і дакументам, не будзе перабольшаннем, бо хлусня, “фигура умолчания” і фальсіфікацыі бачныя яўна, быццам на далонях.

Каб выключыць папрокі камуна-машэраўскіх псоў і хлусоў-дэмагогаў у “нацяжках” і “суб’ектыўнасці погляду”, я выбіраў такія моманты (падзеі, эпізоды), дзе хлусня і фальсіфікацыі ўвачавідкі для кожгага, хто хаця б “адной нагою” чэсна ступіў на паркет універсітэта, для людзей, здольных ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАЎДЗЕ ў ВОЧЫ і задумвацца: што ёсць што і чаму?

Ды УСЯ ХЛУСНЯ ў дакументах і біяграфіях не з-за адсутнасці ў аўтараў канкрэтных ведаў-звестак, не з-за неахайнасці, недагляду ці банальнай памылкі, а спланаваная і дасканальна прадуманая:
хлусня і фальсіфікацыі ваеннага перыяду і пра гэты час – у разліку на архіў “сов. секретно”;
даступная і апублікаваная хлусня – у разліку на людзей недалёкіх, неадукаваных або недасведчых па тэме, лянівых ці раўнадушных. А перш на… быдла, якое не мае права сумнявацца “в правдивом слове партии”. А калі пасмее выказаць сваё меркаванне – “мы можем усомниться в вашей способности здраво мыслить”.
УСЯ ХЛУСНЯ -- прадуманая з бязмежным цынізмам.

Бязмежнасць цынізму хлусні (падтасовак, перавёртвання фактаў шыварат-навыварат,
насуперак рэальнасці і нават “базавым” партыйным дакументам, замоўчвання рэальных падзей і дакументаў) таксама “адкрытым тэкстам”: ГЛЯДЗІ -- і думай, аналізуй. Разумеецца, калі ёсць жаданне, патрэбнасць знайсці, ведаць праўду, бачачы хлусню на хлусні. Або ведаць хаця б пра існаванне праўды -- для наказу дзецям-унукам шукаць і знайсці яе.

Паказаная мною хлусня і фальсіфікацыі -- толькі “вяршыня” монблан-хлусні, “штрыхі да
партрэта” ВАЕННАГА ЗЛАЧЫНСТВА, імя якому “Герой Савецкага Саюза МАШЭРАЎ Пётр Міронавіч”.

Гэта -- ПЕРШЫ этап спланаванага і падрыхтаванага Дзяржаўнага Злачынства, ён рэалізаваны поўнасцю, магчыма, нават больш, чым было задумана.
ДРУГІ этап праваліўся ў пачатку рэалізацыі. Але чамусці аўтару-арганізатару дазволілі(!) акрэсліць яго настолькі, што можна “вылічыць” і КАНЧАТКОВЫ этап, але на ўзроўні версіі.

Правал АПЕРАЦЫІ не пакінуў на Машэраве нават царапіны -- толькі дакументы ў архіве: захаванне сакрэтнасці Дзяржаўнага Злачынства, абставін яго правалу і бяспека вышэйшых асоб-фігурантаў аказаліся важней дэталяў адносна ролі Машэрава. Ды ён быў пешкаю-марыянеткаю… з перспектываю стаць марыянетачным(!) ферзем(!).
А дакументы засталіся.

Яны ляжалі ціха-мірна, пакуль новы начальнік НКВД-КГБ Андропаў Ю.В., такі ж “ліпавы” партызан, як і Машэраў, не звярнуў увагу на “Золотую Звезду” Машэрава: ён добра ведаў “пробу” партызанскіх узнагарод, асабліва “Золотых Звёзд”.

Даследчыкі называюць Андропава “кабінетным партызанам”.
“Ліпавы” і “кабінетны” -- сінонімы “фальшывы”. Але ў адрозненне ад Машэрава Андропаў НЕ легендарны : НЕ здраднік(двойчы), НЕ марадзёр, а звычайны карэла-фінскі партызан па падобію маскоўскіх, якіх у тысячу разоў болей.

“Штрыхі да партрэта” -- бачная ўвачавідкі ЧАСТКА злачынства.
Поўнасцю ведаць яго немагчыма з-за недаступнасці архіва НКВД і паслядоўнага награмаджэння легендарна-гераічнага камуфляжу на злачынцаў і іх злачынствы.

ТАКІЯ ЗЛАЧЫНСТВЫ прыкрываюцца знішчэннем не толькі патрыётаў, а і сведак, чэсных людзей, якія маглі нешта ведаць-чуць і падзяліцца ведамі-чуткамі са сваёй раднёй ці сябрамі.
Колькі знішчана патрыётаў? Сто? Тысяча? ТысячЫ?

