Мінск:SRI CHIN MOY MARATHON TEAM-2011

Андрэй Караленка

Мінск: SRI CHIN MOY MARATHON TEAM-2011
IMG_5215.jpg.rv__2.jpg
IMG_5213.jpg.rv__0.jpg
IMG_5187.jpg.rv__0.jpg
Гэта было 20 жнівеня, у суботу.
Напярэдадні Аляксандар Кізіл выказаўся ў адносінах да прабега дастаткова зразумела (“Каникулы поневоле”, “Минчане были полностью лишены хоть какого-то финансирования”), крыху эмацыянальна і стрымана аптымістычна (на будучыню), таму я дабаўлю чуць-чуць эмацыянальнасці: прыемная сустрэча! Што тычыцца аптымізму, то я – рэаліст. Таму “И говорить, что к лучшему, боюсь,/ И говорить, что к худшему, опасно”. Увы…
Нават моцны вецер і халодны дождж не астудзілі нашых пачуццяў ад сустрэчы, а лужы і шчэбень-камяні на трасе не знізілі задавальнення ад бегу – беглася лёгка. Аб’ектыўнае сведчанне: 23 км 075 м я прабег за 2.30:43 свабодна і з задавальненнем. І меў запас яшчэ на 2-3 кругі, але не выкарыстаў: не варта фанаберыцца, ды гэта небяспечна.
Я назіраў за марафонцамі на трасе: мокрыя ад пота, дажджу і луж, але задаволеныя – ісцінныя марафонцы!!! Разумеецца, я магу памыляцца, але ж фотакамера – сведка аб’ектыўны: праз аб’ектыў камеры – аб’ектыў!!! –яшчэ раз сустрэнемся з сябрамі-таварышамі і паглядзім на сябе.

БІВУАК
IMG_5182.jpg.rv__0.jpg
Раман Асаевіч будзе бегчы 351 марафон. (Гл. www.meta42.by і www.klbviktoria.com.)

IMG_5184.jpg.rv_.jpg
IMG_5167.jpg.rv_.jpg
Жодзінцы + аўтар фота, ён “за кадрам”.

IMG_5165.jpg.rv_.jpg
Жодзінец Васіль Коктыш: “Меня сними с другом!”
З задавальненнем!.. Падабаецца фота?

IMG_5183.jpg.rv__0.jpg
Дзмітрый Каравацкі: “А меня – с женой…”
Дзіма, спадзяюся, фота спадабаецца тваёй жонцы.
Двое жодзіцаў “згубіліся” – мабыць, размінаюцца.

IMG_5164.jpg.rv__0.jpg
Трое з самых-самых марафонцаў…
Для пачынаючых марафонцаў – “фота на памяць”. І на памяць – як прыклад “делать жизнь с кого”.
Прыходзьце, рэбяты, на прабег 10 верасня.

IMG_5166.jpg.rv_.jpg
Ветэраны марафона.

IMG_5168.jpg.rv__0.jpg
Унук Генадзія Сакалоўскага. (Дзед “бачны” толькі наском красоўкі.) Я даўно заўважыў хлопца, але паказваю вось так, “персанальна”, упершыню: ён заўсёды “прытуляўся да дзеда”. А дзед Гена не надта паважае фатографа – адварочваецца або папярэджвае: “Не снимай! Не хочу!..” У наступны раз пастараюся злавіць УГСа на трасе і, разумееца, запытаю імя, каб не пісаць “абрэвіятураю ад дзеда”.

IMG_5170.jpg.rv__0.jpg
IMG_5170.jpg.rv2_.jpg
Андрэй Дакука з Барысава (на фоне марафонцаў).
Бацька, Уладзімір Дакука, ён бяжыць марафон, бярэ з сабою сына на ўсе прабегі, дзе ўдзельнічае сам. Разумна! Бо Андрэй займаецца ў спартыўнай секцыі.

IMG_5171.jpg.rv_.jpg
Яшчэ адно ўдакладненне...

ПРАТАКОЛ
Я прапусціў тую частку пратакола, калі Аляксандар Кізіл паведаміў, што ММММарафон перанесены з 11-га на 18 верасня. І што 10 верасня ў Мінску будзе прабег на ўзроўні “Эко-марафона”. А ШТО і ЯК будзе канкрэтна, ён паведаміць пазней на сайце www.meta42.by.

IMG_5175.jpg.rv__0.jpg
IMG_5176.jpg.rv_.jpg
IMG_5177.jpg.rv_.jpg
IMG_5178.jpg.rv_.jpg
IMG_5173.jpg.rv_.jpg
IMG_5179.jpg.rv_.jpg
Я фатаграфаваў марафонцаў, “краем вуха” слухаў прамовы... і ўбачыў сабачку!
Як убачу сабачку – успамінаю Есенина: “Чем лучше узнаю людей, тем больше нравятся собаки…” Люблю сабак! І презираю псоў. З дзяцінства помню самую агідную характарыстыку чалавека ад дзеда Міхаля: “Пся крэў”. Або -- "Сукін сын".
І яшчэ ўспамінаю сваю маладосць… Інжынер Юра Кавалёў, заядлы(!!!) паляўнічы (разумеецца, у яго былі адмысловыя сабакі!) любіў шуціць: “Надейся на собаку до последнего дыхания, а на жену – до первого случая”.
Мне падабаюцца зубаскалы!..

