Роздум Postfactum: "А ЗАЧЕМ ВАМ ЭТО НУЖНО?.."

Андрэй КАРАЛЕНКА Роздум Postfaсtum: “А ЗАЧЕМ ВАМ ЭТО НУЖНО?..”

IMG_3091rv.jpg На фатаграфіі два мужчыны -- стары і яшчэ малады. Стары – гэта я, Андрэй КАРАЛЕНКА, савецкі дисидэнт і дзісідэнт, з 1996 года -- беларускі антыфашыст, за што пастаянна падвяргаюся знявагам і здзекам псоў-лакеяў ДИКТАТУРЫ УБЛЮДКАў. “Диктатурою ублюдков” называў савецкую сістэму мой знаёмы Вадзім Задарожны з Кіева, з якім разам ішлі па маршруту № 43 “Теберда-Домбай-Клухорскі перэвал-Сухумі” у 1962 годзе. Вадзім – детдомавец: бацька загінуў пад Севастопалем, а маці ўтапілася, ратуючы сына, Вадзіма. З яго здзекваліся ў дзетдоме, разлучылі са старэйшай сястрой, не дазволілі скончыць сярэднюю школу – адправілі ў “ФЗУ”, там былі пастаянныя дракі, пасля здзекваліся ў арміі. Здзеквацца з дзіцяці – злачынства, здзеквацца з дзіцяці, бацька якога загінуў, каб астатнія засталіся жывымі -- такое магчыма толькі пры ўладзе вылюдкаў-нелюдзяў… Яшчэ малады – Андрэй САННІКАЎ, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прадстаўляць яго не трэба – асоба даўно і добра вядомая ў Беларусі: Саннікаў – гэта КУЛЬТУРА, Саннікаў – гэта ЧЭСНАСЦЬ, Саннікаў – гэта ЧЭСЦЬ-і-ГОНАР, Саннікаў – гэта ІНТЭЛІГЕНТНАСЦЬ-і-АДУКАВАНАСЦЬ, САННІКАЎ – гэта ЧАЛАВЕК у шырокім сэнсе. Мне амаль 75 гадоў. “Амаль” маленькае, але і яго можа не хапіць да юбілея: жодзінскі філіял банды зладзеяў, махінатараў і фальсіфікатараў вынес мне смяротны прыгавор і назначыў палача. 19 верасня 2010 года ў 13 гадзін 40 хвілін ПАЛАЧ ЗАЧЫТАЎ (па памяці) СМЯРОТНЫ ПРЫГАВОР: “Однажды вы выбежите из дома, но домой не вернётесь – пропадёте…” (Я таксама працытаваў прыгавор па памяці.) Палач запытаў адрас – я назваў дом. Ён спытаў нумар кватэры, – быццам не ведае!!! – але я не адказаў. Палач папярэдзіў: “Мы всёравно вас найдём!..” “Однажды” – неканкрэтная адтэрміноўка выканання прыгавора: палач і яго падручныя могуць схапіць мяне на вуліцы ў любы дзень і час: ТАК было ўжо не аднойчы – у Мінску і Жодзіне. Але тады выпускалі жывым. “Однажды” – неканкрэтная адтэрміноўка: палач і яго хеўра будуць отслеживать мяне – каб пастаянна адчуваў “дамоклаў меч” банды і разумеў, што палач можа перарэзаць валасок у любы момант. Таму я нікуды не хаджу адзін. Такая асцярожнасць не мае значэння, але ёсць спадзяванне, што сведку не забъюць – ён паведаміць жонцы. 4 снежня, поўдзень. Я вяртаўся З сустрэчы з Саннікавым. Адзін: жонка пайшла ў магазін. Дзень людны, ішоў павольна -- псіхалагічна настрайваўся на “марафон”: усё ж мінус 9 градусаў. Падыходзячы да “Універсама”, пачуў музыку. Падумаў, нейкія дурні жэняцца ў пост – азірнуўся: ніякіх машын-картэжаў з дурнямі няма. А хто ж – дурні? Музыка ад магазіна! Падыходжу: тры жанчыны, стэнд з партрэтам г-на Лукашэнкі, побач стаіць яго чырвона-зялёны штандарт. З “дынаміка” грыміць музыка!.. Дурната несусветная!.. У мяне ажно “рот да вушэй” ад смеху і здзіўлення. Астанавіўся, дастаў фотакамеру – жачыны ветліва ўсміхаюцца… IMG_3141rv.jpg Я, усміхаючыся, падыйшоў крыху бліжэй, без ніякіх намераў, проста так. -- А зачем вы снимаете? – Запытала жанчына, усміхаючыся, яна, мабыць, старшая ў гэтым абсурдным спектаклі. – Куда вы поместите фотографии? За 50 гадоў мне надаелі такія пытанні, -- зачем? для чего? кто вы? -- але я паставіўся да жанчын з паразуменнем – далікатна, дабразычліва, бо яны ж не самі прыйшлі сюды: іх