ПАПЯЛІШЧА (Цыкл "Радаўніца", аповед трэці)

Галя БОНДАРАВА

ПАПЯЛІШЧА (Цыкл “Радаўніца”, аповед трэці)

IMG_0994_0.jpgГляджу на “родное попелище” – сумна, горка, балюча: засталася адна з калісці вялікай сям’і.
Сюды, да бацькоў, я прыязджала, калі вучылася ва Ўніверсітэце – за дапамогаю. Сюды прывозіла сваіх дзяцей – да бабулі ў госці: ім было прыемна ў нашым саду, дзеці ласаваліся яблыкамі, вішнямі, ягадамі, лавілі рыбу ў “панскім пруду”…
Горка ад таго, што сельчане па-дурному аднесліся да памяці чалавека, які рабіў ім дабро ўсё жыццё, пакуль меў сілы.

Людзі і не маглі паступіць інакш -- разумна, па-людску: улада адносілася заўсёды да іх саміх не па-людску, нават неяк дурней. Што мог змяніць, пераіначыць адзін чалавек? Яна, улада, і цяпер адносіцца да людзей гэтак жа -- як да “рабочай скаціны”, што ўвачавідкі на кожным кроку: людзі жывуць, як на сметніку, як НА АГУЛЬНЫМ ПАПЯЛІШЧЫ…

Разбураць – не будаваць: вялікага розуму не трэба. Але ўсё ж хоць які павінен быць…
0985км
За быўшымі варотамі – ТЭРЫТОРЫЯ былога спіртзавода: завода няма – навошта вароты? Хаця яны ёсць (іх не паламалі, не выкінулі і яшчэ не ўкралі), але ўжо на ўзроўні той “двери, что стоит в чулане” – “существительна”: існуюць, але функцыі, прызначэння не выконваюць – адчыненыя пастаянна..
А вот кацельная – адначасова і “существительна” і “прилагательна”...(?)
Стаўлю шматкроп’е і пытальнік (у дужках) – каб уважліва прыглядзецца да наступнага здымка.
0989км
Труба абрэзаная, з яе знятая цеплаізаляцыя: пасля астаноўкі спіртзавода грэць ваду ў кацельнай для ацяплення двух дзесяткаў дамоў – такое цяпло будзе занадта дарагім.
IMG_0985rv.jpg
Зняць трубы і апоры цеплатрасы – затраты вялікія, не выгадна.(?) А хлам на вуліцы -- выгадна? “Подумаешь, важность какая!..” -- з’ява штатная, нармальная: не толькі пасёлак спіртзавода, усё сяло бур’яном зарасло. І не толькі тут – ва ўсіх калгасах Беларусі, дзе ёсць фермы і свае МТСы.
Хто знішчыць бур’ян? Большасць жыхароў – пенсіянеры, ім хаця б справіцца са сваім агародам. А навошта знішчаць? Хто і калі клапаціўся пра чыстату і парадак? Быў бы хлеб…
Не! Быў час, калі хлеба не было, а ў кожнай вёсцы на вуліцы і на дварах быў парадак і чысціня. Вуліцу (насупраць сваёй хаты) прыбіралі і падмяталі. Цяпер усе вуліцы государьственные…
IMG_0989rv.jpg
БАЛКА (на пярэднім плане) ляжыць-валяецца ад пачатку -- болей як 40 гадоў: гэта бар’ер, калёсаадбойнік -- каб шафёр ці трактарыст не “зрэзаў вугал” перад “варотамі” цеплатрасы і не зачапіў апоры…
Каб разманціраваць “вароты”, трэба грошы. Але ж балку і апоры можна выкарыстаць у падмурак новага дома -- затраты акупіліся б. А такога дабра тут столькі, што хопіць на “падушкі” у падмуркі дзесяці дамоў, а, можа, і болей.
IMG_0962rv.jpg
IMG_0964.jpg
IMG_0965.jpg
Што рабіць з пабудовамі спіртзавода? Ён не дзейнічае амаль 30 гадоў: усё згніло-паржавела.
Дэманціраваць? Зноў жа трэба многа грошай – дзе ўзяць? А што потым рабіць з гэтай тэрыторыяй? Застануцца разваліны – як на месцы школы…
Такіх развалін на месцах былых калгасных ферм, “машынных двароў”, крухмальных, спіртавых і кансервавых заводаў – не палічыць: РАЗВАЛ--ПАПЯЛІШЧА.

