Код МАШЭРАВА:13.666 або Невядомы Машэраў, частка 7 (заканчэнне)

Андрэй КАРАЛЕНКА
RV.FotoM2_.500_8.jpg
IMG_8975.RV_.1_10.jpg
(Частка 7: Ваенныя тайны Пятра Машэрава. Заканчэнне.)

ВАЕННЫЯ ТАЙНЫ Пятра Машэрава: ПРЕДАТЕЛЬ-ДЕЗЕРТИР

IMG_9763.rvM_.6_2.jpg ДЗЕСЯТАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава:
прыём Машэрава кандыдатам у ВКП(б) -- МОМАНТ ІСЦІНЫ. (?!!)

Падпольны Расонскі райкам КП(б)Б 10 жнівеня 1942 года зацвердзіў рашэнне пярвічнай партарганізацыі атрада імя Шчорса ад 21.07.1942 г. “о приеме в кандидаты ВКПб -- МАШЕРАВА Петра Миронавича -- 1918 года рождения, белорусс, служащий, член ВЛКСМ с 1940 г.”.

Толькі “праўда факта” -- як інфармацыя для роздуму, нейтральная і з захаваннем арфаграфіі і пунктуацыі.
У дадатак -- фатаграфія Xerox-copi дакумента з Архіва.
list1.ПрыёмВКПб.jpg

Каб “сабрацца з думкамі” і выстраіць іх для роздуму ў храналагічны парадак, неабходна зноў “вярнуцца” у 1938 год -- яшчэ раз прачытаць адпаведную частку СЁМАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава.

ЧАМУ расонскія начальнікі-камандзіры не ліквідавалі двойчы здрадніка Машэрава -- каго-чаго баяліся ці ад каго чакалі парады-дапамогі?

Зіма была суроваю. Партызанскія атрады, якія ўвосень быццам бы дзейнічалі актыўна, “распрадзяліліся” па аддаленых вёсках. Немцы таксама не лезлі ў лес і балоты па глыбокаму снегу -- устанавілася “пазіцыйнае зацішша”. Прыблізнае.

Люты 1942 года: пасля разгрома немцаў у бітве за Маскву Чырвоная Армія наступала так імкліва, што прыблізілася да Віцебска. Усё ж тут немцы ачунялі ад удару -- вярнулі частку страчанай тэрыторыі і ліквідавалі пагрозу гораду. Але не так, як пажадана было ім: Чырвоная Армія разарвала фронт ад Веліжа да Усвят -- ўтварыўся 40-кіламетровы разрыў, названы “Віцебскімі (Суражскімі) варотамі”, амаль свабодны калідор на акупіраваную намцамі тэрыторыю БССР.

У пачатку сакавіка 1942 года ў прыфрантавой паласе 4-й Ударнай арміі размясціўся Віцебскі падпольны абкам КП(б)Б. Сакратар абкама Стулаў І.А., якога вярнулі на “рэстаўрыраваную” пасаду, стаў членам Ваеннага Савета 4-й УА і “куратарам” сувязі з партызанскімі атрадамі.

Сакратар Расонскага РК КП(б)Б Лапенка В.Я. паведаміў у адноўлены Віцебскі абкам
КП(б)Б пра здраду Машэрава.

У ЦК КП(б)Б і НКВД пачалі распрацоўваць планы і канкрэтныя аперацыі па выкарыстанню легальнага транзітнага калідора.
Для гэтага ў “віцебскі сектар” дыверсійнага аддзела НКВД сабралі супрацоўнікаў, якія добра ведалі Віцебскую вобласць, яе партыйна-камсамольскіх кіраўнікоў і “актыў”: мясцовыя падпольшчыкі і “актыў” -- важная апора для пасылаемых з Масквы арганізатараў, падпольшчыкаў і дыверсантаў на пачатковым этапе іх дзейнасці.

Можна лічыць безумоўным, што ў “віцебскім сектары” працаваў намеснікам кіраўніка або начальнікам на нейкай ступені Настаўнік-і-Пакравіцель братоў Машэравых: ён быў знаёмы з кіраўнікамі Віцебска і вакол яго. Разумеецца, расонскіх ведаў асабліва добра.
Таму здраду Пятра Машэрава і яго пераход на службу да акупантаў абмеркавалі ў вузкім коле -- тайна ад астатніх супрацоўнікаў. І рашылі выратаваць СВАЙГО здрадніка.
Сцэнарый аперацыі распрацавалі дакладна, а час даў магчымасць здзейсніць яе бездакорна.

Пры die Neue Ordnung і пасля вызвалення Беларусі такія аперацыі праводзіліся ў Грэска-Капыльскай партызанскай зоне, Слуцкім, Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах: партызанская вайна супраць немцаў была і працягам Грамадзянскай вайны, якая не спынілася ні ў 1920-м, ні ў 1922 годзе -- прыняла іншую форму і стала меньш яўнай. Але не меньш жудаснай.

У канцы мая 1942 года ў распалажэнне падпольнага Расонскага райкама партыі прыбыў з-за лініі фронта “спецотряд № 17” пад камандаю капітана Петракова А.І. (Петраков А.І. -- легенда, сапраўдная фамілія невядомая.)

“Писатель” з празрыстым псеўданімам Станислав Аслёзов паведамляе, што камандзіра “спецотряда № 17” Петракова благаславіў на заданне камандуючы Калінінскім фронтам генерал-палкоўнік Конеў І.С.
“Чушь собачья”!
Аслёзов пісаў документальную повесть “Взрыв на рассвете” “па ўспамінах” Машэрава П.М.: так Машэраў паказаў важнасць сустрэчы “спецотряда № 17” з ім, камандзірам партызанскага атрада Машэравым. Сустрэчы, якой не было. І не магло быць прынцыпова нават пры іншых стасунках: у “спецотряда № 17” звыш-сакрэтная місія.

