Андрэй Караленка
ПРАБЕГ у ГОМЕЛІ: кругі смутку, болю і памяці…
У Гомелі адбыўся прабег з нагоды чарговай гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Для Валянціна Артамонава, Івана Мажэева, Арнольда Слуцкера і мяне гэты прабег, -- і іншыя з такім матывам, -- важныя тым, што нашы бацькі ўнеслі максімальна магчымы ўклад у вызваленне кожнага горада і вёскі -- “самое дорогое, что есть у человека – это жизнь”.
Мы беглі па парку, дзе мамы з дзецьмі кармілі рыжых вавёрак, па наберажнай Сожа, на якой пасля рэгістрацыі ў загсе фатаграфаваліся маладыя пары, і ўспаміналі сваіх бацькоў, якія да нас, дзяцей, не вярнуліся.
Два кругі па 5 кіламетраў – кругі радасці, задавальнення, кругі смутку, болю і памяці.
КРУГІ ПАМЯЦІ -- сярод беспамятства, подласці і цынізму…
Поўны фотарэпартаж на старонцы “Марафон”.
Комментарии
Отправить комментарий