ЛЕТА-2011 БУДЗЕ ГАРАЧЫМ...

Андрэй Караленка

ЛЕТА-2011 БУДЗЕ ГАРАЧЫМ...
Заметкі дылетанта

IMG_4251.jpg.rv_.jpg

ЗВАРОТ да чытачоў
Шаноўныя чытачы,
прашу прабачэння за некарэктны жэст -- напамінаю пра мае заметкі ад 31 кастрычніка 2010 г. “ЗИМА БУДЕТ не холодною, а ОЧЕНЬ ХОЛОДНОЮ…”.
Крыху памыліўся: зіма была толькі халоднаю(!), снежнаю, прыгожаю і “лыжнаю” – нармальнаю зімою, якой радаваліся і дзеці, і дарослыя, і якая за апошнія 40 гадоў выпадала даволі рэдка. (Зімы 1978-79 і 1995-96 гг. былі снежнымі і прыгожымі, але суровымі: мароз дасягаў 30 градусаў.)
Ды вясна сёлета спазнілася на 7-10 дзён – як “прыдатак” да зімы.

І вось -- нечаканасць: у нармальную зіму (снега было дастаткова!) у калектыўным садаводстве “Раніца” (за Калюжкамі, дзе паварот на Забрадзенне) вымерзлі амаль УСЕ вішні і чарэшні!!! А тыя, што ацалелі, пашкоджаныя: калі дажывуць да зімы, то не перазімуюць. Апошні раз такая непрыемнасць была ў халодную зіму 1995-96 гг.
Як разумець неспадзяванасць: ці то нармальная зіма для нас ужо стала суроваю, ці яна і на самай справе была не халоднаю, а занадта халоднаю? Ці былі і іншыя абставіны, якіх не ведаем?

У тых заметках я выказаў меркаванне:
“У адпаведнасці з 13-гадовым цыклам найбольшай сонечнай актыўнасці гарачым і сухім павінна быць лета 2011 года. Калі тэмпература зімою будзе на 3-6 градусаў ніжэй нормы, верагоднасць такога лета не выключаецца…”
Калі мінулую зіму лічыць занадта халоднаю, то ГАРАЧАЕ ЛЕТА нам гарантуецца.

ПРАДМОВА да ПРАГНОЗА
Паўтараю: гэтую методыку ведаю ад маёй мамы, “цёмнай калгасніцы” з адукацыяй “дзве зімы”. А яна -- ад сваёй мамы, Аўдолі Чачкоўскай з Капыльшчыны…
Методыка простая: ЯКОЕ надвор’е было на Вялікдзень, ТАКІМ яно будзе на Тройцу – ТАКІМ будзе ЛЕТА. А калі надвор’е на Тройцу не адпавядае таму, якое было на Вялікдзень, то магчымыя варыянты, дзе першы найбольш верагодны.

Вялікдзень – хрысціянскае свята, якое прывязана да КАНКРЭТНАГА ўзаемнага ПАЛАЖЭННЯ Зямлі адносна Сонца (дзень вясенняга раўнадзенства) і Месяца – адносна Сонца і Зямлі: ПЕРШАЯ нядзеля пасля поўні (паўналуння). Ёсць і іншыя нюансы, болей складаныя. Увачавідкі: гэтая “прывязка” абавязкова праявіць сябе ў чарговым цыкле фаз Месяца, якія адпаведаюць заканамернасцям Нябеснай Механікі. Назіранні людзей сведчаць: на Тройцу будзе ТАКОЕ ж надвор’е, ЯКОЕ было ў першы дзень Вялікадня. І далей: ТАКІМ будзе ЛЕТА.

“Вялікдзень” у вузкім разуменні – ПЕРШЫ дзень Вялікадня.
Такое разуменне не зусім правільнае: правільна – ТРЫ дні “да” Вялікадня (чацвер, пятніца і субота) і тры дні “пасля” Вялікадня (панядзелак, аўторак, серада). Вось гэты ПЕРЫЯД (адпавядае фазе Месяца) – прагноз на лета і першую палову восені.
Тут, бывае, здараецца такая “блытаніна”, што разабрацца цяжка.

