Андрэй Караленка
Мінск, 26 снежня 2010:
“ХХХI РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПРОБЕГ”
26 снежня -- зіма сапраўдная: многа снегу, а мінус 4 градусы – добра! Дрэнна -- моцны ўсходні вецер, на тратуарах -- галалёд. Яшчэ горш, асабліва для старых, галалёд на плітачных тратуарах: бегчы трэба надта акуратна. Але ж старым навошта рэкорды – быць бы здаровымі…
Усе прабеглі добра: ніхто не ўпаў на абледзянелыя пліты і не шлёпнуўся ў лужу на пашкоджаным тратуары, які “затулівецер”.
Хто крыху замёрз – гарачы душ і чай у тэрмасе.
velcom-РЭКЛАМА.
Гэтыя салдаты – “група падтрымкі” на пікетах. А тыя, хто будзе бегчы – у спартыўнай экіпіроўцы, размінаюцца на старце.
“Да не забыл я тебя: кручусь-верчусь, потому и не заметил…”
Хаця я бег з фотакамерай, нажаль, зрабіць здымкі не мог, бо быў моцны вецер: калі б астанаўліваўся для фота, прастудзіўся б. Ды неабходна і пальчаткі зняць, а яны мокрыя: дрэнна знімаюцца з рук, яшчэ горш надзяваць мокрыя, а вецер моцны, пакуль надзену -- холадна…
Увы, не варта занадта фанабэрыцца ў маім узросце. Хаця беглася лёгка, свабодна, “з запасам” – з задавальненнем…
Гэтыя здымкі падарыў мне Мікалай Шуранкоў: на вехнім – ён сам, на ніжнім -- Віктар Рабушаў.
УЗНАГАРОДЖАННЕ
“Павел Столбовенко: вот с кого нужно брать пример мужчинам…”
“Леонид Колодко – самый старый из “действующих” марафонцев…”
“Тамара Новикова… Что сказать? Посмотрите на неё и поздравьте аплодисментами…”
“Леонид Гисов – самый быстрый среди “70 и старше”…”
“Какую тебе дать?..”
“Интересно, что же он написал?..”
“Это очень интересные марафонцы, но несколько лет они у нас не показывались, вероятно, бегали по чужим дорогам. Чего смеётесь, я ни на что не намекаю… И вот -- вернулись к нашей общей радости…”
“Ну-у, ты, Наташа, сегодня была на высоте…”
“Интересно!.. И где ты взяла эту фотографию?..”
Вось якія чэмпіёнкі – Ніна Коваль і Елена Юсковец.
“Ты, Настя, скоро будешь бегать, как мама…”
Пераможцы ў абсалюце -- мужчыны…
… і жанчыны.
Віншаванне Рамана Асаевіча -- мімікай і жэстамі…
Ён бег літаральна па слядах бацькі Мікалая Дакукі...
No comments…
Узнагароды камандам.
Яніна Дзянісаўна крыху спазнілася, таму атрымала ўзнагароду апошняю.
І апошняю ў гэтым годзе…
Жадаю ўсім добрага здароў'я -- ЗДРАВСТВУЙТЕ ДОЎГА!.. Да сустрэчы на марафонах!
Комментарии
Отправить комментарий