ТАКІЯ ЗЛАЧЫНСТВЫ прыкрываюцца кантролем над людзьмі, якім дазволілі застацца жывымі, асабліва – над саудзельнікамі ў злачынствах: над імі пастаянна вісіць “дамоклаў меч” – каб ніхто не пакаяўся.
Над імі – уважлівая апека: кагосці павышалі па рабоце -- ён станавіўся ўважаемым і “отслеживал” дапытлівых па свайму сектару дзейнасці;
другіх узнагароджвалі, назначалі дэпутатамі, прысвойвалі званні лаурэатаў і вучоных -- яны станавіліся заслужанымі, прапагандыстамі легенд і заслонам перад разумнымі і чэснымі, але чужымі;
трэцім не дазвалялі “высоўвацца” -- каб не прыцягвалі ўвагі не толькі “настырных” даследчыкаў, а і піянераў-следапытаў: іх трымалі на ўзроўні старшынь аддаленых сельсаветаў і калгасаў.

ТАКІЯ ЗЛАЧЫНСТВЫ прыкрываюцца татальным кантролем над усім і ўсімі – над грамадствам.

КОЛЬКІ ЛЮДЗЕЙ ЗНІШЧАНА фізічна, каб падняць двойчы здрадніка Машэрава П.М. да Героя Савецкага Саюза?
Колькі людзей знішчана як людзей-асоб-грамадзян, колькім загадалі “заткнуцца”, каб вылюдка-нелюдзя Машэрава падняць на “курган славы” і аб’явіць нацыянальным героем-і-вождзём?

Колькі людзей было пад кантролем Власти Партизанской Банды -- каб ніхто нават не смеў падумаць, што ёсць ісцінная праўда пра Машэрава?
Практычна УСЁ дарослае і здольнае думаць насельніцтва Беларусі.
УСЁ – не ўмоўна, а натуральна і рэальна: НІХТО не меў права меркаваць і выказвацца іначай, чым самі бандыты і псы-лакеі, абслугоўваўшыя лакея Машэрава і яго хеўру.

Сёння МЭТА ХЛУСНІ, падтасовак-фальсіфікацый і “фигуры умолчания” -- навекі замаўчаць предательства Машэрава і пасобнікаў-марадзёраў з “комфортабельной землянки гостиницы «Москва»” і ўвекавечыць вылюдка-ничтожество на створаным ім і імі яго “кургане славы”: нацыянальны герой-і- вождзь.
Але гэта – толькі бачная частка Глабальнай Мэты, яе фрагмент.

Глабальная Мэта:
ЗАМАЎЧАЦЬ ЗЛАЧЫНСТВЫ людаедаў НКВД-ВКП(б) у час вайны і захаваць іх легенды як праўду пад агульным іменем “Хатынь”;
ФАЛЬСІФІКАВАЦЬ ГІСТОРЫЮ яшчэ болей -- каб ніхто і не здагадваўся, што было іначай, чым пішуць псы людаедаў і паказваюць на ўблюдачнай “Линии Сталина”, крычаць-гарлапаняць па TV-БТ і ва ўсялякіх “совбелках”, у кастрыраваных “беларускіх думках”, у “жоўтых” і нават у быццам незалежных і быццам бы чырвона-бела-чырвоных газетах і на около-гістарычных Інтэрнет-сайтах.

Гэты МАРАЗМ, -- з “линиями”, новым музеем гісторыі ВОВ, пераіменаваннямі і парадамі
з удзелам тутэйшага “генералісімуса” і “маршала-наследніка”, – толькі знешне “тэатр абсурду”, а па сутнасці – дасканальна прадуманая частка фальсіфікацыі НАШАЙ Гісторыі.
Толькі частка, але ў ёй дакладна бачна генеральная лінія напрамку фальсіфікацыі гісторыі апошніх войн 20-га стагоддзя -- “в пользу России”.

І перш -- той вайны, якую лорд Чэрчылль назваў Другой Сусветнай, каб замаскіраваць мэты першай вайны, якую ён жа адначасова паіменаваў Першай Сусветнай. Дзеля маскіроўкі задуманай ФАЛЬСІФІКАЦЫІ лукавы Лорд нават унізіўся, -- ды не адзін
раз! – і выказаў кампліменты Сухорукому Шизофренику пра яго геніяльнасць.
Вось як лорд Чэрчылль паклапаціўся пра Вялікабрытанію і сябе!..

