Андрэй Караленка
Мінск, 29.09.: “ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ-2013”
Там, дзе мы беглі МАЗаўскую “Залатую восень”, мала асенняга “золата”. Яшчэ меньш мы яго заўважалі, бо раніцаю было пахмурна і халаднавата. Але не было дажджу!!! Вось як нам вязе трэці раз запар! Дождж пры халодным ветры…
Таму беглася з задавальненнем -- для чаго і прыехалі.
Сёння -- толькі анонс будучага ФОТА-рэпартажа.
Фатаграфіі падабраў тэндэнцыйна -- паказваю болей дзяцей і жанчын.
У поўным рэпартажы, -- пасля фініша мне дапамог Васіль Лебецкі, таму “паўната” будзе максімальна магчымаю, -- пакажу ў асноўным тых, хто бег 20 км. Але крыху пазней.
Прашу прабачэння.
P.S.
19 кастрычніка адбудзецца прабег у г. Шчучын. Інфармацыя -- на сайце www.klbviktoria.com .
Комментарии
Отправить комментарий