ЖЛОБІН, 13 ліпеня, БЕГ: УСЁ -- АДМЫСЛОВА!.. (фотарэпартаж)

Андрэй Караленка
ЖЛОБІН, 13 ліпеня, БЕГ: УСЁ – АДМЫСЛОВА!..
6.unnamed.rv2_.jpg
IMG_1904.rv2_.jpg

IMG_2008.RV_.2.jpgГарачыня-спякота, Дурная Савецкая Дача, розныя рэмонты-клопаты + прастуда ў спякоту затармазілі маю працу над другою часткаю фотарэпартажу.
Прачытаў, на сайце КЛБ “Вікторыя”: некаторыя марафонцы выказалі незадавальненне тым, што абвестка пра адбыўшыйся прабег у Жлобіне з’явілася са спазненнем ды фатаграфіі не капіруюцца… Рэдактар “v.lyaleko” патлумачыў: “Поскольку сайт ведут живые люди, которые ходят на работу, ездят на дачу, занимаются семьей, то возможны задержки в публикациях. Стараемся в меру возможностей, которые не безграничны. Приходится и по ночам верстать сайт…”
Пра сябе дабаўлю: я крыху старэйшы, -- мне 78-м, -- ды фізічна слабейшы…
Але люблю марафонцаў і марафонак…
Люблю бегчы разам з імі і хачу, каб ЯНЫ-і-БЕГ спадабаліся яшчэ каму-небудзь. Таму стараюся ПАКАЗАЦЬ іх. Таму, мяркую, што па праву спадзяюся на паразуменне за спазненне.

Што тычыцца фатаграфій, то на сайце яны парэзаныя так, як мне неабходна па кампазіцыі або з-за якасці самой фатаграфіі. Але магу выслаць электронныя арыгіналы кожнаму, хто напіша па зваротнаму адрасу. Разумеецца, ні ад каго я не патрабую ніякай платы, а на фатаграфіях не стаўлю аббрэвіятуру “RV” як шлагбаум для некарэктнага капірайта: спадзяюся на чэснасць. Ды часу не маю на абарону гэтай “інтэлектуальнай уласнасці”: іншых спраў – вышэй магчымасцяў.
Каму патрэбныя фота для Клуба, для Школы, для сваёй сям’і ці спартыўнай біяграфіі – звяртайцеся…

IMG_2007.rv2_.jpg
Пачынаю з гэтай фатаграфіі – дуэт Мужчына-і-Жанчына (Анатолій і Ларыса НІКІФАРАВЫ, 59:33), бо яна сімвалічная для Жлобіна: у мінулыя гады было шмат сямейных пар і груп, але на гэты раз я чамусці не заўважыў, каб суддзі хоць як іх адзначалі. Магчыма, таму не заўважыў, што мяне пазвалі ў аўтобус, -- пара дамоў! -- а ўзнагароджанне працягвалася…
IMG_1994.rv2_.jpgIMG_2002.rv2_.jpg
IMG_1942.rv2_.jpg
IMG_1945.rv2_.jpg
IMG_1946.rv2_.jpg
Даю фатаграфію на “поўны фармат”: рады бачыць Аляксандара Кізіла на трасе. І, як заўсёды, з вясёлымі жанчынамі…

IMG_1947.rv2_.jpg
IMG_1948.rv2_.jpg
IMG_1951.rv2_.jpg
IMG_1952.rv2_.jpg
IMG_1953.rv2_.jpg
IMG_1954.rv2_.jpgIMG_1955.rv2_.jpg
IMG_1958.rv2_.jpg
IMG_1959.rv2_.jpg
IMG_1956.rv2_.jpgIMG_1957.rv2_.jpg
IMG_1960.rv2_.jpg
IMG_1966.rv2_.jpg
IMG_1973.rv2_.jpg
IMG_1974.rv2_.jpg
IMG_1943.rv2_.jpgIMG_1972.rv2_.jpg
IMG_1975.rv2_.jpg
IMG_1976.rv2_.jpg
IMG_1977.rv2_.jpg
IMG_1978.rv2_.jpg
IMG_1979.rv2_.jpg
IMG_1980.rv2_.jpg
IMG_1981.rv2_.jpg
IMG_1982.rv2_.jpg
IMG_1983.rv2_.jpg
IMG_1984.rv2_.jpg
IMG_1985.rv2_.jpgIMG_1988.rv2_.jpg
IMG_1987.rv2_.jpg
IMG_1989.rv2_.jpg
IMG_1986.rv2_.jpgIMG_1990.rv2_.jpg
IMG_1993.rv2__0.jpgIMG_1992.rv2_.jpg
IMG_1996.rv2_.jpg
IMG_1997.rv2_.jpgIMG_1998.rv2_.jpg
IMG_1999.rv2_.jpg
IMG_2000.rv2_.jpgIMG_2004.rv2_.jpg
IMG_2001.rv2_.jpgIMG_2005.rv2_.jpg
IMG_2006.rv2_.jpg