“Спецотряд № 17” -- ад НКВД і КП(б)Б з задачамі і поўнамоцтвамі па рэарганізацыі партызанскіх атрадаў, актывізацыіі іх дзеяння і фарміраванні ахоўнай брыгады Вілейскага абкама КП(б)Б. (Падрабязнасці -- ва ўспамінах І.Ф. Клімава і ў “Памяці. Расонскі раён”. Сам Клімаў прыйшоў пазней.)

У камандзіра атрада было і асаблівае заданне -- рэабілітаваць здрадніка Машэрава: вывесці з Расонаў у лес, аб’явіць арганізатарам падполля, прыняць кандыдатам у ВКП(б) і назначыць камандзірам партызанскага атрада.
Нюансы аперацыі -- “по умолчанию”.

УСЕ расонскія начальнікі-камандзіры ведалі пра здраду Машэрава, бачылі здрадніка вачамі агентаў-падпольшчыкаў у канцлагеры і на службе ў немцаў. Але загад прадстаўніка НКВД выканалі -- рэкамендавалі Машэрава кандыдатам у ВКП(б).

У “Автобиографии”, прыкладзенай да заявы аб прыёме кандыдатам у ВКП(б), Машэраў напісаў: “работал счетоводом в колхозе Россоно”, “одновременно с этим с 1/II -- по 18/IV -- 1942 г. работал учителем в Россонской семилетке”.
УСЕ ведалі, што ніякай “семилетки” у Расонах не было і быць не магло: у будынку школы знаходзілася мясцовая паліцыя.

УСЕ начальнікі-камандзіры ведалі, дзе і кім працаваў Машэраў, але зацвердзілі рашэнне пярвічнай партарганізацыі атрада імя Шчорса, да якога ён не меў ніякага дачынення. (Пра што самі ж напісалі -- чытайце далей.)

У той жа “Автобиографии” Машэраў напісаў:
“После длительной подпольной подготовки партизанского отряда в Россонском р-не 19 апреля 1942 года ушел в лес, чтобы непосредственно заняться созданием действующего партизанского отряда…”
Атрад Дубняка з 15-ці (14-ці?) чалавек быў створаны на базе яго, Машэрава, падпольнай групы: “Я был избран и сейчас являюсь его командиром”.
“Камандзір атрада” Машэраў назначыў ст. лейтэнанта Пятра Гігелява начальнікам штаба, палітрука Мікалая Гігелява -- камісарам.

І рэальны(!) камандзір атрада Пётр Гігеляў даў рэкамендацыю Машэраву для ўступлення кандыдатам у ВКП(б):
“…лично знаком с тов. Машеровым Петром Мироновичем с 21 апреля 1942 года. До этого я слышал о Машерове…”
Дакумент сведчыць:
МОМАНТ ІСЦІНЫ: УСЁ пра падпольную групу Машэрава -- ХЛУСНЯ. (!!!)

Дакумент сведчыць:
другую рэкамендацыю для ўступлення ў партыю даў Машэраву Хордзін М.Ф. Адкуль ён узяўся-явіўся, што так добра ведае Машэрава? З Масквы?

Трэцяя рэкамендацыя -- ад “Россонского РК ЛКСМБ от 11 августа 1942 г.”:
“Постановляет: Рекомендовать Машерова Павла Мироновича в кандидаты ВКП(б)”.
Павла(!): імя “Павел” напісана два разы. А прымаюць -- Пятра.(!) Рэкамендацыя “заднім чыслом” -- днём пазней.
Дакумент сведчыць:
МОМАНТ ІСЦІНЫ: рэкамендацыя напісана спешна і пад дыктоўку “товарища с маузером”.

“ХАРАКТЕРИСТИКУ” Машэраву П.М. (для разгляду на пасяджэнні Расонскага РК КП(Б)Б) напісалі:
“Командир групп партизанских отрядов РОССОНСКОГО района
ст. лейтенант / ОХОТИН / (Подпіс адсутнічае.)
Комиссар / ЛАПЕНКО / (Подпіс)
Начальник штаба / РУБИС / (Подпіс)
8.1942 г.”
(Дзень жнівеня закрыты пры Xerox-капіраванні. -- А.К.)
list2.Характ.jpg

У “Характеристике” няма аніводнага слова -- аніводнага слова! -- пра стварэнне Машэравым падполля і партызанскага атрада.(!!!)
Але ёсць іншае: “С начало работал рядовым бойцом в настоящее время командир отряда”. (Літаральна. -- А.К.)
Дакумент сведчыць:
МОМАНТ ІСЦІНЫ: УСЁ, што напісана афіцыйна і біёграфамі пра стварэнне Машэравым падполля і партызанскага атрада, -- ХЛУСНЯ.(!!!)

У “Автобиографии”, Машэраў прызнаўся ў “сотрудничестве с оккупантами”.
У “Характеристике” начальнікаў-камандзіраў пра яго здраду -- “фигура умолчания”: МОМАНТ ІСЦІНЫ.

ХТО стаяў з “маузерам” за спінамі камандзіраў, калі яны пісалі “Характеристику”? Настаўнік-і-Пакравіцель братоў Машэравых?
Ён жа -- камандзір “спецотряда № 17” пад легендаю “Петраков Андрей Иванович”?

Тайна:
ЧАМУ нехта “ХТО” прадыктаваў Машэраву прызнацца(!) у “сотрудничестве с оккупантами”?
Неверагодна! Але -- дакумент.

Па рэкамендацыях і сваёй “Характеристике” камандзіры зацвердзілі рашэнне пярвічнай партарганізацыі.
Хаця абавязаныя былі, -- яшчэ год таму! -- загадаць растраляць здрадніка.
Не растралялі -- выратавалі падонка-предателя і ПРЕДАЛИ людзей-патрыётаў.
ПРЕДАЛИ чэсных людзей -- падпісалі ім смяротныя прыгаворы. І сабе.
Магчыма, і сваім дзецям. І дзецям таварышаў і суседзяў.

