МОЙ РОДНЫ КУТ (Цыкл "Радаўніца", аповед першы)

Галя БОНДАРАВА МОЙ РОДНЫ КУТ (Цыкл “Радаўніца”, аповед першы) Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы… Якуб Колас

IMG_3083rv.jpg У гаду ёсць некалькі памінальных дзён -- калі мы ўшаноўваем сваіх бацькоў і радню ў царкве, яны называюцца агульным словам “дзяды”. А сярод “дзядоў” -- “Дзяды” восеньскія, прызнаныя як агульны нацыянальны памінальны дзень. З усіх памінальных дзён у “Радаўніцы” асаблівае месца. Памінанне на РАДАЎНІЦУ звычай найбольш распаўсюджаны ў Беларусі -- наша гістарычная адметнасць, ён прыпадае на дзевяты дзень пасля Вялікадня (Уваскрасення Хрыстова): у гэты дзень людзі наведваюць магілы памерлых – каб пасядзець-памаліцца каля апошняга прытулку родных, успомніць іх менавіта там, прыбраць магілы, пасадзіць-пасеяць кветкі. На Радаўніцу я паехала на бацькаўшчну, у Аршанскі раён. Мой бацька Васіль Палікарпавіч пражыў трагічнае, але цікавае жыццё, бо вельмі любіў жыццё ў шырокім сэнсе – сям’ю, людзей, нашу навакольную прыроду і прыроду ўвогуле, мог доўга і цікава апавядаць пра дрэвы, кусты, кветкі і іншыя расліны, ведаў іх карысныя і лекавыя якасці. Асабліва любіў садовыя дрэвы і расліны: у нашым саду іх было мноства. У Першую Сусветную вайну быў на фронце. (Нарадзіўся ў 1890 годзе.) Там пазнаёміўся з цікавымі людзьмі рознага сацыяльнага і адукацыйнага ўзроўню, з афіцэрамі. Афіцэры царскай арміі былі людзьмі адукаванымі і разумнымі: яны навучылі салдата, сялянскага сына, чытаць кнігі і разбірацца ў тым, што адбываецца ў краіне і свеце. З таго часу ён усё жыццё чытаў кнігі – вучыўся. Каб чытаць кнігі павольна і ўдумліва, ён купляў асабліва важныя на яго погляд кнігі: у нас былі такія кнігі, якіх не было нават у раённай бібліятэцы. Некаторыя захаваліся у віхуры падзей і ліхалецця – сёння ў нашай бібліятэцы на ўзроўні памятных, як сямейныя рэліквіі. Бацька вярнуўся з вайны ў 1917 годзе амаль бальшавіком, але разважлівым, разумным, таму на вайну “за власть советов” не пайшоў: ён разумеў, што гэтая вайна будзе грамадзянскай – унутры не толькі краіны, але і сям’і-роду. Пасля рэвалюцыі бальшавікі раздзялілі панскую зямлю па справядлівасці – падушна. Але потым раздзяліць зямлю ў сям’і аказалася не так проста. Бацька атрымаў прафесію садавода-агародніка на курсах у Горацкай акадэміі, таму лічыўся граматным, адукаваным. Як прайшоўшага праз фронт і бальшавіцкую апрацоўку, яго выбралі старшынёй “зямельнага аддзела” раёна. Але працаваў ён там не доўга – адпрасіўся з пасады, бо вельмі шчыра адносіўся да людзей, шкадаваў іх. Расказваў вось пра які выпадак. Нейкі селянін прыйшоў у “зямельны аддзел” і запытаў у начальніка, майго бацькі, чаго хоча ад яго ягоны сын, які падаў заяву ў суд? Даведаўшыся ад начальніка аддзела пра патрабаванне сына, гэты селянін-бацька сказаў: “Аддайце яму ўсё, чаго ён хоча, бо я ў суд не прыйду: мне сорамна судзіцца з сынам. Калі б ён сказаў мне дома, чаго хоча ад мяне, я зрабіў бы гэта сам…” Вось якія былі спрэчкі ў сем’ях. У іншых выпадках было горш: кожны член сям’і хацеў выгады для сябе. І прыходзілася вырашаць... Бальшавікі не толькі раздзялілі панскую зямлю паміж сялянамі, але і выдзелілі лес на будаўніцтва хаты сем’ям, у