Андрэй Караленка
МАРАФОН-Маларыта: НЕБА БЛАКІТНАЕ…(анонс)
7:30: неба блакітнае і ІНЕЙ на ТРАВЕ…
9:00: вецер слабы, амаль не адчуваецца.
10:20: ЦЁПЛА нават для мяне: “зімнюю” шапку замяніў на летнюю.
У кастрычніку жадаць лепшага надвор’я – грэх вялікі.
А бегавая траса? Можна ўпэўнена гаварыць: у Беларусі лепшай не бачыў. Ды на ёй аніводнай машыны !!!...
Акрамя трох клічнікаў паставіў і шматкроп’е – каб сказаць: шчырае дзякуй арганізатарам !!!
А сустракаць грыбнікоў і дачнікаў на веласіпедах нават прыемна: “Умный в гору не пойдёт?..” Кожнаму -- СВАЁ захапленне і задавальненне: па патрэбнасці-і-разуменню і па магчымасці ў канкрэтным месцы і ў канкрэтны час.
Адпачынак: міні-бус усё ж не аўтобус. Не ведаю, як вадзіцель НАШАЙ “ГАЗели”, а я ад ГАЗаўскага камфорта стаміўся за чатыры гадзіны, таму задаволены любым перапынкам.
Маларыта: заўсёды прыемная сустрэча, а сёння асабліва: не бачыліся роўна год…
Прыеная яшчэ і таму, што я мог не прыехаць: прастуда за прастудаю. Але на гэты раз не прычапілася.
І 28 верасня быў амаль нармальна здаровым – свабодна прабег 1 + 12 = 13 кіламетраў.
Рэгістрацыя на “ільготны” старт 42,195 км.
Фота з суддзямі – на памяць.
Я паглядзеў "не ў той бок" і крыху спазніўся на старт…
Спазніўся я не толькі на “ільготны” старт, але і на пратакол.
Гэтая “тройка” ідзе першаю: хто пераможа?
За “тройкай” – “двойка”: розніца – 16 секунд, да фініша 2,5 кіламетраў...
“Чацвёрка” ідзе ўпэўнена, але адстае ад “тройкі” на 02:10.
Першая сярод жанчын. Бліжайшая саперніца…
…Бліжайшая саперніца адстае на 46 секунд. Да фініша крыху болей 2,5 км.
Хлопчык “ад Ольгі Іосіфаўны”: бяжыць на ўзроўні лідыруючых жанчын.
Якія чароўныя дзяўчынкі!.. Бягуць з задавальненнем і, мабыць, не клапоцяцца пра месца на п’едэстале.
Мяркую, такі партрэт ёй спадабаецца…
А вось і Ольга Іосіфаўна з Натальяй: яны “на другім месцы” пасля мяне.
Было: пра аднаго з белазаўскіх марафонцаў яго недругі распаўсюджвалі плёткі, што ён не дабягае да фініша. А марафонец -- начальнік... Але чаму перш не зірнулі ў пратакол? Можа, таму і перастаў ездзіць -- каб не сплетнічалі.
Я прыехаў “ад сябе”. Але прыемна паказаць: дабег да разварота…
… Да фініша – 250 метраў.
На фініш першых марафонцаў я спазніўся. Шкада!..
Наш зямляк Генадзь Васюкевіч (Расія).
Суддзі на марафоне. З імі – Ігар Афнагель: з-за неспадзяванай недарэчнасці ён не змог бегчы марафон – прабег 2 км.
А Анатолій Янцэн прыехаў у якасці фотарэпарцёра.
“Умный в гору не пойдёт?..”
У іх свой погляд, свае праблемы і клопаты-балячкі. Таму вось так, са здзіўленнем, глядзяць на тых, хто бяжыць 42 кіламетры: дзеля чаго?
Магчыма, і дзеля таго, каб вось ТАК прыбегчы да фініша…
І вось ТАК…
Астатняя частка фотарэпартажа будзе на старонцы “Марафон” крыху пазней.
Комментарии
Отправить комментарий