Андрэй Караленка
МАРАФОН-Маларыта: НЕБА БЛАКІТНАЕ… (увесь фотарэпартаж)
7:30: неба блакітнае і ІНЕЙ на ТРАВЕ…
9:00: вецер слабы, амаль не адчуваецца.
10:20: ЦЁПЛА нават для мяне: “зімнюю” шапку замяніў на летнюю.
Вераніка прыйшла на "ільготны" старт марафонскай дыстанцыі -- на АДНУ ГАДЗІНУ раней.
...і з Анатоліем.
На старты дзетсадаўцаў я спазніўся. А кіраўнікі горада -- прысутнічалі...
Яны прысутнічалі і на ўзнагароджанні малышоў.
"Каго і для чаго ці каго ты здымаеш? -- Запытаў я ў дзяўчынкі, бо для дзіцяці ў яе дастаткова харошая камера.
"Я здымаю маю маму: яна бяжыць марафон...", -- адказала дзяўчынка.
"Ого! Будзе цікава ўбачыць тваю маму..."
А вось і мама...
Леанід Каладко -- старэйшы на марафонскай дыстанцыі: 80 гадоў.
.
У небе паявіліся парашутысты -- людзі кінуліся да стадыёна... Я не пабег: ужо бачыў і здымаў раней, ды тут сюжэты для мяне болей цікавыя і значымыя для марафонцаў.
Вось ЯКАЯ ўзнагарода марафонцы -- яе НОСЯЦЬ...
.
Марафонцы віншуюць Валерыя Заікіна з ПЕРШЫМ марафонам пасля аперацыі
Да сустрэчы!..
Комментарии
Отправить комментарий