ХТО і ДЗЕЛЯ ЧАГО арганізаваў злачынную аперацыю па выратаванню здрадніка Машэрава і прыём яго кандыдатам у ВКП(б --
ЧАМУ немагчымае было магчымым летам 1942 года, у самы-самы катастрафічны перыяд вайны?

“Спецотряд № 17” фарміраваўся службаю НКВД у Маскве: адкуль там нехта ведаў Машэрава?
У НКВД працаваў здраднік у высокім рангу? Якім бы высококім ні быў яго ранг, ён не мог без страхоўкі ісці па канату над пропасцю:
ХТО страхаваў злачынства і злачынцаў?
ХТО непасрэдна кіраваў аперацыяй ”Расонская трагедыя”?

Паказаў толькі “праўду факта” ДЗЕСЯТАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава і акрэсліў пытаннямі напрамак пошука разгадкі тайны: Плошчадзь Лубянка.
Выказваць меркаванне пра мэты злачынства па-за канкрэтнымі абставінамі і часам
немагчыма: ХРАНАЛОГІЯ падзей абавязковая -- там і адкрыецца ДЗЕСЯТАЯ Ваенная
тайна Пятра Машэрава. Магчыма, яна будзе называцца інакш.

Таму пачнем разгадваць АДЗІНАЦЦАТУЮ Ваенную тайну Пятра Машэрава: усе ваенныя злачынствы Машэрава і дзеля Машэрава звязаныя паміж сабою -- выявіцца “нітачка з вузялком”, якая прывядзе да ДЗЕСЯТАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава.
І нават далей: тайн у Машэрава незлічона.

АДЗІНАЦЦАТАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава: гібель братоў Гігелявых.
Каб уявіць значэнне тайны, неабходна ведаць, хто такіе Пётр і Мікалай Гігелявы.

Дакладных звестак пра іх няма ні ад біёграфаў Машэрава, што зразумела, ні на афіцыйным узроўні -- у кнізе “Памяць. Расонскі раён”, што таксама зразумела.
А мізэрным звесткам, якія даюць біёграфы Владзімір Якутов і Славамір Антановіч, верыць нельга: хлусня і “фигура умолчания” увачавідкі. А што можна лічыць праўдаю?

Пётр Егоравіч Гігеляў -- старшы лейтэнант Чырвонай Арміі;
Мікалай Егоравіч Гігеляў -- палітрук Чырвонай Арміі, магчыма, у вайсковым званні “малодшы лейтэнант”. (У некаторых месцах яго прозвішча -- Гігель.)
З вялікай долей верагоднасці можна меркаваць, што браты Гігелявы -- ураджэнцы вёскі Шалашнікі Расонскага раёна. Пра іх “цывільную” працу невядома нічога.

На падставе звестак у кнізе “Памяць. Расонскі раён” можна меркаваць, што Расонскі райкам партыі вызваліў іх ад прызыва на фронт -- пакінуў у ліку “56-ці” для дзейнасці ў падполлі і стварэння партызанскага атрада: старшы лейтэнант -- камандзір стралковай роты, а ў рэальнасці 1941 года -- партызанскага атрада.

На момант прыхода ў Расонскі раён “спецотряда № 17” (канец мая 1942 года) там дзейнічалі 12 (дванаццаць) партызанскіх атрадаў. Безумоўна, адным атрадам камандаваў Пётр Гігеляў: сярод падпольшчыкаў (“56-ці”) былі ўсяго два камандзіры РККА ў вайсковым званні “старшы лейтэнант” -- Радыён АХОЦІН і Пётр ГІГЕЛЯЎ.

Але менавіта старшы лейтэнант Пётр Гігеляў 21 ліпеня 1942 года даў рэкамендацыю Пятру Машэраву для ўступлення кандыдатам у ВКП(б), хаця ведаў: камандзір артылерыйскага ўзвода малодшы лейтэнант Машэраў здаўся ў палон і служыў у Расонскай адміністрацыі die Neue Ordnung.

Выдзяліў шрыфтам толькі дату.
Але не паставіў ні клічніка, ні шматкроп’я: пасля 1934 года нічога неверагоднага няма -- штатная з’ява, бо за спіной Пятра Гігелява стаяў энкавэдыст “спецотряда № 17”… з “маузерам”.
Яшчэ двое энкавэдыстаў трымалі на прыцэлах яго брата Мікалая.

Праз два месяцы, 19 верасня 1942 года, браты Пётр і Мікалай Гігелявы загінулі. Адначасова.

Владзімір Якутов:
“В боях за изгнание фашистов из Россонского и Освейского районов погибло несколько десятков партизан. Отряд имени Н.А. Щорса потерял шесть человек, в том числе комиссара отряда Гигелева Николая Егоровича и начальника штаба Гигелева Петра Егоровича… В отряде был объявлен на несколько дней траур. Машеров не мог смириться с гибелью столь близких ему боевых товарищей. Когда спускались гробы в могилу, у него невольно потекли слезы. «Наверное, не нужно было брать в бой сразу двух братьев, -- корил себя Машеров. -- Как трудно мне будет без них»…”

Па-першае, аперацыя (бой) праводзілася 19 верасня 1942 года для вызвалення райцэнтра Расоны ад немцаў. Яна была лакальнаю.
(Што і як было рэальна, ніхто не ведае. А хто ведаў, не сказаў. І не скажа.)

Па-другое, аперацыю праводзіла Расонская брыгада імя І.В. Сталіна, якой камандаваў ст. лейтэнант Ахоцін.
Атрад імя Шчорса, якім быццам бы камандаваў Машэраў, уваходзіў у новую брыгаду “За Саветскую Белоруссию”, ахоўную брыгаду Вілейскага абкама КП(б)Б.
“Па рэгламенту” яна не ўдзельнічала ў такіх аперацыях -- толькі ў ахоўных і прэвентыўных. Ды зона дыслакацыі і дзеяння ў яе была іншая.