Іду на магілкі пакланіцца апошняму прытулку бацькі, мамы, сястры.
IMG_0955.jpg
Панскі дом. Сёння ў ім царква. Да панскага дома прыбудаваныя сараі – іх перабудавалі ў магазіны.
IMG_0954.jpg
Цікавы крыж. Хто зрабіў? Калі? Дзе? Запытаць няма ў каго…
IMG_0956.jpg
Панскі пруд…
IMG_0957.jpg
…і панскі парк.
IMG_0961.jpg
І сядзіба савецкага калгасніка: на якіх паноў працавалі ўсё жыццё яго бацькі і ён?..

Астанавілася -- для фотаздымка…
IMG_0980rv4.jpg
IMG_0980rv2.jpg
Па гэтай сцежцы два гады хадзіла ў школу – у 9-ты і 10-ты класы.
Пераходжу мосцік – паднімаюся ў парк, азірнулася...
IMG_0984.jpg
“Культурны комплекс” пабудаваны ў 80-х гадах. А навошта такі крыклівы колер?
IMG_0982.jpg
Ліственіцы былі маладыя…
IMG_0983.jpg
У нядзелю тут была “дыскатэка”.
IMG_0981.jpg
Здымак зроблены з дамбы-маста. Праз дзвесце метраў будзе НАША школа…

Сваёй школы не ўбачыла... (У іншым месцы абудаваная новая школа.)
IMG_0977rv.jpg
IMG_0974.jpg
Разваліны – быўшая школа, у якой я вучылася два класы.
IMG_0975.rv_.jpg
І гэта -- школьны будынак, былая масцерская…

Даўно, дваццаць гадоў таму, пабудавана новая школа. Безумоўна, яна лепшая, чым НАША. Але навошта яе разламалі? Разламалі – і кінулі!.. Няўжо будынак нельга было адрамантаваць і выкарыстаць для якой патрэбы? Сцены ж трывалыя: іх білі-ламалі, а яны за 20 гадоў – без даха! -- не разваліліся, толькі знешняя штукатурка абсыпалася. Ды школа стаяла ў зручным і прыгожым месцы…
Разбураць – не будаваць: вялікага розуму не трэба.

IMG_0978.jpg
Хата пабудавана пасля вайны, адносна невялікая (кухня з печчу і зала з печкаю-групкаю), зрублена ў “англійскі вугал” (так будаваліся сялянскія хаты ўжо з пачатку ХХ стагоддзя), пад шыферам. (Астатнія пабудовы гаспадар прадаў або сельчане разабралі.)
Была добрая сядзіба. Сёння зарасла бур’яном -- чыёсці “родное пепелище”. Слава Богу, пакуль што не літаральна…
IMG_0976.jpg
А вот і папялішча літаральна, але ў іншым сэнсе.
Відавочна: дом пабудаваны “пад дачу”, для адпачынку. Што здарылася? Бяспечнасць-дурната гаспадара і ягонай кампаніі? Ці людская зайздрасць? Чаму зайздросціць на АГУЛЬНЫМ ПАПЯЛІШЧЫ?..
IMG_0967.jpg
IMG_0971.rv_.jpg
IMG_0972.rv_.jpg
Знішчана не царква-будынак -- знішчана векавая КУЛЬТУРА, знішчана ВЕРА, знішчаны ПАДМУРАК, на якім стаяла ЖЫЦЦЁ людзей: людзі без культуры і веры, людзі без апоры -- нікчэмныя людзі, інструменты, "рабочая скаціна"...

IMG_0969.jpg
На АГУЛЬНЫМ ПАПЯЛІШЧЫ толькі ў буслоў ёсць культура жыцця і падмурак, таму іх немагчыма апусціць да ўзроўню "рабочай скаціны". Немагчыма, нават калі разбурыць гняздо ці зрэзаць дрэва -- ім застанецца неба...

Возрождение села? Толькі цынікі-ліхадзеі і іх лакеі іогуцьтак гаварыць, бо ўвачавідкі: праводзіцца планамернае знішчэнне сяла і рабаўніцтва людзей. А для прыкрыцця гэтага злачынства будуюцца прымітыўныя "агрогородки", у якіх ніхто жыць не хоча: там ўсё чужое, казённое, убогае -- успрыймаецца як пакаранне і здзек.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
5 + 12 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������