"Веснавыя старты" у Сілічах

У пятніцу ў большасці грамадзян адзін клопат – паспець падрыхтавацца да Вялікадня. А нашы турботы -- ў іншым напрамку: як заўтра даехаць да спартыўнага комплекса “Сілічы”? Недасведчыя людзі здзівяцца: чаго турбавацца з-за нейкіх трыццаці кіламетраў? Калі дакладна, то трыццаці чатырох, але справа не ў кіламетрах, а ў нязручным для нас раскладзе руху і маршруту рэйсавага аўтобуса. Усё ж выйсце знайшлі: даехалі. Ды з камфортам – на “сваёй” машыне.

Усе дарогі ў “Сілічы”, акрамя для жодзінцаў і барысаўчан, праходзяць праз Мінск. А сталічны “аўтатранс” яшчэ не перайшоў на “летні перыяд”: два рэйсы аўтобуса ў дзень – раніцаю і адвячоркам. Таму, хто не паспеў – той спазніўся...

Хаця дзень перадсвяточны, -- а ў дадатак моцны халодны вецер! – фізкультурнікаў прыехала шмат – “роўна” 101. І не толькі з Мінска, а і з прылягаючых да сталіцы раёнаў. Дзяцей мала – усяго пяць: дзень ветраны, неутульны, неба паграджае дажджом. Марафонцаў сталага ўзросту, каму болей пяцідзесяці, халодны вецер не напужаў, -- бегалі і ў значна горшых умовах, -- таму “ветэранаў бегу” было амаль палова. Вось як! Ды яны ведаюць: не такі чорт страшны, як яго малююць. Так і сталася: халодны сустрэчны вецер на трассе толькі добра тармазіў, але холад не адчуваўся -- адчуўся пасля фініша. Але ж арганізатары паклапаціліся пра нас: сауна ўжо нагрэтая! А хто “перапарыўся” – калі ласка ў басейн...

Перад стартам фізкультурнікаў павіншавалі Дырэктар спорткомплекса і Спонсар. (Напісаў сімваламі, бо не запомніў іх прозвішч, а ў дыктафоне “селі” батарэйкі.) Да прамоў на такіх мерапрыемствах, звычайна, не надта прыслухоўваюцца, бо яны штатныя, -- і на самай справе, што арыгінальнае можна сказаць? – а я прыслухаўся. І не шкадую! Хаця памяць у мяне ненадзейная, але з прамовы Спонсара засталося тое, што было нештатным – што зацікавіла і спадабалася:
“Бегите – и вы будете здоровыми. Здоровые люди – молодые. Бегите – и вы будете всегда молодыми. Бегите: бегущий человек красивый. Бегите – и вы будете здоровыми, молодыми и красивыми…”

І мы пабеглі! Траса шматразова выпрабаваная: у той бок амаль пастаянна з горкі ўніз, а назад “для кого – иначе”. Ды вецер насустач!.. “Дзесятка” – адзін круг, “двадцатка” – два. На фінішы – падарункі ўсім. А пасля падвядзення вынікаў – узнагароды пераможцам і прызёрам. Працэдура прыемная і цікавая!..

Да сустрэчы ў “Сілічах”!

Імёны ўдзельнікаў і пераможцаў – на сайце www.marathon.by.

Злева направа: арганізатар і галоўны суддзя Аляксандар Кізіл, Спонсар прабегу, Дырэктар спорткомплекса “Сілічы”.

������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������