IMG_5180.jpg.rv__0.jpg
Ольга Іосіфаўна паведаміла, што нягледзячы на ўсялякія крызісы і дэфолты, прабег “Мінская восень” адбудзецца па рэгламенту -- 25 верасня, пасля “Языльскай дзесяткі”. І настойліва запрашала прыехаць на прабег: усім будзе забяспечаны начлег. І прызоў дастаткова.

IMG_5181.jpg.rv_.jpg
Арганізатар марафона і галоўны суддзя Канстанцін Глод тлумачыць маршрут, умовы прабегу і прадстаўляе сваіх памочнікаў – суддзяў на дыстанцыі.

IMG_5185.jpg.rv_.jpg
№№ 95-94-93: бабуля Вольга з дачкою і ўнучкаю.

IMG_5186.jpg.rv_.jpg
Валерый Чэвус: “Ох, Володя, и рассмешил же ты меня перед стартом!..”

БЕГ і ЎЗНАГАРОДЖАННЕ
IMG_5188.jpg.rv_.jpg
IMG_5189.jpg.rv__0.jpg
IMG_5189.jpg.rv_.bis_.jpg
IMG_5190.jpg.rv_.jpg
IMG_5191.jpg.rv_.jpg
IMG_5192.jpg.rv_.jpg
Яна бяжыць ПЕРШЫ марафон…
Не дабегла – прабегла ўсяго 27 км. Чаму “усяго”?!. Як не старайся “пераадоляць сябе”, але ў кожнага СВОЙ марафон. Ды надвор’е неспрыяльнае, лужы, мокрая сцежка, камяні. А надвор’ю адпавядае яе экіпіроўка, якая ніяк НЕ адпавядае марафонскай дыстанцыі. Так што, 27 км – таксама марафон. Асабісты. Віншую марафонку “2”! Віншую і таму, што я прабег на два кругі меньш.

IMG_5193.jpg.rv_.jpg
IMG_5194.jpg.rv_.jpg
IMG_5195.jpg.rv_.jpg
IMG_5196.jpg.rv_.jpg
Той самы сабачка…

IMG_5197.jpg.rv_.jpg
Аўтар заметак атрымаў узнагароду за 23 км 075 м.

IMG_5200.jpg.rv_.jpg
А марафонцы бягуць…
IMG_5202.jpg.rv_.jpg
IMG_5203.jpg.rv_.jpg
IMG_5204.jpg.rv_.jpg
IMG_5205.jpg.rv_.jpg
IMG_5206.jpg.rv_.jpg
IMG_5208.jpg.rv_.jpg
Анатолій Янцэн удакладняе час…

IMG_5207.jpg.rv_.jpg
IMG_5209.jpg.rv_.jpg
IMG_5210.jpg.rv_.jpg
IMG_5211.jpg.rv_.jpg
IMG_5212.jpg.rv_.jpg
Падзарадка на бягу…

IMG_5214.jpg.rv_.jpg
IMG_5216.jpg.rv_.jpg
IMG_5250.jpg.rv__0.jpg
IMG_5218.jpg.rv_.jpg
Марафонскі душ бывае і такім…

IMG_5224.jpg.rv_.jpg
Судзейская брыгада.

IMG_5219.jpg.rv_.jpg
IMG_5220.jpg.rv_.jpg
IMG_5222.jpg.rv_.jpg
IMG_5223.jpg.rv_.jpg
IMG_5225.jpg.rv_.jpg
IMG_5227.jpg.rv_.jpg IMG_5228.jpg.rv_.jpg
Пасля фініша… Добра б у палатцы, ды за сталом…

IMG_5232.jpg.rv_.jpg
IMG_5247.jpg.rv_.jpg
Адзін са старэйшых і вопытнейшых(!!!) марафонцаў Аляксандар Лядзінскі павіншаваў Алесю Абідзентаву з ПЕРШЫМ марафонам.

IMG_5233.jpg.rv__1.jpg
IMG_5234.jpg.rv_.jpg
“И как он снимал нас, что ничего не видно?!.”
Гэта -- пра мяне. Але ў маёй фотакамеры бачна добра…

IMG_5235.jpg.rv_.jpg
Разглядаюць фотаальбом Рамана Асаевіча.
IMG_5237.jpg.rv_.jpg
Іван Ілюкевіч на фінішы…

IMG_5239.jpg.rv_.jpg
Суддзя так абдала Рыгора “синими брызгами”, так асляпіла белазубаю ўсмешкаю, што ён ажно вочы запюшчыў… Прыемнае асляпленне!

IMG_5241.jpg.rv_.jpg
І Анатолій завяршыў марафон…

IMG_5244.jpg.rv_.jpg
Вячаслаў таксама…
IMG_5243.jpg.rv__0.jpg
А Святлана крыху раней – і падарунак ужо атрымала…

ДА СУСТРЭЧЫ НА МАРАФОНАХ
IMG_5229.jpg.rv_.jpg
Да пабачэння, Сяргей!

IMG_5246.jpg.rv__0.jpg
Гэтага хлопца бачу ўпершыню. Спрабаваў злавіць яго на трасе, але не ўдалося. Прышлося “фоціць” пасля фініша.

IMG_5252.jpg.rv_.jpg
На развітанне ён прапанаваў зрабіць “фота на памяць” з дедам-фатографам і яго сябрам (Вячаславам Варанцовым).
Да сустрэчы, марафонец “9”!

Інфармацыя – на сайтах www.meta42.by і www.klbviktoria.com.

Зваротны адрас: E-mail: andrei@retroview.by

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
8 + 10 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������