ЗАХАЛУСЦЕ (Цыкл "Радаўніца", аповед чацвёрты)

Андрэй КАРАЛЕНКА

ЗАХАЛУСЦЕ (Цыкл “Радаўніца”, аповед чацвёрты)

IMG_2982rv.jpg

Издеваться над людьми законы запрещают...
Страшись, помещик жестокосердный! На челе
каждого из твоих крестьян вижу твоё осуждение…
Радищев Н. А.
“Путешествие из Петербурга в Москву”

Прадмова: што такое “захалусце”?
Пры адказе на пытанне важныя многія нюансы-адценні як погляд. А погляд – перш УЗРОВЕНЬ таго, хто выказвае меркаванне. Таму разважаць-спрачацца пра “захалусце” можна доўга…

У цэнтры Мінска ёсць захалусце -- ажно дзіва дзіўнае: развал-завал такі, што можна рукі-ногі паламаць, толькі крок ступіўшы ад пад’езда дома.
На вуліцах Маркса, Энгельса і Незалежнасці ў Галоўных Дамах такое захалусце ў галавах тамашніх домаУладароў-начальнікаў, што “цемрашалам” Сярэдневечча было б завідна, калі б маглі ведаць: тут захалусце першабытнае…

У пад’ездах 9-павярховых дамоў ў сталічным Мінску і ў малым А-райцэнтры карціна аднолькавая: “обыкновенный свінушнік” – туалеты ў прамым сэнсе. У ліфтах – такія ж туалеты. Інструкцыі разломаныя, кнопкі спаленыя, на сценах намалёваны і нацарапаны брыдкія словы: “простые советские люди повсюду творят чудеса…” Чудеса “быдловатости” (Евг. Евтушенко).
Што ж у галавах людзей, якія гэта робяць? Калісці казалі далікатна: мякіна, салома, анучы, смецце.

У нас ўсё обыкновенное і простое -- прымітыўнае і простае, як палка: “по образу и подобию” тых, хто кіруе намі з 25 октября 1917 года: “з пана пан – пан, з быдла пан – быдла”. Быдла-паны – зладзеі, п’яніцы і бандыты-нелюдзі: яны нічога не ведалі і не ўмелі рабіць, а ўсіх вучылі і ўсімі камандавалі “железной рукою” “товарища маузера”.

“Товарищ маузер” за 90 гадоў дзейнасці так вычысціў сваёй “железной рукою” тэрыторыю Расійскай імперыі ад людзей, што чалавечае слова тут успрыймаецца як лаянка, брыдкаслоўе, а праўда – як хлусня знявага і ОСКОРБЛЕНИЕ. Сварка, лаянка, абразы, паклёпы і ўвогуле любая дурная справа – наадварот, як норма, благодеяние, нават як откровение.
ОТКРОВЕНИЕ пахана, бандыта, вылюдка-людаеда…

Бандыты-нелюдзі пад афіцыйным імем бальшавікоў-камуністаў называлі нас “лучшей частью человечества”, а сябе – “умом, честью и совестью нашей эпохи ” (іх эпохі), па сёнешняй тэрміналогіі, элітаю. Разумеецца, эліта -- па ўзроўню зладзейства, подласці, цынізму і ненавісці да ўсіх людзей, якія не ўмеюць ці не хочуць хлусіць, красці, “хадзіць строем” і лізаць ей, эліце, вядомыя часткі. І, таксама разумеецца, вождзі бандытаў прысвоілі сабе права ўсталёўваць нормы-паняцці банды ў якасці законаў грамадства – атрымалася краіна з ДЫКТАТУРАЮ ВЫЛЮДКАЎ, подавляющих большинство насельніцтва з дапамогаю “товарища маузера”.

ВЫЛЮДКІ, подавляющие большинство, -- “УМ, ЧЕСТЬ и СОВЕСТЬ” краіны: усё наадварот, шыварат-навыварат, чым у людзей – дзяржава з Дыктатураю Сатаны.

Калі ў чалавека ёсць хаця б зачаткі розуму, чэсці і сумлення, такі чалавек не будзе прыгнятаць другога чалавека: яму не дазваляюць чэсць і сумленне, супярэчыць розум чалавека.
Здзекуюцца з людзей, прыгнятаюць іх толькі вылюдкі-нелюдзі: у іх адсутнічаюць не толькі чэсць і сумленне, а і чалавечы розум. А ёсць толькі інстынкт звера.

