Андрэй Караленка
ЖЛОБІН, 13 ліпеня, БЕГ: УСЁ – АДМЫСЛОВА!..
У пятніцу, 11 ліпеня, было надзвычай(!) холадна(!): тэмпература 13-15 градусаў і моцны(!) норд-вест.
12 ліпеня ў Жодзіне і Мінску пацяплела – лета ўсё ж! -- і вецер крыху аслабеў: калі так будзе у нядзелю ў Жлобіне – адмысловыя ўмовы для бегу!..
Але ў Жлобіне нас засмучалі лужы на дваровых праездах, навальнічныя хмары вакол горада і моцны і халодны вецер…
Арганізатары прабегу далі месца ў інтэрнаце сямі фізкультурнікам: як заўсёды – бесплатна. Астатніх пасялілі ў спортзале: болей не было свабодных месц у фізкультурным інтэрнаце БМЗ: рэмонт завода і Палаца металургаў яшчэ не завершаны.
Шчырае дзякуй арганізатарам!
Прыемна ўражвае аўтатраса Мінск-Гомель…
І Жлобін – пасля “Дожинок”…
Двары Жлобіна пасля буры-навальніцы…
Гэта -- ДРОБЯЗІ ў параўнанні з тым, што было ў іншых раёнах, таму мы ўпэўнена ішлі на старт…
ХТО ПРЫЕХАЎ: погляд па Міронавай-Менакер -- “кто с кем, кто в чём”.
Як заўсёды, нас сустракалі з аркестрам…
Яны ўжо размінаюцца...
Мне cпадабаліся гэтыя дзяўчынкі і іх… мамы, якіх я не бачыў.
У наступныі годзе, -- калі буду жывы, то прыеду! -- хацеў бы зрабіць “сямейнае фота” – дзяўчынак з мамамі.
Прывітанне, Аляксандар Міхайлавіч!.. Якая прыемная сустрэча!..
І не толькі для мяне: сябровак і паклонніц у яго незлічона…
Дзеці пачулі нейкі шум-тупат і аглянуліся…
Я абагнаў іх і вось -- фота…
Можа, гэта – першы крок будучага марафонца?..
Даў жанчыне “інфу” сайта і прапанаваў у наступным годзе прыйсці з деткамі на старт: “Мадонна” – добра, а стартавы нумар – лепей…
“Садитесь в машину – подвезу немного…”
“Дзякуй! Мая прапанова: выходзьце з машыны – пабяжым разам: ТАК – лепей…”
Ён “ловіць” мяне на фінішы. А я яго ўжо "злавіў" – дакладна.
Так сустракаюць на фінішы: дзяўчына (з левага боку) -- з падарункам…
Я пабег “рэверсам” – для фотарэпартажу…
…дагнаў Васіля Лебецкага, які ішоў у колледж…
…і сустрэў тых марафонцаў, якіх абганяў на бульвары.
Генадзій Сакалоўскі…
Здымак не ахці, -- на заднім плане надта многа слупоў! – але мне падабаецца ФІГУРА…
Фатаграфіяй гэтай прыгажуні завяршаю анонс фотарэпартажу.
Працяг будзе крыху пазней на старонцы “Марафон”.
Васілю Лебецкаму і Мікалаю Шуранкову -- шчырае дзякуй за дапамогу!
Комментарии
Отправить комментарий