Для дакладнага прагноза неабходна ўлічваць і фазу Месяца, якая была ў дзень раўнадзенства, і колькасць дзён ад “поўні” да “першай нядзелі”, асабліва для прагноза на восень.
Усё гэта пасцігаецца карпатлівымі назіраннямі, сістэматызацыяй іх і параўнаннем. Прызнаюся шчыра: у мяне іх мала – ведаю толькі галоўнае.
Спашлюся на асабісты “Дзённік надвор’я”. (Дапытлівя чытачы могуць зверыцца з афіцыйнай зводкаю. Магчыма, у будучым хто пажадае скарыстаць гэтую методыку.)

21 красавіка, чацвер
Неба не зусім чыстае – “дымчатае”. Цёпла. Едзем у Гомель.
Гомель, адвячорак: цёпла, амаль ГОРАЧА.
22 красавіка, пятніца
Гомель, 8-00: цёпла, вецер слабы.
8-30: выехалі ў Хойнікі.
Хойнікі, 10-30: неба чыстае, цёпла, але не горача, бо вецер умеранны, парывісты.
Да 14 гадзін на небе не было ніводнага воблака. Крыху пазней паявіліся невялічкія…
16-30: неба зноў амаль чыстае…
23 красавіка, субота
10-00: цёпла, вецер слабы.
(Прабег у Жодзіне, многа дзяцей -- усім спрыяльна.)
24 красавіка, нядзеля
ВЯЛІКДЗЕНЬ 8-00: чыстае неба, вецер слабы, +12(двор).
Днём: ГОРАЧА!..
25 красавіка, панядзелак
Раніца, 10 гадзін: сонечна, воблакі па гарызонту.
Днём: вецер халодны, але ў зацішку цёпла. Адвячоркам неба чыстае, амаль ціха, цёпла.
26 красавіка, аўторак
Сонечна. Цёпла. Помнік. Мітынг.
17-00: цёпла, хаця вецер халаднаваты.
27 красавіка, серада
Днём: ГОРАЧА!.. Вецер слабы, але парывісты. Тэмпературу не ведаю, бо не ішоў міма завода і фабрыкі. Па паўночнаму гарызонту бачны сіневатыя воблакі -- нешта падобнае на хмары: магчыма ноччу будзе дождж.

Калі меркаваць па майму “Дзённіку надвор’я” за 7 дзён (фаза Месяца), то на Тройцу павінна быць не проста цёпла, а горача. ТАКІМ бачыцца ЛЕТА на тэрыторыі прыблізна ад Брэста да Смаленска.

Усё гэта я напісаў яшчэ ў пачатку мая і… пакінуў, бо клопатаў з непрыемнасцямі было вышэй галавы.

ПРАГНОЗ на ЛЕТА
Па маіх назіраннях, яно пачалося 20 мая: было СОНЕЧНА і ЦЁПЛА. Пасля 20 мая не было ніводнага халоднага дня – цёпла або горача. Сёння -- 5 чэрвеня: чыстае неба, ГОРАЧА.
Да Тройцы “для прыкідкі” засталося сем дзён.
Дажывём да лета – убачым. А я не сумняваюся: яно будзе гарачым.

Гэтая методыка правераная стагоддзямі -- перадавалася з пакалення ў пакаленне. Былі памылкі ў назіральнікаў і “збоі” у Прыроды, якія людзі не маглі разгадаць. Будзе так і далей. Але “стрыжань” методыкі застанецца, бо ён – ад Нябеснай Механікі. А яе механізм надзейны…

Калі на Тройцу будзе горача, то быць ЛЕТУ ГАРАЧЫМ…
І сухім? Амаль заўсёды супадае. Амаль: у 2010 годзе лета было гарачым, але Ў НАС -- не сухім: Беларусь аказалася паміж дажджліваю Еўропаю і гарэўшай Еўра-Расіяй (да Урала).

5 чэрвеня 2011 года

P.S.
IMG_4207.jpg.rv__0.jpg
IMG_4207.jpg.rv_.bis_.jpg
Здымак зроблены 3 мая, на Радаўніцу.
Сёння ў буслоў ужо вывеліся бусляняты. К таму часу, як бусляняты крыху падрастуць, буслы будуць “ведаць”, ЯКІМ будзе лета: калі гарачым – выкінуць адно бусляня з гнязда…
Калісці людзі карысталіся і звесткамі ад буслоў: надзейны прагноз. Шкада, скарыстаць яго не маю магчымасці: далёка ад майго дома.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
8 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������