"ЛЮБОВЬ -- КОЛЬЦО..." Капыльскае...

Андрэй Караленка

“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО…” Капыльскае…
IMG_4258.jpg.rv__1.jpg
IMG_4257.jpg.bis__0.jpg

Для мяне ўсе прабегі-марафоны цікавыя.

І ў мяне цікавасць не да маіх хвілін-секунд (разумеецца, і я хачу бегчы на нейкім узроўні), а перш да МАГЧЫМАСЦІ БЕГЧЫ РАЗАМ з марафонцамі-і-марафонкамі – БЫЦЬ з ІМІ, у ІХ асяроддзі, адчуваць ІХ атмасферу, бо яны, асяроддзе-і-атмасфера, заражаны бодрасцю, аптымізмам і сяброўствам.

Усе прабегі-марафоны цікавыя тым, што ў кожным ёсць свае аддценні – тэрытарыяльна-геаграфічныя, вытворча-сацыяльныя, фізкультурна-спартыўныя ці культурна-бытавыя са сваімі ж нюансамі.

Усе прабегі-марафоны – важныя і неабходныя як прапаганда фізкультуры ў якасці так званага “здорового образа жизни”. Пішу “так званага”, бо такі погляд надта вузкі, ды здароўе ў прамым і пераносным сэнсах залежыць не толькі ж ад фізкультуры. Але ўступаць у дыскусію тут будзе не да месца.

“Любовь – кольцо, а у кольца начала нет и нет конца…”

Я люблю “Капыльскае кальцо” не толькі таму, што яго бегавая траса непаўторна прыгожая і адначасова спартыўна змястоўная(!), а яшчэ, што адсюль мае карані: тут мая бацькаўшчына па мацярынскім накірунку, мясціны і тапаніміка знаёмыя з дзяцінства. У маім узросце такія адценні важныя.
(Мяркую, Аляксандар Кавалёў не абідзіцца на мяне: траса Маладзечненскага марафона таксама прыгожая і спартыўна змястоўная, а спорткомплекс у пасёлку Чысць адмысловы.)

У “Капыльскага кальца” было “начало”: яго стварыў НОВІК Віктар Сяргеявіч, на той час інструктар фізкультуры аддзела спорту райвыканкама.

Віктара не стала год таму… Будзем спадзявацца, што “Капыльскае кальцо” будзе жыць… Будзем спадзявацца... Хаця для аптымізму падстаў няма: у параўнанні з мінулымі гадамі іншагародніх фізкультурнікаў прыехала мала. Не было нікога з Брэсцкай, Гродненскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і з Маладзечна, а з Мінска – зусім мала: крызіс – натуральна. Але не толькі ў ім прычына: наш Галоўны Спартыўны Начальнік загадаў пабудаваць “ледовые дворцы” амаль у кожным райцэнтры. Яны нікому непатрэбныя – толькі яму, каб крычаць, як ён клапоціцца пра здароўе людзей, асабліва -- пра дзяцей. “Ледовые дворцы” пустуюць – іх здаюць у арэнду камерсантам як плошчы і памяшканні для гандлю…
А ў раздзявалках пры спортзалах агульнаадукацыйных сярэдніх школ няма нават нармальнай вешалкі для адзення. Пра што ж і пра каго клапоціцца Галоўны Спартыўны Начальнік?..

Вясна сёлета крыху спазнілася: цвілі толькі вішні і бэз у горадзе, а калгасныя сады, якіх на Капыльшчыне многа, былі не белымі, як заўсёды, а яшчэ цёмнымі на фоне яркай зеляні.

Нам павязло: сонечна і слабы вецер, хаця ўчора ішоў дождж, было холадна. Май усё ж: надвор’е можа змяняцца некалькі разоў за дзень. (Успамінаецца: “Сердца красавиц склонны к измене и перемене, как вецер в мае…”) А ў панядзелак зноў холадна і дажджліва.

УСПАМІН
IMG_0007.jpg.rv_.jpg
IMG_0009.jpg.rv_.jpg
IMG_0002.Новік.jpg.rv_.jpg

IMG_4265.jpg.rv_.jpg
Гэтыя розы – для Віктара Новіка
IMG_4266.jpg.rv_.jpg
Марафонцы наведалі яго магілу і ўсклалі кветкі.

