Маладзечна: ЗВЫШМАРАФОН - 2011

Андрэй Караленка

Маладзечна:ЗВЫШМАРАФОН-2011

IMG_6315.jpg.rv_.jpg

DSCN0031.jpg.rv_.jpg Хто мае хоць якое дачыненне да аматарскіх прабегаў, ведае, што Маладзечна – “марафонскі горад”. Можна казаць, што ён нават болей марафонскі, чым Мінск:
па-першае, маладзечненскія марафоны, у адрозненне ад мінскіх, праводзяцца рэгулярна, без збоеў і адміністрацыйных “фокусаў” на працягу болей 20 гадоў;
па-другое, тут ёсць намінацыя “звышмарафон” – 100 км, якой няма ў Мінску;
па-трэцяе, Маладзечна – усяго толькі раённы цэнтр (а не сталіца), матэрыяльны рэсурс яго спорткамітэта мізэрны.
Апошняя абставіна надта важная як “ракурс” погляду на арганізатараў марафонаў.

Першы марафон праводзіцца тут 1 мая, у апошнія гады -- на базе спорткомплекса пасёлка Чысць. Другі, звышмарафон, пра які будзе размова, -- у першую нядзелю снежня, у манежы спартыўнай школы Маладзечна.
А напярэдадні, у суботу, -- “спадарожнік марафона”, бег на 5 км для школьнікаў і пенсіянераў, ды ўвогуле для бегуноў усіх узростаў: манеж – зручнае месца для бега зімою.
Гэтую дыстанцыю некаторыя марафонцы выкарыстоўваюць як размінку перад заўтрашнім марафонам.

Сёлета спаборніцтвы праводзіліся 10 і 11 снежня. (Тэмпература на вуліцы мінус 4, напярэдадні ішоў дождж: зіма і снег у снежні яшчэ не дайшлі да Беларусі.)
Агульнае ўражанне першага дня: мала ўдзельнікаў.
Разумеецца, адносна мала, бо погляд – ад максімума, які заўсёды памятны. Але мала нават мясцовых школьнікаў: такое “мала” можна лічыць абсалютным паказчыкам.
Быў і прыемны нюанс: я ўбачыў дзяцей, якіх запомніў па прабегу ў мінулыя гады.

Спачатку пакажу першы дзень спаборніцтваў – дзяцей і пенсіянераў.
А для тых, хто не прыехаў на марафон – некалькі сюжэтаў пра Маладзечна (пасля “Дажынак”).
IMG_6323.jpg.RV_.jpg
“Пешаходная зона” да Цэнтральнай плошчы.

IMG_6325.jpg.rv_.jpg
IMG_6325.jpg.rvbis_.jpg
“Скандальный” артэфакт культуры. Важны, дастойны ўвагі. Аўтар – павагі і ўшанавання.
Архітэктар можа не пагадзіцца з архітэктарам: неадпаведнасць зместа месцу ўвачавідкі. Але гэта -- іх прафесійныя нюансы.
Гараджанам: “У нас -- як у Мінску”. Гасцям – для фота на памяць.

IMG_6328.jpg.RV_.jpg
Пампезны прымітывізм. Калі казаць надзвычай далікатна, без акцэнтаў і адценняў. На самай справе нешта горшае...

IMG_6329.jpg.rv_.jpg
IMG_6330.jpg.rv_.jpg
IMG_6331.jpg.rv_.jpg

“Xerox-copy” архітэктуры Sankt Petersburg і моды Ленінграда на індустрыяльную правінцыю.

РАЗМІНКА
IMG_6260.jpg.rv_.jpg
Трэнер і вучні: перад стартам.

IMG_6261.jpg.rv_.jpg
Прыемная сустрэча.

IMG_6263.jpg.rv_.jpg
У Генадзія Сакалоўскага сёнешні марафон -- дамашні. Ён сустрэў гасцей і распавядае ім пра нешта цікавае і смешнае.

IMG_6289.jpg.RV_.jpg
Пенсіянеры размінаюцца. На пярэднім плане -- марафонец з Магілёва Віктар Кучынскі.

СТАРТЫ-БЕГ-УЗНАГАРОДЫ
IMG_6265.jpg.rv_.jpg
IMG_6269.jpg.rv_.jpg
IMG_6270.jpg.rv_.jpg
IMG_6271.jpg.rv_.jpg

IMG_6275.jpg.rv_.jpg
Будучыя марафонцы -- на фоне масцітых марафонцаў, большасць з якіх пенсіянеры.

IMG_6279.jpg.rv_.jpg
Пакуль дзеці бягуць – фота на памяць. (Старт жанчын – пасля фініша дзяцей.)

IMG_6280.jpg.rv_.jpg
Трэнер і вучні: аналіз бегу.

