ПРАБЕГ у ЖЛОБІНЕ: плюс 30 С і мяккі асфальт

Андрэй Караленка

ПРАБЕГ у ЖЛОБІНЕ: плюс 30 C і мяккі асфальт
На ўсіх прабегах іх арганізатары сустракаюць фізкультурнікаў як жаданых гасцей.
У Жлобіне нас сустракалі літаральна з музыкай – граў ДУХАВЫ АРКЕСТР Палаца культуры металургаў.
IMG_4863.jpgRV_.jpg
IMG_4867.jpg.rv_.jpg

Лёгкаатлетычны прабег у Жлобіне праводзіцца ў комплексе мерапрыемстваў Беларускага металургічнага завода да прафесійнага свята Дня металурга. Сёлета – у 22-гі раз і па ўжо стабільнай праграме: дыстанцыі 5, 10 і 20 км і спецыяльная дыстанцыя для інвалідаў-калясачнікаў. Апошняя намінацыя важная не як фізкультурная, а маральна-этычная – для падтрымкі людзей, якім асабліва цяжка ў адзіноце.
Разумеецца, ад структурных падраздзяленняў БМЗ фізкультурнікі ўдзельнічаюць у прабегу не толькі індывідуальна, але і ў сваіх фізкультурных камандах – чый цэх “болей фізкультурны”?

У Дзень металурга заўсёды горача -- так і шчэміць банальнае параўнанне з ліцейным цэхам. (За апошнія 10 гадоў мы толькі аднойчы беглі пад дажджм і пад акампанемент нябеснага аркестра.) Таму старт у 9 гадзін – надта разумнае рашэнне аргкамітэта прабегу. Ды Жлобін у адносінах да Мінска на поўгадзіны “ранейшы”: нават такая розніца мае значэнне, калі на небе аніднага воблачка.
У 9 гадзін сіняе неба “пад купалам” і белае па гарызонту -- папярэджанне: пакінь надзею на міласць неба – спадзявайся толькі на сябе.

Я бег “пяцёрку” і ўжо ў “рангу” фотарэпарцёра пачуў інфармацыю: у 9-30 было плюс 29 па Цэльсію. Асфальт стаў пахучым раней, але яшчэ не мяккім. Мяккім – я крыху “загнуў”, каб падкрэсліць: фізкультурнікам, якія беглі дыстанцыю 20 кіламетраў, -- ад 1:30 да 2:23 гадзіны, -- было цяжка. Цяжка, хаця арганізатары паклапаціліся, каб на трасе было дастаткова вады рознага кшталту. К 10 гадзінам павялічыўся вецер, што было асабліва прыемна, калі ён дзьмуў насустрач. (Круг – 5 км па вуліцах у розных накірунках.)

Пасля фініша можна было або апаласнуцца халоднай вадой з палівальнай машына, якая стаяла паводдаль, каля Палаца, або памыцца пад душам у ФОКу, які таксама недалёка, каля 500 метраў.
Хто жадае лепшых умоў? Шчырае дзякуй арганізатарам!..

Пакуль суддзі параўноўвалі нашы хвіліны-секунды, на сцэне Палаца культуры металургаў паказвалі свае здольнасці калектывы мастацкай самадзейнасці. Канцэрт – у праграме прабегу, ён працягваецца адну гадзіну і заўсёды цікавы.
Што тычыцца прызоў-узнагарод, то, мабыць сярод нас было мала фізкультурнікаў, хто ні разу не атрымліваў іх, таму ведаем: прызы ад БМЗ не толькі прыемныя, але і неабходныя рэчывы ў жыцці – разумны, практычны падыход. Ды прызы важкія! А пра ўзнагароду, якую кожны з нас атрымаў ад удзелу ў прабегу і ў спаборніцтве, -- не ўсе змагаліся за ўзнагароды, многія спаборнічалі самі з сабою, -- казаць не магу: яна ў кожнага індывідуальная.

Але, як фотарэпарцёр, стараўся ўбачыць усіх і ўсё важнае і цікавае. Прызнаюся чэсна: не ўсіх і не ўсё ўбачыў, а яшчэ меньш удала “злавіў” – пакажу тое, за што будзе не надта сорамна перад фізкультурнікамі. Ужо казаў і паўтару: “мыльніца” – фотакамера зручная ў шырокім сэнсе, але яна -- усяго толькі “якасны шырпатрэб”. Таму спадзяюся на паразуменне, асабліва тых, хто “трапіў у кадр”.

Крыху статыстыкі і міні-каментаў.
Прыехалі фізкультурнікі з 19 гарадоў Беларусі, з трох – украінскіх і двух расійскіх. І з васьмі вёсак Беларусі . (Як я разумею, магчыма, і памылкова, з вёсак Гомельскай вобласці.)
Не было фізкультурнікаў з “металургічных” гарадоў Украіны -- Запарожжа, Днепрапятроўска і Харкава, не прыехалі і марафонцы з Львова. І ва Ўкраіне крызіс? Зато са Славуціча – чацвёра! Ён -- побач.
Выйшлі на старт – 241 фізкультурнік, зыйшлі з дыстанцыі – 23. Сярод зыйшоўшых, адно дзіця (да 16 гадоў), астатнія дарослыя – ад 21 да 65 гадоў.
Дальніх іншагародніх фізкультурнікаў, хто прыехаў загадзя, арганізатары прабегу пасялілі у інтэнат пры ФОКу. Бесплатна! Паставіў клічнік (!), каб падкрэсліць: лічу гэта важным нюансам.
IMG_4873.jpg.rv_.jpg
IMG_4862.jpg.rv_.jpg
IMG_4868.jpg.rv_.jpg
IMG_4872.jpg.rv_.jpg
IMG_4875.jpg.rv_.jpg
IMG_4885.jpg.rv_.jpg
IMG_4876.jpg.rv_.jpg
IMG_4883.jpg.rv_.jpg
IMG_4887.jpg.rv_.jpg
IMG_4886.jpg.rv_.jpg
IMG_4892.jpg.rv_.jpg
IMG_4894.jpg.rv_.jpg
IMG_4910.jpg.rv_.jpg
IMG_4946.jpg.rv_.jpg
IMG_4947.jpg.rv_.jpg
IMG_4905.jpg.rv_.jpg
IMG_4937.jpg.rv_.jpg
IMG_4960.jpg.rv_.jpg
IMG_4968.jpg.rv_.jpg
IMG_4983.jpg.rv_.jpg
IMG_4997.jpg.rv_.jpg
IMG_5005.jpg.rv_.jpg
IMG_5006.jpg.rv_.jpg

Увесь фотарэпартаж будзе на старонцы “Марафон” 17 ліпеня.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
11 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������