Памятная сітуацыя ў краіне: народ “кінуўся ў гандаль” – Польшча, Літва, Латвія, Турцыя, Грэцыя. Стадыёны ператварыліся ў рынкі... Вынік бізнесу стаў відавочным адразу: на вуліцах гарадоў, на дваровых стаянках -- “мерседэсы”, “опелі”, “форды” і іншыя “фольксвагены” “загнивающего Запада”. Не новыя, але не зломкі ды камфортныя.
Дзеці пайшлі па шляху бацькоў на даступным ім ўзроўні: клянчылі “жвачку” у зарубежных “дальнабойшчыкаў” і прадавалі ў школе. Не толькі “жвачку”: хто сабраў або выпрасіў у мамы грошай, дабіраліся і да аптовых баз – прывозілі ліхтарыкі, батарэйкі, маленькія лічыльнікі, мадэлі аўтамабіляў, званкі-пішчалкі, гадзіннікі і іншую дробязь: забава і бізнес.
У гэты час успомнілі сюжэты савецкага TV-агітпропа: недзе там, у абрабаваных амерыканскімі капіталістамі Бразіліі і Аргенціне, у бедных кварталах гарадоў дзеці на стаянках і нават на астаноўках перад светлафорамі, мыюць аўтамабілі багатых людзей, а тыя разлічваюцца з дзяцьмі, не выходзячы з машыны. Так дзеці зарабляюць грошы -- дапамагаюць бацькам і вучацца самастойнасці і бізнесу. І савецкія піянеры кінуліся даганяць дзяцей з бедных кварталаў Рыо-дэ-Жанэйро: яны пакінулі не толькі спартыўныя секцыі і гурткі самадзейнасці, а і з урокаў уцякалі -- на вуліцы і аўтастрады, на аптовыя рынкі. Усюды, дзе што-небудзь прадавалася, снавалі стайкі-ватагі дзяцей: яны нешта шукалі, куплялі, мянялі і прадавалі.
Прыемна, што з фотагуртка дзеці не збеглі: як і раней мы хадзілі “на сюжэты”.
Аўтар фотаздымка – Павел Відзюлін, у той час вучань 6 класа СШ-6. Здымак спадабаўся журы конкурса сярод станцый юных тэхнікаў Мінскай вобласці: аўтара узнагародзілі дыпломам 1-й ступені і кніжкаю.
Комментарии
Отправить комментарий