"МОЙ РОДНЫ КУТ, ЯК ТЫ МНЕ МІЛЫ..."
IMG_4262.jpg.rv_.jpg
IMG_4348.jpg.rv_.jpg
IMG_4347.jpg.rv_.jpg
IMG_4365.jpg.rv_.jpg
IMG_4354.jpg.rv__0.jpg
IMG_4362.jpg.rv_.jpg
IMG_4363.jpg.rv_.jpg
IMG_4364.jpg.rv_.jpg

ПРАТАКОЛ
IMG_4275.jpg.rv__0.jpg
IMG_4267.jpg.rv_.jpg
IMG_4269.jpg.rv_.jpg
IMG_4270.jpg.rv_.jpg
IMG_4274.jpg.rv__0.jpg
IMG_4276.jpg.rv_.jpg
IMG_4277.jpg.rv_.jpg
IMG_4281.jpg.rv_.jpg
IMG_4283.jpg.rv_.jpg
IMG_4284.jpg.rv_.jpg

СТАРТЫ і ФІНІШЫ
IMG_4286.jpg.rv_.jpg
IMG_4287.jpg.rv_.jpg
Фініш хлопчыкаў першага забегу

IMG_4288.jpg.rv_.jpg
А дзяўчынкі размінаюцца

IMG_4290.jpg.rv__0.jpg
Шлях да ўзнагарод цяжкі…

IMG_4289.jpg.rv__1.jpg
Старт 2-га забегу хлопчыкаў

IMG_4291.jpg.rv_.jpg
У суддзяў клопатаў хапае…

IMG_4292.jpg.rv_.jpg
Дзяўчынкі на старце. (Суддзя звярае заяўленых з наяўнымі.)

IMG_4293.jpg.rv__0.jpg
Старт дзяўчынак.
Звярніце ўвагу на дзяўчынак пад нумарамі “33” і “68” і на маленькую дзяўчынку (“335”) паміж “63” і “41”.

IMG_4294.jpg.rv_.jpg
“33” – пераможца.

IMG_4295.jpg.rv__0.jpg
Цікавы момант!.. Ці ўдалося “68” апярэдзіць саперніцу “335” перад фінішам?..

IMG_4297.jpg.rv_.jpg
Перад стартам на 3 км.

IMG_4300.jpg.rv__2.jpg
Моладзь наперадзе…

IMG_4301.jpg.rv__0.jpg
Старыя --- не сапернікі…

IMG_4302.jpg.rv__0.jpg
Аўтар заметак.

IMG_4305.jpg.rv_.jpg
Старт на асноўныя дыстанцыі – 11 і 21 км.

IMG_4308.jpg.rv__0.jpg
IMG_4309.jpg.rv_.jpg
IMG_4314.jpg.rv_.jpg

IMG_4317.jpg.rv_.jpg
Пераможца ў абсалюце забегу на 3 км.

IMG_4318.jpg.rv_.jpg
IMG_4324.jpg.rv_.jpg
IMG_4326.jpg.rv_.jpg
Магчыма, яны калі-нібудзь будуць пераможцамі…

IMG_4298.jpg.rv_.jpg
Мікалай Васілявіч Жук, галоўны суддзя.
Жук – прозвішча (фамілія) у Беларусі распаўсюджаная, а ў капыльскіх вёсках Канюхі, Жукі і Грывень – асноўная. Мікалай Васілявіч – з вёскі Канюхі, яна на правым беразе былой ракі Лакнея (цяпер – канал-канава), а я – з вёскі Мусічы, якая на левым беразе, як-раз насупраць, праз былое балота.
“Вышли мы все из народа…” і сустрэліся ў Капылі.

НА ТРАСЕ ПОЎМАРАФОНА.
Усяго некалькі фотафрагментаў -- каб напомніць тым, хто бег, і паказаць тым, хто будзе бегчы ў наступны раз, якая яна разнастайная і прыгожая, траса "Капыльскага кальца".
IMG_4327.jpg.rv_.jpg
IMG_4328.jpg.rv_.jpg
IMG_4330.jpg.rv_.jpg
IMG_4332.jpg.rv_.jpg
IMG_4333.jpg.rv_.jpg
IMG_4334.jpg.rv__0.jpg
IMG_4335.jpg.rv_.jpg
IMG_4336.jpg.rv_.jpg
IMG_4338.jpg.rv_.jpg
IMG_4339.jpg.rv_.jpg
IMG_4340.jpg.rv_.jpg
IMG_4341.jpg.rv_.jpg
IMG_4342.jpg.rv_.b.jpg
IMG_4343.jpg.rv__0.jpg
IMG_4344.jpg.rv_.jpg
IMG_4349.jpg.rv_.jpg
IMG_4350.jpg.rv_.jpg
IMG_4352.jpg.rv_.jpg
Тут уклон 13% (на спуск).

