Андрэй Караленка
МАЛАДЗЕЧНА: ЗВЫШМАРАФОН-2013 (анонс)
У Маладзечне штогод праводзяцца два марафонскія прабегі: вясною (1 мая) і зімою (у другую суботу-нядзелю снежня), у манежы.
Лёгкіх марафонаў не бывае -- банальнасць: у спорце ўвогуле ніякіх “лёгкасцяў” няма -- толькі пот, пот і пот да апошняй кроплі. А ўдача і слава -- “для кого ты добрая, а кому иначе…”
Што тычыцца Маладзечненскіх марафонаў, то яны самыя цяжкія ў Беларусі: вясною -- па рэльефу мясцовасці, -- узгоркі там добрыя! -- а зімою па 200-мятроваму кругу ў манежы. (Зато мароз і завіруха не перашкаджаюць!)
Таму, як ні глядзі на марафон, як не бяжы, -- старайся ці калыхайся ціха-умеранна, -- марафонская дыстанцыя ўсё ж спартыўная, а не фізкультурная.
У першы дзень, 14 снежня, беглі 5 кіламетраў: спачатку дзеці, потым дарослыя.
Усяго двое дзяцей? Хай дзівіцца той, хто не працаваў у школе.
Сёння -- сапернікі…
“Лінейка” дзіцячая
“Присядем, друзья, перед дальней дорогой…” Не, у іх дарога кароткая -- 5 км.
Пагрэцца на дарогу не пашкодзіць: ад вентылятараў паветра халоднае…
“Лінейка” дарослых на 5 км: калі прыглядзецца, то можна нават палічыць…
Трэба разумець, галоўная падзея-дыстанцыя -- заўтра.
15 снежня -- марафонская і 100-кіламятровая дыстанцыі: у манежы ажно цесна, хаця не прыехалі расіяне, а з Украіны было ўсяго двое. А вот жодзінцаў на марафоне стала шасцёра: “з калёс” выйшлі на старт Анатоль Кільчыцкі і Віктар Рабушаў.
Размінка
Перад першым марафонам -- фота на памяць.
Марафонская “лінейка”: тут усіх не палічыш…
Мяркую, паглядзяць не толькі на сябе, а і яшчэ раз на марафонцаў: магчыма, у наступным годзе прыйдуць у спартыўнай форме.
Увесь ФОТА-рэпартаж будзе пазней на старонцы “Марафон”.
Комментарии
Отправить комментарий