Расійская Госдума зноў разглядае праект закона аб пакаранні даследчыкаў, якія выказваюць “неправільныя” меркаванні пра аперацыі Чырвонай Арміі ў Другой Сусветнай вайне: заўтра яны прымуць закон аб забароне даследчыкам гаварыць праўду -- прымусяць ЗАКОННА фальсіфікаваць Гісторыю на карысць Расіі.
Такая рэальнасць: Расія і Беларусь жывуць у “тысяча дзевяцьсот праклятым годзе”.

Калі ёсць жаданне знайсці хаця б якую канкрэтную праўду, то яна будзе даступнаю кожнаму сумленнаму даследчыку. Але пры абавязковай умове -- мець здольнасць і мужнасць адыйсці ад стэрэатыпаў у легендзе “Герой Савецкага Саюза Машэраў Пётр Міронавіч” -- МЕЦЬ ЧЭСНАСЦЬ глядзець у вочы праўдзе і хлусні.

Дзеля гэтага пакажу дадаткова некалькі “рэпераў”, якія дазваляюць бачыць: УСЁ напісанае пра Машэрава -- ХЛУСНЯ нахабная, глабальная і ЗЛАЧЫННАЯ.
Але ў хлусні можна разглядзець “макавыя зярняткі” праўды, “вузелкі на нітачках”: калі зачапіцца і пацягнуць -- бачна ПРАЎДА або інфармацыя для роздуму.

Тайны як рэперы
Размова будзе ў асноўным пра тайны СЯМ’І: яны тычацца кожнага з дзяцей. Перш -- Паўла і Пятра. Менавіта ў такой паслядоўнасці: Павел -- старэйшы, ён быў вядучым і “идейно убеждённым” у тандэме братоў.

У СЯМ’І Мірона Машэры праглядаецца і АСОБАЯ ТАЙНА -- старший товарищ Воспитатель-і-Пакравіцель, які звонку не бачны, але падобна “пракладчыку” трампліна, ён пракладваў-торыў дарогу і вызначаў лёс кожнага члена сям’і і суседзяў: каго -- у ГУЛАГ-магілу, каго -- у “двухкомнатную квартиру” і на пасаду кіраўніка выпускнога класа, каго -- у партыю і на пасаду дырэктара школы, каго -- “в Ленинский комсомол”…
ХТО ён -- пад АСОБАЙ ТАЙНАЙ?..

Ольга Пронько (Машэрава):
“Икон в нашем доме не было” – прызнанне страшнае, жудаснае. За ім -- драма, трагедыя сям’і, сялян і народа.
А для сямейнага біёграфа Ольгі -- гонар: ”мама была одарена необычайным умом, она быстро всё схватывала, анализировала и делала свой вывод”, “мама была женщиной с прогрессивными взглядами”.
Таму СХВАТИЛА ўсе іконы ў хаце мужа і кінула ў печ.
І тую ікону, што падарыла ёй мама на пасаг -- на шчасце і добрую долю: спаліла памяць мамы, адвергла свой род-гісторыю, веру і чалавечнасць.

Нават сёння, калі большасць людзей бязбожныя, такое “схватывание” не можа разглядацца інакш, як ВАР’ЯЦТВА, шаленства.
Такі “необычайный ум” быў у мамы дзяцей Мірона Машэры -- БЕЗУМИЕ.
Не маё “адкрыццё” – прызналася дачка Ольга: “истина из первых уст”.

У 1918 годзе Машэравы пабудавалі “новый дом”, “пятистенку” -- пішуць біёграфы.
Удакладняю: у 1918 годзе сям’я завяршыла будаўніцтва і перасялілася ў новую хату,
а будавалі “новый дом” з 1913 па 1918 год: я ведаю “тэхналогію” будаўніцтва хаты. Яна простая і зразумелая, але для недасведчых патлумачу канспектыўна.

Спачатку Мірон Машэра купіў лес у пана-памешчыка.
Лес вывезлі на месца будаўніцтва хаты, абчасалі пад брусы-бярвенні і склалі ў штабель сушыцца. І пачалі пілаваць дошкі, загатаўляць жэрдкі -- склалі іх у штабелі.
Калі бярвенні высахлі -- зрубілі зруб: ён стаяў на пляцы або на агульным выгане.
Дзве зімы габлявалі дошкі і дылі. З дыляў “заказалі” столяру вокны і апору печы.
Колькі гадоў будавалі хату? Не меньш трох. І пры ўмове, што было дастаткова грошай, каб наняць брыгаду лесарубаў і будаўнікоў.
Магчымы і іншыя варыянты, але абавязковая ўмова – мець ГРОШЫ.