IMG_4353.jpg.rv__0.jpg
IMG_4355.jpg.rv_.jpg
Тут уклон 12,5% (на пад’ём).

IMG_4356.jpg.rv_.jpg
IMG_4360.jpg.rv__0.jpg

IMG_4368.jpg.rv_.jpg
Пасля фініша. (Святлана Старавойтава з Жодзіна.)

IMG_4369.jpg.rv_.jpg
Ніна Коваль запрашае расіяніна прыязджаць на прабегі ў Беларусь.

КАНЦЭРТ (некалькі фрагментаў)
Пакуль суддзі аналізавалі нашы хвіліны-секунды, мы слухалі і глядзелі канцэрт юных артыстаў. Нажаль, я бачыў толькі частку.
IMG_4371.jpg.rv_.jpg
IMG_4372.jpg.rv_.jpg
IMG_4375.jpg.rv__0.jpg
IMG_4377.jpg.rv_.jpg
IMG_4378.jpg.rv_.jpg
IMG_4380.jpg.rv_.jpg
IMG_4381.jpg.rv__1.jpg
IMG_4382.jpg.rv_.jpg
IMG_4384.jpg.rv_.jpg
IMG_4386.jpg.rv_.jpg
IMG_4388.jpg.rv_.jpg
IMG_4389.jpg.rv_.jpg
IMG_4390.jpg.rv_.jpg
IMG_4391.jpg.rv_.jpg

УЗНАГАРОДЖАННЕ (фрагменты)
IMG_4393.jpg.rv__0.jpg
IMG_4396.jpg.rv_.jpg
IMG_4397.jpg.rv_.jpg
IMG_4400.jpg.rv_.jpg
IMG_4404.jpg.rv_.jpg
IMG_4405.jpg.rv_.jpg
IMG_4406.jpg.rv_.jpg
IMG_4408.jpg.rv_.jpg
IMG_4411.jpg.rv_.jpg
IMG_4413.jpg.rv_.jpg
IMG_4416.jpg.rv_.jpg
IMG_4421.jpg.rv_.jpg
IMG_4423.jpg.rv_.jpg
IMG_4425.jpg.rv_.jpg
IMG_4427.jpg.rv_.jpg
IMG_4430.jpg.rv_.jpg
IMG_4432.jpg.rv_.jpg
IMG_4435.jpg.rv_.jpg
IMG_4436.jpg.rv_.jpg
IMG_4438.jpg.rv_.jpg
IMG_4441.jpg.rv_.jpg
Фота на памяць

P.S.
Мы прыехалі ў Капыль каля 9 гадзін. Прыпаркавалі машыну, ідзём на базар за кветкамі. Я – з фотакамерай. На тратуары стаіць добра падпіты мужчына. Убачыў у мяне фотаапарат і папрасіў сфатаграфаваць яго. Штатная сітуацыя! Кажу яму, што п’яных не здымаю – прынцыпова.
“Это неправильно, -- супярэчыць ён. – Вот: фоть!..”
І стаў пасярод вуліцы.
Зноў патлумачыў яму мой погляд. Ён усё ж нешта зразумеў і падыйшоў з іншага боку:
“У тебя борода – белая, а у меня -- чёрная. Давай сфотографируемся вместе – будет интересно…”
Далейшую размову апускаю – паказваю фота…
IMG_4256.jpg.rv_.jpg
Цікава? Магчыма: як паглядзець...

А мне цікава ведаць іншае: ЧАМУ чалавек зранку п'яны? Ды не адзін?
Мяркую, перш, чым будаваць "ледовые дворцы", Галоўны Спартыўны Начальнік павінен ведаць адказ менавіта на гэтае пытанне...

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������