Па-трэцяе, у атрадзе імя Шчорса на той час было не болей 20 партызан. Калі загінулі шэсць чалавек, сярод якіх -- начальнік штаба і камісар, то камандзір брыгады абавязаны быў растраляць камандзіра атрада.
У Владзіміра Якутова ўсё -- хлусня. Да таго ж ён не разумее, пра што хлусіць: “траур” і “гробы” -- дурней, чым абсурд.

КАМУ было НЕАБХОДНА, каб загінулі ст. лейтэнант Пётр Гігеляў і яго брат палітрук Мікалай Гігеляў, пакінутыя райкамам партыі для стварэння падполля і арганізацыі партызанскага атрада?

Калі насуперак дакументам пагадзіцца, што Машэраў стварыў падпольную групу і партызанскі атрад на яе аснове, то бачна неадпаведнасць дэталяў: здраднік і прыслужнік акупантаў ніхто-і-нішто Машэраў -- камандзір атрада, а старшы лейтэнант і палітрук РККА -- яго памочнікі, падпарадкоўваюцца яму.
Можна прыдумаць што-небудзь абсурдней?

Калі б здраднік паспрабаваў камандаваць старшым лейтэнантам і палітруком РККА, яны ліквідавалі б яго, не спытаўшы дазволу райкама партыі. Менавіта ТАК паступалі падпольшчыкі ў рэальных абставінах: спазненне -- верная смерць.
А ў Расонскім падполлі -- наадварот: загінулі патрыёты.
ХТО загадаў ліквідаваць братоў Гігелявых?

Агульны адказ вядомы па першаму акту “Расонскай трагедыі” -- “Прыём Машэрава П.М. кандыдатам у ВКП(б): у “спецотряде № 17” быў прадстаўнік НКВД са сцэнарыем выратавання здрадніка Машэрава.
Ліквідацыя братоў Гігелевых -- другі акт “Расонскай трагедыі”.

P.S.
да АДЗІНАЦЦАТАЙ Ваеннай тайны Пятра Машэрава.
“Памяць. Расонскі раён”:
група П.С. Шчадрова з в. Лунёва мела 16 вінтовак, ручны кулямёт, каля 50 тысяч вінтовачных патронаў, больш за 300 мін…;
у падпольнай групе в. Царковішча, якую ўзначаліў Ф.А. Куксёнак, налічвалася 21 вінтоўка, 2 ручныя кулямёты, 2 наганы, каля 5 тысяч патронаў, 50 ручных гранат, 150 кілаграмаў толу;
у групе з в. Латышова, -- яна без камандзіра? -- было 26 вінтовак, адзін ручны кулямёт, многа патронаў да іх;
у снежні 1941 года членамі Сакалішчанскай групы -- група без камандзіра? -- быў знішчаны сепаратарны пункт у в. Белае;
у студзені 1942 года патрыёты пад кіраўніцтвам Л.А. Папкоўскага вывелі са строю драўляны мост…

Адмысловая “бухгалтерия”! (Колькі я прачытаў такой макулатуры!)
Палічаны не толькі вінтоўкі і кулямёты, а і патроны, і трацілавыя шашкі, ды шашкі пералічаны на кілаграмы. Хто быў такім смелым і прадбачлівым рахункаводам? (Рахунак знішчаных немцаў і паліцэйскіх таксама ёсць.)

Начале падпольных груп былі людзі, якія не мелі вайсковых камандзірскіх званняў. (Акрамя -- Папкоўскага?)
Дзеля чаго райкам партыі пакінуў старшага лейтэнанта Пятра Гігелева “дома”, калі групы(атрада) пад яго камандаваннем не стварыў?
Але старшы лейтэнант Пётр Гігеляў і палітрук Мікалай Гігеляў “уваходзілі” у атрад, якім камандаваў ніхто-і-нішто і двойчы здраднік Машэраў.

АБСУРД -- наша ПРАЎДА і наша ГІСТОРЫЯ: усё -- хлусня на хлусні.

N…НАЦЦАТАЯ Ваенная тайна Пятра Машэрава:
гібель сакратара падпольнага Расонскага камітэта КП(б)Б Лапенкі В.Я.

Па даваеннаму сцэнарыю “Светлый путь братьев Машеровых”, распрацаванаму іх Настаўнікам-і-Пакравіцелем, жыццё сакратара Расонскага РК КП(б)Б павінна было закончыцца ў 1941 годзе ў той жа камяры, што і дырэктара Дварышчанскай школы Валковіча А.А.

Але пачалася вайна -- Павел і Пётр Машэравы на фронце: неабходнасць ліквідацыі Лапенкі па сцэнарыю 37-га года адпала.
Настаўнік-і-Пакравіцель братоў Машэравых заняты сваімі, прафесійнымі справамі.
Лапенка ўздыхнуў з палёгкаю!.. Ды клопатаў -- вышэй галавы: кожны дзень дадатковыя і нечаканыя, таму думкі пра смяротную небяспеку ад братоў Машэравых зніклі раніцаю 22 чэрвеня.

Увы, на ваенных дарогах павароты непрадказальныя і крутыя. Ды ўсе дарогі -- над абрывамі, як горныя. Розніца ў тым, што на горных дарогах стаяць указальнікі -- падарожнік сам выбірае рэжым руху, які гарантуе яму бяспеку; а на ваенных рэжым дыктуюць людзі, абставіны і “судьба-злодейка”.

Паварот на ваеннай дарозе сакратара райкама партыі Лапенкі аказаўся настолькі крутым і непрадказальным, што ўявіць немагчыма: яму прышлося рашаць лёс Пятра Машэрава як здрадніка-дэзертыра і прыслужніка акупантаў.
Па юрыдычных нормах ваеннага часу прыгавор здрадніку кароткі: растраляць.
Але Лапенка і на гэты раз струсіў(?) -- ПАМІЛАВАЎ предателя і ПРЕДАЛ саратнікаў-сяброў.

Я не суддзя яму і яго памочнікам-саратнікам -- толькі “праўда факта”.

