МАКАРЭВІЧ Эдуард Адамавіч

Сімпатычны, абаяльны дзядзька... 80 гадоў... Бяжыць “пяцёрку”... У 2002 годзе, у 75 гадоў, -- было, здаецца, зусім нядаўна! -- ён прабег у Маларыце свой апошні, 53-ці марафон. Гэта – у “дадатак” да 28-мі звышмарафонаў!

Той Маларыцкі марафон запомніўся ўсім удзельнікам прабегу.
Прыехалі ў суботу апоўдні. Вечар быў надта цёплым і ціхім – прыемна: заўтра будзе добра бегчы. А ў нядзелю раніцаю – усё белае, снегу болей трох сантыметраў, ён падае-падае, ціха, спакойна, быццам у лесе, бо ветру няма… К дзесяці гадзінам (старт у 10-15) пацяплела – на вуліцах снег ператварыўся ў “кашу”, але не перастаў падаць. Так і беглі – па лужах, па “кашы” і пад мокрым снегам. Пасля фініша – гарачы чай і лазня-з-парылкаю, а потым – уручэнне ўзнагарод.

Узнагароды ўручаў старшыня камітэта па фізкультуры і спорту гарвыканкама Герменюк Мікалай Фёдаравіч, ужо пажылы мужчына, але надта рухавы, ды з гумарам. Уручыўшы ўзнагароду апошняму прызёру, -- гэтая працэдура праходзіла ў зале паседжанняў гарвыканкама, -- ён запытаў у прысутных:
“Кто не получил награду?”
І як-раз у гэты момант расчыніліся дзверы і ў пакой увайшоў апошні на дыстанцыі марафонец -- Макарэвіч Эдуард Адамавіч, разумеецца, мокры да ніткі, у снягу на галаве і плячах.
“Я не получил”, -- бодра і спакойна адказаў на пытанне Макарэвіч.
Зал узарваўся апладысментамі.
“Иди сюда”, -- сказаў старшыня-арганізатар Герменюк, і ўзяў са стала “канверт”.
Макарэвіч павольна, але ўпэўнена ўзыўшоў па ступенях на сцэну, – пад нашы шчырыя апладысменты! – атрымаў “канверт”, весела памахаў нам гэтай “узнагародай” і, распісаўшыся ў ведамасці, сыйшоў уніз. Сябры-марафонцы кінуліся віншаваць яго, налілі чай з тэрмаса: усе ведаюць, што такое марафон. А ў 75-гадоў -- па лужах і пад мокрым снегам! – гэта звыш-марафон...

Мы бачылі бегуноў-марафонцаў спачатку на малюнках і фатаграфіях, потым на стадыёнах і ў рэпартажах па TV. Макарэвіч ніяк не напамінаў класічнага бегуна: паўнаваты, бяжыць, нахіліўшыся наперад, нават сутуліўшыся і амаль “не паднімаючы ног”. Але спакойна, роўна, без напору, які бачны ў “класікаў”, нават крыху бокам, быццам хоча саступіць камусці сцежку – бяжыць упэўнена, “сам з сабою”, адчуваючы задавальненне ад бегу, ад пераадоленай дыстанцыі. А пасля фініша прабяжыць яшчэ дваццаць метраў, павольна вяртаецца да суддзі, каб запытаць “час” -- быццам і не бег пятнаццаці кіламетраў.

Эдуард Адамавіч старэй за мяне на восем гадоў, але першы раз я абагнаў яго, калі яму было 77 гадоў. “Старэй” – не аргумент маладзейшага быць першым, але калі да яго дабавіць і “лішнюю” вагу-массу 7-10 кілаграмаў, то можна ўявіць, наколькі я, маладзейшы, слабейшы за яго, старэйшага. У гэтым, калі задумацца, як-раз і бачна значэнне рэгулярных заняткаў фізкультураю: я надзеў красоўкі ў 65 гадоў, пасля 30-гадовага перапынку. Разумеецца, значэнне мае і канстытуцыя, умовы жыцця ў дзяцінстве, юнацтве і сёння...

А дзяцінства ў яго было басаногім, як і ва ўсіх сялянскіх дзяцей... А потым – вайна, канцлагер Sachsenhausen… Застаўся жывым, бо за працу кармілі хоць як... Пасля вызвалення – “враг народа”: працаваў на ворага. Але ў ГУЛАГ не пасадзілі: немцы вывезлі ў сваю фатэрляндыю ў пятнаццаць гадоў. (Калі б у шаснаццаць – “из плена в плен под гром победы…”) Перажыў знявагу і здзекі. Працаваў і вучыўся -- працаваў удумліва, вучыўся старанна, да людзей адносіўся далікатна, з павагаю і паразуменнем, з лёгкім, нават ласкавым гумарам. І да сябе ставіўся з гумарам, што, ведаюць усе, не кожнаму па розуму жартаваць над сабою. Безумоўна, гэты чалавек ведаў, чаго ён варты: масцер спорту па турызму і альпінізму, перанёс некалькі аперацый, але пасля кожнай выходзіў на старт...
На спаборніцтвах ён заўсёды быў у акружэнні фізкультурнікаў і фізкультурніц. Да жанчын ставіўся надзвычаў далікатна і спагадліва, жартаваў, падбадзёрваў, частаваў цукеркамі – як да дзяцей. І яны любілі Адамавіча як добрага, далікатнага і далікатна вясёлага, жартаўлівага дзядзьку з ласкавай усмешкаю. Гледзячы на яго, успамінаецца: “Дзядзька, дзядзечка-саколік, насып ягад у прыполік...”
У той аўдыторыі, дзе мы сустракаліся, Эдуард Адамавіч ні з кім не спрачаўся, не даказваў сваёй праваты ні голасам, ні жэстамі -- спакойна выказваў меркаванне, раіў: падзяляеш ці не, прымаеш ці адвяргаеш – твая справа. Некалькі разоў ён прыносіў мне газеты і Xerox-копіі артыкулаў на нацыянальную і “гулагаўскую” тэматыку -- я быў удзячны яму за разуменне майго погляду. А погляд мой бачны на мне: я бегаю ў бела-чырвона-белым касцюме – ад ног да галавы. Мяркую, для Беларусі – самы прыгожы касцюм. Не ядавіты. І не прыгнятае, а ўзвышае. І не толькі таго, хто яго носіць, а і ўсіх, хто побач і разумее гэта...

Звычайна, мы бяжым па кругу: 5 або 7,5 кіламетраў у адзін бок і столькі ж назад. Калі я быў слабейшым за Макарэвіча, ён пасля паварота, на зваротным шляху, вітаў мяне: “Жыве Беларусь!” Я адказваў: “Жыве!”. Калі ён стаў бегаць слабей мяне, то вітаў мяне, калі ўжо я бег міма яго на зва-ротным шляху: “Жыве Беларусь!” – “Жыве!”.
Мы беглі разам і побач. Мы і думалі аднолькава.

Ужо – беглі... Ужо – думалі...
28 снежня Эдуард Адамавіч прабег свае апошнія кіламетры...





2006 г., Мінск, “Марафон каманды Шры Чынмоя” (з сайта www.klbviktoria.com/foto/2007/04-03-2007):
марафонцы Іван Ілюкевіч, Эдуард Макарэвіч, Валерый Заікін (усе – Мінск), Анатолій Янцэн (Кобрын)

Комментарии

водгук

Прачытау артыкул пра макарэвіча. Вельмі добра напісана! Вось так бы пра кожнага, бо усе мы роьім адну пачэсную справу. У імя Беларус таксама.
Аляксандр БЫКАЎ.

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
12 + 5 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������