якіх была старая хата. Бацька быў палымяным змагаром за прыгажосць наваколля і стараўся вучыць гэтаму сяльчан сваім жыццём. А прыгажосць пачынаецца з хаты не толькі ў пераносным, але і прамым сэнсе: ён хацеў, каб у хаце было светла, прыгожа. Таму з дапамогаю дзеда пабудаваў вялікую хату, “пяцісценку”, з вялікай кухняю. На кухню былі два ўваходы – са двара да печы і з супрацьлеглага боку – на кухню-сталовую і ў залу. IMG_1010.jpg IMG_1013.jpg IMG_1014.jpg Дарога на бацькаўшчыну: вакол – узгоркі, нізінкі, глыбокія ручаіны: міні-Швейцарыя. IMG_1006rv.jpg Вёска Рагазіна IMG_1008.jpg На гэтым месцы стаяла наша хата да 1952 года… IMG_1009rv.jpg “Новы сусед” Вёска Рагазіна: наша хата стаяла на адным баку, тут быў сад-агарод, а праз вуліцу насупраць – “соткі”: там сеялі жыта, грэчку, авёс і частку бульбы. З-за вялікай хаты ў нашу сям’ю прыйшло вялікае гора… Калі савецкая ўлада распачала ўсеагульную барацьбу за адукацыю насельніцтва, спатрэбілася памяшканне для заняткаў і бібліятэкі (хаты-чытальні). Школу і бібліятэку адкрылі ў бацькавай хаце як самай вялікай, негледзячы на тое, што ў сям’і былі малыя дзеці. Хата стала “прахадным дваром”: амаль не зачынялася, хутка выстужвалася зімой, а дзетак не было куды дзець. Але нікога гэта не турбавала: людзі ішлі ў ЧУЖУЮ ХАТУ за ведамі, за навукаю, за “путёвкою в жизнь”. Для іх “ученье – свет”, для нашай сям’і – бяда-гора: дзеці прастужваліся, лекаў не было, памерлі трое дзяцей, дзве дзяўчынкі і хлопчык. IMG_1001.jpg Пасля смерці трэцяга дзіцяці з нашай хаты забралі школу і хату-чытальню. А гора засталося назаўсёды… У 1941 годзе бацьку на фронт не прызвалі па старасці, -- яму было болей 50 гадоў, -- але немцам ён спатрэбіўся для загатоўкі торфу. Нашы беды з-за хаты працягваліся: немцы ператварылі яе ў пост і нешта падобнае на мясцовую турму. А нас з хаты выгналі. УСЁ ГЭТА ўлічылі вызваліцелі, якія калісці вучыліся грамаце ў нашай хаце – абвінавацілі бацьку ў “пособничестве оккупантам”. Праўда, не пасадзілі – выслалі на загатоўку торфа і лесу ў суседні раён: мабыць, усё ж чамусці навучыліся ці, можа, помнілі вучобу ў яго хаце і зло-гора, якое міжволі прынеслі ў сям’ю – “спачувальнымі” аказаліся. Вось праз якія пакуты ад людзей прайшоў мой бацька, хаця ўсё жыццё рабіў людзям дабро – прайшоў шлях у адпаведнасці з біблейскім запаветам. Мой любы бацька, дзякуй Табе, што навучыў любіць прыроду і людзей. І прабач, што не заўсёды Цябе слухалася. Маці была прыгажуняй, сціплай, разумнай жанчынай. Вучылася ў школе ўсяго “дзве зімы” – навучылася чытаць і рашаць задачы па арыфметыцы. А калі я вучылася, мне дапамагала рашаць задачы нават у пятым класе. Была працавітаю, прагнай да ведаў і смекалістаю: некалькі разоў схадзіла да партніхі на вучобу, а потым сама шыла не толькі на сваю сям’ю, але і сельчанам, якія звярталіся, бо ведалі, што пашые добра і хораша: у яе быў добры густ. Дзякуй мама, што навучыла шчырасці, адкрытасці, ставіцца да ўсіх і ўсяго з паразуменнем (я не заўсёды слухалася), што навучыла любіць, бо сама любіла… Цікава было прыехаць на бацькаўшчыну – дзе кожная сцяжынка, кожнае дрэўца знаёмыя (адны выраслі, ад іншых толькі сляды засталіся). Прыемна ўспомніць дзяцінства тут, у