А ў аповесці Ольгі адзін варыянт -- хлусня: “что нам стоит дом пастроить”.
“После возвращения папы с войны, в 1917 году, родители начали строить свой дом. Строили толокой, как было принято в те времена. Вывели дом под крышу быстро, а достраивали в течение нескольких лет…
1918 год был знаменательным не только возведением нового дома,..” (стар. 15)
No comments.

Галоўны біёграф Славамір Антановіч хлусіць насуперак рэаліям:
“В середине деревни стоял небольшой крестьянский дом Мирона Машерова…”
“Пятисценка” на падлозе (падлога і ў сенцах!), самая вялікая хата ў вёсцы – “небольшой крестьянский дом”? А да яе – новы хлеў і паветка.
Ды той “крестьянский дом” не Мірона Машэрава, а Мірона МАШЭРЫ.
У Антановіча -- хлусня на хлусні, як і ў Ольгі Пронько (Машэравай).

Біёграф Владзімір Якутов – хітрэй: часта і падрабязна апавядае пра беднасць сям’і і цяжкую працу бацькоў і дзяцей – блытае, пераварочвае рэальнасці і нюансы быту.
А як прыйшлі бальшавікі – так добра стала ў вёсках!..
Якое дабро ад іх улады, калі сям’я Мірона Машэры была заможнаю да бальшавікоў?
У чым дабро, калі Пятра ў 6-гадовым узросце аддалі ў суседнюю вёску пасці кароў?
А хто ж пасвіў сваіх кароў? Ольга піша, што дзеці былі пастушкамі па чарзе.
Усё перамешана-пераблытана да абсурду.

Я і мае таварышы працавалі з шасці-сямі гадоў – нармальная з’ява і ў “ваеннай”, і ў пасляваенай вёсцы.

Хлусня Якутова пра беднасць сям’і Машэравых нават болей, чым абсурдная:
“Являясь, после ареста отца, главной опорой в семье, Павел делал все возможное, чтобы помочь брату и сестрам Матрене, Ольге и Наде твердо стать на ноги. Большую часть заработка он отдавал им. Правда, старшая из сестер Матрена, желая облегчить материальное положение родных, тоже поступила на работу. Это, разумеется, было большой жертвой с ее стороны…”

Некалькі радкоў, а ўсё перавернута, перамешана-пераблытана так, што немагчыма
“састыкаваць дэталі” -- такая “документальность” і “художественность” аповесці: хлусня-выдумка і хлусня-з-блытанінаю.

Швейная машына “Singer”, веялка, сячкарня, дзве (тры?) каровы, конь, пчолы: заможная па таму часу сям’я, а гаспадар -- разумны і працавіты. Таму і пабудаваў лершую ў вёсцы вялікую хату, -- “пятистенку” на падлозе! -- і даў адукацыю дзецям, акрамя старэйшай дачкі.

Ды самі аўтары аповесцяў на наступных старонках абвяргаюць сваю назойлівую хлусню пра беднасць сям’і Машэравых.
Бедная сям’я не магла паслаць дзяцей у горад вучыцца: іх неабходна не толькі карміць, а адзець і абуць, ды не ў лапці.

Дзеля чаго такая нахабная хлусня, што чытаць сорамна і млосна?
Мэта хлусні -- скрыць, што сям’я Машэравых была заможнаю: беднасць -- канцэпцыя савецкай прапаганды.

Парадокс: у заможнай сям’і Мірона МАШЭРЫ старэйшы сын Павел з 17-ці гадоў -- актыўны(!) прапагандыст “коллективного ведения хозяйства”. (Хто навучыў-абразуміў?)
ТАКІХ бальшавікі уважали і поощряли -- заахвочвалі .
Павел вёў за сабою малодшага брата. Хто замінаў ім, стаяў “поперёк путя советской власти” – скідвалі на абочыну: чалавек знікаў без імя-фаміліі.

Павел МАШЭРАЎ уступіў у ВКП(б): калі, як і дзе?
ЧАМУ знакавая(!) і лёсавызначальная(!) для яго і ўсёй сям’і падзея абсалютна(!) замоўчана біёграфамі – ШТО прыкрыта “фигурою умолчания”?
ЯКОЕ ЗЛАЧЫНСТВА -- ці злачынствы? -- здзейсніў Павел Машэраў – і супраць каго? -- каб быць дастойным(!) неверагодна высокага даверу

(Працяг часткі 6 "ГАЛОЎНАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава" -- заўтра.)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
12 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������