Лапенка В.Я. -- афіцыйны кіраўнік аперацыі па стварэнню падполля і арганізацыі партызанскага руху ў Расонскім раёне: за НЕвыкананне дырэктываў № 1 і № 2 ЦК КП(б)Б адказваў не толькі сваёй галавою, а і жыццём сваіх дзяцей і радні.
Пасля праверкі прадстаўнікамі ЦК КП(б)Б выканання дырэктываў (жнівень 1941 года)
Лапенка застаўся жывым і на пасадзе кіраўніка, што сведчыць: Расонскі РК КП(б)Б стварыў падполле і падрыхтаваў базы для партызанскіх атрадаў.
(Так напісана нават у кнізе “Памяць. Расонскі раён”. Хаця і там -- хлусня на хлусні, “фигура умолчания” і блытаніна-з-абсурдам, як у Антановіча, Якутова і Пронько(Машэравай.)

Біёграфы Машэрава, афіцыйныя і нанятыя, сцвярджаюць, што гэтую работу выканаў Пётр Машэраў пасля “побега с поезда” і вяртання ў Расоны “от прусской границы” у жнівені 1941 года. Адзін. Але па даручэнню сакратара падпольнага Расонскага РК КП(б)Б Лапенкі.(!)

Афіцыйныя гісторыкі ўдакладняюць: Лапенка В.Я. не толькі НЕ працаваў сакратаром Расонскага РК КП(б)Б, а і не мог працаваць: з 1 студзеня да 15 ліпеня 1941 года такога райкама не было. Фізічна не існавала...(!!!)
(“Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945. Энцыклапедыя”, Мінск, 1990. Тыраж 20 000 экз.)

З 1 студзеня да 15 ліпеня 1941 года Расонскі РК КП(б)Б не існаваў фізічна...(!!!)
Таму Лапенка В.Я. не мог быць сакратаром НЕіснуючага райкама.
Адпаведна, не мог мець дачынення да стварэння падполля і партызанскіх атрадаў у Расонскім раёне.

А “5 августа” Машэраў “возвратился в Россоны, в родительский дом” і… па даручэнню Лапенкі, які з 15 ліпеня стаў сакратаром падпольнага(!!!) Расонскага РК КП(б)Б, стварыў падполле і першы ў раёне партызанскі атрад.

Такія нашы гісторыкі -- хлусы-фальсіфікатары. Такая наша гісторыя -- абсурдная хлусня на хлусні і цынічныя фальсіфікацыі.

Лапенка В.Я. -- сакратар падпольнага Расонскага райкама КП(б)Б, адыграўшага важную ролю ў пачатковым фарміраванні партызанскага руху ў паўночна-заходніх раёнах Беларусі. Але пра гібель і месца пахавання Лапенкі -- абсалютная афіцыйная “фигура умолчания”.

“Загінуў у авіякатастрофе”, -- сказаў Машэраў “писателю” Станиславу Аслёзову і прадыктаваў падрабязнасці.
Да расонскіх партызан прыляцеў самалёт з “Большой земли” -- прывёз зброю,
боепрыпасы, газеты і прадукты. На гэтым самалёце паляцеў ў Маскву камісар Асвейска-Расонскай партызанскай зоны Лапенка В.Я. з двума памочнікамі.

Самалёт ляцеў нізка, над вырубкаю леса, зачапіўся калёсамі за тэлеграфныя правады -- упаў на пні і разбіўся. Але не загарэўся.
Лапенка і яго памочнікі загінулі, а пілот і штурман засталіся жывымі, выбраліся з-пад абломкаў и вярнуліся ў распалажэнне партызанскай брыгады -- паведамілі пра бяду.

Называць байку Машэрава абсурднай хлуснёю будзе надта далікатна -- чарговае злачынства здрадніка-дэзертыра, прыслужніка акупантаў і марадзёра: ТАКОЙ аварыі не бывае -- азбука.

Калі дапусціць магчымасць аварыі ад Машэрава, -- самалёт зачапіўся стойкамі шасі за тэлеграфныя правады, -- то ён стукнуўся носам у зямлю і, магчыма, перакуліўся -- пілот і штурман загінулі.
У пасажыраў, якія сядзелі ў грузавым адсеку, таксама не было шанцаў застацца жывымі. Хаця бывае вязенне…
Аднак не бывае вязення, каб пры такім падзенні самалёт не загарэўся.
Пра іншыя дэталі -- no comments.

Вывад: першага сакратара Расонскага РК КП(б)Б ЛАПЕНКУ В. Я. ліквідавалі па загаду або Настаўніка-і-Пакравіцеля братоў Машэравых, які працаваў начальнікам структуры ў дыверсійным аддзеле НКВД, або яго начальніка.
Безумоўна, гэтая аперацыя адобрана начальнікам аддзела і яго непасрэдным шэфам з бліжайшых памочнікаў Берыя Л.П.
Пазней, магчыма, і наркомам НКВД (МГБ) БССР Цанаваю Л.Ф.

Але дазволілі застацца жывымі Васілевічу Я.П., Ахоціну Р.А. і Рубісу П.Я.
Назаву адзін матыў: каб яны да канца жыцця хлусілі пра гераічныя подзвігі легендарнага партызанскага камандзіра Пятра Машэрава.
І яны будуць хлусіць, хлусіць, хлусіць…

А што рабілі і што зрабілі Васілевіч, Ахоцін і Рубіс з 22 чэрвеня да 15 ліпеня 1941 года для супраціўлення акупантам?
Калі Машэраў, -- у жнівені, пры немцах, адзін! -- стварыў падполле і падрыхтаваў базу для першага(!) у раёне партызанскага атрада, то іх, расонскіх начальнікаў, павінны былі растраляць правяраючыя ад ЦК КП(б)Б у жнівені 1941 года.
А яны засталіся жывымі. І ўсе -- на пасадах камандзіраў…
(Даведка: у 1941 годзе Васілевіч працаваў старшынёй Расонскага райвыканкама, Ахоцін -- загадчыкам ваеннага аддзела, Рубіс -- у райкаме партыі.)

