Андрэй Караленка
Мінск, 15.09.: “ЭКО-МАРАФОН-2013”
Адразу -- удакладненне: арганізатары замянілі марафонскую дыстанцыю на ПОЎ-марафон.
Павязло нам і на гэты раз: без дажджу…
Ды -- Прыгожая Восень…
І марафонцаў прыехала не меньш, чым у мінулыя гады, хаця сёння ніхто ні на якія прызы не спадзяваўся. Марафонцы ўвогуле ЕДУЦЬ ЗА МАРАФОНАМІ, як мы калісці ехалі "за запахом тайги". Разумеецца, не ўсе: хто -- ісцінна за запахам тайгі, а хто за “грошы не пахнуць”.
Прыехалі нават расіяне, хаця ў гэты дзень у іх быў свой, НОВЫ Маскоўскі Марафон (ММ замест ММММ). Першы ММ…
Беглася добра -- лёгка, свабодна. Але я выбраў “7 км”, каб мець магчымасць зрабіць ФОТА-рэпартаж. Сёння -- толькі анонс.
На фоне…
“Умный в гору не пойдёт…”
...і сваё дзіця не павядзе і не пусціць туды…
Але і іх адпачынак таксама разумны, дастойны ўвагі, павагі і пераймання.
Шаноўныя марафонцы,
прашу прабачэння: спяшаюся на агарод, -- пакуль цёпла і суха трэба “навесці парадак”, -- таму поўны ФОТА-рэпартаж будзе пазней, да 25 верасня.
Да сустрэчы -- тут і на МАЗ-аўскім прабегу!
P.S.
Ольга Іосіфаўна запрашае на прабег 29 верасня.
Інфармацыя на сайце www.klbviktoria.com.
19 кастрычніка адбудзецца прабег у г. Шчучын. Інфармацыя -- там жа.
Комментарии
Отправить комментарий