РАДАЎНІЦА (Цыкл "Радаўніца", аповед другі)

Галя БОНДАРАВА

РАДАЎНІЦА (Цыкл “Радаўніца, аповед другі)

Два чувства дивно близки нам –
В них обретает сердце пищу --
Любовь к родному пепелищу,
Любовь к отеческим гробам.
А.С. Пушкин

IMG_0980rv3.jpg

IMG_0966.jpg

У гаду ёсць некалькі памінальных дзён -- калі мы ўшаноўваем сваіх бацькоў і радню ў царкве, яны называюцца агульным словам “дзяды”. А сярод “дзядоў” -- “Дзяды” восеньскія, прызнаныя як агульны нацыянальны памінальны дзень.
Сярод усіх памінальных дзён асаблівае месца займае “Радаўніца”.

Памінанне на РАДАЎНІЦУ – звычай найбольш распаўсюджаны ў Беларусі, ён прыпадае на дзевяты дзень пасля Вялікадня, Уваскрасення Хрыстова: у гэты дзень людзі наведваюць магілы памерлых – каб пасядзець-памаліцца каля апошняга прытулку родных, успомніць іх менавіта там, прыбраць магілы, пасадзіць-пасеяць кветкі.

Так ужо сталася для многіх, асабліва людзей сталых, якія нарадзіліся і выраслі ў вёсцы, што наведванне магіл бацькоў – наведванне “родного пепелища”. І ў мяне…

У 1950 годзе бацьку запрасілі ў суседні саўгас на пасаду садоўніка, хаця яму было ўжо 60 гадоў.
Хаця бацьку было 60 гадоў, ён пагадзіўся, бо вельмі любіў гэтую справу -- пасадзіў у саўгасе сад, 40 гектараў. Пасадзіў па правілах садаводства: з паўночнага боку сад быў зашчышчоны шырокай лесапаласою (абапал дарогі), а паводдаль – таполі, каб тармазілі моцны вецер. З заходняга боку надзейнай зашчытаю сада быў лес, па паўднёваму – дарога на вёску Казечкі з прыдарожнымі пасадкамі, болей не трэба: адтуль вецер заўсёды цёплы і не надта моцны. З усходняга боку – сяло, тут панская сядзіба з паркам: зашчыта надзейная.
Сарты яблык – самыя лепшыя на той час.
IMG_0995.jpg
З левага боку – САД. Дарога да лесу: паабапал – зашчытная лесапаласа сада. У ёй рабіна, дуб, каліна, баярышнік: іх плады -- корм для птушак.

Дом бацька перавёз на цэнтральную сядзібу саўгаса ў 1952 годзе.
І пасадзіў свой сад – болей 20 дрэў: антонаўкі чатырох сартоў, штрэфінг, белы і розавы наліў, “костачка”, “бабушкіна”, пепен-шафран, дзве зімнія грушы. А чарэшня, вішні-чарэшні і слівы (некалькіх сартоў), смародзіны, парэчкі, агрэст, маліны – гэта спадарожнікі яблынь-і-груш. Яблыкі ў нас былі вельмі прыгожыя, а чарэшні – вялікія і салодкія, па колеру амаль чорныя.
І сем калод пчол: бацька любіў пчол. Сапраўдны садоўнік не можа не быць пчаляром – адзінства прыроднае. І мы з мамай таксама сталі пчалярамі. Пчолы любілі нас: кармілі мёдам і ніколі не кусалі.

Апошнію яблыню, сінап беларускі, бацька пасадзіў у той год, калі нарадзіўся яго першы ўнук. Пасадзіў бы і для наступных унукаў, але не дачакаўся іх…
IMG_0993.jpg
Першы ўнук майго бацькі Васіля Палікарпавіча стаіць пад СВАЁЙ яблыняй, якую пасадзіў дзед. Стаіць на “родном пепелище”…
IMG_0990.jpg
IMG_0991.jpg
IMG_0994.jpg

На папялішчы амаль літаральна.
У бацькоўскім доме жыла мая старэйшая сястра. Пасля пахавання сястры (яна дажыла да глыбокай старасці: у дзяцінстве не памерла таму, што з нашай хаты вывялі школу і чытальню) мы прыехалі сюды ў “сем нядзель”, каб памянуць сястру і… аказаліся амаль на папялішчы: сяльчане забралі з хаты ўсё, што маглі забраць. Забралі не толькі падушкі, простыні, адзеялы і пакрывалы, стол, посуд і інструменты – разламалі і разабралі дашчатую сценку-перагародку, вынеслі дошкі.
Кралі-выносілі ноччу, таму не заўважылі, што на двары згубілі чайную ложку і чарку – усё, што засталося мне з бацькавай хаты.
Я прадала яе суседу на дровы.

Стаю на “родном попелище” – сумна, горка, балюча.
Сумна, бо засталася адна з нашай калісці вялікай сям’і. Сюды, да бацькоў, я прыязджала, калі вучылася ва Ўніверсітэце – за дапамогаю. Сюды прывозіла сваіх дзяцей – да бабулі ў госці: ім было прыемна ў нашым саду, дзеці елі яблыкі, вішні, ягады, лавілі рыбу ў “панскім пруду”…
Горка ад таго, што сельчане па-дурному аднесліся да памяці, да дачкі і ўнукаў чалавека, які рабіў ім дабро -- усё жыццё, пакуль меў сілы.

Горка, балюча…
Мабыць, гэтыя людзі і не маглі паступіць інакш -- разумна, па-людску, бо ўлада да іх саміх заўсёды адносілася не па-людску, нават неяк дурней. Што мог змяніць, пераіначыць адзін чалавек? Яна і цяпер адносіцца да людзей не лепей – як да “рабочай скаціны”, гэта бачна на кожным кроку: людзі жывуць, як на сметніку, як НА АГУЛЬНЫМ ПАПЯЛІШЧЫ…

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
12 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������