Андрэй Караленка
Мінск, 02. 01. 2015: БЕГ у МАНЕЖЫ
Бег у манежы 2 студзеня даўно стаў традыцыйным -- “культавым”! -- прабегам марафонцаў Мінска і вобласці. Безумоўна, гэтаму спрыяюць два галоўныя фактары. Першы – ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ арганізатара многіх-многіх прабегаў і аднаго з апантанных марафонцаў Аляксандара Кізіла: бег у манежы – такое ВІНШАВАННЕ як удзячнасць яму за клопаты-турботы па арганізацыі прабегаў. Ды Аляксандар Міхайлавіч увогуле чалавек цікавы, дэмакратычны і камунікабельны – з ім прыемна сустракацца і разам бегчы.
Другі фактар: кіраўнікі спорт-комплекса ўлічваюць яго адданасць бегу і арганізатарскія здольнасцьі і прадастаўляюць арэну на гэты дзень і час амаль на тры гадзіны -- адпаведна плануюць заняткі-трэніроўкі спартсменаў і фізкультурнікаў па секцыях: МЫ не замінаем ні спартсменам, ні іх трэнерам.
Бегчы было прыемна – шчырае дзякуй усім арганізатарам!
Спорт-комплекс: 2 студзеня, звычайны працоўны дзень – трэніроўкі…
НАШ сектар
Дзве ЛЕГЕНДЫ: легенда аматарскага бегу і легенда прафесійнага спорту…
Амаль усе, хто прыехаў павіншаваць Аляксандара Кізіла і прабегчы разам свае кіламетры. (Амаль усе: трое яшчэ ідуць, я не дачакаўся іх.)
Паказваю падрабязна…
Паказваю яшчэ падрабязней...
Ольга Іосіфаўна віншуе Аляксандара з Днём нараджэння…
Перад стартам…
Самы лепшы мой здымак.
А астатнія горшыя за гэты...
Здымак зроблены з фотауспышкаю, якую я не пераключыў на рэжым “Авто”.
Вось як бывае.
Таму болей здымкаў няма. Прабачце, шаноўныя марафонцы.
Комментарии
Отправить комментарий