Роздум Postfactum: ЧАРГОВАЯ ПРАВАКАЦЫЯ СУПРАЦЬ НЯКЛЯЕВА?..

Андрэй КАРАЛЕНКА

Роздум Postfactum:
ЧАРГОВАЯ ПРАВАКАЦЫЯ СУПРАЦЬ НЯКЛЯЕВА?..

DSC06691.RV_.jpgПатэлефанаваў сябра:
-- Ты памыліўся: сустрэча пачынаецца ў шаснаццаць роўна, а не ў шаснаццаць трыццаць.
-- Гэта -- правакацыя! Я сам чытаў: шаснаццаць трыццаць. Мне званіў сябра з Мінска: ён жодзінскі, едзе к шаснаццаці трыццаці.
-- Няхай едзе. Хуценька збірайся, я чакаю цябе каля “Дурнога Каменя”.
Сумка, фотаапарат, блакнот – такі збор. Не спазніліся.
Палац культуры аўтазавода: “Ба, знакомые всё лица!..”
-- Ты был на встрече с Романчуком? – Пытае знаёмы, прывітаўшыся.
-- Не ведаў пра сустрэчу з ім, -- адказваю. – Шкада: спецыяліст, чалавек цікавы, разумны і далікатны. А перш важна: не хамло-гарлапан -- Чалавек.
-- Ты потому не знал, что все листовки Романчука сорвали – чтобы никто не пришёл. Не пришли люди на встречу с Романчуком? Значит, он не нравится народу -- такой не нужен.

-- ЯКОМУ народу? – Запытаў “з інтанацыяй”.
-- Не задавай провокационных вопросов: ты заметный, нас видят и не исключено, что слушают -- скажут, что матом ругался, найдут свидетелей и загребут. Операция элементарно простая и отработанная…

Што “загребут” – ведаю: папярэдзілі ажно пяць разоў! І палач – ПАЛАЧ! -- ужо ПАВЕДАМІЎ мне смяротны прыгавор: “Однажды вы выбежите из дома, но домой не вернётесь – пропадёте…” Нядаўна напомнілі – каб не забываў, каб пастаянна адчуваў палача за сваёй спіною – каб быў у пастаянным страху за сябе і дзяцей: дзеці таксама МОГУТ ПРОПАСТЬ. Або трапіць у аварыю…

Акуратна прыслухоўваюся да размоў.
“В листовках Некляева было написано, что встреча состоится в пятнадцать часов”.
“На листовках Некляева исправлено фломастером с “16” на “17”…”
“Если почтальоны приносят “Советскую Белоруссию” тем, кто её никогда не выписывал, то почему они не принесли листовки Некляева?”
“Увидит начальник по “Сфере” своего подчинённого -- мало не покажется. Потому молодыя бояться приходить: с работы выгонят. Здесь нет ни одного учителя…”

Што тычыцца настаўнікаў, то не зусім так: іх было многа. Але ўсе -- пенсіянеры.
IMG_3044rv.jpg
IMG_3045rv.jpg
IMG_3047rv.jpg

Галоўнае пытанне давераным асобам: чаму сустрэча запланавана на той дзень і час, у які будзе выступленне Уладзіміра Някляева ў прамым эфіры?
IMG_3046rv.jpg
IMG_3049rv.jpg
Даверанныя асобы Някляева Гарбачоў Віктар Барысавіч і Лявонаў Васіль Севасцьянавіч тлумачаць не надта зразумела: “Ён можа “сарваць голас”, тады не атрымаецца выступленне па тэлебачанню…”
Не пераканаўча: пра што прамаўчалі? Чаму?

Правакатар адразу ж груба парыруе: “Он не уважает людей! Мог бы приехать на двадцать минут, а потом уехать на телевидение. Это хамство…”
Пагарлапаніў, нахаміў– заданне выканаў. І пайшоў. Ён не толькі ЎСЁ ВЕДАЎ, -- таму і прыйшоў, каб паскандаліць, нахаміць, -- а, магчыма, ён -- адзін з арганізатараў і дырыжораў правакацый: гэта ўвачавідкі па яго “экіпіроўцы”.
Правакацыі запланаваныя?..

Яшчэ адно абвінавачванне: Нехта папракнуў Някляева і пайшоў к выхаду -- заданне выканаў.
І адразу ж – лямант з месц: некалькі правакатараў, жанчыны і мужчыны, пра нешта закрычалі і нечага запатрабавалі – спектакль па сцэнарыю ўвачавідкі. Васіль Лявонаў уціхамірвае скандалістаў:
-- Мы договаривались вести себя прилично. У кого есть что сказать и он хочет сказать – пожалуйста, подходите к микрофону, но не кричите с места, не скандальте.
Гарлапаны сцішыліся -- правакацыя не ўдалася.

Але сцішыліся не надоўга… І зноў Лявонаў неяк супакоіў іх. Да мікрафона падыйшла Нехта, знешне спакойная і падкрэслена далікатна запытала:
-- А откуда у Неклява средства, -- и немалые! – на проведение избирательной компании?

