"САМЫЙ МОЛОДОЙ ДЕД в ОГК"

Zastavka_0.jpg

“САМЫЙ МОЛОДОЙ ДЕД в ОГК”


img740.RV_.2.jpg.jpg
(ДАВІДОВІЧ Міхаіл Міхайлавіч)

ПРАДМОВА НЕЧАКАНАЯ
Фатаграфія, якую бачыце і ўбачыце далей на поўным фармаце,– пад нумарам 2 у маім каталогу “32.90”: Міхаіл Давідовіч з унучкаю.
ТАК было задумана сем гадоў таму. Увы…

Увы -- СТАРАСЦЬ?..
Чаго хітрыць: і галава не тая, і сіла-здароўе падводзіць. Ды клопатаў з непрыемнасцямі не памяньшаецца, а павялічваецца – “дурнота сплошная” у “процветающей Белоруссии”. І з кожным днём дурней – ад цэн у магазінах і ад законаў з “палаты”.

Але мне НЕ падабаецца, калі хто кажа: “Старасць – не радасць”. РАДАСЦЬ! І вялікая: дажыў да старасці -- чаго ж ТЫ скардзішся на старасць? Задумайся: дажыў да старасці – выгадаваў дзяцей-унукаў-праўнукаў. Столькі было і ёсць радасці – ШЧАСЦЕ ЧАЛАВЕКА.

ТЫ і хату-дом пабудаваў…
Сумненне са шматкроп’ем: ЦЯБЕ, як і мяне, абыйшлі-абакралі хлуслівыя і подлыя людзі, жулікі-махінатары-зладзеі, што вучылі нас “партийной принципиальности и честности”. Ведаю, бачыў і бачу паўсядзённа. Таму кажу: няпраўда, што добрых людзей больш, чым дрэнных-дурных-подлых.

Бачу: ЦЯБЕ і мяне абакралі не толькі “принципиальные и честные товарищи”, а і таварышы па працы, суседзі па дому, “добрыя знаёмыя”, з якімі МЫ ўчора “сядзелі за сталом”. З імі ж – і раўнадушныя (па Бруно Ясеньскаму): “они не предают и не убивают, но это с их молчаливого согласия существуют на земле предательства и убийства”.

ТЫ пасадзіў сад…
Пра які сад размова, калі товарищи і сябры-суседзі ўкралі ў ЦЯБЕ хату-дом?
Не агарчайся: “возвращаются тучи на круги своя” – гром-пярун грымне над ІХ галовамі, над дамамі ІХ дзяцей-унукаў, дзеля шчасця якіх яны абакралі ЦЯБЕ, мяне і НАШЫХ дзяцей. Грымне ў ІХ доме з басейнам, тэнісным кортам і більярдным сталом.

ТЫ пабачыў свет і людзей – гэта РАДАСЦЬ.
Безумоўна, пабачыў шмат разумных, цікавых, таленавітых людзей. Яны ёсць яшчэ і сёння, хаця ў Беларусі “верхні рад” вынішаны амаль поўнасцю, а жывыя прыгнечаныя.

Я пабачыў меньш, чым хацеў і мог: быў перыяд, калі мясцовая Диктатура Негодяев не дазваляла мне ездзіць па службовай справе(!) не толькі ў Печенга-Нікель-Мончегорск і Москву, але і ў Крывы Рог, Курск, Кемерово – каб нічога не бачыў і не чуў, каб ні з кім не абмяняўся меркаваннем, каб не мог вучыцца -- каб бачыў і слухаў толькі іх, невукаў-прымітываў і хлусоў-зладзеяў. Яна нават забараніла выдаваць мне – аднаму мне! – бібліятэчныя(!) дакументы “ДСП”: мне тайком, без рэгістрацыі, паказвала іх загадчыца бібліятэкі.
Але і я пабачыў многа і пазнаёміўся са многімі цікавымі, разумнымі і таленавітымі людзьмі.

Мяркую, ТЫ не проста “хадзіў на працу” – справу рабіў разумна і перадаваў веды і вопыт маладым. Чаму ж НЕ радасць? РАДАСЦЬ!..
Ты рэалізаваў задуманае ў маладосці -- штосьці вынайшаў, зрабіў як спецыфліст, абараніў дысертацыю, навуковую працу, а не “надёжную липу” ад навукі.

Нешта і я зрабіў – усё ж зрабіў!..
Зрабіў – наперакор злу і Злу і ўсім злам назло: граматна і творча выконваў СВАЮ службовую працу, таму аб’ектыўна НЕ мог рабіць нічога НЕразумнага і НЕдобрага – рабіў ДАБРО, ды ўмела і якасна. Ад гэтага – РАДАСЦЬ і ЗАДАВАЛЬНЕННЕ!..

У мяне – 2 000 фатаграфій-негатываў, цікавых і не надта, удалых і не вельмі, творчых і шаблонных, але з RetroПогляду ў 50, 40 і 30 гадоў амаль кожная з іх вартая ўвагі: ЖЫЦЦЁ. І не толькі маё асабіста, больш -- чужое.
На іх многа і ДЗЯЦЕЙ – не толькі мае. Але ЧУЖЫХ ДЗЯЦЕЙ НЕ БЫВАЕ – помню ад мамы з лета 1941 года.

Старасць – РАДАСЦЬ, хаця не кожны дзень магу прабегчы штатныя пяць-сем кіламетраў. А бывае, што не магу выйсці на вуліцу: часта прастуджваюся. Вось і сёння: на вуліцы сонечна, але вецер халодны, таму сяджу ў хаце. Калі ў нядзелю будзе цёпла і ціха – паеду ў Мінск на міні-марафон: буду бегчы 3 кіламетры. Па рэгламенту. 15 кіламетраў – таксама па рэгламенту, але пасля гэтай зімы не адолею…

Мне не падабаецца, калі хто кажа, што старасць – не радасць: РАДАСЦЬ! Хаця я не зрабіў многага з таго, што хацеў і мог. І ўжо не зраблю: галава не тая, ды часу наперадзе мала…


“Самый молодой дед в ОГК”

– менавіта такі подпіс быў зроблены мною да гэтай фатаграфіі ў НАШАЙ сценгазеце “Конструктор”.

img740.RVjpg_.jpg

Я захаваў не толькі негатыў, але і саму фатаграфію, якую, спадзяюся, перадам Міхаілу пры сустрэчы – НА ПАМЯЦЬ унучцы, якая ў яго на руках.

Паглядзіце ўважліва на Дзеда: усміхаецца далікатна і скептычна. Ён і зубы скаліў скептычна, але не заўсёды далікатна: яго погляд на савецкія рэаліі супадаў з маім.

Сёння сустракаемся рэдка і коратка – на Дурной Савецкай Дачы. Або каля чыйго-небудзь дома…

Да сустрэчы, Міша! (Толькі б не каля чыйго-небудзь дома…)

Жодзіна, 14 сакавіка 2012 г.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������