Рагазіне, у дзіўнай вёсачцы, якая не толькі не згінула, але і амаль у добрым стане. Ад гэтай рэчаіснасці радасна. Калісці Рагазіна было вясною ў квіценні садоў – як Японія ў квіценні сакуры. А вакол – узгоркі, нізінкі, глыбокія ручаіны: не горш, чым у Швейцарыі. Квітней, Рагазіна! Дзякуй табе, што я там нарадзілася. І прабач, што не зрабіла для цябе нічога добрага. Вёска Рагазіна. У верасні 1942 года ў нашай хаце быў нямецкі пост і турма. Яшчэ адзін пост – у хаце ў канцы сяла. Ноччу з хаты выйшаў паставы немец па натуральнай патрэбнасці. Партызаны сачылі за гэтай хатаю -- забілі салдата. Раніцай, як развіднела, пасыльны немец павёз забітага салдата ў Оршу, а камандзір групы загадаў астатнім салдатам сабраць сялян на выгане і растраляць. Бацькі дома няма: немцы забралі яго на торфараспрацоўкі. Мама ўзяла нас за рукі і мы пайшлі, куды загадалі немцы – за вёску, на выган. Сюды немцы выгналі ўсіх сяльчан, старых і малых, для растрэлу. Мне так не хацелася паміраць… Мама абняла дзяцей… Немцы паставілі кулямёт, а самі пра штосьці размаўлялі. Наш селянін памахаў рукою немцам, -- мабыць, каб не стралялі ў яго, -- і падыйшоў, стаў тлумачыць, што мы ні ў чым не вінаватыя: не мы забілі салдата, а партызаны. Немец закрычаў на яго і загадаў вярнуцца на месца. Мама гладзіла мяне па галаве, я была ў хустцы, супакойвала… IMG_1003rv.jpg IMG_1005_0.jpg Нечакана немцы, іх было трое ці чацвёра, загаманілі, замітусілі і сталі паглядаць у канец сяла. Потым пачуўся гул машыны – яна выехала на дарогу, дзе немцы прыгатовіліся нас растраляць. З машыны выйшаў афіцэр, так пасля называлі гэтага немца, штосці сказаў салдатам – яны забралі кулямёт і пайшлі ў хату, дзе жылі. У нашу хату. Машына развярнулася – немцы з Оршы паехалі назад, а мы стаялі, як нежывыя – не маглі ні зварухнуцца з месца, ні вымавіць слова… Праз 50 гадоў я прачытала ў газеце: у Аршанскім раёне жыла этнічная немка, і калі немцы пачалі растрэльваць у вёсках сялян за забойства салдат, яна растлумачыла каменданту раёна, што не людзі забіваюць салдат, а партызаны -- каб справакаваць немцаў на карныя аперацыі супраць невіноўных людзей. Вось камендант раёна і выслаў машыну, каб выратаваць нас, прыгавораных партызанамі да растрэлу. Камандзір атрада і той партызан, які забіў нямецкага салдата, атрымалі ўзнагароды за гераізм. Калі б немцы растралялі 80 чалавек, дарослых і дзяцей з вёскі Рагазіна, яны запісалі б іх у ахвяры акупантаў. Так, рукамі немцаў, Сталін распраўляўся з насельніцтвам, якое, на яго погляд, не толькі не супраціўлялася акупантам, а і аказвала ім дапамогу – карміла. Якім чынам старыя, жанчыны і дзеці маглі супраціўляцца ўзброеным салдатам? Як насельніцва магло не аддаць прадукты немцам? Быў адзін спосаб – спаліць іх. І памерці з голаду разам з дзяцьмі. Яны не маглі самі так паступіць. Таму партызаны падпальвалі скірды і гумны са збожжам, “чтобы не досталось врагу”, а немцы растрэльвалі сялян як злачынцаў і палілі іх хаты -- каб дамашнія прадукты не дасталіся партызанам, каб не было ім прытулку ў вёсцы... Вось на якім драматычна-трагічным матыве я раставалася са сваёй бацькаўшчынай -- вёскай Рагазіна. “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������