Тут “ни убавить, ни прибавить” – правакацыя, як на далонях. І з адценкам “ничтожнейшего превосходства зла”: НИЧТОЖЕСТВО заўсёды адчувае сваё ПРЕВОСХОДСТВО перад Дабром, Чэсцю і Сумленнем – перад Чалавекам.
Такія ж НИЧТОЖЕСТВА яшчэ нядаўна па шпаргалках з парткомаў ОСУЖДАЛИ Салжэніцына, Пастэрнака, Сахарава і “агрессию Израиля против Египта”. Сёння тут – іх дзеці: “преемственность поколений”…

Чытаю ўважліва газеты, якія ніколі не чытаў: ніхто – ніхто!!! -- не пытае ў господзіна Лукашэнкі, ОТКУДА ў яго грошы? Ды мільёны-мільярды: “Я дал вам два миллиарда и через год приеду посмотрю, что вы сделали…” (На шклозаводзе “Нёман”, па памяці – А.К.)
Ніхто не пытае, чаму ён паводзіць сябе настолькі нахабна і цынічна, што не з’явіўся нават на запланаваныя і аб’яўленыя(!) выступленні па радыё і тэлебачанні?
Ніхто не абвінавачвае яго ў хамстве: хамства, грубасць – яго “харызма”. І ад яго хамства ЭЛЕКТОРАТ ликует і одобряет: так іх, ату-у…
Чаму ніхто не спытае ў господзіна Лукашэнкі, ДЗЕ і ЯК ён узяў “сына Колю”, у якога няма мамы? Мяркую, ГЭТАЕ пытанне і адказ на яго асабліва важныя для жанчын.

Але менавіта ЖАНЧЫНА КРЫЧЫЦЬ аднекуль “з Камчаткі” і на ўсё горла(!):
-- А как поэт будет управлять государством? Он же не экономист, не политик…

Няма ніякага сумневу: усіх правакатараў падрыхтавалі і размеркавалі па месцах, па рангах і па часу.

Артыст Рэйган і фермеры Бушы, бацька і сын, не прыязджалі на кансультацыю ні да калгасніка Лукашэнкі, ні да яго сябра Уго -- Амерыка не рухнула. І не збяднела!
А прэзідэнт Расіі Медведзеў, юрыст, паехаў да артыста Шварцэнегера пераймаць вопыт “Сіліконавай даліны”.

У некалькіх краінах Еўропы міністры абароны – жанчыны. Але яны не едуць у Беларусь, каб стаць “во фрунт” перад “сыном Колей” і запытаць у яго папы, як камандаваць войскам? А арміі іх краін боездольныя, няма “дзедаўшчыны” і дызертыраў, салдаты не будуюць дамы і не апрацоўваюць дачы генералаў і палкоўнікаў.
IMG_3050rv.jpg
IMG_3052rv.jpg
IMG_3065rv.jpg
IMG_3053rv.jpg
Гэты малады чалавек прадставіўся і сказаў, звяртаючыся да давераных асоб Уладзіміра Някляева – Васіля Лявонава і Віктара Гарбачова і іх памочнікаў:
-- Вы не огорчайтесь и не растраивайтесь: здесь всегда полно провокаторов.

Хлусня, правакацыі, запужванне, пастаянны лямант і лаянка са знявагаю апанентаў, шоу-спектаклі на “дажынках”, “базарах” і нейкіх танцах -- метады г-на Лукашэнкі кіравання мазгамі людзей. Метады і мараль -- адзінства: маразм.
Стаўленікі г-на Лукашэнкі на месцах літаральна капіруюць яго метады: хлусня, цынічная грубасць, шантаж, запужванне...

IMG_3054rv.jpg
“Мы привезли вам урну, которая позволяет исключить фальсификации при голосовании.
Евросоюз готов дать Беларуси такие урны бесплатно. Только вы не голосуйте досрочно! Всё, что досрочно, будет фальсифицировано…”
IMG_3055rv.jpg
Вы наіўны чалавек, Віктар Барысавіч! Г-жа Ермошына сказала, што гэтая ўрна напамінае голую жанчыну, таму яе нельга ставіць у публічным месцы. Ды як жа г-жа Ермошына і мясцовая “вертикаль” забяспечаць “86 працэнтаў” і “элегантную победу” г-на Лукашэнкі, калі будзе бачна, што ляжыць у скрынках?
IMG_3057rv.jpg
IMG_3058rv.jpg
IMG_3060rv.jpg
IMG_3063rv.jpg
IMG_3068rv.jpg
IMG_3069rv.jpg
IMG_3070rv.jpg
IMG_3071rv.jpg

Сегодня Москва и НАШЕ поколение Людей простились з Бэллой Ахмадулиной. Она не была ни поэтом-трибуном, ни паэтом-гражданином: она – Гениальный Поэт.
Бэлла видела “превосходство ничтожнейшего зла” и сказала о ничтожестве зла и ничтожестве яго превосходства -- о ничтожестве его носителей…

!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

IMG_3087rv.jpg
Шаноўныя чытачы,
сустрэча з кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэем САННІКАВЫМ адбудзецца 4 снежня (субота) у 12 гадзін у клубе “Ровесник”.

Саннікава суправаджаюць:
МАРАЧКІН Аляксей Антонавіч, вядомы беларускі мастак, кіраўнік міжнароднай суполкі “Пагоня”. У 70-х гадах ён працаваў выкладчыкам малявання ў сярэдняй школе № 4 г. Жодзіна;
ЗЛОТНІКАЎ Леанід Канстанцінавіч, кандыжат эканамічных навук, дацэнт.
IMG_3088rv.jpg

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
14 + 5 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������