Андрэй Караленка
Жодзіна: прабег памяці Анатолія Кавалёва
17 кастрычніка ў Жодзіне праведзены ДЗЕСЯТЫ прабег памяці марафонца майстра спорту СССР Анатолія Кавалёва, які жыў у Жодзіне і працаваў на Беларускім аўтазаводзе.
ДЗЕСЯТЫ прабег – быццам юбілейны (па-савецку), але самы-самы сціплы па колькасці ўдзельнікаў. Я – No comments.
Хаця надвор’е ў гэты дзень аказалася най-спрыяльнейшым для мяне, -- сонечна, ціха і цёпла! -- я быў толькі фотарэпарцёрам, бо баяўся прастудзіцца: на 19 кастрычніка назначана абследаванне. Ой, шкада!..
Зато зрабіў шмат фатаграфій марафонцаў, хаця іх было мала.
ТАКІМ было надвор’е 17 кастрычніка – СОНЕЧНЫМ…
Леанід Каладко, наш супермарафонец, і Аляксандар Царанок, марафонец “у адстаўцы”.
Поўнасцю фотарэпартаж -- на старонцы "Марафон".
Комментарии
Отправить комментарий