SRI CHINMOY MARATHON TEAM - 2010
Марафон каманды Шры Чынмоя - 2010
Што ёсць што гэты марафон пісаць падрабязна няма сэнсу, бо ніхто акрамя марафонцаў чытаць не будзе, а яны ведаюць. Толькі напомню яго галоўную асаблівасць: кожны бяжыць столькі кіламетраў, колькі можа, -- пераадолей сябе! – але, калі хто не адолее марафон, 42 км 195 м, у пратакол не пішуць “зыйшоў з дыстанцыі”, а ўручаюць прыз і пасведчане адпведна пераадоленай дыстанцыі. Як бачна, кожны спаборнічае сам з сабою – пераадольвае сябе, хаця, не сакрэт, што марафонцы пільна адсочваюць сваіх сапернікаў: “У цябе які час?” Тут адсутнічае спартыўнае саперніцтва яшчэ і таму, што прызы сімвалічныя. (Сёлета ўсім, хто пераадолеў марафон, падарылі і майкі. Майка – знак павагі ад арганізатараў і крыху – прапаганда.)
Бегавая траса тая ж – кругамі па парку за аўтавакзалам “Маскоўскі” з выхадам на тратуар вуліцы Філімонава (насупраць Нацыянальнай бібліятэкі).
Самае важнае, цікавае і прыемнае на гэтым марафоне – пяць новых марафонцаў. Новых як марафонцаў, г. з. упершыню пераадолеўшых марафонскую дыстанцыю. З пяці – дзе жанчыны, 52 і 18 гадоў. Яшчэ адна дэталь: старэйшаму марафонцу 72 гады! Хто ён? Украінскі пісьменнік Валерый Стрэлко, сорак гадоў жыве ў Мінску, лаурэат літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы. Такая вось “дэмаграфія”.
Аўтар пераадолеў усяго 16 км. (“Апраўданне”: не дацягнуў 5 км па тэхнічнай прычыне.)
Паглядзім, што было і як мы беглі.
Прашу прабачэння ў чытачоў і ў Канстаціна Глода за запаздалую інфармацыю.
БІВУАК і рэгістрацыя
ПРАТАКОЛ
ФОТАРЭПАРЦЁРЫ
СТАРТ і БЕГ
Вось так яны беглі марафон…
Гэты здымак я вырваў з паслядоўнасці фота-аповяду, бо, мяркую, так будзе цікавей.
Два волаты: хто хутчэй?
На марафоне трэба падсілкавацца…
Суддзі і марафонец
Браво!!!
Браво!!!
Узнагароды…
…вось такія прыгожыя.
Фі-іні-іш!!!
Напрасна хлопцы так рванулі на фінішы: "68" бег свой першы марафон, няма вопыту...
Чэвус Валерый Мікалаявіч пераадолеў першы марафон.
А ў галоўнага суддзі цяпер галоўнае – узнагародзіць марафонцаў.
Стрэлко Валерый Васілявіч таксама пераадолеў свій першы марафон. У 76 гадоў!!!
З ПЕРШЫМ марафонам!!!
“Ідзі атрымай яшчэ адзін прыз…”
Адна з суддзяў. Праз 20 дзён мы нечакана сустрэнемся на “World Harmony Run”…
Комментарии
Отправить комментарий