IMG_6281.jpg.rv_.jpg
IMG_6282.jpg.rv_.jpg
IMG_6284.jpg.rv_.jpg
IMG_6287.jpg.rv_.jpg
IMG_6291.jpg.rv_.jpg
IMG_6296.jpg.rv_.jpg
IMG_6299.jpg.rv_.jpg
IMG_6302.jpg.rv_.jpg
IMG_6303.jpg.rv_.jpg

IMG_6295.jpg.rv_.jpg
IMG_6309.jpg.rv_.jpg
Дзеці чакаюць узнагарод…

IMG_6316.jpg.rv_.jpg
…Атрымалі.

IMG_6322.jpg.rv__0.jpg
DSCN0045.jpg.rv__0.jpg
І аўтару таксама дастаўся прыз…

IMG_6312.jpg.RV_.jpg
Фота на памяць: заўтра не ўсе будуць бегчы марафон.

11 снежня: ЗВЫШМАРАФОН
IMG_6342.jpg.RV_.jpg.1.jpg.1.jpg Арганізатары прабегу прадбачылі, што прыедзе многа марафонцаў: яны самі паведамілі па тэлефоне, бо большасці патрэбен начлег. Але прыехалі ажно 62!.. Такі рэкорд аказаўся неспадзяваным не толькі для Аляксандара Кавалёва, але і для саміх марафонцаў. Прыемная нечаканасць!
РЭКОРД – хаця НЕ прыехалі многія штатныя ўдзельнікі “зімняга” марафона, перш – мінчане.
Але было шмат “новых”. Новых – для мяне, бо я сам “новы” – усяго 11-ы год, як абуўся ў красоўкі (пасля амаль 30-гадовага перапынку). І хаця ўжо асвоіўся ў гэтай прыемнай аудыторыі, усё ж усіх не ведаю – прыходзіцца задаваць пытанні Арнольду Слуцкеру: са старэйшымі ён прабег не адзін дзесятак марафонаў, а маладых прымячае і запамінае прафесіянальна.

Вось і паглядзім, хто прыехаў?..
IMG_6332.jpg.RV_.jpg
ТАКАЯ чарга упершыню.

IMG_6334.jpg.RV_.jpg
IMG_6344.jpg.RV_.jpg
Аляксандар Кізіл раздае запрашэнні на СВОЙ “Рождественский пробег”.

IMG_6335.jpg.RV_.jpg
“Ты зразумеў, што гэтая камізэлька не ўсім спрыяльная для бегу?..”
(А фонам я паказваю размінку марафонцаў.)

IMG_6336.jpg.RV_.jpg
Яны даўно ўжо не сапернікі – паплечнікі і спадарожнікі, самыя старэйшыя на марафоне Уладзмір Сідаровіч і Леанід Каладко.

IMG_6337.jpg.RV_.jpg
Скажу шчыра: я засумняваўся, што змагу зрабіць удалы здымак на трасе, -- я ж таксама буду бегчы, -- таму паказваю статычна, каб бачна, ХТО прыехаў “да Кавалёва”: Антаніна Казакова і Елена Гурло (Бабруйск).

IMG_6338.jpg.RV_.jpg
Сцяпан Шалаеў (Новаполацк) і Лабраткова Ларыса (Львів, Україна).

IMG_6339.jpg.RV_.jpg
“Виктор, я думаю, не стоит замахиваться на “сотню” : не потяну…”

IMG_6340.jpg.RV_.jpg
Валерый Яскавец (Калінкавічы) пад апекаю старшых і вопытных марафонцаў Мікалая Салановіча і Івана Шынкарова з Бабруйска.

IMG_6343.jpg.RV_.jpg
Пяць марафонцаў з Жодзіна; шосты – аўтар фата, астатнія размінаюцца.

IMG_6345.jpg.RV_.jpg
“Главное – не пропустите круг…”

IMG_6346.jpg.RV_.jpg
“Ты не волнуйся: буду смотреть внимательно, не ошибусь…”

IMG_6349.jpg.RV_.jpg
І тут я падстрахаваўся – статычнае фота. Праўда, потым Святлану ўсё ж удалося злавіць на трасе (гл. далей).

IMG_6351.jpg.RV_.jpg
Люблю здымаць гэтае сямейнае трыо: падабаюцца яны мне.

IMG_6352.jpg.RV_.jpg
“Да, Арнольд, болячек и праблем и у меня хватает, но сдаваться не думаю…”

IMG_6354.jpg.RV_.jpg
Увы, яшчэ адно статычнае фота… Але ж чаму не паказаць ТАКІХ марафонцаў!..

IMG_6356.jpg.RV_.jpg
Аўтар і Арнольд Слуцкер: штатнае фота -- што ж тут цікавага?
Для нас цікава вось што: праз тры дні, 14 снежня, у мяне сапраўдны дзень нараджэння. (Сапраўдны бо па пашпарту -- роўна на месяц пазней, 14 студзеня.) І ў малодшай дачкі Арнольда таксама 14 снежня. А яна вучылася ў школе ў адным класе з маёй старэйшай дачкою... І менавіта Арнольд запрасіў мяне ў марафонскую каманду, калі ўбачыў, што я бегаю з сабачкам вакол горада: Жодзіна і сёння -- “большая деревня”. (І ўвесь Свет -- таксама! Хто сумняваецца, прачытайце аповед “29 чэрвеня 1941 года: “Guten Tag, Alex!..” у раздзеле “Неверагодныя гісторыі”.)