Настаўнік-і-Пакравіцель Машэрава палічыў, што Пётр Гігеляў сваю місію выканаў -- здаў пасаду камандзіра атрада Машэраву і даў яму рэкамендацыю ў кандыдаты ВКП(б).
Пасля гэтага братоў Гігелявых ліквідавалі -- як арганізатараў падполля і партызанскага атрада, як сведак. За імі -- Лапенку…
Астатнім арганізатарам -- “адкрыты ўрок”.
І ў іх ёсць дзеці і радня: “Война всё спишет…”

N...НАЦЦАТАЯ +1 Ваенная тайна Пятра Машэрава: “отъезд в эвакуацию” сясцёр Машэравых -- Ольгі, Надзі, Матрёны (з дзяцьмі) і Ніны Авласенко, жонкі Паўла.

Тут неабходна Прадмова. Але не толькі для таго, каб паказаць прымітыўную хлусню Антановіча, -- гэта абавязкова! -- а як далікатны погляд наперад, у той час, калі здарыцца жудасная ТРАГЕДЫЯ.

Прадмова
Славамір Антановіч:
“Но Машеров опередил гитлеровцев. По его сигналу подпольщики в один из мартовских деней 1942 года покинули Россоны и ушли в лес…” (1993)
“Но Машеров опередил гитлеровцев. По его сигналу подпольщики 19 апреля 1942 года покинули Россоны и ушли в лес…” (1998)
“Но Машеров опередил гитлеровцев. По его сигналу подпольщики покинули Россоны и ушли в лес. Их было 15 человек… В начале апреля 1942 года переправили в лес группу военнопленных… Вечером собрались все у Дарьи Петровны, которая приготовила ужин. Она знала, куда уходит сын, но была спокойна…” (2011)

“Их было 15 человек… Вечером собрались все у Дарьи Петровны…
Удакладненне: сабраліся ў “двухкомнатной квартире в Россонах, в новом доме, через дорогу от школы”.

Удакладненне дадатковае: у будынку школы размяшчалася мясцовая паліцыя.
Каля будынка -- вартавыя, яшчэ двое ходзяць па вуліцы. У будынку побач -- камендатура, там таксама стаяць вартавыя.

Болей -- no comments: у документальных повестях і историческом романе Антановіча прымітыўная і нахабная хлусня ўвачавідкі.
А да ЧАГО -- Прадмова?

У 1994 годзе, прачытаўшы документальную повесть, хацеў спытаць (па тэлефоне) ў Антановіча: “ДЗЕ СЁСТРЫ Машэрава -- што з імі здарылася?..”
Калі немцы растралялі маму, то не маглі памілаваць сясцёр падпольшчыка і пратызана-камандзіра. Але не пазваніў: прачытаў аповесць яшчэ раз -- хлусня зразіла напавал. Пра што размаўляць, калі ўсё -- хлусня? А што -- праўда: што і як было рэальна?

І якраз напаткаў (у мазазіне дома № 19) художественно-документальную повесть Владимира Яутова “Петр МАШЕРОВ” (1992).
Чытаў уважліва -- не знайшоў сясцёр ні ў жывых, ні сярод загінуўшых.
Але і не падумаў шукаць Якутова, каб запытаць пра лёс сясцёр: хлусня такая ж, як і ў Антановіча.
ШТО схавана пад награмаджэннем абсурднай хлусні?

У 1998 годзе Славамір Антановіч выдаў сваю хлусню “в подарочном исполнении для молодежи”. Але і там пра лёс сясцёр Пятра Машэрава -- ні слова. Такі подарок...

Скажу шчыра: убычыў автобиографическую повесть О.М. Пронько(Машеровой) “Семья Машеровых” (2000 г.) -- абрадаваўся: жывая! Яна скажа праўду.

Ольга апавядае пра “отъезд в эвакуацию” падрабязна -- паказвае дэталі, каб у чытача склалася ўражанне рэальнасці, праўдзівасці лёсавызначальнай падзеі.
Але ўсе яе падрабязнасці -- хлусня прымітыўная і нахабная: аніводнага слова праўды ад даты ад’езда “3 июля” да пасадкі на цягнік пад бомбамі “юнкерсаў” -- разлік на дурняў і людзей недасведчых, якія нават паняцця не маюць пра тую рэальнасць.

“В деталях собака зарыта”: ТАК “выехать в эвакуацию” немагчыма.(!!!)
Значыць, ад’язджалі НЕ так -- інакш. Як і калі?

Хаця пра “отъезд в эвакуацию” я напісаў усяго некалькі слоў, тут дадаваць нічога не буду: у 2005 годзе выслаў О.М. Пронько(Машэравай) падрабязны аналіз усёй яе хлусні (на дыскеце).
І пазнаёміў з маім меркаваннем рэцэнзента і аўтара “Предисловия” да биографической повести, вядомага беларускага філолага дацэнта Гродненскага педагагічнага ўніверсітэта Александара Богуша і Дырэктара Гродненскай тыпаграфіі, дзе надрукавалі абсурдную хлусню пад здзеклівым камуфляжам “истины из первых уст”.

Хлусня пра “отъезд в эвакуацию” -- прымітыўная і цынічна нахабная, як усё,што напісана пра легендарнага партызанскага камандзіра Пятра Машэрава.
Таму тут -- роздум толькі над гэтай хлуснёй: ШТО і ЯК было рэальна?

Я не сумняваюся ў тым, што сёстры Ольга і Надзя Машэравы і Ніна Авласенко, жонка Паўла, былі эвакуираваныя з Расонскага раёна.
Менавіта эвакуіраваныя, гэта значыць у ЧЭРВЕНІ 1942 года выведзеныя з вёскі Расоны ў лес на месца распалажэння “спецотряда № 17” і ў суправаджэнні партызан праз “Віцебскія вароты” адведзеныя на тэрыторыю, падкантрольную Чырвонай Арміі.
У чэрвені 1942 года. А не “3 июля” 1941 года.