IMG_1962.rv2_.jpg
IMG_2013.rv2_.jpg
IMG_2014.rv2_.jpg
12.unnamed.rv2_.jpg14.unnamed.rv2_.jpg
IMG_2015.rv2_.jpg
IMG_2016.rv2_.jpg
Фота на памяць…

IMG_2017.rv2_.jpg
IMG_2018.rv2_.jpg
Дзеці, я хачу ўбачыцца з вамі праз год…
Жадаю вам поспехаў у вучобе і спорце-фізкультуры, а вы пажадайце мне здароўя.

IMG_2021.rv2_.jpg
No comments…

4.unnamed.rv2_.jpg
IMG_2023.rv2_.jpg
DSC04032.rv2_.JPG
IMG_2025.rv2_.jpg
IMG_2026.rv2_.jpg
IMG_2024.rv2_.jpg
DSC04033.rv2_.JPG
DSC04039.rv2_.JPG
DSC04037.rv2_.JPG
DSC04046.rv2_.JPG
DSC04048.rv2_.JPG
DSC04055.rv2_.JPG
DSC04059.rv2_.JPG
IMG_2041.rv2_.jpg
IMG_2044.rv2_.jpg
IMG_2047.rv2_.jpg
Крыху прамахнуўся фатограф…

IMG_2050.rv2_.jpg

Шчырае дзякуй Васілю ЛЕБЕЦКАМУ і Мікалаю ШУРАНКОВУ за дапапамогу.

P.S.
Можа, каму цікава -- паглядзіце ўважліва на мой партрэт…
Buld.03.2.jpg
У лютым 2010 года адна з маіх дачок, -- у мяне тры дачкі, -- ездзіла з сяброўкай ў Нямеччыну на сем дзён як самадзейны турыст. Дачка валодае аглійскай, іспанскай і французскай мовамі, сяброўка – іспанскай і партугальскай. Нямецкай валодаюць на ўзроўні агульных “лацінскіх” слоў. Таму наведвалі ў асноўным мясціны паблізу французскай граніцы: у прыгранічных раёнах жыхары размаўляюць на некалькіх мовах, або хаця б разумеюць іх.

У вестыбюлі гатэля невялікага гарадка дачка ўбачыла выставу фатаграфій з нейкага марафона і стала разглядаць іх. Гаспадар гатэля заўважыў гэта і запытаў, чаму яна так уважліва разглядае фатаграфіі? Дачка адказала -- з усмешкаю! -- што была б рада ўбачыць свайго бацьку на гэтым марафоне, але ён не можа прыехаць, бо амаль сляпы. Гаспадар запытаў, колькі гадоў яе бацьку? Яна адказала, што сёлета споўніцца семдзесят пяць.
“О-о, fantastisch!..” – здзівіўся і абрадаваўся ён.

Пасля вячэры гаспадар гатэля прынёс незнаёмай падарожніцы ПАДАРУНКІ для яе бацькі-марафонца – да 75-годдзя: майку, бутылку гарэлкі (настойка, 1 л, у сувенірнай упакоўцы) і бутылку – сувенірную!!! – каньяка, 0.5 л.
Пры гэтым папрасіў прабачэння(!!!), што не мае каньяка 75-гадовай вытрымкі – толькі 15-гадовай.
Deutsche, warum seid Ihre denn Manschen?

8 ліпеня мне паведамілі (па тэлефоне): Галоўны Спартыўны Начальнік от ИДЕОЛОГИИ Беларускага аўтазавода загадаў старшаму па белазаўскай фізкультурнай камандзе не браць мяне ў службовы аўтобус у Жлобін -- ультыматыўна:
“Запомните: возьмёте Короленко – больше автобус не получите!..”

Не браць -- АДНАГО Караленку!..
Хаця ў аўтобусе былі яшчэ ДВА белазаўскія пенсіянеры і ДВА чужыя фізкультурнікі, не маючыя ніякага дачынення да аўтазавода.
Я бег па вуліцах Жлобіна – фатаграфаваў марафонцаў і гледачоў, а ў вушах пастаянна чуў загад вылюдка-падонка от ИДЕОЛОГИИ: “…возьмёте Короленко – больше автобус не получите!..”

