МАЛАДЗЕЧНА, 13-14 снежня: МАРАФОН і звышМАРАФОН

Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА, 13-14 снежня: МАРАФОН і звышМАРАФОН
RV.IMG_2876.jpg

RV1.IMG_2831.jpgМаладзечненскі “зімні” марафон-са-звышмарафонам (100 км) – у манежы.
Безумоўна, бегчы ЗІМОЮ ў манежы – прыемна! Прыемна, хаця ў гэтыя дні, 13-га і 14 снежня, на вуліцы было ціха і цёпла настолькі, што нават я мог бегчы 5-10 км.
У папярэднія гады, калі ў Беларусі праводзілася болей 30-ці прабегаў у год, здаралася бегчы і пры мінус-20, і пад дажджом з мокрым снегам, па лужах. Беглі!
Мінула пяць-дзесяць гадоў… Таму мне бегчы зімою ў манежы – НАДТА прыемна!
Прыемна, хаця лінолеум на дарожках – той жа: я, стары ды не надта шустры, магу спаткнуцца… Не спаткнуўся!

Бегчы зімою ў манежы НАМ прыемна. А вось СУДДЗЯМ лічыць нашы “кругі” – ой, цяжка. Паспрабаваў я ўявіць сябе на іх месцы -- такая праца непасільная для мяне. Таму я заўсёды з асабліваю павагаю і далікатнасцю стаўлюся да суддзяў…

13 снежня, субота – першы дзень спаборніцтваў: дзеці і дарослыя -- дыстанцыя 5 км. Хаця ў “Палажэнні” аб спаборніцтвах можна было бачыць нейкія “абмежаванні” па ўзросту як для дзяцей, так і для дарослых, усё ж прыехалі ўсе, хто хацеў прабегчы. Хто хацеў! Яно зразумела: калі б беглі не ў манежы, то я, магчыма, не адважыўся б бегчы два дні запар. А так…
Магчыма, гэтае “абмежаванне” сказалася на колькасці ўдзельнікаў у першы дзень: мала!.. Мне асабіста было шкада, што не ўбачыў тых дзяцей, якіх фатаграфаваў у 2012-м і ў 2013 гадах: яны беглі надта шпарка і прыгожа -- хацеў палюбавацца. Меркаванне асабістае і выключна знешнее, з погляду фотарэпарцёра, але ўсё ж…

Паглядзім, хто прыехаў і як мы беглі.
Нажаль, здымкаў мала і яны нізкай якасці: у фотакамяры аказалася змененаю экспазіцыя!(!!!) Як магло такое здарыцца, уявіць не магу, бо ў апошнія тры гады нічога не меняў. Экспазіцыя зменена, а фотаўспышку я не люблю – амаль усе здымкі размытыя. Шкада!..
RV.IMG_2829.jpg
RV.IMG_2830.jpg
Гэта -- дзеці…
Яны дурэюць-забаўляюцца -- як дзеці: да старта болей гадзіны. Іх настаўніца стаіць побач -- каля "шведскай сценкі" і назірае...

RV.IMG_2835.jpg
Гэта таксама -- дзеці, але старэйшыя на 3-6 гадоў...

RV.IMG_2836.jpg
Яны пажадалі “сфоціцца” з дзедам-фатографам: лічаць мяне старэйшым на марафоне… А старэйшы не я -- старэшы Леанід Каладко: сёння ён будзе бегчы 5 км, а заўтра – марафон.

RV.IMG_2841.jpg
RV.IMG_2840.jpg
RV.IMG_2844_0.jpg
RV.IMG_2845.jpg
RV.IMG_2848.jpg
RV.IMG_2849.jpg
RV.IMG_2852.jpg
RV.IMG_2853.jpg
Мой самы лепшы здымак на гэтым марафоне… (ТАКІ ўрок!..)

RV.IMG_2857.jpg
RV.IMG_2859.jpg
RV.IMG_2867.jpg
RV.IMG_2869.jpg
RV.IMG_2870.jpg
RV.IMG_2871.jpg
RV.IMG_2874.jpg
bis2.IMG_2873.jpg

Працяг фотарэпартажа (марафон, 14 снежня) будзе заўтра на старонцы “Марафон”.
Прашу прабачэння за дрэнную якасць фатаграфій.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
9 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������