IMG_6358.jpg.RV_.jpg
А што цікавага на гэтым фота? Такая ж "статыка"...
Па-першае, мы -- цікавыя адзін другому. (Але ж на марафонах усе такія!)
Па другое, на мне ісцінна МАРАФОНСКАЯ майка – прывезена з горада Марафон, на ёй і напісана “Marathon”. Цікавы сувенір!.. Калі я не магу здзівіць добрым вынікам на марафоне, як некаторыя, чаму б не пахваліцца(!) такім адмысловым сувенірам? Слабы чалавек…
Па-трэцяе, у нас на галавах амаль аднолькавыя павязкі(!): Васіль купіў сваю ў “Спорттаварах”, я – ва ўнівермагу. Адначасова. Абедзве – “Made in Japan”. Але МАЯ "Made in Japan" у МАІМ ДОМЕ, у МАЁЙ Бацькаўшчыне, забаронена як анти-государЬственная. Умаім доме государЯт чужынцы-акупанты?

За ТАКУЮ ПАВЯЗКУ два гады таму, на Мінскім марафоне, мяне СХАПІЛІ менты і па загаду вылюдка Палкоўніка-с-Пещерныминтеллектом адвезлі ў РОВД – голага! Інваліда! – у суправаджэнні мента з аўтаматам(!). І трымалі там увесь дзень. (У РОВД вокны былі разчыненыя -- усюды сквазнякі. А я -- голы: замёрз і прастудзіўся. Пасля доўга лячыўся, хрыпеў-выздараўліваў -- стары ўжо, -- балела галава, нылі рукі і ногі.)
Вылюдак Палкоўнік-с-Пещерныминтеллектом вызваў псіхіятраў – каб забраллі мяне ў Навінкі…
І загадаў пальцы откатать і – фота з двух ракурсаў: мяне, 75-гадовага інваліда, гэты пёс-людаед Диктатуры УБЛЮДКАў прызнаў террористом.

Я сядзеў у РОВД і думаў: супраць ЯКОГА ФАШЫЗМУ змагаліся мой бацька і яго браты? За ШТО яны загінулі? Ад ЯКІХ фашыстаў яны мяне абаранілі і вызвалілі цаною сваіх жыццяў, калі ісцінныя вылюдкі-людаеды – ТУТ? Іх – цьма-цьмушчая ў кожным горадзе: ходзяць з палкамі і пісталетамі -- каб біць, здзеквацца з мяне і маіх дзяцей. У МАІМ доме. У доме майго бацькі і дзедаў-прадзядаў -- у маёй Бацькаўшчыне.
Пра ЯКІХ жа акупантаў і фашыстаў кожны дзень крычаць-гарлапаняць на TV-БТ? Дзеля ЧАГО і КАГО?

Вось пра ГЭТА я ДУМАЮ, гледзячы на фатаграфію.

Дзякуй, Васіль, што стаіш побач!
ШЧЫРАЕ ДЗЯКУЙ усім, з кім бягу: я самы малады (па стажу бега) сярод старэйшых марафонцаў. (Ды не марафонец я -- толькі спадарожнік ваш.)

IMG_6366.jpg.RV_.jpg
Арцём Толстов, яму 14 гадоў, будзе бегчы марафон пад наглядам трэнера Леаніда Турчыновіча (Кобрын).

IMG_6360.jpg.RV_.jpg
IMG_6363.jpg.RV_.jpg
IMG_6364.jpg.RV_.jpg

IMG_6368.jpg.RV_.jpg
IMG_6369.jpg.RV_.jpg
“Хвіліна гатоўнасці”.

IMG_6371.jpg.RV_.jpg

IMG_6374.jpg.RV_.jpg
Беларус з Санкт-Петербурга Васіль Хлусевіч і Вечеслав Зверев (Егорьевск, РФ). Учора яны беглі марафон у падмаскоўных Хімках, а зараз – у нас. Во, марафонцы!..

IMG_6377.jpg.RV_.jpg
Гэта Арцём з Кобрына. Фота “не надта”, але лепшага няма.

IMG_6378.jpg.RV_.jpg
А вот Святлану злавіў амаль адмыслова…

IMG_6379.jpg.RV_.jpg
IMG_6382.jpg.RV_.jpg
Фотакамера сама выбірае фігуру для “наводкі на рэзкасць”. А тут – дзве фігуры…

Такі фотарэпартаж – што атрымалася.
Гэта мой унёсак у прапаганду бега як фізкультуры.
І моя ўдзячнасць сябрам-марафонцам і арганізатарам прабегаў.

Пратаколы і іншыя звесткі – на сайце www.meta42.by.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������