На мне -- ордэн “Отечественная война” – АДЗІНАЯ ў СССР наследная ўзнагарода. Але наследная -- пры дзвух умовах: калі ўзнагароджаны загінуў у баю і калі ўзнагарода – пасмяротная…
.1.Бацька.M1.jpg
.2.Федар.M1.jpg
За ШТО загінулі мой бацька і яго брат, калі ўлада – у мразі-падонкаў, бандытаў-нелюдзяў і марадзёраў?
Ад ЯКОГА ФАШЫЗМУ яны абаранілі-вызвалілі мяне, калі РЭАЛЬНЫ фашызм, пра які крычыць-гарлапаніць прапаганда, – ТУТ, у Жодзіне і на БелАЗе?
(Старэйшы брат бацькі загінуў у снежні 1939 года пры штурме “Лініі Маннергейма”, у яго была свая сям’я.)

За тры гады нямецкай акупацыі салдат Вермахта ўсяго АДЗІН РАЗ ступіў на наш двор: папрасіў(!!!) у мамы – на польскай мове – малака і яек.
А капыльскія бандзіты , называўшыя сябе партызанамі, рабавалі нас, траслі-калацілі, пераварочвалі ўсё ў хаце, забіралі, што хацелі і маглі, нават пацеркі і завушніцы, -- здзекваліся з нас тры гады амаль кожную ноч з верасня да сярэдзіны красавіка.
І кожны раз патрабавалі самагонку і сала.
Маю маму білі шомпалам, абзывалі сукай і сцервай, тры разы стралялі ёй уздагон, калі ўцякала ў сад – зімою, босая, у адной сарочцы.
Капыльскія бандзіты стралялі ў нашай хаце, у хаце дзеда Міхаля, два сыны якога ваявалі на фронце – патрабавалі самагонку і сала…

Пазней – больш: застрэлілі і забралі кабанчыка. А калі мама назвала іх бандытамі, прыгразілі: “Если ты, сука, не перестанешь брехать, в следующий раз заберём и корову…”
Праз некалькі дзён капыльскі бандзіт далікатна(!) запатрабаваў: “Надя, отдай сапоги...”
А яшчэ праз колькі дзён ужо другі капыльскі бандзіт запатрабаваў катэгарычна: “Отдай шубу!..”
Дзед з мамаю адвялі карову да радні ў Грэск і аднеслі “сапоги” і “шубу” -- пад АХОВУ НЕМЦАЎ: капыльскія бандзіты былі ісціннымі акупантамі ў Грэскім, Капыльскім і ў заходняй частцы Слуцкага раёнаў.

УСЕ ВЁСКІ на тэрыторыі Беларусі спаленыя, некаторыя разам з жыхарамі, па ПРАВАКАЦЫЯХ партызан: ТАК спецатрады НКВД выконвалі загад Сталіна (пасля даклада Казлова В.І.) “уничтожить народ, который кормит оккупантов, руками оккупантов”.
Трагедыя Хатыні пад Смалявічамі – ПЛАНАВАЯ аперацыя НКВД, якую потым ЗАВЯРШЫЎ Машэраў П.М.: мемарыяльны комплекс “Хатынь” – камуфляж на злачынствах НКВД у Беларусі і заслон-прыкрыцце для Катыні пад Смаленскам.
Аўтар УСЁЙ аперацыі – Берыя Л.П., а Машэраў – асабісты яго прадстаўнік (пасля вайны) і выканаўца задання-праграмы.
(Хто сумняваецца – чытайце ўважліва біяграфіі Машэрава і ўспаміны Зімяніна М.В.: Зімянін – ЗЯЦЬ генерала НКВД, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога працаваў у 1941 – 1944 гадах у Маскве, будучы афіцыйна сакратаром ЦК ЛКСМБ. Генерала прыкончылі(!) следам за Берыя…)

Я бег па вуліцах Жлобіна і мысленна звяртаўся да бацькі і яго брата: Бацька, дзядзька Федар, за ШТО вы загінулі – ад якіх фашыстаў абаранілі-вызвалілі мяне, калі вылюдкі-фашысты от ИДЕОЛОГИИ здзекуюцца з мяне, вашага сына?..

Комментарии

Отправить комментарий

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.
������ ���� Diablo 4 ������ ���� ������� ����� ������ ���� ���������-������ ������ ���� Minecraft ������ ���� Assassin's Creed ������ ���� COD 2 ������������ � ���� � ������� ������� ������� �������� ����-������� ������� � ������� ������� ���� � ������� ������������ ������ ���� GTA 5 ���� 4 The SimsOnline � Minecraft 2 Assassins creed �� ������� COD 2 ������ Need For Speed 6 Grand theft auto london Gta unlimited ��� 5 Sims 4 ����������� �������