Дзеля чаго патрэбна Машэравым хлусня пра “отъезд в эвакуацию” “3 июля”?
Мэта хлусні -- СКРЫЦЬ ПРАЎДУ пра тое, ШТО і ЯК было ў Расонах і раёне з 21 чэрвеня 1941 года да ліпеня 1942 года.
І -- пасля вызвалення раёна ад немцаў, магчыма, да 1947 года.

Таму біёграфы Славамір Антановіч і Владзімір Якутов нават аднаго слова не сказалі пра гэтую падзею, хаця яна -- най-най-важнейшая: іх мэта -- СКРЫЦЬ ПРАЎДУ пра эвакуацыю сясцёр Ольгі і Надзі Машэравых і Ніны Авласенко.

“Отъезд в эвакуацию” ад Ольгі -- N...НАЦЦАТАЯ +1 Ваенная Тайна Пятра Машэрава: цынічнай хлуснёй прыкрыта праўда. А праўда -- ЗЛАЧЫНСТВА.
ЯКОЕ злачынства прыкрыта хлуснёю пра “отъезд в эвакуацию” “3 июля”?

N...НАЦЦАТАЯ + 2 Ваенная Тайна Пятра Машэрава: гібель мамы Пятра Дар’і Пятроўны Машэравай.

“Отъездом в эвакуацию” “3 июля” 1941 года прыкрытая праўда пра падзеі, якія адбываліся ў Расонах і раёне пры die Neue Ordnung.
Падзей было многа. Пра галоўныя, да якіх меў дачыненне Пётр Машэраў або яны да яго, я сказаў.
Але была яшчэ адна, най-най-важнейшая падзея -- гібель яго мамы Дар’і Пятроўны як падпольшчыцы-сувязной партызанскага атрада, якім Пётр камандаваў.

Зноў напамінаю, -- прашу прабачэння, тут да месца і важна, -- што Пётр Машэраў не меў ніякага дачынення да стварэння хаця б якой падпольнай групы, а значыць не мог на яе базе арганізаваць партызанскі атрад і быць яго камандзірам: УСЁ, што напісана біёграфамі і афіцыйнымі гісторыкамі -- ХЛУСНЯ і фальсіфікацыі рэальнасці.

Адпаведна Дар’я Пятроўна, мама Пятра Машэрава, не магла быць падпольшчыцаю-сувязной атрада, якім камандаваў сын, бо ніякім атрадам ён не камандаваў да 19 верасня 1942 года, г. з. да гібелі братоў Пятра і Мікалая Гігелявых.

ЧАМУ, за якую дзейнасць супраць рэжыму die Neue Ordnung, немцы растралялі Дар’ю Пятроўну?

Якімі б ні былі акупанты сукінымі дзяцьмі, але ні за што хваталі і дапытвалі людзей толькі пры аблавах пасля дыверсій, учыненых падпольшчыкамі і дыверсантамі-партызанамі.
Ведаю непасрэдна: такое было з маёй мамаю тры разы -- у Грэску і Слуцку.

ЧАМУ біёграфы падрабязна апавядаюць допыты падпольшчыкаў, арыштаваных адначасова з Дар’яй Пятроўнай, пра іх размовы паміж сабою, але не называюць канкрэтных дэталяў і дат арышту і растрэлу?
А называемая імі дата растрэлу “9 сентября” нават і прыблізна не адпавядае не толькі рэальнасці, якая праглядаецца праз хлусню, але і іх хлусні.

ЧАМУ партызаны і падпольшчыкі вывелі з Расонаў у лес Пятра Машэрава, яго сясцёр і жонку Паўла Ніну Авласенко, але пакінулі дома іх маму Дар’ю Пятроўну?

За гэтымі “чаму”, назваў не ўсе, -- N...НАЦЦАТАЯ + 2 Ваенная Тайна Пятра Машэрава.
Мэта прымітыўнай хітрасці аўтараў -- скрыць дэталі, бо “в деталях собака зарыта”.
Яна называецца ПРАЎДАЮ: калі назваць даты і падрабязнасці арышту падпольшчыкаў -- узнікнуць адпаведныя пытанні, якія разбураць легенду пра арышт Дар’і Пятроўны Машэравай.

Мяркую, яўнай хлуснёй і “фигурою умолчания” прыкрыта адно з самых жудасных злачынстваў Машэрава і яго Настаўніка-і-Пакравіцеля ад НКВД.
“Война всё спишет”, -- пагражаў маёй маме капыльскі бандзіт.

Спісала не вайна -- капыльскія і іншыя бандыты ўсіх рангаў спісалі свае злачынствы на немцаў: яны, бандыты, дыктавалі, што і як пісаць, каго -- узнагародзіць, каго -- судзіць.

N...НАЦЦАТАЯ + 3 Ваенная Тайна Пятра Машэрава: подзвіг партызана Уладзіміра Хамчаноўскага.

Настаўнік Уладзімір Хамчаноўскі -- малодшы лейтэнант РККА, пакінуты райкамам партыі ў ліку “56-ці” для падпольнай дзейнасці і арганізацыі партызанскага атрада.
Можна меркаваць, што Хамчаноўскі быў у падпольнай групе Пятра Гігелява, а потым -- у атрадзе пад яго камандаваннем.

Пётр Машэраў не меў ніякага дачынення да стварэння хаця б якой падпольнай групы, а таму не мог на яе базе арганізаваць партызанскі атрад і быць яго камандзірам.
Адпаведна малодшы лейтэнант Хамчаноўскі не мог уваходзіць у падпольную групу Машэрава і ў атрад, якім ён камандаваў.

Пасля ліквідацыі братоў Гігелявых камандзірам атрада, якім камандаваў Пётр Гігеляў, назначылі Пятра Машэрава.
Калі пасля 19 верасня 1942 года малодшы лейтэнант Хамчаноўскі быў яшчэ жывы, то ён застаўся ў гэтым атрадзе: выбару не меў.

