Сучасныя рабінзоны

ДетиЗаўважыў з дарогі: на дрэве збудаваная “вялізная шпакоўня”. Цікава! З усіх бакоў аглядзеў будыніну: дзіцячая самадзейнасць. Але дзяцей у той дзень не было. “Карцінка” знаёмая: на смалявіцкай дарозе амаль штогод з’яўляюцца збудаванні на зямлі і на дрэвах. А гэтае – ў лесе, на развесістым дубе, і ўражвала памерамі і прадуманасцю. Можна нават і пашуткаваць: капітальнае збудаванне!

Калісці і мы, дзеці, таксама будавалі шалашы ў сваіх садах-агародах пад яблынямі, -- лес быў за рэчкаю і, што галоўнае, за суседняй вёскаю, а, значыць, чужы, -- бралі з сабою хлеб з малаком і сала, калі яно было, і начавалі там па двое-трое, суседскія хлопцы, у кожнага па чарзе.
Перад навальніцаю мама не дазваляла начаваць, бо мой шалаш працякаў: слой саломы з травою, прыціснуты галлём алешніка і вярбы, быў тонкім, а ў дзедавай гаспадарцы “лішніх” дошак не мелася. Нават “кулявая салома” была дэфіцытам: трэба ж хату і хлеў перакрыць. Шалашы сябрукоў таксама працякалі. А нам вельмі хацелася паглядзець на маланку ноччу ў полі!..

Шалаш на деревеУ другі раз заўважыў дзяцей і папрасіў спусціцца ўніз – патлумачыў, што хачу паразмаўляць з імі. Дзеці вылезлі са “шпакоўні” -- злезлі з дрэва. Разам разглядаем будынак: усё зроблена па-дзіцячаму – як папала, ненадзейна. Увачавідкі: сядзець у шалашы небяспечна. Кажу пра гэта дзецям. Яны запэўніваюць мяне, што ўсё зрабілі добра – не паламаецца, не абваліцца.

Каля дуба ляжаць прыгатаваныя імі жэрдкі для умацавання шалаша-шпакоўні. Сухастой, ды ўжо падгніўшы, непрыгодны матэрыял для “высотнага” будаўніцтва. Але дзеці не пагаджаюцца: “шпакоўня” добрая -- не шатаецца, а таму не разваліцца. Ім падабаецца тут быць.

Што застаецца рабіць мне? Настойліва падказваю, тлумачу:
-- Схадзіце на сметнік за горадам, там валяецца многа дроту, які лёгка гнецца і завязваецца, -- прынясіце і прывяжыце ім жэрдкі да галін дуба. Ды вазьміце рукавіцы: голымі рукамі дрот не завяжаце. Там жа, на сметніку, валяюцца стальныя трубкі і вугалкі, -- тлумачу, што такое “вугалок”, -- іх пакладзіце знізу і таксама прывяжыце дротам. А на трубкі і вугалкі можна класці жэрдкі для пола. Але перш-наперш скажыце бацькам, бацьку і маме, куды вы ходзіце, дзе і што робіце – каб яны ведалі і прыйшлі паглядзець. А вось як яны паглядзяць на ваш будынак – не дазволяць вам гэтую самадзейнасць.
-- А мы хотим, чтобы было так, как мы сделали: нам здесь хорошо, -- рэакцыя імгненная і катэгарычная.

Гляджу на іх: шчырыя дзеці, дабразычлівыя, вясёлыя, усміхаюцца – дзеці як дзеці. Тлумачу яшчэ раз, што іх будыніна зроблена ненадзейна, таму небяспечная для пражывання. Не пагаджаюцца: зроблена добра, не разваліцца.

-- Калі вам падабаецца майстраваць, то чаму вы не ходзіце ў якія-небудзь гурткі? Іх жа дастаткова і ў школе, і ў Доме творчасці? – пытаю нечакана для іх.
-- Потому что там скучно, -- адказвае дзяўчынка. – А здесь интересно: мы в лесу, на природе. І одни: нам так лучше.
-- Я бачыў у камп’ютэрных клубах шмат дзяцей: на машынах “ездзяць”, у вайну гуляюць, раз-гадваюць загадкі. Чаму туды не ходзіце?
-- Там тоже скучно, -- адказваюць адразу двое. – Одно и то же – балдёж. А здесь мы между собой разговариваем – нам интересно, лес видим, чистым воздухом дышим. А там -- в комнате сидишь: – скучище.
-- И – глупость, -- дабавіў хлопчык. – Нужно же знать местность, природу, где ты жывёшь. А в компах всё нарисованое и чужое.
Нечаканае меркаванне!..
-- И там деньги платить нужно за глупое занятие. Лучше мы конфет купим, – удакладніла другая дзяўчынка, павярнулася да ўсіх. – Или минералки. Правда?
-- Верно! – пацвердзілі яны дружна.

Зрабіў дубль-здымкі, яшчэ раз наказаў дзецям пагаварыць з бацькамі і паказаць ім, – абавязкова паказаць! -- свой будынак-шалаш, бо ён небяспечны для іх забавы.

З дзяцінства помню ад мамы: ЧУЖЫХ ДЗЯЦЕЙ НЕ БЫВАЕ...

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������