"Любовь – кольцо..." Капыльскае...

Капыль “Кто сказал, что любви больше нет? Нет любви лишь для тех, кто не любит… “ А “любовь -- кольцо“. Капыльскае. У песеннага кальца “начала нет”, а ў капыльскага было: 17 мая адбыўся 21-ы прабег “Капыльскага кальца”. Маё ж асабістае “кальцо” -- 8-е. Афіцыйна. А колькі было іх у далёкім дзяцінстве – не злічыць: тут Бацькаўшчына мамы і яе бацькоў.

А першае запомнілася не толькі як першае, -- уражанні заўсёды застаюцца, -- а і тым, што яно было АПОШНІМ двухдзённым і трохэтапным. Цікавейшае!.. Сёння такія прабегі – “непад’ёмныя” ні для арганізатараў, ні для ўдзельнікаў: крызіс і ў нас. Горш тое, што ён не толькі (і не столькі!) эканамічны -- крызіс агульны, глабальны: разбурана -- і разбураецца глыбей! – уся спартыўна-фізкультурная структура краіны, бо “Хакеісту № 1” патрэбен хакей, “ледовые дворцы” і чэмпіянат свету – дзеля задаволення яго “хакейных” і іншых амбіцый...

Хто прабег сваё першае “Капыльскае кальцо” – запомніць яго і будзе жадаць прабегчы другое, трэцяе і... – назаўсёды палюбіць капыльскія ўзгоркі: не палюбіць іх немагчыма.

“Капыльскае кальцо” –самы прыгожы, самы цікавы і сёння самы цяжкі фізічна маршрут.
Самы цяжкі фізічна... Зато потым, пасля фініша, – адчуванне не толькі звычайнага задавальнення ад бегу, але і быццам перамогі над сабою, ці нават дасягнення, хоць і не надта важнага. Напісаў “сёння самы цяжкі фізічна”, бо першы варыянт Маладзечненскага марафона быў цяжэйшым: там узгоркі хоць і меньшыя па вуглах-працэнтах, зато працяглыя, быццам бясконцыя.

Леташні, 20-ы прабег, як юбілейны, арганізатары адзначылі новым маршрутам: выключылі кросавы участак “ускраек леса-і-балота, поле і лес” і ўключылі участак па гораду – зрабілі маршрут поўнасцю “асфальтавым”. Трэба разумець, участак па вуліцах горада – прапаганда бегу як фізкультуры. А ў полі і ў лесе хто ўбачыць фізкультурнікаў? Сёлета арганізатары рашылі вярнуць выключаны ўчастак, -- гэта ж “ізюмінка” трасы!!! -- захаваўшы пры гэтым участак па гораду (варыянтаў можа быць некалькі). Але перашкодзіў дождж: пад дажджом бегчы па лесе небяспечна.

Крызіс: “геаграфія” прабегу крыху паменьшылася. А вот колькасць удзельнікаў захавалася, толькі дзяцей было, на мой погляд, крыху меньш, чым у папярэднія гады. Але ж адзін настаўнік-трэнер-настаўнік прывёз дзяцей ажно са Жлобіна! Бабруйчане і мінчане прыехалі на вялікіх аўтобусах і прывезлі з сабою дзяцей. Жодзінцы – на “газелі”: адпаведна памерам горада.

У прабегу ад клуба “Аматар” (Мінск) удзельнічала Елена Цухло, майстар спорту міжнароднага класа (5-е месца на чэмпіянаце свету па марафону). У гэты дзень у яе быў узроставы юбілей – 55 гадоў. Перад забегам яе павіншавалі сябры-мінчане, а пры ўзнагароджанні пераможцаў -- загадчык аддзела фізкультуры, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама Мікалай Жук ўручыў букет роз. (Гл. фотарэпартаж.)

У паўзе паміж бегам і ўзнагароджаннем, пакуль суддзі падводзілі вынікі спаборніцтва, фізкультурнікі мінскага клуба бегу “Аматар” арганізавалі канцэрт. Вось якія марафонцы!..

Нажаль, у фотарэпартажы бачны толькі арганізацыйныя моманты “Капыльскага кальца”, а “бегавыя” адсутнічаюць: бегчы з фотаапаратам нязручна.

Віктар Новік: “Яшчэ раз тлумачу...”

Галоўны суддзя Міхаіл Жэлабоўскі і Мікалай Жук са старэйшымі марафонцамі Гогалевым А.Ф., Ціткіным Г.Д. і Князевым А.Н.

Пастраенне і пратакол





9_1.jpg
10_1.jpg
Старшыня клуба “Аматар” Вольга Сірэнка віншуе Елену Цухло з юбілеем.
11_1.jpg
12_0.jpg
Заслужаным работнікам фізкультуры горада -- узнагароды.
13_1.jpg
14_1.jpg
15_2.jpg
Дзеці
16_0.jpg
18_0.jpg
19_0.jpg
20_2.jpg
Старт на 11 і 21 км.
21_1.jpg
Канцэрт
22_1.jpg
23 _0.jpg
Віншаванне Елены Цухло
24_2.jpg
25_1.jpg
26_2.jpg
27_0.jpg
Узнагароды ветэранам “Капыльскага кальца”
28_0.jpg
Узнагароды пераможцам
29.jpg
30_0.jpg
31_0.jpg
32_0.jpg
33_0.jpg
34_0.jpg
35_0.jpg
Крыж (ахвярам сталінізму)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������