Крупкі-2010: 2-гі “касмічны” прабег
Ён усё ж адбыўся – 11 красавіка, якраз напярэдадні Дня касманаўтыкі.
Год таму я пісаў: Сяргей Коваль доўга круціўся-вярцеўся па зямной арбіце Мінск-Крупкі, каб арганізаваць прабег на прызы лётчыка-касманаўта Кавалёнка В.В. І дакруціўся-давярцеўся – першы прабег адбыўся. І аказаўся цікавым!
І аптымістычным: была надзея, – і падстава да яе! -- што Другі прабег у Крупках будзе яшчэ цікавейшым ва ўсіх адносінах: і ўдзельнікаў будзе болей, і ўзнагароды будзе ўручаць Касманаўт асабіста, і саміх узнагарод будзе болей…
А атрымалася амаль па-Черномырдзіну: прызы разумныя і прыгожыя, але Касманаўт не прыехаў. Ды фізкультупнікаў прыехала так мала, што дарослыя бегуны адчувалі сябе дыскамфортна – як на канцэрце ў поўпусой зале.
Што тычыцца малай колькасці фізкультурнікаў, то гэтаму паспрыялі дзве абставіны – Асіпавіцкі марафон (10 красавіка, субота) і неверагодна позняя, -- за два дні! – аб’ява пра прабег у Крупках.
Таму, як бы Сяргей Коваль не вярцеўся, выкруціцца з такога становішча, у якое яго загналі нейкія абставіны, было цяжка. Ды загналі не толькі Сяргея Пятровіча, а ўсіх, хто меў хоць якое дачыненне да гэтага прабегу – ад непасрэдных арганізатараў да удзельнікаў.
У якасці кампенсацыі за ўсе непрыемнасці – сонечны, цёплы дзень.
Хаця і са спазненнем, -- у мяне было столькі абставін-перашкод! – паглядзім на сябе і на НАШЫХ дзяцей у фотарэпартажы. Дзяцей было многа. Праўда, толькі свае, крупскія: іншагародніх на гэты раз не прывезлі.
РАЗМІНКА
Самы малы ўдзельнік прабегу
Фота на памяць. У такім узросце асаблівая важная фатаграфія: усё жыццё – наперадзе.
У Сяргея-і-Ніны -- турботы-клопаты…
Бацька правярае экіпіроўку сына. Важна!..
ПРАТАКОЛ
СТАРТЫ
На фінішы мама падстрахоўвае сына…
Сяргей Пятровіч раскладвае прызы-узнагароды
Вось яны! І як зіхацяць!..
Перад стартам
УЗНАГАРОДЫ (па ўзросту і па чарзе стартаў)
Комментарии
Отправить комментарий