"ЛЮБОВЬ -- КОЛЬЦО..." -- КАПЫЛЬСКАЕ

Андрэй Караленка
“ЛЮБОВЬ – КОЛЬЦО...” -- КАПЫЛЬСКАЕ
IMG_1332.rv_.11.jpg Менавіта так, пад такім загалоўкам, я не раз пачынаў свае заметкі і рэпартажы з “Капыльскага кальца”. Сёння – паўтараюся: не хачу шукаць у сябе іншы погляд – ён не існуе. Шкадую толькі, што і сёлета не мог пераадолець 11 кіламетраў: было горача і душна, а я – аслаблены, пасля прастуды…

“Любовь – кольцо…” – не толькі песня нашай маладосці, а і жыццёвы прынцып-погляд многіх з нашага пакалення. Ды -- з першага погляду…
І “Капыльскае кальцо” я палюбіў з “першага погляду” – з першага прабегу ў 2002 годзе, тады ён быў "двухдзённым марафонам”, я бег толькі “палавіну”. Палюбіў назаўсёды…

Пасля гібелі Віктара Новіка – любоў з печалем папалам…
IMG_1433.RV_.11.jpg.IMG_1297.RV_.11.jpg
Той жа вялізны куст бэзу на стадыёне…
І тая рэчка, і той жа мост. І пахне мёдам цвітучы куст баярышніка…
Але Віктар не сустрэў нас у спартыўнай зале: мы ідзём да яго -- па сцяжынцы ўверх да яго Апошняга Прытулку.
IMG_1292.RV1_.11.jpg.IMG_1293.RV1_.11.jpg

IMG_1295.RV1_.jpg
IMG_1298.RV1_.jpg
Мы не састыкаваліся з мінскімі сябрамі-марафонцамі… Ад нас пайшоў з імі Аляксандар Клімец.

ПРАДМОВА да ад’езду ў Капыль
IMG_1284.RV1__0.jpg.IMG_1285.RV1_.jpg
IMG_1286.RV1_.jpg
Вечар і ўсю ноч напярэдадні – дождж-навальніца да раніцы: я ішоў на аўтастанцыю, абыходзячы лужы на тратуарах і дваровых праездах. Але дзень пачынаўся з абяцаннем быць сонечным і ціхім.
Такім ён і быў рэальна.

ХТО ПРЫЕХАЎ: кароткі, уступны погляд
IMG_1287.RV1_.jpg
Мы аказаліся на стадыёне амаль першымі (акрамя капылян), а першы, каго сустрэлі, – ЖУК Мікалай Васільявіч, мой “сусед” з вёскі Канюхі, што праз “вуліцу” Лакнея: я – з вёскі Мусічы, якая на яе левым беразе. Помню з дзяцінства ад мамы: “Гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам стрэнецца абавязкова…”
Вёскі Грывень, Канюхі і Жукі, што на правым беразе некалі прыгожай і ўтульнай рэчкі Лакнеі, ведаю з дзяцінства. Самая распаўсюджаная фамілія ў іх – ЖУК. А вось Жукоўскіх, Жукаўцоў і Жучанкоў не памятую: Жукоўскія – “заходнікі”, шляхта або блізка да яе, Жукаўцы – па другі бок Слуцка, а Жучанкі – на ўсход ад Слуцка і Мінска.

Што тычыцца вёскі Канюхі, то яна “увайшла ў гісторыю” Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі. Але праўды ў гэтым “уваходзе” – толькі назва вёскі як факт дыслакацыі 20-га кавалерыйскага палка 4-й кавалерыйскай дывізіі, а ўсё астатняе – хлусня на хлусні. Нават нешта горшае…
З іншага боку, тут нарадзіўся пісьменнік Алесь АДАМОВІЧ.
А ў вёсцы Грывень – пісьменнік Алесь ЖУК. Я ведаю яго таму, што ведаў яго бацьку, і таму, што ён – журналіст-пісьменнік. Ды ён скончыў Дзюдзеўскую сярэднюю школу, з якой я выйшаў на 16 гадоў раней. А сустрэліся мы (у другі раз, і зноў відавочна, таму ён не мог мяне ведаць-помніць) на 80-гадовым юбілеі НАШАЙ школы: “Гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам стрэнецца абавязкова…”

IMG_1446.RV1_.jpg
IMG_1288.RV_.11.jpg
Арнольд Слуцкер пахваліўся, што на плакаце і яго “упамянулі”…
Прыемна, калі “упамінаюць” вось так, а не па папулярнаму ў нашай маладосці анекдоту. І на астатніх плакатах, -- яны мемарыяльныя, у памяць Віктара Новіка, -- жодзінскі марафонец Слуцкер -- па праву бліжайшага спадарожніка Віктара.
IMG_1290.RV1_.jpg
IMG_1291.RV1__0.jpg

ПРАТАКОЛ
IMG_1302.RV1_.jpg
IMG_1304.RV1_.jpg
IMG_1301.RV1_.jpg
IMG_1305.RV1_.jpg
IMG_1306.RV1_.jpg
IMG_1307.RV1_.jpg
IMG_1308.RV1_.jpg
IMG_1310.RV1_.jpg
IMG_1311.RV1_.jpg
IMG_1315.RV1_.1.jpg.IMG_1317.RV1_.1.jpg
IMG_1316.RV1_.jpg
IMG_1319.RV1_.jpg

СТАРТЫ. І фінішы дзяцей
IMG_1326.RV1_.jpg
Якая прыемная сустрэча!..

IMG_1327.RV1_.jpg
“Пераклічка” перад стартам.

IMG_1328.RV1_.jpg
IMG_1330.RV1_.jpg
IMG_1333.RV1_.jpg
IMG_1334.RV1_.jpg
IMG_1338.RV1_.jpg
IMG_1336.RV1_.jpg
IMG_1340.RV1_.jpg
IMG_1341.RV1_.jpg
IMG_1342.RV1_.jpg
IMG_1343.RV1_.jpg
IMG_1345.RV1_.jpg
IMG_1346.RV1_.jpg
Я буду бегчы апошнім, таму здымкаў з дыстанцыі 3 км няма.
Пасля адпачынку пайшоў на фотарэпартаж. Тут пакажу ўсяго некалькі фатаграфій – як прадмову і абяцанне паказаць УСІХ, каго ўдачна злавіў на трасе.

IMG_1371.RV1_.jpg
IMG_1372.RV1_.jpg
IMG_1407.RV1_.jpg
IMG_1426.RV1_.jpg
На пярэднім плане – Аляксандра, пра якую тры гады таму Аляксандар КІЗІЛ сказаў: “Оказывается, она не только красивая, но и хорошо бегает…”
Маё уражанне сёння: яна бегае ўсё лепей і лепей. Шкада, што Аляксандра Міхайлавіча даўно не бачна на марафонах.

Астатнія фатаграфіі будуць на старонцы “Марафон” крыху пазней…
(Нажаль, я яшчэ не даў поўнага фотарэпартажу з Маладзечненскага марафона. Але пастараюся…)

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 7 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������