Дзяржава з Дыктатураю Вылюдкаў
Галоўны прызнак дзяржавы з Дыктатураю Вылюдкаў – чысты фасад, лепей -- прыгожы. Таму такая дзяржава называецца “фасадною империей”. А на тыльным баку “фасадной империи” – “обыкновенный свінушнік”: у вялікім Мінску, і ў малым А-райцэнтры -- аднолькавыя.

Дзяржава з Дыктатураю Вылюдкаў яшчэ называецца “потёмкинской деревней”, гэта значыць нейкім бутафорскім збудаваннем – для дэманстрацыі-паказухі, “как хорошо в стране советской жить”. “Потёмкинская деревня” – па фасаду “фасадной империи”: ею прыкрыты “обыкновенный свінушнік” – каб не бачны быў з дарогі.
Дзяржава з Дыктатураю Вылюдкаў – улада нахабных і цынічных хлусоў, зладзеяў, махінатараў і бандытаў-ліхадзеяў.

Калі ехаць з Мінска да Оршы па аўтамабільнай дарозе – 200-кіламетровая “потёмкинская деревня”. А на 2-5 кіламетраў у глыбіню ад дарогі – “обыкновенные свінушнікі”. Дзе гэтая вуліца?
IMG_0996rv.jpg
Прыглядзімся ўважліва: для чаго тут воданапорная башня, калі ўвесь двор -- рэальна “обыкновенный свінушнік”?
Такія ўмовы жыцця прадугледжаныя заказчыкам праекта – варыянт сістэмы ГУЛАГ: лагер-свінушнік для свабодных рабоў – на ўзроўні жывёльнага.

А для КАГО “ледовые дворцы” і “арены”, калі людзі, якія кормяць і адзяваюць заказчыкаў і аўтараў “дворцов”, жывуць ва ўмовах, блізкіх да жывёльных? Жывёльных у самым прымітыўным сэнсе: у 21-м веку гэта свінушнікі.

IMG_0988.jpg
IMG_0986.jpg
IMG_0987.jpg
Частка вуліцы не самай горшай з сельскіх вуліц, якія бачыў, -- “сярэдняя” па нашаму разуменню. З левага боку – “старыя” калгасныя дамы, з правага -- новыя, з серыі “агрогородков”.
Чаму новыя дамы аднолькавыя – без прызнакаў індывідуальнасці, нават колеры не памянялі? Аднолькавасць – гэта “мастацкі спосаб” прыгнёту людзей архітэктураю.
Падмурак нізкі, няма веранды, уваход у дом “наадварот” – спосабы прыгнёту чалавека да ўзроўню жывёлы: каб ведаў сваё месца і быў удзячны за клопат пра яго.
Уваход “наадварот” – каб, усумніўшыся ў клопаце, ніхто не замяніў прымітыўныя(!) усходцы на шырокую веранду, неабходную ў кожным доме.
Гаража няма, хаця заўтра, мяркуецца, ён будзе патрэбны. Дзе паставіць гараж, каб не сказіў і без таго прымітыўную кампазіцыю?
Ні палісадніка, ні дваровай сцежкі, ні плоту-агарожы, слуп пасярод двара, да яго прывязаны вяроўкі для сушкі бялізны – ПРЫ-МІ-ТЫ-ВІ-І-ЗМ!..

ПРЫМІТЫВІЗМ: заказчыкі і аўтары праекта лічаць гэтых людзей механізмамі, “рабочей скотиной” – для выканання работы і аднаўлення папуляцыі такіх жа механізмаў.
ПРЫМІТЫВІЗМ: Дыктатура Вылюдкаў апрыоры лічыць людзей быдлам, якому патрэбны толькі стойла і яслі.
ПРЫМІТЫВІЗМ: государЬственная палітыка “возрождения села” -- знішчэнне чалавека ў людзях і ператварэнне іх у жывыя механізмы.
ДЛЯ СЯБЕ і СВАІХ ДЗЯЦЕЙ Дыктатура Вылюдкаў пабудавала палацы з дамашнімі трэніровачнымі заламі і басейнамі, арэны-споркомплексы, санаторыі-курорты.

IMG_0997rv.jpg
Толькі птушкі адчуваць тут сябе ЛЮДЗЬМІ: яны жывуць у ЛЮДСКІХ УМОВАХ – у нармальных для птушак хатах і ў чыстай атмасферы: смурод “обыкновенного свінушніка” да іх вышыні не дасягае.

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
5 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������