Андрэй Караленка
Жодзіна: ПРАБЕГ ПАМЯЦІ Анатолія КАВАЛЁВА
1 лістапада ў Жодзіне адбыўся дзевяты – ужо дзевяты! -- прабег памяці нашага марафонца майстра спорту Анатолія КАВАЛЁВА, пайшоўшага назаўжды надта заўчасна.
Прабег арганізаваны аддзелам па спорту, фізкультуры і турызму Жодзінскага гарвыканкама.
За дзевяць гадоў гэты прабег называўся па-рознаму і адрозніваўся і колькасцю і “якасцю” удзельнікаў, -- ад вузка жодзінскіх марафонцаў да ўсебеларускіх спаборніцтваў паміж ДЮСШ, -- але заўсёды ў назве мерапрыемства прысутнічае “памяці Анатолія Кавалёва”. Гэтую акалічнасць важна адзначыць: МЫ ПОМНІМ Анатолія Кавалёва…
Маё назіранне: сёлетні прабег быў, мабыць, самым “сціплым” у параўнанні з апошнімі, 2012 і 2013 гадоў, па колькасці ўдзельнікаў. Аніякіх іншых меркаванняў выказваць не магу, бо на гэты раз з-за “некарэктна” склаўшыхся абставінаў я аказаўся “збоку прыпёку” нават як фотарэпарцёр: бывае, не павязе. Але мне дапамаглі фотааматары – атрымаўся нейкі фотарэпартаж, для кагосці, магчыма, будзе і цікавы і прыемны.
Я даю яго з вялікім-вялікім спазненнем – гэтаму таксама “паспрыяла” шмат розных акалічнасцяў-прычын. Увы…
У фотарэпартажы выкарыстаны фатаграфіі:
Міла Караленка,
Елена Моисеева і
VictorNic.
Шчырае дзякуй аўтарам за дапамогу!
Да сустрэчы!..
Комментарии
Отправить комментарий