прывезлі на службовай машыне. Болей: яны прыгонныя слуг дыктатара. І, усміхаючыся, адказаў неканкрэтна: -- Вы праводзіце акцыю не ў кватэры, а ў публічным месцы. А я здымаю не вас асабіста, а акцыю і месца – на вуліцы. -- Мы напоминаем людям, что девятнадцатого – выборы, -- растлумачыла жанчына, хаця я нічога ў яе не пытаў: мне спадабалася дурната – я яе “сфоціў”. -- Чаму ж такое “вузкае” напамінанне: партрэт адзін, а не дзесяць? -- Ну, это – кому кто нравится, -- жанчына стараецца не ўсміхацца. -- Я разумею, вы – настаўніца? -- Не совсем так, но из образования. -- Школа Горыда, -- кажу ўсміхаючыся. -- У нас уже другой начальник, -- яна таксама ўсміхаецца. -- Ведаю. І ён загадаў вам ісці стаяць тут – выставіў на пасмешышча? З музыкай: каб болей людзей звярнулі на вас увагу – каб болей зняважыць вас. Вы ж -- як "на панелі"... Бедная жанчына!.. Яна пашкалавала, што “зачапіла” мяне першым пытаннем – засмуцілася, кажа нешта пра выбары… -- Вы ж – жанчына, ды настаўніца над настаўнікамі, няўжо не разумееце нюансаў? -- Каких, -- яна не так здзівілася, як абрадавалася перамене напрамку размовы. -- Господзін Лукашэнка не ведае, хто яго бацька – дзе быў і дзе ёсць? Нюанс далікатны, але зразумелы: ведае ягоная мама -- яе выбар і права. Але адкуль у господзіна Лукашэнкі “сын Коля” без мамы? Нешта новае ў біялогіі ці обыкновенный маразм і цынізм? Вы за гэта агітуеце? Гэта і ваша мараль? Такое образование ў Жодзіне? ТАКІЯ настаўнікі?.. Я ўсміхнуўся збянтэжанай жанчыне: яна “лыпала вачыма” за прыгожымі акулярамі – нічога не магла сказаць. -- Вы выконваеце заданне, за якое вам павінна быць сорамна не толькі перад людзьмі, -- я кіўнуў на праходзячых міма людзей, -- а і перад сваімі дзецьмі: хлеб з маслам, які вы сёння зарабляеце, заўтра стане ім упоперак горла, бо вы робіце зло чужым дзецям. А ЧУЖЫХ ДЗЯЦЕЙ НЕ БЫВАЕ -- запомніце, калі вас не навучыла мама. У мяне шасцёра дзяцей: вы маім дзецям робіце зло -- яно вернецца вашым дзецям і ўнукам. Гэта – ЗАКОН, самы высокі і самы справядлівы. А ад пакарання немагчыма ні схавацца, ні адкупіцца… Жанчына глядзіць на мяне здзіўлена-здзіўлена: настаўніца не ведае азбукі. Не ведае не толькі яна, а і яе начальнік, які сам – настаўнік над настаўнікамі: такая вертыкаль – вертыкаль невуцтва і цынізму, абмана і подласці. IMG_3142rv.jpg IMG_3143rv.jpg Адыйшоў, зрабіў яшчэ два здымкі і пайшоў дамоў. На базары сустрэў сябра. -- Идём -- покажу нечто очень интересное. С музыкой! Я засмяяўся і сказаў яму, што не толькі чуў музыку і бачыў тое ўблюдачнае шоу, але і размаўляў з жанчынамі. Сябра не адстае: -- Пошли, и я поговорю с женщинами, а ты меня сфотографируешь: я люблю приколы-фокусы. Мне – дамоў, трэба рыхтавацца бегчы марафон, бо цямнее рана. А сябра прычапіўся... Прыйшлі – пуста: ні жанчын, ні музыкі -- уцяклі з пазорнай аперацыі. Чаму настаўніцы “смотали” свою музыку? Разумеецца, не таму, што ім стала сорамна перад людзьмі ці балюча за маіх дзяцей. Не! Таму што ўвачавідкі парушэнне нарматыву, на афіцыйнай мове называецца “выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу”. -- Это – мелочь, -- кажа сябра спакойна, разважліва. – Сын на “Белазе” работает, в каждом цехе принудительная агитация за досрочное голосование. Невестка -- на фабрике, там хуже: ім приказывают. У женщин положение сложнее: где найдёшь работу, если выгонят? Зачем нужно досрочное голосование? Для