Яго ліквідавалі -- як братоў Гігелевых. У другі час і ў іншым месцы.

Меркаваць, як і калі ён загінуў, немагчыма: тое, што напісаў Станислав Аслёзов, -- абсурдныя байкі Машэрава, хлусня на хлусні і фальсіфікацыя рэальнасці.
Дзеля чаго Машэраў прыдумаў яшчэ адну легенду?

Ён апавядае, што Хамчаноўскі і двое партызан прыкрылі адыход атрада. Але загінуў як герой толькі Хамчаноўскі: пра дваіх партызан – мімаходзь.

Такіх учынкаў было тысячы: прыкрыць адыход групы (роты, батальёна, палка) -- штатны манёўр на вайне. І салдат, жывых і загінуўшых, камандзіры прадстаўлялі да ўзнагарод адразу пасля выканання задання на падставе даклада камандзіра групы.
Машэраў прадставіў Хамчаноўскага да ўзнагароды праз 23 гады.(!!!)

Калі ўважліва чытаць аповед пра бой, у якім загінуў Хамчаноўскі, -- і выратаваў свайго камандзіра Машэрава! -- то ўвачавідкі: Машэраў у тым баю НЕ ўдзельнічаў -- легенда абсалютная і абсурдная.

Абсурдная хлусня -- характарыстыка ўсіх легенд Машэрава і пра Машэрава. Тут важна іншае: дзеля чаго спатрэбілася легендарнаму партызанскаму камандзіру Машэраву, ужо на пасадзе вождзя народа, узнагароджанне Хамчаноўскага праз 23 гады?
Адказ кароткі: для рэкламы і страхоўкі.

Варта прызнаць: аперацыя най-выдатнейшая! Блестящая -- па задумцы і выкананню.
І -- па часу? Але…
ЧАМУ ён, камандзір атрада, у той дзень, як вярнуўся з задання, не напісаў у рапарце камандзіру брыгады пра подзвіг Хамчаноўскага?
Пра што рапарт? Ніякага задання атрад пад камандаю Машэрава не выконваў -- ніякага бою не было: месца “бою” не адпавядае раёну дыслакацыі брыгады “За Советскую Белоруссию”.
Пра іншыя дэталі -- no comments.

Падаваць рэляцыю на ўзнагароджанне -- кампетэнцыя камандзіра ахоўнай брыгады “За Советскую Белоруссию” і сакратара Вілейскага абкама КП(б)Б.
Ды перш, чым пісаць такую рэляцыю, сакратар абкама Клімаў І.Ф. далажыў бы “на верх” Панамарэнку П.К. пра подзвіг і спытаў бы ў яго згоду: мядаль “Золотая Звезда” -- не ордэн “Красное Знамя”: азбука.

Аднак Машэраў не заўважыў важнага нюанса: гэтай аперацыяй ён прызнаўся самаму сабе, -- не тайком, як заўсёды, а ўслых! -- што ён БАІЦЦА, што пастаянна ЖЫВЕ ў СТРАХУ, як пад “дамоклавым мечом”.
СТРАХ -- “самаадчуванне” Машэрава з ліпеня 1941 года: ён пастаянна адчуваў сябе на ваеннай дарозе, дзе павароты непрадказальныя і крутыя.
І двойчы, у 1949-м і ў 1953-м гадах, аказваўся літаральна на краю абрыва.

1949 год: з-за аплошнасці НКВД-ахоўнікаў-кантралёраў у ЦК ВКП(б) паступіў “сігнал на Машэрава”. Ці то “сігнал” быў слабым, ці то ён выпадкова трапіў не па адрасу, таму яго пера-накіравалі ў Мінск.

Мінскія ахоўнікі Машэрава выправілі памылку маскоўскіх -- выратавалі здрадніка-дэзертыра і марадзёра з дапамогаю тых жа начальнікаў-камандзіраў, якія хлусілі ў 1942 годзе: яны паўтарылі сваю хлусню ў 1949-м.
У чэрвені 1953-га Машэрава, як самага дробнага і залежнага ў дзеяннях ад іншых ДЗЯРЖАЎНЫХ злачынцаў, -- ён быў марыянеткаю, падрыхтаванаю на ролю караля-марыянеткі, -- злачынцы-акулы “не заўважылі” і прасцілі вялікадушна: іх турбавалі болей важныя фігуры і неакладныя клопаты.
Ды куды ён дзенецца? Машэраў быў падонкам-марыянеткаю ў руках Звера-Сатаны, на гэтай пасадзе будзе служыць і ім.

Пад пастаянным СТРАХАМ быць выкрытым як здраднік-дэзертыр і
прыслужнік акупантаў,
як віноўнік ліквідацыыі арганізатараў падполля і партызанскіх атрадаў і
марадзёр,
Машэраў, стаўшы вождзём у 1965 годзе, адразу ж выкарыстаў момант і пад-СТРАХ-аваўся рэкламай справядлівага камандзіра -- “падсвяціў” сваю “Золотую Звезду” здрадніка-марадзёра “Золотою Звездою” ліквідаванага арганізатара падполля Уладзіміра Хамчаноўскага.

Магчыма, у 1965 годзе ён задумаў і документальную повесть “Взрыв на рассвете”: “подзвіг” Хамчаноўскага -- адмысловая зачэпка, каб паказаць, за ЯКОГА камандзіра аддаў жыццё партызан-лейтэнант, і накрыць здрадніка-марадзёра яшчэ адным слоем легендарнага камуфляжа.

З таго часу ўся яго дзейнасць, кожны публічны крок будуць выверанай дэманстацыяй сябе як вождзя -- з улікам абставін і аудыторыі: народнага і справядлівага -- сярод трудового народа, геніяльнага -- сярод парт-хоз-намеклатуры і рознай інтэлігенцыі.

Частка 8:
ГЕРОЙ Савецкага Саюза МАШЭРАЎ -- ХРОСНЫ СЫН Звера-Сатаны
-- пасля 1 снежня.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
11 + 7 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������