Андрэй Караленка
“НАКОНЕЦ-ТО ПРОБЕГ в ЖОДИНО СОСТОЯЛСЯ!..”
ПРАДМОВА
“Наконец-то, пробег в Жодино состоялся!..” – з задавальненнем і аблягчэннем адзначылі ўдзельнікі і арганізатары мерапрыемсства. Падстаў для “задавальнення” і “аблягчэння” было дастаткова, але іх (разам з нюансамі да іх) я апускаю, акрамя аднаго: гэтаму ў значнай меры спрыяла надта добрае надвор’е – быў цёплы, сонечны дзень. Дзякуй Прыродзе!..
Калі паглядзець на “адкрыццё сезона” з іншага боку, то ўдзельнікаў прабегу і ўсіх прысутных прыемна ўразіў, -- а старэйшых і жодзінскіх марафонцаў здзівіў і нават крыху збянтэжыў далікатнымі дэталямі, -- нечаканы жэст-прэзент арганізатараў прабегу – узнагароджанне Леаніда КАЛАДКО і Мікалая ШУРАНКОВА Граматамі і падарункамі гарвыканкама за асабістыя дасягненні ў спаборніцтвах па бегу і прапаганду бегу як самай даступнай фізкультуры.
Безумоўна, гэтая неардынарная падзея як “матыў” жодзінскага прабегу будзе гучаць у фізкультурна-бегавым асяроддзі Беларусі. Увы, яно, нажаль, не надта вялікае.
alt="IMG_3950.jpg.RV_.jpg"
А калі паглядзець яшчэ з аднаго боку, спартыўнага, то былі два надзвычай цікавыя моманты, якія паказваю тут, у Прадмове, а далей, магчыма, знайду і адпаведныя каменты.
Поўны фотарэпартаж глядзіце на старонцы "Марафон".
Комментарии
Отправить комментарий