фальсификации… -- Замкнуты круг – самі вінаватыя. Сябра іранічна ўсміхнуўся: -- Это мы с тобой знаем и понимаем. Им мозги промывают каждый день: лгут и запугивают, причём лгут нагло, запугивают открыто и цинично -- люди стали примитивнее скотины. Для них враги не лжецы и фальсификаторы, а мы с тобой. И все, кто говорит правду, потому что мы не поддавались нажиму – выстояли и держимся. Люди боятся правды: наша правда и о них. А кому хочется быть предателем самого себя и своих детей? -- Машэраў называў іх “лучшей частью человечества”… -- О, “лучшая часть человечества”! Это им нравилось -- быть лучше всех в залатанных штанах... Но они же предали Машерова! Предали потому, что он превратил их в быдло: говорил одно, а делал другое. Сегодняшний диктатор называет их самым трудолюбивым народом, но лишает возможности жить по-человечески -- завершает процесс уничтожения человека в людях… Мы развіталіся. Я прабег 10 км, адпачыў і запісаў, што бачыў і чуў. Прачытаў і задумаўся. Калі жанчыны адразу ж збеглі з акцыі (разам з прычындаламі), значыць яны ведалі, што выконваюць злачынную справу: да злачынства іх прымусіў начальнік “образования”. А хто начальніка прымусіў прымушаць людзей да злачынства? Яго начальнік. Увачавідкі: вертыкаль злачынцаў… P.S. Напісанае “паклаў у стол” – праверыць роздум часам, хоць і кароткім. Напісаў і памясціў дзве заметкі, падрыхтаваў дзве заметкі ў чарнавым варыянце (з цыкла “Радаўніца”), два разы прабег (10 і 5 км), схадзіў у паліклініку, -- таксама трэба час, -- і ў баню. І 11 снежня паехаў на марафон. У Маладзечне ў першы дзень прабег 5 км (і 3 км размінкі), у другі дзень – 21,2 км (і 2 км размінкі): ТАК я павіншаваў сябе з 75-годдзем, да якога заставалася два дні. (Я нарадзіўся у ноч з 13-га на 14 снедня 1935 года, таму па просьбе бабулі Аўдолі, мамінай мамы, мяне назвалі Андрэем. А ў пашпарце – 14 студзеня 1936 года, на месяц пазней.) Дасягненне ў марафоне надта сціплае, але мне прыемнае: не толькі жывы, але яшчэ і рухавы. Ды за Компам працую ад трох да дзесяці гадзін у суткі. Жывы!.. Жывы! Раніцаю 14 снежня пабягу свой ЮБІЛЕЙНЫ МАРАФОН. Якой даўжыні ён будзе, не ведаю: НА ВУЛІЦЫ ў любым месцы МЯНЕ ЧАКАЕ ПАЛАЧ, якому тутэйшая банда загадала “привести в исполнение” смяротны прыгавор, вынесены ею мне.Таму не ведаю, ці вярнуся дамоў… Калі вярнуся жывым, дапішу ў P.P.S. 13 снежня 2010 года, 22:30 P.P.S. Я – ЖЫВЫ! IMG_3290rv.jpg IMG_3291rv.jpg IMG_3293rv.jpg Першы здымак: у нашым двары. Дрэвы, што за маёй спіной, і ўсе астатнія пасадзіў я. Другі здымак: перад “стартам” на вуліцы. (Гэтую вуліцу правящие невукі-недоумки назвалі ПРАСПЕКТАМ. Ды не якім-небудзь – Міра! Як у Маскве… “Дуракам закон не писан…”? Не!!! Тут увачавідкі: ЯНЫ пішуць законы… дурацкія. А мы маўчым…) Трэці здымак: Галіна Васіляўна глядзіць мне ўслед. Яна спадзяецца, што ПАЛАЧ на іншым заданні, не людаедскім. Не, у палача іншай працы няма... Я ВЯРНУЎСЯ ЖЫВЫМ… Магчыма, ПАЛАЧ не праслухаў запіс з майго тэлефона. Магчыма, на гэты час яму далі заданне уничтожить кагосці другога. Магчыма, палач учора стаміўся, хаця ён малады і ў “спартыўнай форме”. І ва ўніформе. Магчыма, учора палача пасцігла кара Божая. (Нелюдзі Бога не баяцца? Напрасна: у іх жа ёсць дзеці, а яны яшчэ -- людзі…) Магчыма… Я выхаджу з дома. Адзін. Магчыма, не вярнуся… 14 снежня 2010 года, 13:36

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������