Маларыта: МАРАФОН-28. Поўная версія

Андрэй Караленка
IMG_1055.jpg.MRita__0.jpg

Маларыта: МАРАФОН-28
Загаловак недакладны – правільна так: ДАЖЫНКІ-2011 і МАРАФОН-28.

IMG_6022.jpg.rv_.jpg
IMG_5979.jpg.rv__0.jpg
IMG_6024.jpg.rv_.jpg

Мы прыехалі на марафон: Дажынкі для нас – фон. Для мясцовых жыхароў – наадварот: Марафон – нейкі прыдатак да Дажынак, спектакль, ды не надта цікавы. Калі казаць дакладней, то цікавы толькі для тых, хто бяжыць, і хто кіруе бегавым спектаклем, бо ў жыхароў клопаты і цікаўнасць у іншым накірунку: мясцовыя Дажынкі – гэта кірмаш. Кірмаш: пакупкі, сустрэчы з сябрамі, новыя знаёмствы і п’янкі-гулянкі. Або проста адпачынак: дзень без клопатаў-турбот – свята і для бацькоў, і для дзяцей.

Калісці, нават яшчэ пяць гадоў таму, Маларыцкі марафон быў самым папулярным аматарскім прабегам у Беларусі…
Пакідаю шматкроп’е: пра што можна меркаваць-разважаць, калі галоўны клопат Улады – пра генералаў і вайну?

Мой фотарэпартаж кароткі і не надта змястоўны: на яго негатыўна пауплывалі некалькі аб’ектыўных абставін. (Я паспрабаваў крыху кампенсаваць недахопы здымкамі на 10-кіламетровай трасе, але ў мокрым адзенні пры сустрэчным ветры, хоць ён і невялікі, хутка замёрз. Увы, мне не сорак гадоў…)

Разумеецца, хацелася перш-наперш паказаць мясцовых дзяцей, бо на іншыя прабегі МЯСЦОВЫХ дзяцей возяць рэдка або ніколі. Не атрымалася: мы і дзеці спаборнічалі адначасова. Паказваю, што атрымалася. (А дзве-тры фатаграфіі, на маё меркаванне, заслугоўваюць увагі.)

ПРАТАКОЛ
IMG_5970.jpg.RV_.jpg
IMG_5971.jpg.RV__0.jpg
IMG_5972.jpg.RV_.jpg
IMG_5968.jpg.RV_.jpg
IMG_5973.jpg.RV_.jpg
IMG_5973.jpg.rv_.bis_.jpg
IMG_5974.jpg.rv_.jpg
IMG_5974.jpg.rv_.bis_.jpg
IMG_5976.jpg.rv_.jpg
IMG_5976.jpg.rv_.bis_.jpg
IMG_5977.jpg.RV_.jpg
IMG_5977.jpg.rv_.bis_.jpg
IMG_5978.jpg.rv_.bis_.jpg

На наступных фота, як памятую і разумею, мэр Ковельскага раёна Украіны, закардонны сусед. Ён прывёз беларускім суседзям падарункі. Нічога дзіўнага? У прынцыпе – так. Але… Але мэр-сусед размаўляў на СВАЁЙ мове, а беларускія начальнікі – на языке чужынцаў… Тут не “две большИе разницы”, а крывавы 400-гадовы перыяд знішчэння беларусаў.

Украінская мова для большасці жыхароў Маларыцкага раёна – родная мова: товарищ Сталин перадаў Беларусі гэтую частку ісконна ўкраінскай тэрыторыі для частковай кампенсацыі яе страт ад перадачы Польшчы Беластоцкай вобласці, дзе ісконна беларускага насельніцтва і тэрыторыі значна больш, чым у Маларыцкім раёне. Штрых Гісторыі…
І зачэпка для роздуму, бо за такімі штрыхамі – тысячы і мільёны знішчаных і пакалечаных жыццяў: навошта, дзеля якой “вялікай мэты” людаеды-імператары і людаеды-вожди крамсалі зямлю і людзей?..
IMG_5980.jpg.rv_.jpg
IMG_5981.jpg.rv_.jpg
IMG_5983.jpg.rv_.jpg
IMG_5984.jpg.rv_.jpg
IMG_5985.jpg.rv_.jpg
IMG_5986.jpg.rv_.jpg

БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ, ЖЫВІЦЕ БАГАТА, А МЫ АД’ЯЗДЖАЕМ ДА ДОМУ, ДА ХАТЫ...
IMG_5987.jpg.rv_.jpg
IMG_5988.jpg.rv_.jpg
IMG_5989.jpg.rv_.jpg

ФОТА на ПАМЯЦЬ. (Што год наступны прынясе -- якое ліха?)
IMG_5991.jpg.rv_.jpg
IMG_5992.jpg.rv__0.jpg

БЕГ…
Паставіў шматкроп’е, бо заўсёды загаловак быў “Старт і бег”, а сёння – толькі “Бег”: я амаль спазніўся на старт…
IMG_5994.jpg.rv__0.jpg
IMG_5996.jpg.rv_.jpg
IMG_5997.jpg.rv_.jpg
IMG_5998.jpg.rv_.jpg
IMG_5999.jpg.rv_.jpg
Мне падабаецца і ФОТА, і ДЗЯЎЧЫНА!

IMG_6002.jpg.rv_.jpg
Эх, калі б чуць-чуць пазней націснуў на кнопку фотакамеры…

IMG_6003.jpg.rv_.jpg
Іван Люкевіч у апошні час рэдка прыязджае на прабегі…

IMG_6004.jpg.rv_.jpg
Пра якую “V”-вікторыю размова, калі ён бяжыць на ўзроўні 70-гадовага дзеда?

IMG_6005.jpg.rv__0.jpg
IMG_6006.jpg.rv_.jpg
IMG_6008.jpg.rv__0.jpg
Вунь там, за хлопцамі, бяжыць дзяўчына…

IMG_6009.jpg.rv_.jpg
Дзяўчына бяжыць добра і хораша!..

IMG_6010.jpg.rv_.jpg
IMG_6011.jpg.rv_.jpg
“29” – Андрэй Дакука з Барысава.

IMG_6012.jpg.rv_.jpg
IMG_6013.jpg.rv_.jpg
No comments.

IMG_6014.jpg.rv__0.jpg
IMG_6015.jpg.rv_.jpg
IMG_6016.jpg.rv_.jpg
IMG_6017.jpg.rv_.jpg
Яны бягуць, як дома, для размінкі: яны і БЯГУЦЬ ДОМА…

IMG_6018.jpg.rv_.jpg
IMG_6019.jpg.rv_.jpg
IMG_6020.jpg.rv_.jpg
IMG_6021.jpg.rv_.jpg
IMG_6026.jpg.rv__0.jpg
Паказваю сустрэчу на фінішы не таму, што стаміўся і рады, што дабег, -- беглася лёгка! – а таму, што ЗАМЁРЗ з ФОТАКАМЕРАЙ: хутчэй бы пераадзецца ў сухое і цёплае…

IMG_6028.jpg.rv_.jpg
Яны чакаюць СВАЙГО -- каб сустрэць. І я -- з імі.

IMG_6035.jpg.rv_.jpg
СВОЙ! Першы з марафонцаў. Але не пераможца: ён з тых, хто стартаваў у 8:30.

IMG_6029.jpg.rv_.jpg
IMG_6030.jpg.rv_.jpg
IMG_6032.jpg.rv_.jpg
IMG_6033.jpg.rv_.jpg
IMG_6036.jpg.rv_.jpg
IMG_6038.jpg.rv_.jpg
IMG_6039.jpg.rv_.jpg
IMG_6040.jpg.rv_.jpg
Я кажу не “Прашчай, Маларыта!..”, а “Да СУСТРЭЧЫ праз ГОД!..”

P.S.
Я бег у ЧОРНЫМ касцюме: 8 кастрычніка – наш сямейны памінальны дзень, сямейныя “Дзяды”. Жыццё: у каго – свята, у каго – памінкі.
Я прабег 10 кіламетраў – ТАК УСПОМНІЎ і ПАМЯНУЎ свайго бацьку і яго братоў, якія не вярнуліся з вайны…

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������